Палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай

Информация - История

Другие материалы по предмету История

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Палітычнае, сацыяльнаэканамічнае і духоўнакультурнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай

 

Змест

 

1. Люблінская ўнія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Статут ВКЛ 1588 г.

2. Эвалюцыя дзяржаўнага і сацыяльнапалітычнага ладу на беларускіх землях

3. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў

4. Вынікі аграрнай рэформы 1557 г. Эканамічнае і юрыдычнае становішча сялян

5. Развіццё гарадоў: рамяство, мануфактурная вытворчасць і гандаль

Спіс выкарыстаных крыніц

 

1. Люблінская ўнія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Статут ВКЛ 1588 г.

 

Асноўнай прычынай, якая падштурхнула ВКЛ да збліжэння з Польшчай (Каронай), зяўлялася чарговая, самая працяглая ў яго гісторыі Лівонская вайна (15581583). Так, у пачатку 1562 г. войскi маскоўскага цара Івана Грознага ўжо дайшлi да Шклова, Оршы, Вiцебска, а праз год, 15 лютага захапілі Полацк.

Няўдалы для ВКЛ ход вайны абудзіў у асяроддзі яго шляхты ідэю заключэння ўніі з Польшчай у мэтах абароны сваёй краіны. Але польскiя магнаты вырашылi скарыстаць цяжкае становiшча княства ў сваіх мэтах, навязаўшы яго паслам свае ўмовы ўніі. Іх абмеркаванне пачалося 10 студзеня 1569 г. у Люблiне, дзе адкрыўся агульны сейм Польшчы i ВКЛ, а 1 сакавіка большасць вялікакняскіх дэлегатаў, не пагадзіўшыся з польскiм праектам унii, пакiнула горад. У тых умовах палякі дамагліся ад караля акта аб далучэннi Украіны да Польшчы.

У адпаведнасці з зацверджаным 1 ліпеня 1569 г. актам уніі, абвяшчалася абяднанне Польшчы (Кароны) i ВКЛ у федэратыўную дзяржаву Рэч Паспалiтую (РП) на чале з адзіным манархам Жыгiмонтам II Аўгустам (15691572) і двухпалатным сеймам. Для беларускалітоўскай шляхты ўтварэнне агульнай дзяржавы не адкідвала магчымасці далейшага ўдасканалення ўнутранага жыцця ВКЛ. Так, у 1581 г. тут быў створаны Вышэйшы суд Галоўны лiтоўскi трыбунал і пачалася праца па падрыхтоўцы новага Статута. У лiку распрацоўшчыкаў апошняга былі вiленскi ваявода, вялiкi гетман і падканцлер Леў Сапега, канцлер Астафiй Валовiч i iнш.

Новы Статут, абнародаваны ў 1588 г., уяўляў сабою не толькі звод законаў, а і прававую гарантыю самастойнасцi сваёй дзяржавы. Характэрна, што ў ім зусім не згадвалася аб стварэнні РП. Усе яго 487 артыкулаў увабралі нормы адміністрацыйнага, ваеннага, судовапрацэсуальнага, шлюбнасямейнага і апякунскага, спадчыннага, зямельнага, ляснога і паляўнічага, крымінальнага права.

Палiтычны лад ВКЛ, замацаваны Статутам 1588 г., не адпавядаў таму яго становiшчу ў РП, якое вызначыў Люблiнскi акт. Фармальна дзве дзяржавы абядноўвалi толькi супольныя манарх i сойм. Асобнымi ж для ВКЛ былi скарб i манета, канцылярыя, трыбунал, войска, законы, дзяржаўная мова. Выканаўчая ўлада ў княстве здзяйснялася ўласнай адміністрацыяй на чале з канцлерам. Такім чынам, паглынання Каронай ВКЛ не адбылося. Кіруючым вярхам княства ўдалося захаваць яго самастойнасць у складзе федэратыўнай РП.

 

2. Эвалюцыя дзяржаўнага і сацыяльнапалітычнага ладу на беларускіх землях

 

У адпаведнасці з Люблінскай уніяй, вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады ў РП былі кароль і парламент. Пасада караля зяўлялася выбарнай, а парламент (сейм) складаўся з дзвюх палат сената і пасольскай ізбы. Як вышэйшы кіруючы орган сенат (рада) фарміраваўся тэрмінам на два гады з найбольш знатных і ўплывовых прадстаўнікоў духоўных і свецкіх феадалаў, усяго да 150 чал. Больш за 200 дэпутатаў павятовых сеймікаў складалі пасольскую ізбу. Папярэдне абмеркаваныя пастановы аднагалосна прымаліся на агульным пасяджэнні сейма і пасля зацвярджэння іх каралём набывалі сілу закона. Іншая справа, што калі дэпутат, спасылаючыся на права liberum veto, галасаваў супраць, то адхіляўся ўвесь заканапраект.

Вышэйшая выканаўчая ўлада ўскладалася на караля. Пасля смерцi Жыгiмонта II Аўгуста (1572) шляхта прадявіла новаму каралю Генрыху Валуа (15731574) пэўныя ўмовы, якія знайшлі адбітак у двух актах Пакта канвента і так званых генрыкавых артыкулах. Паводле першага дакумента, кароль абавязаўся праводзіць палітыку, скіраваную на ўмацаванне знешніх сувязяў з Францыяй. Паводле другога, ён быў абавязаны склiкаць сеймы ў Варшаве праз кожныя 2 гады, а ў асобных выпадках часцей. Дзейнасць манарха кантралявалася 16 сенатарамірэзiдэнтамі. Ён не меў права склікаць апалчэнне і ўсталёўваць новыя падаткі без згоды сейма. Шляхта набывала правы стварэння абяднанняў (канфедэрацый). Адмова караля выконваць прадяўленыя артыкулы і апраўдвала ўзброенае яму супраціўленне (рокаш). Такім чынам, РП уяўляла сабою канстытуцыйную саслоўную манархію. Сам кароль лiчыўся першым сярод роўных i абавязваўся захоўваць залатыя шляхецкія вольнасці.

На працягу амаль ста гадоў пасля Люблінскай уніі ВКЛ у палітычнай сістэме РП мела статус самастойнай дзяржавы са сваёй тэрыторыяй, вышэйшымі (генеральны соймік, канцылярыя, трыбунал) і мясцовымі ўладнымі структурамі, заканадаўствам (Статут 1588), дзяржаўнай мовай, войскам, мытняй, скарбам і інш. Але пад уздзеяннем важных падзей (рэфармацыя, утварэнне ўніяцкай царквы, контррэфармацыя і інш.) беларуская шляхта трапляла ў залежнасць ад мясцовых магнатаў. Ёй удалося аднавіць дзейнасць свайго генеральнага сойміка, які збіраўся ў Вільні.

У 1673 г. сейм РП прыняў пастанову аб скліканні кожнага трэцяга агульнага заканадаўчага органа ў Гародні. Гэтая ўступка літоўскабеларускай шляхце магла мець канст