Палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай
Информация - История
Другие материалы по предмету История
ва з 2, 1 млн чал. Сялянства і мяшчане былі абавязаны пастаўляць шведскім і рускім войскам правіянт, фураж, жывёлу. Акрамя таго, іх знаходжанне на тэрыторыі Беларусі суправаджалася знішчэннем усяго каштоўнага, што магло спатрэбіцца праціўніку. У выніку цэлыя паветы трапілі ў запусценне. Сялянскія надзелы істотна скараціліся. Мноства дзяржаўных зямель заставалася неапрацаванымі. Так, у пачатку ХVІІІ ст. пуставаў 41 % валок у Брэсцкай, 71,5 % у Гародзенскай эканоміях.
Кожны раз, пасля чарговай навалы дзяржаўная і ўладальніцкая адміністрацыя прыкладалі намаганні да аднаўлення сваіх і сялянскіх гаспадарак. У гэтых мэтах асобныя ўладальнікі ішлі на часовую перадачу зямлі сялянам у карыстанне, абмежаваўшы іх павіннасці чыншам і аброкам. Падругое, сялянам на ільготных умовах і нават бясплатна дазвалялася ўзяць столькі зямлі, колькі тыя маглі апрацаваць. Вядома ж, з паляпшэннем гаспадарчых спраў уладальнік ізноў аднаўляў павіннасці ў поўным абёме.
Кожны феадал скарыстоўваў розныя спосабы павышэння сваiх даходаў. У ХVIII ст. распаўсюдзiлася практыка перадачы маёнткаў з сялянамi або нават цэлых населеных пунктаў i тэрыторый у арэнду купцам. У 1740 г. у вынiку шматлiкiх злоўжыванняў арандатараў паўсталі жыхары Крычаўскага староства. У 1750я гг. такое ж паўстанне адбылося на Каменшчыне. Абодва паўстанні былі жорстка падаўлены, але ўладальнікі тамтэйшых зямель (І. Радзівіл і віленскі капітул) былі вымушаны зменшыць сялянскія павіннасці.
Да сярэдзіны ХVІІІ ст. на захадзе Беларусі паншчына займала галоўнае месца сярод iншых павiннасцей і стала складаць да 812 i нават 16 дзён на тыдзень з цяглай валокi. Да адпрацовачных павiннасцей таксама адносiлiся гвалты (усёй сямёй 12 разоў на год: лесапавал, стагаванне, жнiво), шарваркi (рамонтныя i будаўнiчыя работы); падводная павiннасць (12 разы на год або 15 злотых), старажоўшчына (24 чал. ад вёскi штодня на двары гаспадара); начная варта. Штогод сяляне плацiлi падымнае, прадуктовы аброк (дзякла) і інш. падаткі
Такая сістэма феадальнага гаспадарання і сялянскіх павіннасцей існавала да апошняга падзелу Рэчы Паспалітай. Усе сяляне падзяляліся на людзей гаспадарскіх, (залежных непасрэдна ад вялікакняскай гаспадарчай адміністрацыі), людзей панскіх (уладальніцкіх, залежных ад асобных феадалаў), і царкоўных (залежных ад цэркваў, манастыроў і вышэйшага духавенства). Асноўную масу феадальна залежных сялян складалі людзі цяглыя, асадныя, агароднікі і даннікі. Цяглы сялянскі двор мог карыстацца адной валокай зямлі і абавязаны быў несці наступныя павіннасці: адпрацоўваць баршчыну па два дні на тыдзень са сваімі прыладамі працы (дадаткова летам яшчэ чатыры дні талок), рамантаваць і будаваць масты, дарогі, замкі, несці вартавую службу, касіць сена для маёнтка, выконваць падводную навіннасць, плаціць грашовы (чынш) і натуральны падаткі.
Асадныя сяляне баршчыны не выконвалі, а абавязаны былі плаціць 30 грошаў і адпрацоўваць 12 дзён талок, або ўзамен іх уносіць 12 грошаў. Акрамя таго, яны павінны былі несці і іншыя павіннасці.
У найбольш цяжкім становішчы знаходзіліся сялянеагароднікі. Іх зямельныя надзелы былі роўныя тром маргам зямлі (1,61,8 га). Асноўнай іх павіннасцю была паншчына па адным дні на тыдзень і дадаткова на працягу лета шэсць дзён на жніве або праполцы. У сувязі з тым, што адна валока зямлі дзялілася на 1012 семяў агароднікаў, яны адбывалі 1012 дзён баршчыны з адной валокі на тыдзень.
Памер ворных зямель сялян даннікаў залежаў ад колькасці працаздольных асоб у гаспадарцы, наяўнасці прылад працы і коней. Павіннасці даннікаў вызначаліся ў залежнасці ад агульных абавязкаў, якія накладаліся на вёску або воласць у цэлым. Самі сяляне на агульнай сходзе выбіралі старца, які зяўляўся мясцовай службовай асобай, размяркоўвалі павіннасці па сялянскіх гаспадаркахдымах. Сабраныя з даннікаў грашовыя і натуральныя падаткі старцы абавязаны былі здаваць мясцовым прадстаўнікам дзяржаўнай адміністрацыі. Падаткі, якія збіраліся з сялянданнікаў, захоўвалі старадаўнія назвы, такія, як палюддзе, дзякла, сярэбшчына, стацыя. Сялянеданнікі былі абавязаны выконваць работы па ўтрыманні і будаўніцтву замкаў, мастоў, дарог, браць удзел у ваенных паходах. Яны не былі падпарадкаваны непасрэдна якомунебудзь феадалу, а выконвалі павіннасці толькі на карысць вялікага князя або дзяржавы. Стварэнне новых фальваркаў, а таксама падараванні цэлых вёсак і валасцей асобным феадалам прывялі да таго, што колькасць сялянданнікаў рэзка скарацілася.
Сялянеслугі ў дзяржаўных уладаннях на захадзе Беларусі былі прадстаўлены сялянаміпрамыславікамі (стральцы, асочнікі) і сялянамірамеснікамі. З сярэдзіны XVI ст. тэрмінам баярын (баярын панцырны, баярын путны) сталі абазначаць і асоб сялянскага саслоўя, асноўнай павіннасцю якіх была ваенная ці курерская служба. У другой палове XVI ст. яшчэ выступаў ранейшы тэрмін слуга, чалавек, служка, але з канца XVI ст. ён саступіў месца тэрміну баярын. Сялянеслугі ў 60я гады XVI 20я гады XVII ст. мелі на 0, 15 0, 2 валокі больш, чым у цяглых і чыншавых сялян. Але ў 30я гады XVII пачатку 60х гадоў XVIII ст. забяспечанасць зямлёй слугсялян з цяглымі і чыншавымі амаль зраўнялася.
Акрамя ўказаных катэгорый сялян, у сёлах пражывалі беззямель ныя асобы халупнікі, якія мелі толькі сваё жыллё халупу, і кутнікі, што туліліся па чужых кутах. Не маючы сваіх сродкаў вытворчасці, яны вымушаны былі наймацца ў работнікі да феадалаў, багатых гараджан і сялян або займацца рамяством. Гаротны маёмасным стан агароднікаў, халупн