Палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай

Информация - История

Другие материалы по предмету История

° залежнымі сялянамі, без аплаты пошліны (мыта) вывозіць на продаж за мяжу прадукты, удзельнічаць у сойміках і быць абраным у дэпутаты на вальны сойм. Шляхцічу гарантавалася асабістая свабода, ён быў вызвалены ад падаткаў і павіннасцей, за выключэннем ваеннай службы і падаткаў на вайну.

Па рашэнні вялікага князя з радай і асобных магнатаў для мяшчан і сялян, якія неслі ваенную службу, быў магчымы пераход у шляхецкае саслоўе. Прыналежнасць да вышэйшага саслоўя можна было страціць у сувязі з учыненым шляхцічам злачынствам, але па рашэнні суда. Тое ж магло адбыцца, калі шляхціч пачаў здабываць сабе сродкі да існавання, займаючыся рамяством або гандлем.

Да вышэйшага саслоўя адносілася духавенства хрысціянскага веравызнання, за выключэннем манаства. Акрамя таго, царква ператварылася ў буйнога феадала, якому належалі значныя зямельныя ўладанні і залежнае сялянства.

 

4. Вынікі аграрнай рэформы 1557 г. Эканамічнае і юрыдычнае становішча сялян

 

У канцы ХVпачатку ХVІ стст. асноўнымі вытворчымі адзінкамі былі сялянскія гаспадаркі дымы, маёнткі феадалаў двары, а таксама фальваркі. Аснову гаспадаркі складала зямляробства. Сялянскае землекарыстанне было надзельным і абшчынным. Сяляне адной вёскі сумесна з феадалам карысталіся лясамі, сенажацямі і пашай.

Важнай урадавай пастановай, накіраванай на павелічэнне даходнасці і таварнасці феадальных гаспадарак, была Устава на валокі 1557 г. У гэтым законе ўсе землі прызнаваліся ўласнасцю дзяржавы або феадала, у тым ліку і тыя, якія належалі сялянам па звычаёваму праву отчыны, дзедзіны і інш. Статут 1566 г. пацвердзіў новае палажэнне і, акрамя таго, забараніў сялянам яе куплюпродаж. Такім чынам, усе сяляне пазбаўляліся зямельнай уласнасці, а ў выніку валочнай памеры атрымалі зямлю надзелы і ўчасткі (на абшчынным полі) у карыстанне разам з комплексам абавязковых павіннасцяў.

Дробная шляхта абавязана была даказаць сваю прыналежнасць да вышэйшага саслоўя. Пры адсутнасці адпаведных дакументаў яна пазбаўляліся правоў на зямлю і разглядалася як яе арандатар або пераводзілася ў разрад падатковага насельніцтва. У некаторых выпадках дробнаму шляхцічу ўзамен ранейшага ўладання выдзяляўся іншы ўчастак, горшай якасці і за межамі зноў створаных фальваркаў за сцяной, і такіх уладальнікаў сталі называць засцянковай шляхтай.

Аграрная рэформа, распачатая Жыгімонтам ІІ Аўгустам у 1557 г. завяршылася каля 1570 г., а ва Ўсходняй Беларусі нават пазней. Разам з панскім дваром, гаспадарка якога забяспечвала ўнутраныя патрэбы феадала, пашырыліся фальваркі, зарыентаваныя на вытворчасць сельскагаспадарчых прадуктаў і іх продаж на рынку. Замацаванне за кожнай фальваркавай валокай 7 сялянскіх забяспечвала высокую даходнасць гаспадарак. За карыстанне зямлёй для сялян усталёўваліся тыя павіннасці, якія больш адпавядалі эканамічным інтарэсам іх гаспадароў. У сваёй большасці від гэтых павіннасцяў абумовіў падзел сялянства на цяглых і асадных. Паводле Статутаў 1566 і 1588 гг. пражыванне пахожых у аднаго гаспадара на працягу 10 гадоў ператварала іх у прыгонных, а час пошуку ўцекачоў павялічваўся з 10 да 20 год.

На ўсходзе краіны, дзе аграрная рэформа завяршылася пазней, фальваркавапаншчынная сістэма не зрабілася дамінуючай. Таму тут асноўнымі павіннасцямі сялян заставаліся грашовая (чынш) і прадуктовая рэнта. Тут жа захавалася абшчыннае землекарыстанне.

Аграрная рэформа, у цэлым, выклікала нездавальненне сялян. Але сістэма дзяржаўнага кіравання і феадальнага гаспадарання ў РП была дастаткова моцнай, каб прымусіць насельніцтва выконваць павіннасці на карысць уладальнікаў зямлі. У выніку валочнай памеры, удасканалення арганізацыі вытворчасці, упарадкавання сістэмы падаткаабкладання і інш. мерапрыемстваў адбылося пашырэнне плошчы ворных зямель і росту прадукцыйнасці працы. У сельскай гаспадарцы стаў назірацца пэўны ўздым. Фальваркі, створаныя на захадзе і ў цэнтры краіны, давалі ўстойлівы прыбытак.

Такім чынам, у выніку ажыццяўлення аграрнай рэформы 1557 г. у сельскагаспадарчым сектары, папершае, адбылося ўсталяванне фальваркавапаншчыннай сістэмы. Падругое, змянілася сістэма падаткаабкладання: замест падворнага (дым, служба) прынцыпу ўводзіўся пазямельны (ад валокі). Патрэцяе, укаранілася тэхналогія трохпольнага севазвароту, у выніку чаго павысілася прадукцыйнасць працы, даходнасць гаспадарак істотна ўзрасла, узмацнілася іх сувязь з рынкам. Пачацвёртае, на захадзе і ў цэнтры Беларусі назіраліся разбурэнне сялянскага абшчыннага і пераход да падворнага землекарыстання. Папятае, адбылося канчатковае запрыгоньванне сялянства.

У выніку разбуральных войн з сярэдзіны ХVII па 20я гг. ХVІІІ ст. Беларусь трапіла ў паласу эканамiчнага заняпаду. Ён быў абумоўлены найперш рэзкім скарачэннем сялянскага насельніцтва непасрэдных вытворцаў харчовых прадуктаў і сыравіны. Так, у 1672 г. у маёнтку Паставы загінулі амаль усе сяляне, а ў самім мястэчку і трох навакольных вёсках ацалела толькі пяць семяў. Многія землеўладанні Гарадзенскага, Ашмянскага, Браслаўскага пав. і нават цэлых ваяводстваў Менскага, Полацкага, Мсціслаўскага, Берасцейскага былі цалкам разбураны і пазбавіліся многіх работнікаў. Яшчэ большае спусташэнне спасцігла беларускія гарады. У выніку толькі з 1650 па 1673 гг. колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася з 2, 9 млн чал. да 1, 4.

Наступная, Паўночная вайна прынесла чарговыя людскія страты: было забіта, загінула ад голаду і хвароб трэць насельніцт