Палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай
Информация - История
Другие материалы по предмету История
руктыўны працяг у справе ўмацавання самастойнасці княства. Але яе асабістыя амбіцыі апынуліся мацней дзяржаўных інтарэсаў. Яе імкненне набыць такія ж залатыя вольнасці, далучыцца да польскага народу шляхецкага і тым узняць свой прэстыж, прымушала адмовіцца ад сваёй рэлігійнай (праваслаўнай) і нацыянальнай (літоўскабеларускай) ідэнтычнасці на карысць каталіцкай і польскай. Адной з выразных прыкмет гэтай зявы стала пастанова жнівеньскага сойму 1696 г., паводле якой шляхта ВКЛ дамаглася ад караля РП увядзення на сваёй тэрыторыі польскай мовы замест беларускай. Тым самым дзяржаўнасць ВКЛ пазбавілася аднаго са сваіх важнейшых атрыбутаў. У выніку паміж саслоўямі шляхты з аднаго боку і сялянамі з мяшчанамі з другога паглыбіўся раскол па рэлігійнанацыянальнай прыкмеце.
Пры гэтым шляхта як вышэйшае саслоўе па меры развіцця эканамічных, палітычных, духоўнакультурных працэсаў губляла былую еднасць і распадалася на групоўкі на чале з магнатамі. Папершае, з 1610 г. кароль перанёс сваю рэзідэнцыю ў Варшаву, таму іх уплыў у найбольшай ступені адчуваўся менавіта ў княстве. Пасутнасці, мясцовыя сеймікі выконвалі волю магнатаў, як правіла ігнаруючы дзяржаўныя інтарэсы. У тых умовах нават вышэйшы заканадаўчы орган сейм пачынае даваць збой. Так, за час з 1652 па 1764 гг. у вынiку подкупаў магнатамі яго дэпутатаў 48 пасяджэнняў з 55 было сарвана зза выкарыстання лiберум вета.
У другой палове ХVІІ ст. слабасць каралеўскай улады і нядзеездольнасць сейма выклікалі сутыкненні паміж магнацкімі групоўкамі Пацаў, Агінскіх, Сапегаў, якія суправаджаліся ахвярамі і разбурэннямі. У час Паўночнай вайны ў шляхецкіх колах узнікла так званая Вялікакняжацкая канфедэрацыя, якая падтрымала Пятра І.
У ХVІІІ ст. барацьба паміж магнацкімі групоўкамі (Патоцкiмi i Бранiцкiмi, Радзiвiламi i Чартарыскiмi) і прыхільнікамі розных канфедэрацый атрымала далейшае развіццё ў той час, як усё грамадства РП чакала кардынальных рэформ. Характэрна, што літоўскабеларуская шляхта не патрабавала ніякіх прывілеяў ні для сябе, ні для ВКЛ. На яго тэрыторыі працягвалі дзейнічаць Статут 1588 г., мясцовая адміністрацыя, ранейшыя шляхецкія тытулы, але разам з тым і польская мова ў якасці дзяржаўнай. Невыпадкова ў другой палове ХУІІІ ст. у грамадскай думцы РП яшчэ працягвала існаваць як дзяржава двух народаў Кароны і ВКЛ. Нават апошні яе кароль ураджэнец маёнтка Волчын Берасцейскага пав. Станіслаў Панятоўскі тытулаваўся як стольнiк ВКЛ, а Тадэвуш Касцюшка называў сябе літвінам.
3. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў
У Статуце 1588 г., акрамя іншага адбіўся падзел насельніцтва ВКЛ на саслоўі: шляхту, духавенства, мяшчан і простых людзей. Пачатак фарміраванню саслоўнай структуры быў пакладзены яшчэ ў канцы ХІVпершай палове ХV стcт., калі частка літоўскай знаці каталіцкага веравызнання, прыняўшы прывілеі і гербы польскай шляхты (1413) паспрабавала выказаць свой асобы статус у параўнанні з астатнім праваслаўным служылым баярствам. Такім чынам узнікла кансалідаваная сацыяльная група, якая першай заявіла аб сваіх палітычных і эканамічных прыярытэтах і дамаглася ад вялікага князя іх юрыдычнага прызнання. Прывілеем Казіміра 1447 г. усе баяры, у тым ліку, пабратаная з палякамі шляхта, набывалі асобыя эканамічныя, юрыдычныя і іншыя правы. У 1522 г. вызначылася тэндэнцыя да замацавання існуючай сацыяльнай групы як прывілеяванага саслоўя пад запазычанай у палякаў назвай шляхта (szlachta), якая ў сваю чаргу паходзіла ад немцаў Geschlecht (рыцар).
Саслоўе феадалаў, якое займала пануючае становішча ў эканамічных і прававых адносінах, не ўяўляла сабой адзінага цэлага і падраздзялялася на шэраг груп, прыналежнасць да якіх залежала ад радавітасці, памераў землеўладання, колькасці залежных людзей, займаемай пасады ў дзяржаўным апараце і інш. Да ліку найбольш знатнай, багатай і ўплывовай шляхты варта аднесці магнатаў, якія мелі тытулы князёў і паноў. У іх ліку Алелькавічы, Валовічы, Гальшанскія, Гаштольды, Глябовічы, Ільінічы, Кішкі, Радзівілы, Пацы, Сангушкі, Тышкевічы, Хадкевічы, Чартарыйскія. Кожнаму з іх належалі велізарныя латыфундыі і не менш 1000 сялянскіх дымоў. Магнаты карысталіся ўсёй паўнатой маёмасных, асабістых і палітычных правоў. Іх маёнтківотчыны ўяўлялі сабой дзяржавы ў дзяржаве. Яны мелі ўласныя ўзброеныя сілы, якія камплектаваліся з залежнай ад іх дробнай шляхты (баяр) і часткова сялян (панцырных баяр). Буйныя феадалы займалі найбольш важныя дзяржаўныя або прыдворныя пасады, якія прыносілі ім велізарныя прыбыткі.
Другую групу складалі сярэднія феадалы, якія называліся ў XVI ст. зямянамішляхтай і валодалі добрай аселасцю, гэта значыць добрым іменем, усяго каля 650 шляхцічаў, якім належала ад 21 да 500 сялянскіх дымоў. Незадоўга да падпісання Люблінскай уніі разам з магнатамі ім належала 48, 4 % сялянскіх гаспадарак. Яны займалі другарадныя пасады ў дзяржаўным апараце і знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад князёў і паноў.
Да ніжэйшай групы шляхецкага саслоўя адносілася служылая шляхта баяры, зямяне, якія за службу вялікаму князю або магнату атрымоўвалі невялікі надзел зямлі і самі працавалі на ім. Яны маглі займаць мясцовыя дзяржаўныя пасады і знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад багацейшых феадалаў.
Прававое становішча шляхты, у параўнанні з іншымі саслоўямі, было абаронена найлепшым чынам. Толькі шляхціч меў права займаць пасады ў дзяржаўным апараце і судзе, свабодна купляць і прадаваць маёнткі, валодаць феадальн?/p>