Палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай

Информация - История

Другие материалы по предмету История

ікаў, кутнікаў быў выкліканы, як правіла, ваенным часам, свавольствам уладальніка і іншымі абставінамі. У першай палове ХУІІІ ст. гэтыя катэгорыі складалі 1/10 усяго сялянства. Але іх роля ў працэсе сельскагаспадарчай вытворчасці, роўна як і доля ў суме агульных павіннасцей усіх сялян была нязначнай.

Самай бяспраўнай часткай насельніцтва працягвала заставацца чэлядзь нявольная. Колькасць яе значна скарацілася зза пераводу феадаламі ў стан агароднікаў. Азінай крыніцай зяўлення чэлядзі нявольнай быў ваенны палон.

Пасля рэформы сялянскае саслоўе зрабілася больш сацыяльна аднародным. Характэрным адрозненнем яго маёмаснага стану пасля рэформы 1557 г. і ўступлення ў сілу Статута 1588 г. зрабілася поўная асабістая залежнасць ад уладальніка. Прававое становішча ўсіх катэгорый сялян характарызавалася іх палітычным бяспраўем, абмежаванай праваздольнасцю, павышанай крымінальнай адказнасцю. Ім забаранялася займаць пасады ў дзяржаўным апараце. Іх удзел у палітычным жыцці абмяжоўваўся толькі мясцовымі справамі, правам на падачу ўраду чалабітных на незаконныя дзеянні адміністрацыі, правам голаса ў абшчыне, права грашовагандлёвых аперацый. Асноўнае абмежаванне правоў сялян заключалася ў адмаўленні права ўласнасці на зямлю. За рознага кшталту правіннасці ён падлягаў суду гаспадара, які караў у адпаведнасці з існаваўшым заканадаўствам. За забойства селяніна гаспадар нёс крымінальную адказнасць. Прыгонных сялян дазвалялася прадаваць іншаму ўладальніку, але выключна з зямлёй і сумесна з астатнімі членамі сямі.

У Канстытуцыі 3 мая 1791 г. была прадпрынята спроба юрыдычнага і сацыяльнаэкнамічнага паляпшэння становішча сялянства, але яна не прынесла станоўчага выніку. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі іх становішча зрабілася яшчэ горшым.

 

5. Развіццё гарадоў: рамяство, мануфактурная вытворчасць і гандаль.

 

У прамой i непасрэднай залежнасцi ад сельскай гаспадаркi знаходзiлiся гарадскiя рамёствы i гандаль. Дзякуючы аграрнай рэформе, уздыму сельскагаспадарчай вытворчасці і актывізацыі таварнаграшовых адносін назіраўся рост гарадоў і мястэчак. З другой паловы ХVІ да сярэдзіны ХVІІ ст. на Беларусі іх колькасць павялічылася з 382 да 462. Гарады зяўляліся цэнтрамі вытворчасці рамесных вырабаў і гандлю, выконвалі адміністрацыйную, абарончую, культурную і іншыя функцыі. У кожным з буйнейшых гарадоў Полацку, Магілёве, Віцебску, Берасці, Пінску пражывала каля 10 тыс. чал. Менавіта там вызначыўся імклівы рост рамяства. Так, у другой палове ХУІІ ст. у Магілёве існавала 80 рамесніцкіх прафесій, Берасці да 68, Менску 50 і г. д. Да гэтага часу ўзраслі і ўзмацніліся рамесныя абяднанні цэхі. Вядома, што ў 16 гарадах існавала 112 цэхаў. На тым этапе свайго развіцця яны адыгрывалі прагрэсіўную ролю, выпрацоўваючы адзіныя прынцыпы і правілы вырабу і продажу сваіх вырабаў.

Уздым сельскай гаспадаркі і рамяства стымуляваў пашырэнне гандлёвых сувязей унутры краіны, спрыяў фарміраванню новых рынкаў. Найбольш прывабнымі гарадамі для беларускіх купцоў за межамі ВКЛ зяўляліся Варшава, Люблін, Познань, куды вывозіліся фрукты, скуры і вырабы з іх. Адтуль жа везлі тканіну і металічныя вырабы. За межы РП, у Крулявец і Рыгу вывозілі збожжа, лён, пяньку, а прывозілі соль, сялёдку, сукно. Усходнія гарады Беларусі актыўна гандлявалі з Маскоўскай дзяржавай.

Разам з рамяством і гандлем развівалася гарадское жыццё, у адпаведнасці з правам на самакіраванне, нададзеным вялікім князем, каралём або ўладальнікам зямлі. Вылучэнне гараджан у асобнае саслоўе знайшло адбітак у тэрміне мяшчане, які паходзіць ад беларускай назвы горада (месца) і атрымаў устойлівае распаўсюджанне ў другой палове XV ст. Так, у дагаворы Полацка з Рыгай ад 1465 г. ужо згадваюцца мяшчане. У гэтае саслоўе ўключаліся заможныя рамеснікі, купцы і гандляры, якія складалі адну супольнасць, плацілі асноўную частку падаткаў, мелі выключныя правы ў выбарах і працы магістрата.

Сярэднюю групу гараджан складалі дробныя гандляры і рамеснікі, якія валодалі неабходнымі прыладамі працы і невялікай маёмасцю (дом), але істотнага ўплыву на жыццё горада не аказвалі.

Найбольш бедную частку гараджан складалі чаляднікі, вучні майстроў, найміты, хатняя прыслуга. Усе яны належалі да разраду чорных людзей. Нарэшце існавала сацыяльная група гарадскіх нізоў гульцяёў, людзей лёзных і інш., якія існавалі за кошт выпадковых заробкаў або жабрацтва. Прававое гарадскіх нізоў нагадвала становішча феадальназалежных людзей. Адрозненне заключалася толькі ў тым, што чаляднік і вучні маглі пайсці ад свайго гаспадара (майстра), разлічыўшыся з ім за даўгі.

Найбольш шырокімі правамі валодалі вярхі мяшчан Вільні, Полацка, Берасця, Менска і іншых буйных гарадоў, якія карысталіся магдэбургскім правам і адмысловымі ільготнымі граматамі. Яны былі вызвалены ад уплаты праязных пошлін (мыта) на ўсёй тэрыторыі ВКЛ і ад падводнай павіннасці. Кіраванне гарадскімі справамі ў гарадах з магдэбургскім правам, знаходзілася, у асноўным, у руках вярхушкі. Па сваім маёмасным становішчы яна набліжалася да феадалаў, хоць і не адносілася да вышэйшага саслоўя.

Гарадское жыццё парушалася частымі войнамі. Так, у выніку антыфеадальнай вайны 16481651 гг. найбольшыя страты панеслі гарады на поўдні і паўднёвым усходзе Берасце, Пінск, Тураў, Мазыр, Рэчыца, Гомель і інш. Яшчэ большымі разбурэннямі скончылася вайна Расіі з РП, калі амаль цалкам былі знішчаны Мсціслаў, Віцебск, Орша, Ляхавічы і інш. Колькасць жыхароў у Магі?/p>