Народная адукацыя у бсср: 1919-1924 гг.: Навуковая праца студэнта /пду, каф гiсторыi I сацыялогii; I. В. Альковiч. Наваполацк: пду, 2002

Вид материалаДокументы
Подобный материал:
1   2   3   4   5   6   7   8

Місгоsоft Internet Explorer;

Місгоsоft Wогd - 98 Seсоnd Edition;

Місгоsоft Wогd 2000;

SG SсаnХргеss Рго;

WinRar

У працэсе работы выкарыстоўваліся наступныя апаратныя сродкі: кампутар класа Реntium; сканер НР SсаnJet 7400С.

Стварэнне web-сайта складалася з некалькі этапаў. 1. Апрацоўка тэкста.

Для ўвода тэкста з папяровых крыніц у кампутар быў выкарыстаны праграмны прадукт Word 2000 з пакета Місгоsоft Office 2000.

Гэты праграмны прадукт дазволіў увесці тэкст у кампутар, апрацаваць яго с выкарыстаннем сродкаў фарматавання, каб надаць тэкставым старонкам неабходны выгляд (водступы ад краёў ліста, кегль і гарнітуру шрыфтоў, водступы паміж строкамі тэкста, водступ першай стракі абзацаў, пералік і г.д).

Сродкі тэкставага працэсара Місгоsоft Word 2000 дазволілі правесці гэту працу рацыянальна, з мінімальнымі затратамі часу.

58

Пасля апрацоўкі ў праграме Місгоsоft Word 2000, файл з набраным і адфарматаваным тэкстам быў апрацаваны ў пакеце Місгоsоft Ргоnt Раgе 2000. У гэтым праграмным прадукце праводзілася канчатковае фарматаванне тэкста з выкарыстоўваннем сродкаў НТМL: выдзяленне ссылак на іншыя тэкставыя і графічныя матэрыялы, размешчаныя на розных НТМL-старонках, змяненне колеру тэкста, падбор фонавых малюнкаў і г.д.

2. Апрацоўка фотаздымкаў.

Для сканіравання фотаздымкаў быў выкарыстаны планшэтны сканер НР SсаnJet 7400С і праграмнае забеспячэнне SсаnХргеss Рго ад Sіlісоп Gгарhics, што дазволіла якасна адсканіраваць фотаздымкі з паперы, а таксама правесці іх апрацоўку с выкарыстаннем сучаснага праграмнага інструментарыя.

Пасля сканіравання была праведзена карэкцыя і баланс колеру графічных файлаў, зменена геаметрычная арыянтацыя фотаздымкаў, праведзена інтэрпаляцыя. Для атрымання высокаякаснай апрацоўкі фотаздымкаў быў прыменены графічны пакет Photoshop 6.0 ад АсІоЬе.

Пасля каляровай і геаметрычнай апрацоўкі графічных файлаў, была праведзена падрыхтоўка іх да размяшчэння на web-старонках. Для гэтага выкарыстоўвалася праграма АdоЬе Іmage Rеаdу 3.0 з пакета АdоЬе Рhоtоshор 6.0, якая дазваляе аптымізаваць графічныя файлы і зменьшыць іх фізічны размер у байтах. Гэта садзейнічае павялічванню хуткасці загрузкі web-старонак з сеці Іnternet.

Апошнім крокам апрацоўкі фотаздымкаў з'яўлялася размяшчэнне зробленых файлаў на НТМL-старонках пры дапамозе Місгоsоft Ргоnt Раgе 2000, дзе фотаздымкі размяшчаюцца паміж тэкстам, выдзяляюцца ў рамкі, арыентуюцца злева, пасярэдзіне або ў правай частцы адфарматаванага ліста, а таксама задаюцца гіпертэкставыя спасылкі на іншыя фатаздымкі або часткі тэкста.

3. Мадэляванне анімацыі.

Каб web-сайт атрымаў больш выразны і цікавы выгляд, першая яго старонка ўтрымлівае аніміраваныя дзеянні.

У анімацыйных аб'ектах дадзенага сайта былі выкарыстаны элемены сучаснай Іnternet-тэхналогіі Flash. Анімацыя распрацоўвалась у прыкладном пакеце МасгоmеdiaFlash Пасля распрацоўкі Flash-анімацыя была

59

Заключэнне

Праведзенае даследаванне і параўнаўчы аналіз двух сістэм народнай адукацыі дазваляе вылучыць, як слабыя так і моцныя бакі дарэвалюцыйнай і савецкай школы.

Дарэвалюцыйная школа несумненна мела шэраг недахопаў. Да іх можна аднесці і малую колькасць навучальных устаноў, і адсутнасць школ з выкладаннем на беларускай мове, а таксама ВНУ, і нізкі ўзровень матэрыяльнага забеспячэння сістэмы адукацыі. Але разам з тым шэраг фактаў, такіх, як пашырэнне сеткі навучальных устаноў (хаця і маруднае), адкрыццё беларускіх школ, павялічэнне колькасці навучэнцаў, якія з'яўляліся выхадцамі з асяродку рабочых і сялян, сведчылі аб няўхільным развіцці і дэмакратызацыі сістэмы адукацыі.

Рэвалюцыя 1917 года спыніла існаванне Расійскай імперыі. Для Беларусі адкрыліся новыя магчымасці. Нават перадавая інтэлігенцыя верыла ў тое, што ў хуткім часе жыццё зменіцца ў лепшы бок. Але надзеі на стварэнне дэмакратычнай і незалежнай рэспублікі не спраўдзіліся.

БССР, якая фармальна была незалежнай часткай СССР, на самой справе не з'яўлялася самастойнай ні ў эканамічных, ні ў палітычных, ні у культурных пытаннях.

Ленін у адной са сваіх прац казаў, што перамогу сацыялістычнай рэвалюцыі ў краіне можа замацаваць толькі школа. Пераўтварэнне школы' ў правадніка камуністычных ідэй і з'яўлялася асноўнай задачай школьнай рэвалюцыі. 3 гэтай мэтай школу цалкам перавялі на свецкую аснову і знішчылі ў ёй ўсе рэлігійныя прадметы.Былі адменены: адзнакі, дыпломы, значкі, форма, падручнікі, іспыты. Была створана новая сістэма адукацыі, падначаленая Народнаму камісарыят у асветы. Пачалося раптоўнае пашырэнне сеткі навучальных устаноў. Пастанавіўшы перад сабой задачу стварэння як мага большай колькасці школ, савецкія улады перабольшылі свае магчымасці. Недахоп педагагічных кадраў прывёў да адкрыцця вялікай колькасці кароткатэрміновых курсаў, а імкненне штучна павысіць кваліфікацыю настаўнікаў - да пераўтварэння настаўніцкіх інстытутаў у ВНУ. Дадзены захад дазваляў вырышыць праблему з колькасцю педагагічных кадраў, але не з іх якасцю. Настаўнікі працавалі ў цяжкіх умовах, неглядзячы на абяцанне улады Саветаў палепшыць жыццё работнікаў асветы.

бі

Матэрыяльнае становішча школ таксама было гаротным, павелічэнне колькасці школ прывяло да недахопу фінансавых сродкаў на ўтрыманне школьнай сеткі.

Пачалося скарачэнне колькасці навучальных устаноў. Праз пэўны час стала зразумела, што адмена іспытаў, адзнак і падручнікаў былі далёка не перадавым педагагічным захадам. Школа і ВНУ былі запоўнены нізкаадукаванымі элементамі.

Рэформа школы не справілася са сваімі задачамі. Тое, што балышвікі называлі вялікім дасягненнем у справе рэвалюцыі, а менавіта пераўтварэнне школы ў рабоча-сялянскую, было не больш чым змена ў класавым накірунку сістэмы адукацыі.

Камуністычная партыя аддала перавагу не якасці навучальных устаноў, а яе колькасці. У выніку ў краіне павялічылася колькасць адукаваных людзей, але іх адукацыя часцей за ўсё абмяжоўвалася 4-годкай, у якой вучні атрымоўвалі вельмі нізкі ўзровень ведаў.

Што датычыць беларусізацыі асветы, то дадзеная праблема мае некалькі аспектаў. 3 аднаго боку нельга забываць, што Беларусь не частка Расіі, а беларускі народ не адгалінаванне рускага. Калі б пасля рэвалюцыі 1917 года пачуццё нацыянальнай годнасці ў кіраўніцтва краіны перамагло, тады, магчыма працэс беларусізацыі не праводзіўся б з падачы РКП]б], і не насіў палавінчаты характар.

Нацыянальныя сілы Беларусі не здолелі згуртаваць вакол сябе шырокія народныя масы. Гэта можна растлумачыць, па-першае, шматгадовай залежнасцю беларускага народа ад расейскага цара, па-другое, тым, што болыпасць насельніцтва Беларусі былі неадукаванымі сялянамі, а невялікая колькасць дваранства ў сваёй болыдасці з'яўляліся выхадцамі з Расіі. У выніку лозунгі бальшавікоў аб перадачы зямлі і абяцанні лепшай долі, перамаглі ў селяніна пачуццё нацыянальнай свядомасці. Далейшыя захады Камуністычнай партыі па правядзенню палітыкі беларусізацыі былі хутчэй за ўсё імкненнем неяк залагодзіць беларускія нацыянальныя групоўкі, і стварыць бачнасць дэмакратыі ў рэспубліцы.

3 другога боку, такія факты як стварэнне школ з выкладаннем на беларускай мове, адкрыццё курсаў па падрыхтоўцы настаўніцкіх кадраў, з'яўленне беларускамоўнай літаратуры і падручнікаў, сведчаць аб высокіх выніках правядзення палітыкі беларусізацыі.

62

Але асноўная мэта савецкай улады, разбурэнне дарэвалюцыйнай і стварэнне новай сістэмы адукацыі, была дасягнута. Нельга ігнараваць той факт, што тагачасныя жыхары Беларусі ў сваёй большасці падтрымлівалі новую ўладу і былі згодны з неабходнасцю перабудовы школьнай сістэмы. Неабходнасць жа была відавочнай. Усталяванне новай палітычнай сістэмы натуральна патрабавала перабудовы ўсіх грамадскіх інстытутаў. Школа, як частка гэтай сістэмы не магла заставацца незакранутай. Тыя прынцыпы, метады навучання і выхавання, якія выкарыстоўваліся да рэвалюцыі, не адпавядалі запатрабаванням камуністычнага грамадства.

Марксіска - ленінская ідэалогія насаджалася рознымі метадамі: ствараліся маладзёжныя арганізацыі спартакаўцаў і камсамольцаў; уводзілася выкладанне марксізму-ленінізму, гісторыі сацыялізму, гісторыі матэрыялізму і г. д.; навучэнцам насаджалі камуністычныя ідэалы. Можна мяркаваць, што стварэнне працоўнай школы было пэўным чынам заснавана на адным з пастулатаў марксіскай філасофіі аб тым, што практыка - адзіны крытэрый ісцінасці і яна з'яўляецца першаснай ў адносінах да ўсяго духоўнага свету.

Несумненна новая ўлада патрабавала навай сістэмы адукацыі. Але пайшоўшы па шляху не рэфармавання, а карэннай ломкі, Камуністычная партыя зрабіла шмат памылак.

Пралікі Савецкай улады ў правядзенні рэформы школы, складанае становішча ў краіне, існаванне БССР толькі ў складзе 6 паветаў Мінскай губерніі - усё гэта не стварала спрыяльных ўмоў для развіцця асветы. Вызначаны перыяд каштоўна даследаваць з пункту гледжання станаўлення сістэмы народнай адукацыі ў БССР. Менавіта ў гэты час былі закладзены асноўныя прынцыпы савецкай школы.

Так званы перыяд "аднаўлення народнай гаспадаркі" вызначаўся адноснай дэмакратызацыяй жыцця, што знайшло сваё ўвасабленне і ў развіцці

сістэмы народнай адукацыі. У будучым замацаванне культу асобы, усталяванне аднапартыйнай сістэмы і увядзенне таталітарнага рэжыму прывяло да пэўных змяненняў у галіне асветы.

Ігнараваць праблему савецкай сістэмы адукацыі немагчыма, хаця бы таму, што большасць насельніцтва сучаснай Беларусі выйшлі менавіта з савецкай школы, і на сённяшні дзень відавочна неабходнасць пераасэнсавання грамадствам таго светаўспрымання, якое было навязана камуністычнай сістэмай адукацыі.

63

Новая школа павінна быць дэмакратычнай, яе абавязак прывіваць пачуццё гонару за сваю Радзіму, любоў да роднай мовы і гісторыі. Задача сучаснай школы стаць ступенню для адраджэння беларускай нацыі і культуры.


64

Cnic літаратуры

1. Гісторыя

1. Абраменко М. Н. Низшая профессиональная школа в дореволюционной Белоруссии.-Мн.: «Вышэйшая школа", 1975г.-95 с.

2. Богданов И. М. Грамотность и образование в дореволюционной России и в СССР (историко-статистический сборник).-М: «Статистика», 1964.-195 с.

3. Псторыя Бел. ССР. У пящ тамах. Т. 3. Перамога Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцьп i пабудова сацьшпзму у БССР. (1917-1937 гг.) / Пад рад. 1гнаценю I. М.: "Навука i тэхнжа". 1973.- 693 с.

4. Псторыя Беларусі / А. Л. Абецэдарская, П. I. Брыгадзш, Л. А. Жылунов1ч i інш.; Пад рэд. А. Г. Каханоускага i шш.-Мн.: «Экаперспектыва», 1997.-497с.

5. Псторыя Беларусь У 2 ч. Ч. 2. Люты 1917г.-1997г.: Вуч. дапаможшк. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г.С. Марцуля.-Мн.: Ушверсггэцкае, 1999.-464 с.

6. Псторыя дзяржавы i права Беларуси Вучэб. дапаможник.-Мн.: ВП «Экаперспектыва», 2000.-319с.

7. Евдокимова Е. Л. Гимназическое образование в Белоруссии: исторический опыт и тенденции развития (XIX - нач. XX вв.)- Мн.: НИО,1998.-141с.

8. И. Ильюшин, С. Умрейко. Народное образование в Белорусской ССР.- Мн.: Государственное учебно-педагогическое издательство Министерства просвещения БССР,-1961,-437с.

9. Каменская Н. В. Становление народного образования в Белоруссии (1917-1920гг.) / Науч. Ред. К. А. Кулинкович.- Мн.: Наука и техника, 1980.-264 с.

Ю.Королёв Ф. Ф. Очерки по истории советской школы и педагогики (1917-1920).-М.: Академия педагогических наук РСФСР,-1958г.,550ст.

11 .Красовский Н. И. Высшая школа Беларуси. Изд. 2-е перераб. и доп.-Мн: «Вышэйшая школа», 1972.-332 с.

12.Кузнецов Ю. С. Вовлечение интеллигенции в социалистическое строительство (1917-1925 гг.): На материалах парт. Орг. Белоруссии.-Мн.: Беларусь, 1982.-174с.

13.Лыч Л. Праца не загшула марна // Настауніцкая газета. 1993г. - 19 сакавіка.

14.Лыч Л., НавіцкіУ. Псторыя культуры Беларусі 2-е выд., дап.-Мн: ВП "Экаперспектыва", 1997.-486 с.

65

15.Н. В. Флнт Школа России в конце ХІХ-начале XX века. Методическое пособие. - Л.: « Экстерн »,-1991 г.-96с.

16.НА РБ. Ф. 205, воп. 1, спр. 60 НА РБ. Ф. 221, воп. 2, спр.17 НАРБ. Ф. 42, воп.1. НА РБ. Ф.42, воп.1, спр 108 НА РБ. Ф.42, воп.1, спр 144 НА РБ. Ф.42, воп.1, спр 201 НА РБ. Ф.42, воп. 1, спр 231 НА РБ. Ф.42, воп.1, спр 558-559 НА РБ. Ф.42, воп.1, спр 569 НА РБ. Ф.42, воп.1, спр 605 НА РБ. Ф.42, воп.1, спр 671 НАРБ. Ф.42, воп.1, спр. 240 НА РБ. Ф.42, воп.1, спр. 88 НА РБ. Ф.42, воп.1, спр. 93 НА РБ. Ф.42, воп.1, спр. 99 НА РБ. Ф.42, воп. 1, спр. 1. НАРБ. Ф.42, воп.1,спр.Ю. НАРБ. Ф.42, воп.1,спр.21. НА РБ. Ф.42, воп.1, спр.З. НА РБ. Ф.42, воп.1, спр.4. НА РБ. Ф.42, воп.1, спр.5. НА РБ. Ф.42, воп.1, спр.52. НАРБ. Ф.42, воп.1,спр.8. НА РБ. Ф.42, воп.1, спр.97

66

НАРБ.Ф. 210, воп 1,спр. НА РБ.Ф. 4, воп. 1, спр.5. НА РБ.Ф. 42, воп 1, спр 1153. НА РБ.Ф.208, воп 1, спр 15. НАРБ.Ф.42, воп. 1,спр. 1256.

П.Народная адукацыя і педагагічная навука ў Беларусі (1917-1945( / Г.Р.Сянкевіч, А.В. Трухан, 3. М. Ціток і інш. - Пад рэд. Г. Р. Сянкевіча і інш.-Мн.: Нар.асвета, 1993.-495 с.

ІВ.Народное образованне в БССР: Сб. документов н материалов. Т. I. 1917 -1928гг. /Гл. арх. упр. Прн совете Мииистров БССР и др. /Сост. Р. С. Васнльева, Э. Л. Козловская, Л. П. Нартыш - Блук., К. Ф. П. Плахотннкова/. -Мн.: Нар. Асвета, 1979.-460с.

19.Народное образование в СССР. Общеобразовательная школа. Сборник документов. 1917-1973гг. Сост.: А. А. Абакумов, Н. П. Кузнн, Ф. М. Пузырёв, Л. Ф. Литвинов.- М.: «Педагогнка», 1974.-560с.

20.Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2 / М. П.Касцюк, I. М. Ігнаценка, У. I. Вышынскі і інш.; Інстытут гісторыі АНБ.-Мн.: Беларусь, 1995.-560с.

21.Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мн.:ВА,-1968г.-СА

22.Новик Е. К. Формнрованне кадров народного образовання Белоруссии (1917-1941гг.( / Науч. ред. П.Т. Петриков.- Мн.: Наука и техника, 1981. -295с.

23.Отечественная история XX век. Учеб. пособне. / Под ред. Проф. А. В. Ушакова-М.: « Агар », 1997.-494с.

24.Сакольчык А. А., Бібіла Ю. I. асвета ў Беларусі за 50 гадоў савецкай улады. Бібліяграфічны паказальнік.-Мн. :ВА, 1973 .-СА

25.Снлнванчнк П. П. Деятельность Коммунистической партии Белоруссии по осуіцествленню культурной революцнн в республнке (1919-1937 гг.(.-Мн.: Нздательство БГУ, 1961.-233с.

26.Снапоўская С.В. Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі: 3 гісторыі школы і педагагічнай думкі Беларусі канца XIX - пачатку XX стагоддзя.-Мн.: Нар. Асвета,1995.-128с.

27.ЦiТОК 3. М. Школа Беларусі ў перыяд грамадзянскай вайны і аднаўлення народнай гаспадаркі (1917-1925 гг.)-Мн.: 1977 г.

67

28.1Палік I. Беларусізацыя асветы. 1919-1926 гг.//Настаўніцкая газета. 1995.-19 ліпеня.

29.Энцыклапедыя гісторыі Беларусі.: У 6 т. Т. 1. А-Беліцк / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш. : прадм. Ткачоў М., маст. Э. Э. Жыткевіч.-Мн.: БелЭн, 1994.-494с.

ЗО.Энцыклапедыя гісторыі Беларусі.: У 6 т. Т. 3. Гімназіі-Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.-Мн.: БелЭн, 1996.-527 с.

ЗІ.Энцыклапедыя гісторыі Беларусі.: У 6 т. Т.2. Беліцк-Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: В. I. Сачанка (гал. Рэд.) і інш., маст. Э. Э. Жаневіч.-Мн.: БелЭн, 1994.-537 с.

2. Інфарматыка

1. Грbбов Д.Е. Масгomedia Flаsh 4. Интерактивная веб-анимация: - М.: ДМК,

2000.-672 с.:

2. Дарнелл Р. JаvаSсгірt: справочннк - СПб.: Пнтер, 1998. - 192 с.:ил.

3. С. Айзекс. Dуnаmic НТМL: пер. с англ. - СПб.: ВНУ - Санкт-Петербург,

1998.-496 с.,нл.

4. С. Спейнаур, В. Куэрсиа.Справочннк \еЬ-мастера: Пер. с англ. - К.: Издательская группа ВНУ, 1997. - 368 с.

68

адкампілявана, для магчымасці яе выкарыстання незалежна ад прыкладнога пакета і прасматра непасрэдна з пакета Місгоsоft Іnternet Ехрlогег.

Атрыманы файл анімацыі быў размешчаны на першай НТМL-старонке сайта сродкамі пакета распрацоўкі НТМL-файлаў Місгоsoft Ргоnt Раgе 2000.

4. Кампаноўка НТМL-старонак.

Апошнім крокам распрацоўкі сайта з'яўляецца кампаноўка НТМL-старонак, фарміраванне перамежаваных гіпертэкставых спасылак унутры старонак і паміж старонкамі сайта, канчатковая падгонка тэкста, фатаздымкаў, спасылак, загалоўкаў, кегля і гарнітуры шрыфтоў, колеру тэкста, фонавых малюнкаў, празрачнасці тэкстур, настройка фрэймаў, і шляхоў размяшчэння звязаных файлаў. Усё гэта праводзілася у праграмным пакеце Місгоsоft Fгоnt Раgе 2000, які мае неабходны камплект інструментаў апрацоўкі НТМL-старонак.

5. Падрыхтоўка макета сайта к транспартыроўке на іншыя ЭВМ.

Пасля канчатковых работ па настройке НТМL-старонак, макет сайта быў прадстаўлены ў тым выглядзе, які было б магчыма рацыянальна транспартаваць паміж кампутарамі на дыскетах. Для гэтага выкарыстоўвалася працэдура ўпакоўкі файлаў з дапамогай праграмы WinRar. Был зроблены аўтаномны самараспакоўваючыйся архіў файлаў сайта ў нескалькіх тамах, з захаваннем усёй сруктуры папак.

Выкарыстаныя праграмныя і апаратныя сродкі дазволілі зрабіць закончаны і полнафункцыянальны макет сайта, які падрыхтаваны да размяшчэння ў сеці Іпіетеі. Апаратных сродкаў было дастаткова для карыстання прыведзенымі вышэй праграмнымі прадуктамі і дазволіла якасна правесці мадэляванне сайта на усіх ступенях яго распрацоўкі.

60

Табліца 2.4

Сетка настаўніцкіх семінарый Беларусі напачатку 1915 г.

Навучальныя установы

Год адкрыцця семінарыі

Колькасць навучэнцаў

Колькасць, зкончыўшых ў 1914 г. семінарыі

Барысаўская семінарыя

1914

34

-

Маладзечненская семінарыя

1864

116

33

Нясвіжская семінарыя

1874

137

37

Аршанская семінарыя

1911

113

-

Полацкая семінарыя

1872

123

28

Рагачоўская семінарыя

1909

120

31

Свіслачская семінарыя

1876

136

26

3 табліцы відна, што колькасць выпускнікоў настаўніцкіх семінарый была вельмі нізкай, што безумоўна павінна было выклікаць недахоп кадраў народнай адукацыі.

Менавіта з гэтай праблемай сутыкнуліся бальшавікі, якія прыйшлі да ўлады ў 1917 г. У першыя гады Савецкай улады асноўнай крыніцай папаўнення педагагічных кадраў з'яўляліся кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы. Так, у 1918 годзе ў Мінску былі адкрыты аднагадовыя курсы, дзе вывучаліся беларуская мова і літаратура [8, с. 116]. У 1920 годзе ў Барысаве, Мінске і Бабруйске ствараюцца трохгадовыя педагагічныя курсы [8, с. 116]. У гэтым жа годзе у некаторых паветах ствараюцца дзесяцімесячныя курсы па падрыхтоўцы настаўнікаў пачатковай школы і дашкольных работнікаў [8, с. 116].

7-12 траўня 1918 года у Маскве адбыўся Ўсерасійскі з'езд дэлегатаў настаўніцкіх інстытутаў. На з'ездзе былі дэлегаты ад 22 настаўніцкіх інстытутаў, у тым ліку ад Віцебскага і Мінскага. Было прынята рашэнне аб пераўтварэнні настаўніцкіх інстытутаў у вышэйшыя навучальныя установы з чатырохгадовым тэрмінам навучання [22, с. 20].

У жніўні 1918г. у Маскве адкрыўся I Ўсерасійскі з'езд па асвеце. З'езд прызнаў неабходным стварыць адзіны тып вышэйшай педагагічнай настаўніцкай установы, уніфікаваць у краіне сістэму педагагічнай адукацыі.

32

На самой справе ўніфікаваць усе педагагічныя навучальныя ўстановы было не магчыма. У сістэме педагагічнай адукацыі яшчэ доўгія гады захоўваліся розныя тыпы навучальных устаноў.

Тым не менш, 5 кастрычніка 1918 года Дзяржаўная камісія па асвеце ў асноўным ухваліла мерапрыемствы па пераўтварэнню настаўніцкіх інстытутаў ў вышэйшыя навучальныя установы [21, с.21].

У кастрычніку 1918 г. пачалося правядзенне рэформы настаўніцкіх інстытутаў. У ліку першых Віцебскі настаўніцкі інстытут быў ператвораны ў вышэйшую навучальную установу з трымя аддзяленнямі: сацыяльна-гістарычным, біёлага-геаграфічным і фізіка-матэматычным [22, с.22].

Мінскі настаўніцкі інстытут з верасня 1915 года па верасень 1918 года знаходзіўся ў Яраслаўле. Магілёўскі інстытут у тым жа годзе быў ператвораны ў педагагічны [22, с. 22].

Не паспелі педагагічныя інстытуты праявіць свае слабыя і моцныя бакі, як кіраўніцтва аддзела падрыхтоўкі настаўнікаў Наркамасветы РСФСР прапанавала стварыць новы тып педагагічнай навучальнай установы -інстытуты народнай адукацыі, у якіх рыхтавалі бы не толькі настаўнікаў, але і дашкольных і пазашкольных работнікаў.

У жніўні 1919 года ў Маскве адбылося другая нарада па рэформе педагагічных навучальных устаноў. Нарада ўхваліла рэарганізацыю педагагічных інстытутаў і некаторых настаўніцкіх семінарый і прыняла Статут інстытутаў народнай адукацыі [22, с. 24].

У сувязі са стварэннем у БССР ў 1919/20 навучальным годзе інстытутаў народнай адукацыі, якія здзейснялі падрыхтоўку спецыялістаў для галін асветы, знікла неабходнасць у адначасовым існаванні інстытутаў народнай адукацыі і настаўніцкіх семінарый, якія рыхтавалі настаўнікаў для школ I ступені. У чэрвені 1919 года Наркамасветы РСФСР прыняў рашэнне пераўтварыць усе настаўніцкія семінарыі ў залежнасці ад мясцовых умоў у педагагічныя курсы для падрыхтоўкі работнікаў школ I ступені альбо інстытуты народнай адукацыі. Кантынгент вучняў семінарый, а потым трохгадовых педкурсаў быў нешматлікім. Кожная настаўніцкая установа мела ў сярэднім каля 100 выхаванцаў.