Народная адукацыя у бсср: 1919-1924 гг.: Навуковая праца студэнта /пду, каф гiсторыi I сацыялогii; I. В. Альковiч. Наваполацк: пду, 2002

Вид материалаДокументы
Подобный материал:
1   2   3   4   5   6   7   8

Прафесіянальна-тэхнічнае навучанне ў дарэвалюцыйнай Беларусі было прадстаўлена шэрагам навучальных устаноў: рамеснымі і тэхнічнымі вучылішчамі, ніжэйшымі рамеснымі сельскагаспадарчымі школамі, курсамі і рамеснымі майстэрнямі, рамеснымі адзяленнямі і класамі ручной працы пры агульнаадукацыйных школах [1, с. 23].

Прафесіянальна-тэхнічныя установы савецкага тыпу пачалі стварацца у аднаўленчы перыяд. У склад устаноў прафесіянальнай адукацыі ўваходзілі школы фабрычна-завадскога тыпу, прафесіянальныя школы і курсы, тэхнікумы і навучальна-вытворчыя майстэрні. Вялікую папулярнасць набыло фабрычна-завадское вучнёўства, як адна з асноўных форм падрыхтоўкі кваліфікаванай працоўнай сілы. Кваліфікацыя працоўных, падрыхтаваных ў ФЗВ, была не вельмі высокай, але ва ўмовах недахопу працоўнай сілы ў аднаўленчы перыяд, часу на падрыхтоўку высокакваліфікаваных рабочых не было. Для падрыхтоўкі кадраў сярэдняй кваліфікацыі па розным спецыяльнасцям з 1920 года разгортваецца сетка індустрыяльных, сельскагаспадарчых, будаўнічых, медыцынскіх, педагагічных і іншых тэхнікумаў [9, с. 180].

Суадносна з пастановай Народнага камісарыята асветы РСФСР ўсе прафесіянальна-тэхнічныя ўстановы, якія знаходзіліся да гэтага ў розных ведамствах, пераходзілі пад яго веданне [9, с. 180]. Гэта пастанова была замацавана дэкрэтам СНК РСФСР ад 30 траўня 1918 года. У ім зазначалася, што цэнтралізацыя кіраўніцтва школамі ўсіх тыпаў вызвана неабходнасцю "преобразования учебно-воспитательного дела, обьединения и обновлення его на началах новой педагогики и соцналнзма" [18, с. 180].

37

У верасні 1920 года у складзе Наркамасветы БССР быў створаны аддзел прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі.Хутка гэты аддзел быў пераўтвораны ў Камітэт прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі., а потым у Галоўнае ўпраўленне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, якое ўваходзіла ў склад Наркамасветы БССР. Задачай гэтага органа з'яўлялася падрыхтоўка кадраў для прамысловасці, сельскай гаспадаркі, устаноў асветы, аховы здароўя, мастацтва рэспублікі [9, с. 193].

Пададдзелы прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі губернскіх аддзелаў народнай адукацыі былі вылучаны ў самастойныя аддзелы прафесіянальнай адукацыі пры губернскіх аддзелах народнай адукацыі. Іх правы былі пашыраны ў накірунку прамых кантактаў з Глаўпрафадукацыі [9, с. 193].

14 траўня 1920 года Галоўны камітэт прафесіянальнай адукацыі Наркамасветы зацвердзіў Палажэнне аб кіраванні прафесіянальна-тэхнічнымі навучальнымі ўстановамі тыпа тэхнікумаў і прафесіянальна-тэхнічных школ. У адпаведнасці з ім агульнае кіраўніцтва дзейнасцю навучальнай установы ажыццяўляў яго савет, у які ўваходілі прадстаўнікі выкладчыкаў навучальнай установы, прафсаюзаў па спецыяльнасці навучальнай установы, прадстаўнікі майстраў і працоўных навучальнай установы [16,Ф.42, воп. 1, спр. 1256, с 2].

11 чэрвеня 1920 года калегія Галоўнага камітэта прафесіянальна -тэхнічнай адукацыі Наркамасветы зацвердзіла палажэнне аб сацыяльным забяспячэнні вучняў прафесіянальна-тэхнічных устаноў [9, с.196].

Пры вывучэнні сістэмы прафесіянальна - тэхнічнай адукацыі цікавасць прадстаўляе дэкрэт СНК ад 29 чэрвеня 1920 года "Об учебной професснонально-техннческой повинностн", у якім гаварылася: "В целях ликвидации техннческой безграмотностн, а также ввнду острой нужды в квалнфнцнрованной рабочей силе, пережнваемой нашей промышленностью, необходимости скорейшего восполнення рядов квалнфнцнрованных работннков спецналнстов, Совет Народных Комнссаров постановнл: 1) все рабочне в возрасте от 18 до 40 лет обьявляются подлежащими учебной професснонально-технической повннности; 2) по требованню Главного комнтета по професснонально - техническому образованию и его органов Главный комнтет по проведенню всеобщей трудовой повннностн представляет в нх распоряженне для обучення потребное колнчество лиц из других слоёв населення. В тех предпрнятнях, где не органнзованы фабрнчно-заводскне школы для подростков ученнков, учебная повинность в соответствии с

38

декретом распространяется на лиц с 14-летнего возраста" [9, с. 191]. Працоўны дзень навучэнцаў скарачаўся да шасці часоў з захаваннем поўнай заробнай платы. Навучэнцы не прыцягваліся да выконвання працоўных павіннасцяў, але пропуск заняткаў разглядаўся,як прагул па рабоце. Дадзены дэкрэт дабра адлюстроўваў імкненне ўлады да павялічэння колькасці працоўнай сілы ў краіне.

Акрамя таго дэкрэт меў вялікае значэнне для развіцця прамысловасці, таму што ствараў магчымасць павялічыць колькасць кваліфікаваных работнікаў.

Ажыццяўленне дэкрэта ў Беларусі знайшло адлюстраванне ў арганізацыі шэрага прафесіянальна-тэхнічных курсаў і рамесных школ, меўшых на мэце падрыхтоўку вучняў на прадпрыемствах па выбранай вытворчай спецыяльнасці [9, с. 191].

У аснову дзейнасці органаў прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі былі пакладзены інструкцыйна-метадычныя матэрыялы Глаўпрафадукацыі РСФСР. Для больш кваліфікаванага вырашэння актуальных задач пры Глаўпрафадукацыі БССР была створана калегія, ў якую ўвайшлі прадстаўнікі саўнаргаса, наркамзема і камсамола [17, с. 185].

Практычную работу па стварэнню прафесіянальна-тэхнічных навучальных устаноў вялі мясцовыя Саветы і органы народнай адукацыі Беларусі - губернскія, павятовыя, гарадскія. Яны арганізавалі ўлік моладзі, не ахопленай агульнаадукацыйнай школай і жадаўшай атрымаць вытворчую прафесію, вырашалі пытанні адкрыцця школ, прыёму ў іх навучэнцаў і забяспячэння выкладчыкамі, зацвярджалі вучэбныя планы, кантралявалі ход навучальна-выхаваўчага працэса [9, с.191].

Значны рост колькасці навучальных устаноў прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі ў БССР пачаўся з 1921 года. Цікава, што гэты працэс не быў выкліканы вострай патрэбай прамысловай вытворчасці ў кваліфікаваных рабочых кадрах. Надварот, у тыя гады назіраўся адток рабочых з прадпрыемстваў па той прычыне, што многія з апошніх не працавалі.

У 1921 годзе ў Мінску адкрыліся школы металістаў, дрэваапрацоўшчыкаў, палеграфістаў, абутковай і гарбарнай вытворчасці. Вучылішча адкрываліся і ў іншых гарадах, галоўным чынам там, дзе захавалася база дзеючых да рэвалюцыі прафесіянальных школ: у Слуцку - металістаў, Віцебску - металістаў, друкароў, гарбарнікаў, Магілёве - будаўнікоў, у Клімавічах - вучэбна-практычныя майстэрні [17, с. 188].

39

39

Нягледзячы на хуткі рост сеткі прафесіянальна - навучальных устаноў існаваў і шэраг праблем: малая колькасць вучэбных дапаможнікаў, настаўнікаў і г. д. Недахоп сродкаў і матэрыяльных рэсурсаў, якія меліся ў распараджэнні Наркамасветы БССР, патрабаваў упарадкавання сеткі навучальных устаноў. У сувязі з гэтым у пачатку студзеня 1922 года было прынята рашэнне пераглядзець спіс дзеючых прафесіянальна-тэхнічных навучальных устаноў, вызначыць, якія з іх пакінуць на дзяржаўным бюджэце, а якія ўтрымліваць на бюджэце мясцовым. Каб захаваць адзіныя патрабаванні ў рабоце прафесіянальна-тэхнічных навучальных устаноў, нават тыя вучылішча, якія былі зняты з дзяржаўнага забяспячэння, заставаліся пад кантролем Галоўнага ўпраўлення прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі.

Вялікую ролю ў развіцці сістэмы народнай адукацыі а таксама ў падрыхтоўцы кваліфікаванай працоўнай сілы адыгралі рабочыя факультэты.

Рабочыя факультэты - гэта асаблівы тып сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, прызначанай для рабочых і сялян. Справа ў тым, што ў жніўні 1918 года быў выдадзены дэкрэт Савета Народных Камісараў аб вышэйшай школе, згодна з якім права паступлення ў ВНУ давалася кожнаму грамадзяніну, незалежна ад яго адукацыі. 3 мэтай пралетарызацыі вышэйшых навучальных устаноў 17 верасня 1919 года быў выдадзены дэкрэт СНК РСФСР "Аб рабочых факультэтах", які вызначыў задачы, змест і метады работы Рабфакаў [18, с. 404]. Мэтай іх стварэння было прыцягненне пралетарскіх і сялянскіх мас у сцены вышэйшай школы.

Першы рабочы факультэт у Беларусі быў адкрыты пры горацкім сельскагаспадарчым інстытуце ў 1920 годзе [17, с. 151]. У чэрвені 1921 года быў адкрыты рабочы факультэт пры Беларускім дзяржаўным універсітэце [21, с.316].

На рабочыя факультэты прымаліся рабочыя і сяляне з 16-гадовага ўзросту, камандзіраваныя або рэкамендаваныя партыйнымі і камсамольскімі органамі, фабрычна-завадскімі камітэтамі, павятовымі або губернскімі выканкамамі. Для паступлення на рабфак не патрэбны былі дакументы аб адукацыі. Паступаючыя прад'яўлялі камандзіровачнае пасведчанне адпаведнай арганізацыі, даведку аб удзеле ў фізічнай працы з указаннем спецыяльнасці і працягласцю рабочага стажу. Уступных экзаменаў не было. Прыём слухачоў і размеркаванне іх па групах

40

праводзілася шляхам гутаркі. Асноўная маса студэнтаў першых курсаў рабфака мела пачатковую адукацыю [21, с. 317].

Камуністычная партыя зрабіла рабфакі правадніком уплыву партыі на студэнцтва і ўсю справу падрыхтоўкі новых кадраў рабоча-сялянскай інтэлігенцыі. Вядучая роль ва ўсім жыцці рабочых факультэтаў належала партыйным ячэйкам. Яны арганізоўвалі палітычную асвету сярод студэнтаў, кіравалі камсамольскай арганізацыяй, аказвалі партыйны уплыў на работу прафсаюзных і грамадскіх арганізацый.

Студэнтамі рабфакаў маглі стаць толькі тыя людзі, якія займаліся фізічным трудом. Сацыяльны склад рабфакаўцаў Беларусі відаць з наступнай табліцы:

Табліца 2.6 Сацыяльны склад студэнтаў Рабочых факультэтаў

Гады

Колькасць рабфакаў

Усяго студэнтаў

Па сацыяльнаму складу

Рабочых і іх дзяцей

Сялян і іх дзяцей

Служачых і іх дзяцей

Іншых

1926/27

4

845

415

392

25

13

(Табліца з " Нарысаў гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі"-Мн.,

1968.-С.317)

Такім чынам, відавочна, што рабфакі былі сапраўды рабочымі факультэтамі, на якіх перавага пры паступленні аддавалася дзецям рабочых і сялян.

Аднак існаваўшая ў Беларусі сетка рабфакаў не забяспечыла поўнага вырвшэнню пытанняў камплектавання ВНУ. Справа ў тым, што Камуністычная партыя імкнулася ператварыць вышэйшую школу у амаль выключна рабоча-сялянскую, але зрабіць гэта за 3-4 гады было немагчыма. Каб паскорыць дадзены працэс, былі створаны Рабфакі, а прыём у вышэйшыя навучальныя установы здзейсняўся без іспытаў і прадстаўлення дыпломаў [18, с. 146].

41

У двадцатыя гады ў Беларусі шырокае развіццё атрымалі агульнаадукацыйныя вячэрнія школы для рабочых. У Беларусі пасля ліквідацыі школ другой ступені вячэрнія рабочыя школы павышанага тыпу, разлічаныя на трохгадовы курс навучання, ствараліся на базе пачатковай школы, і таму яны не ў стане былі забяспечыць поўную сярэднюю адукацыю. Не многія выпускнікі пасля заканчэння школы гэтага тыпу маглі паступіць у ВНУ [17, с. 153-154].

Акрамя прафесіянальна-тэхнічнага навучання ў 1919-1924 годзе пачынае складвацца сістэма сярэдняй спецыяльнай адукацыі. ЦК КП(б)Б пастанавіў пытанне аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі на абмеркаванне партыйнай нарады, якая адбылася ў студзені 1920 года. На ей быў вызначаны тэрмін навучання ў тэхнікумах, узрост вучняў, аб'ём ведаў, якімі павінен валодаць выпускнік [9, с. 174].

Тэхнікумы, як новы тып сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, з'явіліся на Беларусі ў 1919-1920 гадах [9, с. 175]. Створанае да рэвалюцыі ў Мінску Палітэхнічнае вучылішча рашэннем Наркамасветы БССР ад 25 лютага 1919 года было ператворана ў вышэйшую тэхнічную навучальную ўстанову -Беларускі палітэхнікум [16, Ф. 42, воп 1, спр. 1153, с 39]. Ён быў падначалены Глаўпрафасветы РСФСР і ўвайшоў у сістэму навучальных устаноў прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі. Пры палітэхнікуме была створана падрыхтоўчая група для тых вучняў, якія не скончылі школу II ступені [9, с. 175].

К канцу верасня 1920 года, калі ў палітэхнікуме пачаліся заняткі, у ім працавала шэсць аддзяленняў: інжанерна-будаўнічы, механічнае, электратэхнічнае, хімічнае, культурна-тэхнічнае, сельскагаспадарчае з чатырохгадовым тэрмінам навучання [9, с. 175].

9 студзеня 1920 года было праведзена пераўтварэнне Мінскага дзяржаўнага палітэхнікума ў вышэйшую навучальную установу - Беларускі палітэхнічны інстытут [16, Ф. 210, воп. 1, спр 2, с.11].

3 траўня 1919 года Мінскі губернскі аддзел народнай адукацыі прыняў рашэнне аб арганізацыі ў Бабруйску тэхнікума ]з чатырохгадовым тэрмінам навучання] для падрыхтоўкі спецыялістаў тэхнічнага профілю [9, с. 178]. Практычнаму ажыццяўленню гэтага рашэння перашкодзіла акупацыя Беларусі вайскамі Польшчы летам 1919 года, і толькі пасля іх выгнання восенню 1920 года арганізацыя тэхнікума была завершана [9, с. 178].

42

У другой палове 1920 года тэхнікум быў арганізаваны ў Слуцке [16, Ф 42, воп. 1, спр. 5, с. 11]. Ён знаходзіўся у веданні прафесіянальна - тэхнічнага аддзела Наркамасветы БССР.

У другой палове 1920 года пачалася праца па арганізацыі сельскагаспадарчага тэхнікума ў Мар'інай Горке і педагагічнага тэхнікума ў Ігумені, прамыслова - эканамічнай школы ў Мінске [9, с. 178].

Некаторае ўяўленне аб навучальных праграмах ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах і іх адрозненні ад праграм дарэвалюцыйных гімназій і вучылішчаў дае табліца 2.7.

43

На падставе дадзенай табліцы можна зрабіць выснову, што агульная колькасць гадзін ў сярэдніх навучальных установах скарацілася. Шэраг прадметаў, якія уваходзілі ў план дарэвалюцыйнай школы (]гісторыя, лацінская мова, чыстапісанне, філасофія, закон Божы, заканазнаўства) наогул перасталі выкладацца. Калі казаць аб грамадскіх навуках, то Камуністычная партыя імкнулася да памяншэння колькасці часоў іх выкладання у навучальных установах. У адным з палажэнняў аб вышэйшай падрыхтоўке кваліфікаваных работнікаў гаварылася аб тым, што ў далейшым грамадскія навукі належаць выкладанню пад асабліва пільным кантролем партыі [16, Ф. 42, воп. 1,спр. 97, с.216-218].

Стварэнне і развіццё сістэмы сярэдняй і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі садзейнічала падрыхтоўцы кадраў новай інтэлігенцыі з асяроддзя працоўна-сялянскай моладзі. Гэта было асабліва неабходна па шэрагу прычын:

• па-першае, частка старой інтэлігенцыі пад час грамадзянскай вайны і інтэрвенцыі выехала жыць у іншыя месцы, другая частка, якая не знаходзілася ў партыі балыдавікоў, не пагадзілася з усталяваннем аднапартыйнай сістэмы ў першай палове 20-х гадоў;

• па-другое, для стварэння новага сацыялістычнага грамадства Камуністычнай партыі была патрэбна інтэлігенцыя з адпаведна камуністычным складам мыслення.

Тым не менш, адразу пасля рэвалюцыі аб'ектыўныя ўмовы для збліжэння часткі старой інтэлігенцыі з савецкай уладай былі адносна спрыяльнымі. Асаблівасцю беларускай інтэлігенцыі было тое, што большая яе частка з'яўлялася выхадцамі з сялян. Менавіта гэта, з аднаго боку, набліжала яе да Савецкай улады, а з другога - да нацыянальнага адраджэння. У сярэдзіне 20-х гадоў многія дзеячы нацыянальнага адраджэння вярнуліся на Радзіму. У Берліне ў 1925 годзе БНР аб'явіла аб самароспуску [20, с. 107]. Вынікам стала вяртанне ў Беларусь такіх дзеячоў БНР,як Ластоўскага В.Ю., Цвікевіча А.І., ЛёсікаЯ. Ю. [20, с.107].

Але перавыхаванне старой інтэлігенцыі было справай больш складанай, чым стварэнне новай савецкай інтэлігенцыі. Многія, хто вярнуўся з-за мяжы, праз пэўны час былі рэпрэсаваны (Ластоўскі В.Ю., Лёсік Я. Ю і іншыя) [14, с. 273].

Наогул сістэме сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальна адукацыі ў БССР складана даць аднабаковую адзнаку. 3 аднаго боку нельга не пагадзіцца з тым, што сетка прафесіянальна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных устаноў пры

44

Савецкай уладзе пашыраецца. З'яўляюцца новыя спецыяльнасці. Разруха ў краіне і эканамічнае адставанне ад Захаду патрабавалі ад новай Савецкай улады стварэння як мага больш спрыяльных умоў для развіцця прамысловасці ў краіне, што прадугледжвала ў сваю чаргу развіццё спецыяльнай і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі.

3 другога боку, паколькі Савецкая улада галоўнай мэтай ставіла падрыхтоўку як мага большай колькасці рабочых, то і сістэму сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі Камуністычная партыя ператварыла ў сваеасаблівы "камбінат" працоўных рук. У праграмах навучальных устаноў зніклі такія прадметы, як лацінская мова, амаль не вывучалася філасофія, мала увагі надавалася літаратуры, што хутчэй за ўсё, прыводзіла да зніжэння агульнага ўзроўню адукаванасці навучэнцаў.

Неабходнасць хуткай падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў прыводзіла да скарачэння гадзін у праграмах, што ў сваю чаргу уплывала на якасць адукацыі.

Яшчэ аднім момантам было тое, што ў сваім імкненні зрабіць адукацыю прывілегіяй працоўных і сялян, Камуністычная партыя ставіла у дыскрымінацыйнае становішча іншыя слаі насельніцтва. Дарэвалюцыйныя навучальныя установы, у якіх навучаліся дзеці вышэйшых слаёў насельніцтва, былі зачынены, а ў новых навучальных установах пры паступленні перавага аддавалася рабочым і сялянам.

Паколькі галоўнай падтрымкай савецкай улады былі менавіта рабочыя і сяляне, то і сістэма адукацыі ў БССР адпавядала інтарэсам гэтых слаёў насельніцтва. Калі ў царскай Расіі асноўную частку праграм складалі гуманітарныя навукі, то ў савецкай сістэме народнай адукацыі перавага аддавалася прыродазнаўчым і тэхнічным навукам, што безумоуна было прадыктавана патрэбамі эканомікі.


2.5. Развіццё вышэйшай адукацыі ў 1920-1924 гг.

У пачатку XX стагоддзя вышэйшых навучальных устаноў на тэрыторыі Беларусі не было. Гора-Горыцкі земляробчы інстытут быў зачынены ў 1864 годзе. Менавіта ён і стаў першай вышэйшай навучальнай ўстановай у БССР. У 1919 годзе ў Горках быў адчынены сельскагаспадарчы інстытут [8, с. 114].

У дарэвалюцыйнай Беларусі патрэба ў вышэйшай школе дыктавалася развіццём эканомікі і культуры, працэсам нацыянальнага адраджэння

45

беларускага народа. Але мясцовыя ўлады не падтрымлівалі прапановы аб стварэнні ў Мінску унІверсітэта. Абгрунтоўваючы сваё адмаўленне, мінскі віцэ-губернатар заявіў: "У Мінску і без таго моцны рэвалюцыйны настрой сярод моладзі" [26, с.16].

Рэвалюцыя і прыход да улады партыі бальшавікоў адыгралі станоўчую ролю ў развіцці вышэйшай адукацыі на Беларусі.

Яшчэ ў чэрвені 1918 года ў Наркамасвеце РСФСР адбылася нарада, на якой абмяркоўвалася пытанне аб рэформе вышэйшай школе. У выніку былі прыняты пастановы аб бясплатнасці навучання, неабходнасці дэмакратызацыі склада студэнцтва, стварэння кафедр для вывучэння сацыялізма [9, с. 146].

2 жніўня 1918 года СНК РСФСР прыняў дэкрэт "Аб правілах прыёму ў вышэйшыя навучальныя установы" [18, с.146]. Дэкрэт прадугледжваў права кожнай асобы ў незалежнасці ад грамадзянства і пола, дасягнуўшай 16-гадовага узросту, уступаць у склад слухачоў любой вышэйшай навучальнай установы без прадстаўлення дыплома, атэстата альбо пасведчання аб заканчэнні сярэдняй альбо якой-небудзь школы. Забаранялася патрабаваць ад паступаўшых якіх бы то ні было пасведчанняў, акрамя пасведчанняў аб іх асобе і узросце.

Кіраўніцтва арганізацыйнай і навучальнай дзейнасцю вышэйшых устаноў савецкае кірўніцтва даручыла Галоўнаму камітэту прафесіянальна -тэхнічнага навучання. Перад вышэйшай школай была пастаўлена задача адмовіцца ад "строга навуковай" адукацыі, якую давала дарэвалюцыйная школа, і арганізаваць падрыхтоўку спецыялістаў у той ці іншай сферы [9, с. 146].

У рашэннях першага партыйнага сходу па пытанням народнай адукацыі было адзначана, што сутнасць перабудовы сістэмы кіравання вышэйшай школы зводзіцца да таго, каб "высшую школу полнтическн завоевать, т. е. во-первых, обеспечнть революцнонное направление её работы; во-вторых, политически воспитать всех проходящих через школу студентов; в-третьих, нспользовать высшую школу для создання как можно большего колнчества спецналнстов, вышедшнх нз среды пролетарната н в особенностн партнйных» [9,с.149].

Пытанне аб адкрыцці Гора-Горацкага інстытута паўстала ў 1918 годзе. Упершыню шырока гэта пытанне абмяркоўвалася на пасяджэнні калегіі аддзела народнай адукацыі пры горацкам павятовым выканкаме савета рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў 9 снежня 1918 года [9, с. 153]

46

Усе, хто прысутнічаў на гэтым пасяджэнні адзінадушна падтрымалі прапанову педагагічных саветаў сельскагаспадарчага і землямерна-агранамічнага вучылішч аб пераўтварэнні іх у сельскагаспадарчы інстытут [9, с. 153].

Калегія Наркамасветы РСФСР на пасяджэнні 7 красавіка 1919 года станоўча вырашыла пытанне аб аднаўленні Гора-Горацкага земляробчага інстытута на базе меўшыхся тут сельскагаспадарчых вучылішч [16, Ф. 208, воп. 1, спр.15, с. 33].

Восенню 1919 года з-за невялікай колькасці студэнтаў і недахопу выкладчыкаў адбыўся набор толькі на два факультэта - сельскагаспадарчы і культурна-тэхнічны. На іх было залічана 189 чалавек, у болынасці сваёй выпускнікі горацкіх сельскагаспадарчых вучылішч [11, с. 72-73].

У 1920 годзе ў Мінску быў адчынены палітэхнічны інстытут у складзе 6 факультэтаў, на якіх навучалася 450 студэнтаў [8, с. 114]. Але патрэба ў сельскагаспадарчых кадрах, адсутнасць буйной прамысловасці ў Беларусі і шэраг іншых прычын абумовілі неабходнасць рэарганізацыі ў 1922 годзе палітэхнічнага інстытута ў Мінскі інстытут сельскай гаспадаркі, шляхам далучэння да яго Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі [8, с. 114].

У 1918/19 годзе настаўніцкія інстытуты былі ператвораны ў вышэйшыя педагагічныя навучальныя установы, а ў хуткім часе - ў інстытуты народнай адукацыі. Былі створаны Віцебскі, Магілёўскі і Мінскі інстытуты народнай адукацыі, але ў 1923-1924 гадах яны спынілі сваё існаванне.