Арганізатарская І прапагандысцкая дзейнасць рэспубліканскай газеты "Звязда" у тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1942-1944 гг

Вид материалаДокументы

Содержание


Народжаная рэвалюцыяй
118 Ваенных нумароў
Подобный материал:
Аўтары: Вашураў А.Ю.,

Сцепанькова А.А.,

ст. 4 курса ФКП гр.610201


Арганізатарская і прапагандысцкая дзейнасць рэспубліканскай газеты “Звязда” у тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1942–1944 гг.


Сёння, у ХХI стагоддзi, грамадзяне нашай краiны карыстаюцца паслугамi соцен газет. Але сярод iх ёсць адна, якая прайшла найдаўжэйшы за iншых гiстарычны шлях i нiколi не здрадзiла свайму прызначэнню. У той жа час яна шмат зрабiла i па захоўванню нашай роднай беларускай мовы. Яе iмя – «Звязда».

Любы друкаваны орган ганарыцца сваёй прыярытэтнай тэмаю. Такой абранніцай для “Звязды” з’яўляецца гісторыя Вялікай Айчыннай вайны. І гэта не выпадкова. Газета летам 1942 і зімою 1943 выходзіла на акупаванай ворагам тэрыторыі Беларусі. Памяць аб неардынарных падзеях таго трывожнага часу застаецца жывою і сёння.

Газета «Звязда» убачыла свет 9 жнiўня 1917г. (27 лiпеня па старому стылю), як раз напярэдаднi Кастрычнiцкай рэвалюцыi, у Мiнску, пасля велiзарнай i небяспечнай работы яе заснавальнiкаў. Першым, хто даў высокую ацэнку гэтай падзеi, быў адзiн з галоўных арганiзатараў газеты, кiраўнiк Мiнскага гарадскога камiтэта РСДРП (б) А.Ф.Мяснiкоў. Ён, у прыватнасцi, сказаў: «На агульным фоне расiйскай рэчаiснасцi i нашага партыйнага будаўнiцтва «Звязда» была тым фокусам, адкуль зыходзiлi ва ўсе бакi, як на фронт, так i ў правiнцыю (маючы на ўвазе цэнтрам вобласцi Мiнск), промнi палiтычнага выхавання i грамадскага пераўтварэння буйных салдацкiх, батрацкiх i рабочых элементаў Заходняга краю».

Без «Звязды» нельга ўявiць i гiсторыю нашай краiны перыяду Вялiкай Айчыннай вайны. 21 мая 1942 г. у Мiнску, акупаваным немцамi, пачаўся выхад «Звязды»-падпольшчыцы, а з 27 студзеня 1943г. яна стала друкавацца ў Любанскiм раёне на базе аднаго з партызанскiх атрадаў. Знакамiты дзяржаўны i грамадскi дзеяч СССР i БССР, першы сакратар ЦК Кампартыi Беларусi, старшыня СНК БССР (1938-1948) П.К. Панамарэнка да апошняга дня знаходжання ў нашай рэспублiцы збiраў i захоўваў «Звязду». Тлумачыў такiя паводзiны так: «Гэта неабходна для маiх будучых кнiг i успамiнаў». У развiтальным дакладзе, з якiм ён выступiў у Доме ўрада ў 1948 г. перад ад'ездам з Беларусi, знайшлося нямала цёплых слоў у адрас беларускіх сродкаў масавай інфармацыі. “Звязда” у яго выступленні заняла асобае месца за ўклад “у арганізатарскую і выхаваўчую работу ў тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны.” Гэтыя словы мы лічым эпіграфам да нашай тэмы, падцвярджэннем асобой ролі людзей, якія наладзілі выпуск “Звязды” на акупаванай ворагам тэрыторыі. Яны, на наш погляд, здзейснілі подзвіг, якому няма сроку даўнасці. Мiж тым спецыяльнае цэльнае даследванне па гэтай праблеме адсутнiчае. Лiквiдацыi недахопу прысвечана наша праца. Накiраваныя на дасягненне мэты звесткi мы адшуквалi ў манаграфiчных, калектыўных i дакументальных творах гiсторыкаў, на старонках «Звязды» ваеннага часу.

НАРОДЖАНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯЙ


Кажуць: першы блін камяком. У дачыненні да “Звязды” прымаўка не спрацоўвае, як не стасуецца гэты фразеалагічны выраз з Белдзяржуніверсітэтам, Інстытутам беларускай культуры, часопісам “Полымя”, якія з’явіліся амаль у той жа гістарычны перыяд. “Звязда”, як і яе калегі па нараджэнню, уваходзіла ў бурлівае жыццё ўпэўненым крокам дзякуючы трывалай сувязі з рэаліямі практыкі.

Газета нараджалася як калектыўны орган. Сярод галоўных прэтэндэнтаў на месца рэдактара бясспрэчнага пераможцы не было. Не выказаў на гэты конт сваіх катэгарычных меркаванняў і ЦК РСДРП(б), аддаўшы права вырашэння гэтай справы мясцовым партыйным сілам. Безумоўна, пэўную перавагу меў А. Мяснікоў, які на той момант з’яўляўся старшынёй Мінскага камітэта РСДРП(б) – галоўнага заснавальніка выдання. Але ён не хацеў псаваць адносіны з такой каларытнай і вядомай палітычнай фігурай, як М.В. Фрунзе, кіраўнік мясцовай міліцыі, старшыня Мінскага губернскага сялянскага камітэта. Ганарліва паглядалі на іх К. Ландэр і В. Фамін. Першы ў верасні 1917 г. быў абраны старшынёй Мінскага савета, а другі меў значную падтрымку ў гарадскіх бальшавікоў. З улікам вышэйсказанага ў рэдакцыйным кабінеце аказаліся адразу 4 рэдактары: А.Ф. Мяснікоў, М.В. Фрунзе, К.І. Ландэр, В.В. Фамін.

З архіўнага пашпарта першага нумара "Звезды". Выдавец: Мінскі камітэт РСДРП(б). Мова - руская. Тыраж 1500 экз. Адрас рэдакцыі: вул. Петраградская, 6.

Рэдактары:

1. Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў (1886--1925), скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, у партыі бальшавікоў з 1906 г. Прыбыў у Беларусь у пачатку 1917 г. як малодшы афіцэр і ў сувязі з мабілізацыяй у армію. У чэрвені 1917 г. узначаліў Мінскую арганізацыю РСДРП(б), увосень -- абласную, у студзені 1919 г. -- Цэнтральнае бюро Кампартыі Беларусі. Мяснікоў -- адзіны ў савецкай Расіі чалавек, якога абралі галоўнакамандуючым Заходнім фронтам увосень 1917 г. непасрэдна на з'ездзе салдацкіх дэлегатаў простым падняццем рук.

2. Васіль Васільевіч Фамін (1884--1938), удзельнік рэвалюцыйных падзей у Беларусі ў 1917 г., у партыі бальшавікоў з 1910 г. Член франтавога камітэта Заходняга фронту, дэпутат Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, дэлегат ад Беларусі ІІ Усерасійскага з'езда Саветаў.

3. Міхаіл Васільевіч Фрунзе (Міхайлаў) (1885--1925), прыбыў у Беларусі у 1916 г., ратуючыся ад царскага самадзяржаўя, пад прозвішчам "Міхайлаў". Прафесійны рэвалюцыянер. Узначальваў Мінскую гарадскую міліцыю, што давала магчымасць выратоўваць друкароў і членаў рэдакцыі "Звязды" ад арыштаў. Абіраўся членам выканкама Заходняга фронту, старшынёй Мінскага губернскага сялянскага камітэта, І і ІІ з'ездаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў. У 1924--1925 гг. -- старшыня Рэўваенсавета СССР, наркам па ваенных і марскіх справах.

4. Карл Іванавіч Ландэр (1883--1937), актыўны ўдзельнік кастрычніцкіх падзей у Беларусі, член бальшавіцкай партыі з 1905 г. Увосень 1917 г. абраны старшынёй Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў "велізарнай большасцю галасоў пры некаторых устрымаўшыхся (меншавікоў, бундаўцаў і часткі эсэраў)".

Восенню 1925 года ў Маскве збiраюцца «заходнiкi» - удзельнiкi рзвалюцыйных пераўтварэнняў у Беларусi. Збiраюцца па прычыне заўчаснай смерцi М.В.Фрунзе. Сярод паставiўшых подпiсы пад спецыяльнай заявай «Памяти тов. Фрунзе» стаяць прозвiшчы В.Фамiна, М.Вiгiлянскага, I. Рейнгольда, С. Шчукiна, В. Каменьшчыкава i iншых супрацоўнiкаў i аўтараў «Звязды».

Першы выхад газеты адбыўся 9.08.1917г. (20.07.1917 г. по стараму стылю) ў друкарні па адрасу: вул. Багадзельная, 6, гаспадар друкарні -- Абрам Данцыг. Агульная каштоўнасць друкарскага абсталявання -- 3800 руб. (1 амер. дол. раўняўся 1,94 руб., усе даныя за 1911 год).

На жаль, лёсы амаль усiх даваенных рэдактараў «Звязды» не зайздросныя. Ужо гаварылася аб заўчаснай канчыне восенню 1925 г. у час цяжкай аперацыi М.В.Фрунзе. Толькi год пасля трагедыi пражыла яго жонка – Софья Аляксандраўна. У сакавiку 1925 г. ва ўзросце 38 гадоў загiнуў над небам Тбiлiсi ў вынiку авiяцынай катастрофы А.Ф.Мяснiкоў. Не ўдалося гэтаму чалавеку здзейснiць шчырую задумку – напiсаць кнiгу ўспамiнаў аб Беларусi i яе народзе. Першыя рэдактары «Звязды» В.В.Фамiн i К.I.Ландэр сталi ахвярамi неабаснаваных рэпрэсiй у сярэдзiне 30-х гадоў. Усе яны рэабiлiтаваны ў 50-е гады з-за адсутнасцi складу злачынства. Нельга не аднесцi да лiку першых рэдактарау i выпускнiка Валмiерскай настаўнiцкай гiмназii В.Г.Кнорына. Ён не толькi ўзначальваў рэдакцыю «Звязды» з 02.1918 г. па 05. 1920г., але i двойчы з'яўлялся першым сакратаром ЦК Кампартыi Беларусi. У 1938 г. ён незаслугова асуджаны да вышэйшай меры пакарання. У 50-я гады рэбiлiтаваны. Яго iмя стаiць у назве адной з цэнтральных вулiц Мiнска. Гэта адносiцца i да прозвiшчаў Мяснiкова, Фрунзе, Ландэра. Па абвiнавачванню ў контррэвалюцыйнай дзейнасцi аказаўся незаконна рэпрэсiраваным Р.В.Пiкель (рэдагаваў «Звязду» ў красавiку 1919г. у Вiльнi). Па абвiнавачванню ў трацкiзму ў лiку арыштаваных i асуджаных да вышэйшай меры пакарання значацца: Л.Я. Розенблюм (загадчык культаддзела), Н.М. Ленцнер (былы рэдактар), М.П. Салтаноўскi (загадчык выдавецтва), Р.С. Гiнзбург (былы сакратар рэдакцыi), I.I. Рэiнгольд (былы загадчык аддзела) i iншыя. А усяго, паводле непоўных дадзеных, аб'яўлены ворагамi народа 14 звяздоўскiх рэдактарау з 28, 10 з iх – расстраляны.

Есць такое паняцце – «твар газеты». Яно робiць газетнае выданне жывой непаўторнай iстотай. Такi твар iснуе i ў сёняшняй «Звязды». Многiя яго рысы нарадзiлiся 1 студзеня 1919 года у дзень аб'яўлення Беларусi самастойнай савецкай дзяржавай. Вядома некалькi варыянтаў назвы маладой краiны: Рэслублiка Беларусь, Савецкая Беларусь, Беларуская Сацыялiстычная Рэспублiка, Сацыялiстычная Савецкая Рэспублiка Беларусь i iнш. За гэтым хаваюцца асаблiвасцi ўтварэння БССР, месца ў гэтым акце «3вязды».

«3вязда» стала першай газетай, якая з 17.01.1919 г. пачала друкаваць пратаколы паседжанняў VI Пауночна-Заходняй абласной канферэнцыi РКП/б/ аб абвяшчэннi Беларусi рэспублiкай, стварэннi ўрада ў начале з Дз.Ф.Жылуновiчам. У дакуменце аб знешiх абставiнах нараджэння БССР пiшацца: «Наша Заходняя воласць ўяўляе сабою карыдор, па якому ўтароплiваюцца на Савецку Расiю ciлы Чорнага Iнтэрнацыянала… Патрэбна замкнуць ланцуг савецкiх самавызначыўшыхся дзяржаўных фармiраванняў». Перад гэтым, 3.01.1919 г. выйшла галоўная сведка абвяшчэння БССР - Манiфест Часовага Рабоча-Сялянскага Урада Савецкай Беларусi, афiцыйна абнародаванага ў выглядзе асобных плакатаў I.0I.I9I9 г. Са студзеня таго ж года ў «Звяздзе» сталi сiстэматычна змяшчацца дэкрэты i пастановы ўрада i заканадаўчых органаў Беларускай ССР.

Кожны перыяд гiсторыi таму i шануецца, што мае сваiх герояў, свае адзнакi. Такiм часам для рэспублiканскай газеты «Звязда» сталi 20-я гады 20-га стагоддзя. Уся гiсторыя тых дзён i начэй у сваю чаргу дзелiцца на часткi, якiя ўмоўна можна назваць: хутчэй у НЭП (новую эканамiчную палiтыку) i хутчэй з НЭПа.

У жнiўнi 1927 г. «Звязда» поўнасцю пераводзiцца на беларускую мову. У той месяц у яе справаздачы значацца наступныя дадзеныя. Адрас рэдакцыi i канторы: вул. Савецкая, № 63. Год выдання – адзiнаццаты. Колькасць палос: 4 ( 2 разы ў нядзелю 6 палос). Чый орган i хто выдавец?: ЦК КП (б) Б. Колькi разоў выходзiць?: штодзённа. Мова выдання: беларуская (гэта слова ў справаздачы i дакументах газеты ўжываецца ўпершыню – аўт.). Падпiсная цана ў месяц: 90 кап. Рознiчная цана аднаго нумара: 5 кап. Колькасць усiх работнiкаў: 58 чал., з iх членаў КП (б) Б – 11 чел. Рэдактар: Я.М. Асьмоў, нам. рэдактара Купцэвiч, сакратар М.I. Горны, лiтаратурны супрацоўнiк Чэлядзiнскi. У матэрыялах справаздачы ёсць сумныя лiчбы там, дзе прыбытак стаiць «нуль», а дзе страты – 6 906 руб. 59 кап. У наступных дакументах павядамляецца аб перакрыццi недахопаў сродкамi з ЦК ВКП (б).

Чырвоным радком праходзiць роля газеты ў прапагандзе рашэнняў 14 i 15 з’ездаў ВКП (б), звязаных з ажыццяуленнем у краiне сацыялiстычнай iндутрыялiзацыi i калектывiзацыi. Рэалiзацыя плануемага азначала адкат ад НЭП. Адзiн з актывiстаў НЭП у вёсцы, нарком земляробства БССР З.Х. Прышчэпаў 19.09.1929 г. выключаецца з партыi, праз некаторы час арыштоўваецца i асуджаецца да вышэйшай меры пакарання «за насаджэнне ў вёсцы кулачаства, рэстаўрацыю буржуазнага ладу». У культурную сферу таксама прыйшлi хвалi ўцiску. За «парушэннi лiнii партыi ў нацыянальным пытаннi» у 1929 г. звальняецца з работы нарком асветы А.В.Балiцкi. Разам з iм пацярпелi вядомыя дзяржаўныя, грамадскiя, культурныя дзеячы Беларусi Дз. Ф. Жылуновiч, Я.А.Адамовiч, С.М.Некрашэвiч, В.У.Ластоўскi i iншыя. У гэтых умовах газету наведаў знакамiты ў той час маскоўскi паэт Мiхаiл Святлоў, якi аставiў у «Звяздзе» верш «Нэпман». У некаторых атыкулах «Звязды» можна ўбачыць супярэчнасцi з яе працамi першай паловы 20-х гадоў.

У 30-я гады праблемы тыража, падпiскi, распаўсюджвання ўжо не хвалявалi рэдакцыю. Перад ею стаялi задачы якасцi, i, у першую чаргу, iдэалагiчнай. Рабiлася ўсё гэта на фоне стварэння адзiнай у СССР iдэалагiчнай сiстэмы. У канцы 20-х – пачатку 30-х у яе уваходзiлi: сетка iнстытутаў гiсторыi партыi (Масква, сталiцы рэспублiк, шэрага абласных цэнтраў), адзiны для ўсяго СССР партархiў (цэнтральны ў Маскве), Iнстытут чырвонай прафесуры, Iнстытуты журналiстыкi, камунiстычныя унiверсiтэты, партыйныя i савецка-партыйныя школы, камунiстычныя сельска-гаспадарчыя школы, рабочыя факультэты для паступлення ў ВНУ, перыядычны друк, у якiм цэнтральным тэарытычным органам у СССР з’яулялася газ. «Правда». У Беларусi такая роля, пачынаючы з 1917 г., ускладалася на «Звязду». 1 лютага 1931 г. бюро ЦК КП (б) Б прызнала неабходным лiчыць «Звязду» органам ЦК КП (б) Б i Мiнскага гаркама КП (б) Б. З дадзенымi рэквiзiтамi яна ўпершыню ўбачыла свет 7.02.1931 г. 15.04.1933г. у лiк выдаўцоў увайшлi ЦВК i СНК БССР. У сувязi з рэформай беларускага правапiсу слова «Зьвязда» 16.09.1933 г. заменена на назву «Звязда».

У 30-я гады рэдагавалi «Звязду» Арон Мiтлiн (06.1930 – Х.1930), Станiслаў Будзiнскi (10.1930-11.1931), Мiхаiл Гарын (11.1931 – 08.1932), Рыгор Брагiнскi (09.1932 – 01.1935), Навум Ленцнер (06.1934 – 01.1935), Мiкалай Сцернiн (01.1935-08.1936), Аляксандр Джэлюк (08.1936-10.1936), Дзмiтрый Юркоў (10.1936-Х.1937), Iзраiль Афенгеiм (10.1937-07.1938), Дзем’ян Лебедзеу (08.1938-08.1939), Цiмафей Гарбуноў (08.1939-03.1941), Мiхаiл Астапенка (03.1941-08.1941).

Структура, штатны расклад газеты не з’яулялiся вялiчынёй пастаяннай. Гэта залежыла ад памераў тэрыторыi рэспублiкi, колькасцi выхадзiўшых газет, задач сацыялiстычнага будаўнiцтва. У мiжваенны перыяд важная роля адводзiлася аддзелам: партыйнага жыцця, сельскагаспадарчаму, рабселькораускаму, нацыянальна-культурнаму i iнш. Ажыўленню газеты спрыяў яе пераход у другой палове 1927 г. на беларускую мову. С таго моманту на старонках «Звязды» пачалi рэгулярна друкавацца Янка Купала, Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Мiхась Лынькоў, Кузьма Чорны, Змiтрок Бядуля, Андрэй Александровiч, Петр Глебка i iнш. У 1932 г. пры рэдакцыi друкаванага органа было адчынена газетнае аддзяленне. Але да пачатку 3-й пяцiгодкi (1938) кадры для «Звязды» рэкруцiравалiся галоўным чынам з раённых газет, лiку журналiстаў iншых рэспублiк, некаторая частка – з аўдыторыяў мiнскiх камунiстычнага унiверсiтэта, iнстытута журналiстыкi.

Масква, не шкадуючы фiнансавых сродкаў, спадзявалася, што працавiты, беларускi народ за кароткi час пераўтворыць БССР у вiзiтную картку сацыялiстычнай сiстэмы. На гэты давер рэдакцыя «Звязды» адказвала ўзмацненнем арганiзацыйнай працы. Толькi з 01.01.1931 па 01.12.1934 гг. яна правяла болей 30 рознага роду мерапрыемстваў эканамiчнага характару. Безумоуна, ўсе яны арганiзоўвалiся i ажыцяўлялiся з удзелам прадстаўнiкоў партыйных i дзяржаўных органаў улады, вучоных. Аб накiрунках работы сведчыць сам пералiк здзейсненага газетай: выдадзена брашура «Звязда» - у калгасы», праведзены нарады аб крэдытнай рэформе i пераводу на гаспадарчы разлiк, аб супрацоўнiцтве з дарожнiкамi Чувашскай АССР, аб удзеле пiсьменнiкаў БССР у пасяўной кампанii, аб афармленнi сталiцы БССР у пралетарскiя святы, аб выданнi стабiльных падручнiкаў для масавых школ, аб папулярызацыi пастаноў урада аб хлебе i сельскагаспадарчым падатку; зроблен заклiк да болей поўнага i сваечасовага асвятлення сацыялiстычнага спаборнiцтва на старонках «Звязды»; разам з прадстаўнiкамi Украiны праведзена вярбоўка рабочай сiлы на шахты Данбаса (завярбована 9 035 чал. пры плане 9 000); падтрыман зварот Гомельшчыны аб пабудове эскадрыльi iмя Л. Кагановiча, унесены на яе разлiк 1 000 руб.; арганiзаваны спецыяльны маршрутны поезд iмя «Звязды» для паскоранай дастаўкi бульбы ў г. Ленiнград; устаноўлены пераходны сцяг iмя газеты «Звязда» для лепшага iльнаводнага калгаса; створан штаб садзейнiчання камунальнаму будаўнiцтву, паляпшэнню рабочага забеспячэння; шэрагу калгасаў аказана дапамога па стварэню ў Мiнску ўласнага гандлю; уручаны грашовыя прэмii 34 насценным газетам БССР; 05.07.1932. выяздная рэдакцыя «Звязды» у тэрмiновай тэлеграме паведамiла аб паспяховым завяршэннi будаўнiцтва шашы «Мiнск-Магiлёў» i iнш.

Бытавыя ж умовы жыцця супрацоўнiкаў «Звязды», iх працы застаўлялi жадаць лепшага. Упершыню паведамiў аб гэтым кiраўнiкам БССР паляк Будзiнскi. Ён ураджэнец Варшавы, базавая адукацыя – Варшаўскiя вышэйшыя камерцыйныя курсы. З васемнадцацi гадоў у сацыял-дэмакратычным руху Польшчы, Лiтвы, Расii. Адзiн са стваральнiкаў кампартыi Польшчы i кампартыi Заходняй Беларусi. Будучы рэдактарам «Звязды» у артыкулах у часопiсах «Полымя», «Бальшавiк Беларусi» безпадстаўна абвiнавачваў шэрага беларускiх лiтаратараў, грамадскiх дзеячаў у адсутнасцi навуковых поглядаў на гiстарычныя рэалii. У 1931 г. апiсаў кватэрныя праблемы «звяздоўцаў», якiя вялi да захворання сухотамi, iх невялiкiя заробкi, дрэнныя ўмовы для належнага адпачынку, шаленую перагрузку. Ход лiсту быў дадзен ужо пасля яго ад’езду ў Маскву, на працу ў Выканкам камiтэрна. Лёс аўтара звароту трагiчны: 22.08.1937г. ён загiнуў, будучы незаконна асуджаны за антысавецкую дзейнасць. Рэабелiтаваны.

Духоўнаму абагачэнню служылi сустрэчы рэдакцыi з працоўнымi калектывамi РСФСР, яе аўтаномных рэспублiк – Башкiрыi, Татарстана, - Украiнскай ССР, Закаўказскiх i Сярэдняазiацкiх саюзных савецкiх рэспублiк. На адным з вiдных месц 15.10.1932 г. у газеце надрукавана падзяка Максiма Горкага Беларускай акадэмii навук за выбранне яго ганаровым акадэмiкам. У чэрвенi такога ж года супрацоўнiкi «Звязды» разам з пiсьменнiкамi, тэатральнымi дзеячамi БССР сустракалiся з калектывам Украiнскага дзяржаўнага тэатра. Адказны рэдактар «Звязды» Г.I. Брагiнскi 29.09.1933 г. выступiў з дакладам у Казанi на ўсетатарскiм з’ездзе калгаснiкаў-ударнiкаў. Амаль з усiх канцоў СССР iшлi вiншаваннi ў сувязi з выхадам 30.07.1934 г. 5-цi тысячнага нумара газеты. У рэспублiцы ў гонар гэтай даты кампазiтары Самохiн i Любан стварылi песенныя творы, першы - на словы Я.Купалы, другi – на словы П.Броўкi. Каб быць на ўзроўнi пры сустрэчах з чытачамi «Звязда» напярэдаднi юбiлейных урачыстасцей аб’явiла аб сваiм рашэннi напiсаць «мастацкую чырвоную кнiгу аб калгасах Беларусi», разам з пiсьменнiкамi М. Лыньковым, К.Крапiвой, А.Куляшовым, К.Чорным, З. Бядуляй, П.Броукам, П.Глебкам.

У 1939 – 1940 гг. з удзелам газеты праведзены нарады па праблемах якасцi выпускаемай прадукцыi на Магiлёўскiм аутарамонтным заводзе iмя Кiрава, Аршанскiм паравозным дэпо, Бабруйскiм дрэваапрацоучым камбiнаце, швейных i хлебапекарных прадпрыемствах Мiнска i г.д. Аддзел эканамiчнага жыцця пераўтворан у прамысловы i сельскагаспадарчы аддзелы. На актывiзацыю iдэалагiчнай работы скiравана ўвядзенне рубрыкi «У дапамогу вывучаемым гiсторыю ВКП (б)». З лета 1939 г. у «Звяздзе» арганiзуецца праходжанне практыкi будучых жураналiстаў i перападгатоўка дзеючых.

«Звязда» адной з першых правяла сустрэчу с паэтамi i пiсьменнiкамi Заходняй Беларусii – М.Танкам, П.Пестраком, Н. Тарас, М.Машарай iнш. Шчыра вiталi iх Я. Колас, М.Лынькоу, А. Куляшоу, Э.Агняцвет, В.Вольскi.

19.01.1941 г. «Звязда» паведамiла аб зацвярджэннi 17.01.1941 г. сесiяй Мiнскага гарадскога Савета Генеральнага плана рэканструкцыi Беларускай сталiцы. Iнфармацыя выйшла пад назваю – «Аб’яднанай Беларусi – упарадкаваную сталiцу».

У сярэдзiне 30-х гадоў рэдакцыя «Звязды» размяшчалася на другiм i трэцiм паверхах трохпавярховага дома па Савецкай вулiцы. Кабiнеты рэдактара Лебедзева, яго намеснiка Афенгейма i сакратарыята знаходзiлiся на трэцiм паверсе. Якой бы цяжкай не была эпоха даваенных гадоў, яна, тым не менш, нарадзiла сваю генерацыю адданых справе журналiстаў. З тых гадоў пачалi свой творчы шлях Тарас Хадкевiч, Антон Бялевiч, Павел Кавалёў, Аляксандр Мiронаў. Працавалi ў рэдакцыi Макар Паслядовiч i Еўдакiя Лось, Мiкалай Вiшнеўскi, Пётр Казялецкi, Алесь Матусевiч. Упершыню у 1932 г. рабочыя друкарнi – наборшчык П.В.Антрашкевiч i метрапанж Г.А.Эйдэльман – узнагароджаны ардэнамi Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР. Не вярнулiся з фронту Аляксандр Джэлюк, Сямён Куняўскi, Якау Iвашын i iнш.

Рэдакцыя «Звязды» сустракала 40-я гады змяненнем выраза «Пралетарыi ўсiх краiн, злучайцеся!» («злучайцеся» - мела непрыемны падтэкст) на ««Пралетарыi ўсiх краiн, еднайцеся!». Але ў газеце нiхто не здагадваўся аб хуткай смерцi гэтага лозунгу, якую прынясе яму праз некаторы час страшэннае слова «вайна».

118 ВАЕННЫХ НУМАРОЎ


22 чэрвеня 1941г. стала для СССР, яго састаўной часткi Беларускай ССР пачаткам Вялiкай Айчыннай вайны супраць фашысцкай Германii. Не стаяла ў баку ад барацьбы i рэдакцыя «Звязды». Яе апошнi мiрны нумар выйшаў 13 жнiўня 1941 г. ў Гомелi. Гарачы 1941 г. залажыў падмурак для выдання газеты спачатку ў акупаваным немцамi Мiнску, а потым ў партызанскай зоне.

Лёс iснаваўшых ў Мiнску нямецкiх акупацыйных органаў залежыў не толькi ад становiшча на фронце, але i ад характару адносiнаў да iх мясцовых жыхароў. А яно было ў пераважнай большасцi варожым да нязваных прышэльцаў. У горадзе з лiпеня 1941 по лiпень 1944 дзейнiчала разгалiновае антыфашысцкае падполле. Яго чалавечую аснову складалi карэнныя мiнчане, былыя савецкiя ваеннаслужачыя, бежанцы з заходнiх раёнаў Беларусi, вязнi гета, ваеннапалонныя. Патрыятычную дзейнасць мiнчан узначалiваў агульнагарадскi падпольны цэнтр, якiм з'яўляўся Мiнскi падпольны гарком кампартыi Беларусi.

Чырвонай ніткай праз усю гісторыю Мінскага патрыятычнага падполля праходзіць стварэнне і распаўсюджанне антыфашысцкага друку. Факты з'яўлення нелегальных друкаваных выданняў зарэгістраваны яшчэ да разгрому немцаў пад Масквой. У барацьбу з ворагам уступілі прадстаўнікі інтэлігенцыі, сярод якіх асаблівае месца займалі прафесіянальныя журналісты, навуковыя работнікі, супрацоўнікі ўстаноў органаў мясцовага самакіравання. Іх працай у розных месцах горада былі створаны апорныя пункты (явачныя кватэры, месцы выдавецкай дзейнасці, збору і захоўвання інфармацыі, падпольнай літаратуры) для падрыхтоўкі і абнародавання патрыятычнага друку.

Першыя лістоўкі з'явіліся ў Мінску ў ліпені--жніўні 1941 г. У 1941--1942 гг. актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і распаўсюджванні лістовак прымалі падпольшчыкі І.К. Кавалёў, М.Б. Осіпава, М.П. Гурыновіч, У.С. Амельянюк, В.К. Нікіфараў, М.М. Воранаў, яго бацька М.П. Воранаў, У.С. Казачонак, Я.М. Савіцкая, Х.М. Александровіч і многія іншыя. Лістоўкі мелі дзесяткі назваў, размнажаліся ў сотнях экзэмпляраў і ў розных формах: ад рукі, на пішучых машынках, шапірографах, друкарскім спосабам. Падпольныя выданні распаўсюджваліся не толькі ў горадзе, але і ў населеных пунктах Дзяржынскага, Заслаўскага, Смалявіцкага, Лагойскага, Чэрвеньскага, Рудзенскага, Пухавіцкага і іншых раёнаў Мінскай вобласці.

Утварэнне агульнагарадскога падпольнага цэнтра садзейнічала больш шырокаму разгортванню масава-палітычнай работы. Пад кіраўніцтвам падпольнага гаркома ў студзені 1942 г. закончылася стварэнне на вуліцы Астроўскага на кватэры Захарэвічаў нелегальнай друкарні. Адказным за яе Мінскім гаркомам КП(б)Б быў назначаны былы тэхнічны дырэктар Дома друку М.Б. Чыпчын. У выходзіўшых тут лістоўках "Веснік Радзімы" змяшчаліся звесткі пра дзеянні Чырвонай Арміі, партызанскую вайну ў тыле ворага, адступленне нямецкіх войск пасля снежаньскай бітвы 1941 г. пад Масквой, радыёмітынг 18 снежня 1942 г. у Маскве дзеячаў беларускай культуры і літаратуры. У падпольнай друкарні ад імя камандавання 208-га партызанскага атрада быў надрукаваны "Зварот да грамадзян і грамадзянак часова акупіраваных нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторый", які выкрываў паведамленні варожых сродкаў масавай інфармацыі аб становішчы на фронце. Работа друкарні забяспечвалася радыёпрыёмнікамі, устаноўленымі на вуліцах Берсана, 12а, Лугавой, 34, Правадной, 24 і ў іншых месцах. Падпольшчыкі М.І. Іванаў, І.С. Удод, К.Х. Трошын і М.С. Паланейчык сістэматычна дастаўлялі ў друкарню неабходнае абсталяванне, шрыфты, касы, якія выносілі з друкарні "Прарыў", дзе працавалі як ваеннапалонныя.

Важную масава-палітычную работу праводзіла, у прыватнасцi, i падпольная група А.А. Маркевіча, якая з верасня 1941 г. стала называць сябе "падпольным камітэтам горада Мінска і навакольных вёсак". У яе справаздачы за 10 жніўня 1944 г. адзначаецца наступнае: "У перыяд жнівень--снежань 1941 г. членамі камітэта Маркевічам, Івановым, Флэйшар і Ананьевай напісаны ад рукі друкаванымі літарамі зварот са зводак Саўінфармбюро больш як 50 экзэмпляраў, якія, акрамя распаўсюджвання простым шляхам, пра знаёмых, расклейваліся на дзвярах магазінаў на Камароўскім базары, на вітрынах на Лагойскім тракце, на Базарнай вуліцы, у скверы па вуліцы Энгельса, па Савецкай і ў іншых месцах. Да дня 24-й гадавіны Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ў 1941 г. пісалі звароты з заклікам арганізоўвацца для барацьбы з нямецкімі захопнікамі, займацца шкодніцтвам і дыверсіямі ўсюды, дзе толькі хто і як можа. Акрамя гэтага на заводах -- вагонарамонтным, радыёзаводзе, Варашылава, абутковай фабрыцы імя Кагановіча -- былі вуглямі і каляровымі алоўкамі на сценах напісаны лозунгі "Няхай жыве ВКП(б)", "Няхай жыве тав. Сталін", "Няхай жыве Чырвоная Армія", "Смерць гаду-людаеду Гітлеру", "Смерць фашыстам-немцам". Выконвалася гэта членамі камітэта. У снежні 1941 г. прапрацоўвалі даклад і прамову тав. Сталіна ў сувязі з 24-й гадавінай Кастрычніка ў горадзе Маскве 6--7 лістапада 1941 г., якія перадавалі для чытання многім сотням савецкіх патрыётаў горада Мінска, і даклад так зацерлі, што нельга было прачытаць. Часта трапляліся нам "Весткі" з Савецкай зямлі, якія выпускаліся палітупраўленнем РККА і скідваліся з самалётаў. Мы размнажалі і распаўсюджвалі іх у Мінску і навакольных вёсках".

Актывізацыя арганізатарскай, у тым ліку i масава-палітычнай, работы была адной з умоў з'яўлення ў 1942 г. новых падпольных груп: А.В. Чарненка (вуліца Р. Люксембург), Дз.А. Малаша (пасёлак Малая Серабранка), М.П. Ананьіна (фабрыка імя Крупскай), I.I. Яцэвіча (плодаагароднінная база № 2), Л.П. Мамата, А.Р. Фаловіча, Я.Ф. Раманава (хлебазавод "Аўтамат"), М.Т. Раманоўскага (плодаагароднінная база № 1), I.B. Кухто (завод імя Мяснікова), М.Г. Гаўрылава (чыгуначная станцыя Мінск--Пасажырскі), В.Ф. Барысава (чыгуначны вузел), С.Я. Крывічаніна (раён вуліц Саўгасная, Калгасная, Маладзечанская, Старавіленская), K.I. Мурашка, З.М. Васілеўскай (аэрадром).

Мінскія падпольшчыкі, рызыкуючы жыццём, выкарыстоўваючы асабістыя сродкі, даставалi і адпраўлялі ў партызанскія атрады зброю, боепрыпасы, медыкаменты. 3 ліпеня 1942 г. І.A. Бранкоўскі па заданні Мінскага падпольнага камітэта перадаў у партызанскі атрад імя Фрунзе 2 кулямёты, 15 вінтовак, 2 аўтаматы, 25 гранат i больш як 5000 патронау. Ад В.А. Осіпчык праз A.M. Ляўкова (Толік Малы) паступилі ў атрад імя Суворава брыгады імя Сталіна 2 аўтаматы, 3 пісталеты, 1200 патронаў, тол. Ф.М. Малахаў даставіў у партызанскі атрад "Мсцівец" 7 вінтовак, 1 ручны кулямёт, медыкаменты. У атрад "За Радзіму" брыгады імя Фрунзе Р.П. Духоўнікава, A.M. Кастко, М.Д. Саўчык, М.Ф. Шшлеўскі, М.П. Шэйбак, А.І. Янкоўскі даставілі 98 вінтовак i карабінаў, 11 кулямётаў, 2 аўтаматы, 9 пюталетаў, 3 лямпавыя радыёпрыёмнікі, медыкаменты. Нярэдка усё гэта куплялася ў нямецкіх салдат за прадукты, асабістыя грашовыя зберажэнш. У выніку прапагандысцкай дзейнасці падпольшчыкаў 357 чалавек з ліку ваеннаслужачых украінскіх ахоўных батальёнау, больш як 150 салдат-антыфашыстаў (бельгійцаў, немцаў, палякаў, сербаў, славакаў) выйшлі з горада i ўліліся ў партызанскія фарміравання.

Але сапраўднай вяршыняй нелегальнай друкаванай дзейнасці стаў выхад падпольнай "Звязды" -- органа Мінскага падпольнага гаркома КП(б)Б. Да яе з'яўлення нямецкія спецслужбы інфармавалі пра нейкае станоўчае ўспрыманне беларусамі "парадкаў новай Еўропы пад пратэктаратам Германіі". "Выхад жа антыакупацыйнай газеты, -- пісала ў жніўні 1944 г. у сваіх успамінах адзiн з рэдактараў "Звязды" Ядвіга Савіцкая, -- выклікаў у свядомасці мясцовага нямецкага начальства ўражанне выбухнуўшай бомбы, якая прывяла яго ў неапісальную лютасць".

Падрыхтоўчую работу да выдання “Звязды” ажыццявiлi: I.К. Квалёў, М.Л. Екельчык, В.К. Нiкiфараў, У.С. Амельянюк, М.А. Шугаеў, Дз. А. Караткевiч i iнш. Пастановаю Мiнскага ГК КП (б) Б першым галоўным рэдактарам газеты быў прызначаны У.С. Амельянюк.

Уладзiмiр Сцяпанавiч Амельянюк 1917 года нараджэння, адзiн з арганiзатараў i кiраўнiкоў Мiнскага антыфашысцкага падполля. Скончыў педагагiчныя курсы, быў пiянерважатым, рэдактарам Дзяржынскай раённай газеты. Перад вайной – студэнт Камунiстычнага iнстытута журналiстыкi iмя Кiрава ў Мiнску. Са жнiўня 1941г. член Камароўскай падпольнай групы, ў склад якой акрамя яго уваходзiлi С.К.Амельянюк (бацька У.С.Амельянюка), С.I. Заяц (Зайцаў), А.В. Калiноўскi, М.А. Шугаеў, I.М. Цiмчук i iнш. першапраходцы гарадской падпольнай антыфашысцкай арганiзацыi.

Вось што паведамляе аб У.С.Амельянюку яго мацi Паўлiна Сцяпанаўна: “Мой сынок Валодзечка з'явiўся на свет у пачатку Першай сусветнай вайны, на станцыi Дно Пскоускай губернi. Вайна застала Валодзю на 3 курсе КIЖа. Ён быу выдатнiкам вучобы. Мой муж i я сустрэлiся з iм 26.07.1941 г. у Мiнску. "Усё, далей не пайду", - сказаў ён, пераступiўшы парог пасля вяртання з Беластока, дзе праходзiў практыку. Яго пакрытая пылам галава была перавязана не першай свежасцi бiнтам, праз якi дробнымi кропелькамi праступала запечаная кроў. А 28.06.1941 г. усе мы сталi жыхарамi горада, акупаванага немцамi, апранутымi у зялёныя мундзiры. Сярод першых аднадумцау Валодзi ваеннага часу былi Iосiф Будаеў i Паулiк Хмялеўскi. Апошнi таксама з'яўляўся студэнтам КIЖа. Валодзя многа pa6iў па ўладкаванню былых ваеннаслужачых Чырвонай Армii, што трапiлi ў нямецкi палон. У нашай кватэры нават нейкi час хаваўся ад прышэльцаў капiтан, масквiч Сяргей. Ён меў ордэн за 6ai з франкiстамi ў Icпанii. Сынок сябраваў яшчэ з Сашам Макарэнкам i Васем Жудро (член падпольнага гаркома). Калi яны загiнулi на адной з вулiц Miнскa, цяжка паранены Саша застрэлiўся, а Вася памёр ад раны, мой Валодзечка Амельянюк напiсаў i надрукаваў у ix гонар спецыяльную антынямецкую лiстоўку. Той жа вясною ў жорсткiх фашысцкiх засценках загiнуў i мой муж. Валодзя меў сувязь з загадчыкам аптэкi Жоржам (будынак насупраць Дома урада). Апошнi дапамагаў пераносiць шрыфты з клiнiчнага гарадка ў аптэку. У красавiку 1942 года Валодзя нaпicaў пiсьмо (лiсты 4) Сталiну ад беларускага народа. Яно нечакана, па чыёйсьцi памылцы, трапiла ў рукi здраднiка. Ад яго — бабулi Шавялёвай. Тым не менш падпольшчыкi, калi даведалiся аб здарэннi, знiшчылi гэты лiст, чым папярэдзiлi арышт многiх людзей. Пры Валодзю, помню, выйшлi два нумары газеты. У яго захоўвалiся таксама падпольная лiтаратура, дакументы для адпраўкi людзей у партызанскiя атрады. Апошнi раз я бачыла свайго Валодзечку 25.05.1942 г. Думала: можа, у атрад пайшоў, можа, у Мiнску схаваўся. Потым мяне наведаў Вацлаў Цiмафееў (да вайны Нiкiфараў). Ён пaпpaciў дапамагчы яму i яго сябрам у рабоце. На развiтанне ён пакiуў мне цэлы набор хлебных картак…»

Сповядзь П.С. Амельянюк дапаўняюць успамiны актыўнай мiнскай падпольшчыцы М.П. Рынкевiч, зробленыя ў жнiўнi 1944г.: «З лiпеня-жнiуня 1941 г. я з'яўлялася сувязной памiж Валодзем Амельянюком, з якiм вучылася ў КIЖы (Камунiстычны iнстытут журналicтыкi), i Васем Жудро, камiсарам партызанскага атрада. Па ўказанню Валодзi пераносiла шрыфты з клiнiчнага гарадка ў аптэку Жана (насупраць Дома ўрада). 15-17.04.1942г. загiнуў Вася Жудро. Амаль у гэты ж час арыштоўваюць увесь калектыў аптэкi i сяброўку Вольгу, якая памылкова апранула маё палiто з маiм пашпартам. А 26.05.1942 г. знiк i Валодзя Амельянюк.»

Першы нумар "Звязды", падрыхтаваны i адрэдагаваны .С. Амельянюком, быў набраны нелегальна ў друкарнi iмя Сталiна M.I. Свiрыдавым i Б. Пупко. Потым па частках яго даставiлi (С А. Благаразумаў, Б.Б. Гофман, М.М. Воранаў) на кватэру М.П. Воранава (вулiца Шорная, 13) i 21 мая 1942 г. надрукавалi ў абсталяванай тут падпольнай друкарнi. Родны брат Воранава М.П. Макар Паўлавіч ва ўспамінах ад 23.02.1953 г. сведчыць: “Воранаў Міхаіл са сваім сынам падтрымліваў сувязь з Мінскім падпольным гаркомам партыі. У іх кватэры быў выпушчаны 1-ы нумар беларускай газеты “Звязда”, друкаваліся лістоўкі, пропускі і іншая падпольная літаратура”. Макар Паўлавіч дапамагаў брату Міхаілу пераносіць шрыфт з нямецкай друкарні газеты “Мінскер Цайтунг”, хаваць яго, вартаваў кватэру, калі там друкаваліся папольныя дакументы. З яго слоў Воранаў Міхаіл арыштаваны дома, а яго сын у нямецкай друкарні. Абодва загінулі ў Трасцянцы. Наступныя 2-i, 3-i i 4-ы нумары газеты "Звязда" выйшлi ў жнiўнi i вераснi таго ж года. Ha6ipaў газету Х.М. Александровiч у падпольнай друкарнi, перабазiраванай на кватэру падпольшчыцы Т.Я. Якавенка (вулiца Выдавецкая, 10). Набор 4-га нумара ў сувязi з пагрозай правалу быў перанесены на кватэру П.К. Хадасевiча (вулiца 3-я лiнiя, 26) i там надрукаваны. 3-i i 4-ы нумары «Звязды» рэдагавала Я.М. Савiцкая. (2-гi нумар ў большай часткi паўтор 1-га). Аляксандровічу належыць выданне 18.10.1942 г., у самы разгар арыштаў, антыфашысцкай лістоўкі “Да насельніцтва Беларусі”, якая прызывала жыхароў Мінска да безкампраміснай барацьбы з акупантамі і з іх правакатарамі. Знаёмства з вобразам Амельянюка ваеннага часу дазваляе ўбачыць галоўныя састаўныя часткі дзейнасці рэдактара падпольнай газеты. Імі з’яўляліся арганізацыя нелегальнай друкарні, збор звестак, літаратурная апрацоўка атрыманых дадзеных. Пасля Амельянюка функцыі рэдактара выконвала Я.М.Савіцкая. Ёй было значна лягчэй: падпольны гарком КП (б) Б (Кавалёў, В.К. Нікіфараў, М.А. Шугаеў) узяў на сябе значную частку рэдактарскай работы. Улічваючы гэта, нам здаецца, што да рэдактароў падпольнай “Звязды” (Амельянюка і Савіцкай) можна было бы дабавіць В.К.Нікіфарава і У.С. Казачонка, якія поўнасцю адпавядаюць названным патрабаванням. Газета мела і літаратурную частку. Яе задачы ў 1-м нумары поўнасцю выконваў Амельянюк, дапамагала А.Я. Цітовіч, у 2,3,4 – Савіцкая, Казачонак, М.П. Рынкевіч, А.А. Карпусенка.

Імя У.С. Амельянюка цесна звязана з утварэннем вакол Мінска шэрага партызанскіх атрадаў. Кандыдаты ў гэтыя патрыятычныя фарміраванні адбіраліся ў рыхтаваліся ва ўмовах глыбокай канспірацыі і на працягу некалькіх нядзель. Адзін з іх жыхар Сталінграда, былы савецкі ваеннапалонны, у час вайны камандзір партызанскай брыгады А.Ф. Сакалоў прыслаў у 1960 г. у Мінск пісьмо з мноствам падзяк у адрас членаў Камароўскай папольнай групы, у тым ліку і Амельянюка. Але пасланне нечакана заканчваецца наступнымў мінорнымі разважаннямі?: “Чаму толькі зараз паўстае пытанне аб вывучэнні Мінскага падполля? Ці не значыць гэта, што ім ніхто не цікавіцца? А можа тут крыецца нейкая іншая прычына: адразу пасля заканчэння вайны на ролю ”арганізатараў” падполля і навогул усяго партызанскага руху ў Беларусі стала прэтэндаваць мноства людзей, якія у час ваенных дзеянняў нічым не выдзеляліся. Гэта стварала адпаведныя цяжкасці ў вызначэнні сапраудных арганізатараў. Магчыма гэтым тлумачыцца тое, што Беларусь, у якой у 1944 г. пры злучэнні з наступаючымі часцямі Савецкай Арміі налічвалася да 400 000 партызан, - мае толькі адну мастацкую кінастужку, прысвечаную патрыёту КанстанцінуЗаслонаву, што ў гэтай арміі партызан не маецца ні воднага дважды Героя Савецкага Саюза і навогул мала герояў, а тым болей з ліку тых, хто пачынаў гэту свяшчэнную барацьбу”. Звароты і меркаванні удзельніка беларускага партызанскага і падпольнага руху ў пэўным аб’ёме гістарычна падцвярджаюцца. Гэта тычыцца і прызнання заслуг У.С.Амельянюка.

У многіх кнігах да сёняшнега часу, абапіраючыся толькі на нямецкія матэрыялы, не правільна пішацца аб нібы існаваўшай у Мінску ў пачатку1942 г. падрыхтоўкі да ўзброенага антынямецкага паўстання. Акупанты запусцілі гэтую фальшыўку дзеля апраўдання сваёй жорсткасці ў адносінах да ваеннапалонных, вязняў гета. Іншых мірных грамадзян. Але былі атрыманы імі ў той перыяд першыя канфедыцыяльныя звесткі аб камароўскіх падпольшчыках, у тым ліку і аб Амельянюку.

Вялікая і шматгранная патрыятычная дзейнасць Уладзіміра Сцяпанавіча Амельянюка закончылася трагічна 26 мая 1942 г. У той дзень ён загінуў у цэнтры Мінску ў выніку перастрэлкі з агентамі нямецкай тайнай паліцыі. Дата і месца гібелі Амельянюка падцвярджаецца даставернымі дакументамі ваеннага часу. Але толькі ў 1965 г., пасля двухгадовай працы спецыяльнай камісіі па гісторыі Мінскага антыфашысцкага падполля, У.С.Амельянюк і яшчэ чатыры ўдзельніка мінскага патрыятычнага руху удастоены высокага ганаровага звання Героя Савецкага Саюза.

1977 год – пачатак двух эпох у жыцці горада. Была тады забіта першая свая ў будаўніцтве Мінскага метрапалітэна, на дзяржаўным і палітычным узроўнях зацверджан план мемарыялізацыі Мінскага партыйнага падполля. Амельянюк стаў першым падпольшчыкам, якому прысвячаўся спецыяльны мемарыяльны знак. Да вырашэння задач далучылася група гісторыкаў з ліку навукоўцаў Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, партархіва, Інстытута гісторыі АН БССР, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Паўторнае ўстанаўленне месца гібелі Ў.С.Амельянюка праходзіла з удзелам былых падпольшчыкаў, якія ўваходзілі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў склад Камароўскай падпольнай групы, былі сведкамі гераічных падзей. У якасці такіх выступілі : Г.В. Будай, П.М. Хмелеўскі, М.Б. Осіпава, В.Ф. Мацюшка, Я.М.Савіцкая і інш. Скульптурнае і архітэктурнае ўвасабленне ідэі увекавечання было даверана аўтарскаму калектыву ў складзе скульптара, народнага мастака БССР Анатоля Анікейчыка, архітэктараў, лаўрэатаў Ленінскай прэміі Юрыя Градава і Леаніда Левіна. У бягучай рабоце дапамагаў архітэктар Віктар Барташэвіч.

У вялікае гарадское свята вылілася адкрыццё 24 верасня 1980 года мемарыяльнага помніка першаму рэдактару падпольнай “Звязды” У.С.Амельянюку і яго баявым таварышам. Плошчу перад домам ураду запоўніла галоўным чынам моладзь: навучэнцы школ, гарадскіх прафесіянальна-тэхнічных вучылішч, тэхнікумаў, ВНУ, курсанты ваенных навучальных устаноў, спартсмены, прадстаўнікі моладзі Брэста, Магілёва, Віцебска, Гомеля, Барысава, іншых гарадоў, дзе ў гады вайны існавала антыфашысцкае падполле. Упершыню свята было падзелена на дзве часткі: на мітынг у помніка і ўрачыстае шэсце перад цэнтральнай трыбунай насупраць Дома ўраду. Мітынг адкрылі кіраўнікі беларускай сталіцы Г.С. Таразевіч і Г.Г. Барташэвіч. Павольна спадае пакрывала. І перад сабраўшыміся паўстае вобраз заціснутай з усіх бакоў патаемнай комнаты, дзе толькі што нарадзілася легендарная падпольная “Звязда”. Ля мемарыяльнага знака на вахту памяці становіцца ганаровая вахта. Цэнтр свята паступова пераносіцца да цэнтральнай трэбуны, на якую падымаюцца выдомыя ў краіне дзяржаўныя і грамадскія дзеячы П.М.Машэраў, А.Н. Аксёнаў, У.І. Бровікаў, А.Т. Кузьмін, І.Ф. Якушаў, У.Е.Лабанок, ганаровыя госці. Адзін з іх былы камандуючы Першым Прыбалтыйскім фронтам, актыўны ўдзельнік вызвалення Беларусі і Мінска ад нямецка-фашыскціх захопнікаў Маршал Савецкага Саюза І.Х. Баграмян, звяртаючыся да моладзі, сказаў: “Захаваць неацэнны набытак нашага народа – памяць – памяць аб загінуўшых, аднавіць імёны герояў вайны, выявіць акалічнасці подзвігу – што можа быць важнейшым?”

Восенню 1942 г. у Мінскім падполлі з-за парушэнняў правіл канспірацыі i ў выніку пранікнення ў яго рады варожай агентуры адбыўся правал. Арышты падпольшчыкаў працягваліся з 25 верасня па 20 кастрычніка 1942 г. Падобнае мела месца i раней. Але тое, што здарылася, вызначалася асаблівымі масштабамі, цяжкасцю трагічных наступстваў. На нейкі час прыпынілася функцыянаванне старой сістэмы арганізацыі нелегальнай работы, у якую ўваходзілі гарадскі цэнтр па кіраванні рухам супраціўлення, явачныя кватэры, нізавыя падпольныя арганізацыі, сувязныя. Ва ўзаемаадносінах паміж членамі супраціўлення з'явіліся недавер, неапраўданая падазронасць. Хто каго выдаў, хто што ведае пра свайго таварыша, што можна, а што нельга гаварыць следчаму на допытах -- пытанні, якія больш за ўсё турбавалі арыштаваных. Для паспяховай барацьбы з ворагам у новай сітуацыі ў большасці не хапала спецыяльнай падрыхтоўкі, неабходных практычных навыкаў. Гэта пацвярджаюць шматлікія матэрыялы, дзе трагічнае i гераічнае пераплятаюцца ў адно цэлае.

Асобна стаіць справаздача аб рабоце Мінскага падпольнага камітэта з моманту яго ўзнікнення, падпісаная ў Маскве 24 лістапада 1942 г. ўдзельнікамі падполля А.Л. Коцікавым, У.С. Казачонкам, B.I. Сайчыкам , якія пазбеглі вераснёўскіх арыштаў. На адной з яе старонак упершыню робіцца спроба сфальсіфікаваць гісторыю: пад націскам органаў НКУС, Цэнтральнага штаба партызанскага руху выкрэсліваецца імя I. К. Кавалёва як арганізатара i кіраўніка Мінскага падполля, Мінскага падпольнага гаркома КП(б)Б. Больш таго, у іншым месцы гаворыцца пра яго (хаця i не прыводзіцца пацвярджальных даных) як пра віноўніка восеньскага правалу. Усё гэта было заснавана на чутках, якія распаўсюджваліся фашысцкай агентурай для таго, каб адсекчы мінскіх падпольшчыкаў ад партызанскіх фарміраванняў, пасеяць недавер да Мінскага падполля.

Мiнскае антыфашысцкае падполле мае гiсторыю сваей дзейнасцi i гiсторыю вяртання прауды аб першым перыядзе свайго змагання – лiпень 1941 – кастрычнiк 1942 гг. Усе пачалося у 1941 годзе, калi у Мiнску з'явiуся упаунаважаны ЦК КП(б)Б I.К.Кавалеу, даваенны сакратар Заслаускага РК КП(б)Б.У некаторых друкаваных крынiцах можна прачытаць аб нейкiх сходах прадстаунiкоу падпольных груп i арганiзацый, якiя быццам бы у тыя днi тайным цi адкрытым галасаваннем выбiралi сакратара Мiнскага падпольнага гаркама КП(б)Б, яго членау, абмяркоувалi iх чалавечыя, палiтычныя i прафесiйныя годнасцi. Нiчога падобнага не было. Кавалеу меу шэраг задач, сярод якiх асобае месца складалi арганiзацыя падпольнага гаркама, устанауленне сувязi з ЦК кампартыi Беларусi, якi знаходзiуся у Маскве, пасылка сувязных у Мiнскi падпольны абком КП(б)Б, стварэнне падпольнага руху у першую чаргу на прадпрыемствах, якiя працавалi на фронт. У адпаведнасцi з дырэктывай ЦК КП (б)Б «Аб пераходзе на падпольную работу партарганiзацый раенау, захопленых ворагам» ад 30.06.1941 г. сакратаром гаркама станавiуся сам упаунаважаны, а яго члены назначалiся сакратаром ГК, гэтак значыцца Кавалевым, пры удзеле актывiстау падпольнага руху, якiх ен добра ведау i каму давярау. Таго патрабавау час, яго асаблiвасцi.

На працягу месяца Iван Кiрылавiч, меняючы свой знешнi выгляд, абыйшоу усiх вядомых яму асоб, сустрэуся з членамi Камароускай падпольнай группы (С.I.Заяц (Зайцау), У.С.Амельянюк, I.М.Цiмчук, А.В.Калiноускi), чыгуначнага вузла (Ф.С.Кузняцоу, А.Дз.Балашоу, А.Л.Коцiкау, К.А.Паулечка), правеу шэраг гутарак з членамi партыi, якiх ведау па сумеснай рабоце у Мiнску i яго наваколлi (Л.Я.Адзiнцоу, I.Дз. Будаеу, П.С.Сержановiч, М.Л.Гебелеу, П.П.Суравягiн i iнш). То былi першыя крокi па стварэнню агульнагарадскога падпольнага цэнтра.

Арганiзацыйнае афармленне Мiнскага антыфашысцкага падполля, як сiстэмы падчынення пярвiчных арганiзацый падпольннаму ГК, завяршылася у лiстападзе 1941г. У той час Кавалеу правеу сустрэчу з кiраунiкамi асноуных падпольных груп i арганiзацый, на якой азнаемiу прысутных з галоунымi задачамi баявой, дыверсiйнай i прапагандзiскай дзейнасцi на акупiраванай тэрыторыi Беларусi i асобна у Мiнску. У створаны iм гарком, якi дзейнiчау з кастрычнiка 1941 па кастрычнiк 1942 гг., уваходзiлi: I.К. Кавалеу, сакратар Мiнскага ГК КП(б)Б; К.Дз. Грыгор'еу, В.С.Жудро, С.I.Заяц (Зайцау), I.П. Казiнец, Дз.А. Караткевiч, А.Л.Коцiкау, В.К. Нiкiфарау, I.I. Рогау, Г.М.Сяменау, К.I.Хмялеускi – члены падпольнага гаркома.

Адну з асаблiвасцей Мiнскага антыфашысцкага падполля складала яго шматлiкасць. На 150 тысяч мiнчан прыходзiлася болей 6 тысяч удзельнiкау антыфашысцкага руху. Цi можна лiчыць правiльным, з пункту гледжанне канспiрацыi, утварэнне у Мiнску у маi - чэрвенi 1942г. гарадскiх падпольных райкомау партыi – пытанне, якое i сення падвяргаецца дыскусii. I тым не менш у матэрыялах падпольнага гаркама за чэрвень 1942 г. адзначаецца, што у горадзе былi утвораны 6 падпольных райкомау: Сталiнскi, Кастрычнiцкi, Варашылаускi, Чыгуначны, Тэльманаускi (тэрыторыя гетта) i Мiнскi сельскi. Апошнi таксама з'яуляуся тэрыторыяй дзейнасцi Мiнскага падпольнага ГК КП(б)Б.

Што такое Мiнскае падполле ? Перш за усе - гэта людзi, рысы iх характарау, узровень iх iдэалагiчнай падрыхтоукi, iх сумленнасць. Яны жылi, працавалi, утваралi сем'i, кахалi адзiн аднаго, не рэдка рызыкавалi жыццем дзеля выратавання, дапамогi папаушаму у бяду таварышчу. На жаль гэта пытанне атрымала далека не поунае адлюстраванне у архiуных фондах. Пэунай колькасцю такiх матэрыялау адрознiваецца толькi вобраз I.К.Кавалева. I звязана гэта з адным: з аб'яуленнем органамi НКУС СССР iмя гэтага чалавека у вышук. Захавауся знешнi славесны партрэт, намаляваны арыштаванымi савецкiмi грамадзянамi, якiя нiбы бачылi Кавалева у Берлiне у 1944г. Перад намi паустае некалькi Кавалевых, бо супадзеннi у адказах тычацца толькi нашэння рыжай барады i рыжых вусоу. Аутар гэтых радкоу сустракауся з жонкай I.К.Кавалева – Матронай Кузьмiнiчнай. Вось што яна сказала аб яго знешнiх дадзеных: Iван Кiрылавiч меу рост 175-178 см, быу моцнага складу цела, твар худы, з невялiкiмi скуламi, вочы карыя, добразычлiвыя, нiколi не насiу нi рыжай барады, нi рыжых вусоу.

Устаноўлена, што шэраг дакументаў у 40-50 гады ў сувязi з iснаванням абвiнаваўчага ўклона да першага этапа падполля было лiквiдавана. Iх пераважная частка станоўча характэрызавала паводзiны i дейнасць I.К.Кавалева. У канцы 50 – пачатку 60 – х гг. у архiве з'явiлiся матэрыялы, экспертыза якiях адвяргае iх належнасць да ваеннага часу. Аб гэтым можна было б не казаць, каб тыя новаутварэннi не тычылiся прынцыпiяльных пытанняу гiсторыi падполля, ацэнак першых яго арганiзатараў i кiраўнiкоў.

Але падполле жыло i дейнiчала. Яго першым важкiм снарадам па ворагу было слова у форме антыфашысцкай лiстоукi. Ад яго, як ад ручайка, пачалася падрыхтоука «Звязды» - газеты–падпольшчыцы, баявога органа Мiнскага падпольнага гаркама КП(б)Б. Канцэпцыю таго, якiм павiнен быць падпольны друкаваны орган, распрацавалi I.К.Кавалеу, М.Л.Екельчык, В.К.Нiкiфарау, У.С.Амельянюк, М.А.Шугаеу, Дз.А.Караткевiч i iншыя. Другi эшалон складалi гаспадары кватэр, дзе размяшчалася друкарня. З лiку гэтай группы падпольшчыкау былi i першыя ахвяры. Загiнулi наборшчык газеты Барыс Пупко, друкары бацька i сын М.П. i М.М.Воранавы, гаспадар кватэры, дзе друкавалася «Звязда», А.С. Грышын, 26 мая 1942г. у перастрэлцы у цэнтры горада не стала першага рэдактара газеты У.С. Амельянюка. «Звязда» выходзiла на працягу лета-восенi 1942 г. – з 21 мая па 25 верасня 1942 г. Перад намi адзiн з самых цяжкiх перыядау Вялiкай Айчыннай вайны, што падцверджае выхад 28.07.1942г. знакамiтага Сталiнскага загада № 227 «Нi шагу назад». Так што з'яуленне газеты-падпольшчыцы i у гэтым сэнсе было вельмi пажаданым актам.

У канцы 1942 - пачатку 1943 гг. нямецкiя спецслужбы спачатку вусна, а потым у сродках масавай iнфармацыi распаусюдзiлi паклепнiцкiя звесткi аб арыштаваных кiраунiках Мiнскага падполля, асаблiва аб Кавалеве. Арышты пачалiся у вераснi 1942 г. i працягвалiся амаль да 20 кастрычнiка. Прычынай правала з'явiлiся парушэннi патрабаванняу канспiрацыi, што дазволiла варожай агентуры прасачыцца у рады падпольшчыкау, дазнацца аб iснаваннi падпольнага гаркама, месцах знаходжання яго членау. Правалы былi i ранней, але з такiм наступствам упершыню. Недабiушыся неабходнага фiзiчным шляхам, ворагi пайшлi на падлог. У нямецкiх газетах былi распаусюджаны хлуслiвыя дадзеныя аб дабраахотнай згодзе Кавалева супрацоунiчаць з акупантамi, яго выездзе у Германiю з групай турыстау з Украiны. На жаль нямецкай правакацыi паверылi некаторыя адказныя супрацоунiкi НКУС СССР, БССР, Цэнтральнага штаба партызанскага руху, ЦК кампартыi Беларусi. Так нарадзiуся абвiнаваучы уклон супраць Мiнскага антыфашысцкага падполля.

Вяртанне праўды магло бы адбыцца адразу пасля вайны. Але тагачаснае кiраўнiцтва рэспублiкi i краiны не пажадала правесцi неабходны аналiз абвiнавачанняу, стварыць дзеля гэтага спецыяльную камiсiю i, пры неабходнасцi, нi толькi прызнаць памылкi, але i пакаяцца перад пацярпеушымi. Для усяго гэтага павiнен быу час.

Ен прыйшоў 7 верасня 1959 года, калi бюро ЦК КПБ ўпершыню разгледзела пытанне аб нямецкай правакацыi у кантэксце гiсторыi Мiнскага антыфашысцкага падполля. Даклад спецыяльнай камiсii ЦК КПБ, з якiм выступiу сакратар ЦК КПБ Ц.С.Гарбуноу, шматлiкiя выступленнi у спрэчках намалявалi цяжкую карцiну вынiкау паклепнiцкiх слухау. Але момант iсцiны наступiу тады, калi прысутныя пачалi называць аргументы, якiя выкрывалi несправядлiвасць абвiнаваучага уклона у адносiнах да удзельнiкау падполля.

Iмя «Звязды» на тым паседжаннi усплыло мiж волi, як заканамернасць вернага шляха да iсцiны. У станоучых колерах яно прагучала у дакладзе камiсii ЦК, якую узначалiвау В.I. Казлоу, выступленнях прадстаунiкоу асобага аддзела Беларускай ваеннай акругi, КДБ пры СМ БССР, у прамовах iншых удзельнiкау знамянальнай сустрэчы. I вось наступiу час, калi трэба было даць ясны адказ аб iснаваннi у Мiнску у 1941-1942гг. антыфашысцкага падполля. I тут, звяртаючыся да «Звязды», старшыня паседжання, першы сакратар ЦК КПБ К.Т.Мазурау сказау наступнае: «Ва усiх нумарах гэтай газеты - нi воднага правакацыйнага слова, чысцейшая бальшавiцкая прауда. Я не ведаю, у каго можа павярнуцца язык называць людзей, якiя рабiлi гэтую газету правакатарамi…». Пад «правакатарамi» мелася на увазе не толькi группа журналiстау, друкароу, а сотнi нявiнна пацярпеушых падпольшчыкау.

Гэта можна ахарактэрызаваць апошня капляй у прыняццi станоучага рашэння аб Мiнскiм падполлi як аб гiстарычнай патрыятычнай з'яве, аб зняццi абвiнавачванняу з Мiнскага падпольнага ГК КП (б)Б, аб вызваленнi з паклепу дзесяткау iмен мiнскiх жыхароу. Не пашанцавала толькi I.К.Кавалеву, поуная рэабiлiтацыя яго як грамадзянiна, падпольшчыка, сакратара Мiнскага падпольнага ГК КП(б) Б паспяхова завяршылася толькi у 1990г.

Але гэта не знiжае вялiкай ролi «Звязды» уваенны час i яе заслугi у вяртаннi прауды аб падзеях у Мiнску у паслеваенны перыяд.

"Звязда" выходзiла на беларускай мове. Галоўнае месца ў ёй адведзена партызанскай вайне. Тэма Мiнскага падполля не прысутнiчае з-за сакрэтнасцi гэтага ўчастка дзейнасцi нябачнага фронту. Выключэнне складае 3-i нумар, дзе апублiкаваны зварот да партызан i падпольшчыкаў былога кiраўнiка групы падпольшчыкаў чыгуначнага вузла Ф.С. Кузняцова.

У канцы 1942 - пачатку 1943гг. савецкае камандаванне ўпершыню стала планаваць правядзенне буйных наступальных аперацый. Для ix iдэалагiчнага забеспячэння ў тыле ворага патрабавалiся спецыяльныя арганiзацыйныя формы. Iмi сталi органы нацыянальга друку, якiя дзейнiчалi на базе партызанскiх фармiраванняў. Чаму не было гэта зроблена раней? Лiчылася, што такую працу, у тым лiку разведвальную i дыверсiйную, будуць выконваць спецыяльныя группы НКУС i Галоўнага разведупраулення Чырвонай Армii. Прыхiльнiкам гэтага быу ў першую чаргу Л.П. Берыя, якi недаацэньваў ролю партызан у разгарнуўшайся барацьбе. Але ў справу ўмяшаўся П.К. Панамарэнка, начальнiк Цэнтральнага штаба партызанскага руху, якi, у першую чаргу, пераканаў I.B. Сталiна ў адсутнасцi падстаў баяцца развiцця партызанскага руху, а па-другое, даказаў мэтазгоднасць пачаць выдаваць пад аховай партызан савецкiя газеты. 1943 г. пацвердзiў правiльнасць прынятых рашэнняў.

У вераснi 1942г. камандзiр Мiнскага партызанскага злучэння В.I.Казлоў, адлятаючы ў Маскву, пaпpaciў сакратароў Мiнскага падпольнага абкома КП (б) Б Р.Н. Мачульскага, I.А.Бельскага, I.Д.Варвашэню ўскорыць працу па стварэнню партызанскай друкарнi. Былому адказнаму сакратару Капаткевiцкай раённай газеты Амельяну Шурпачу, былым наборшчыкам гэтай газеты Мiколе Курыке i Нiне Цылько было даручана пашукаць друкарскiя рэчы на месцы. У Любанi здабылi некалькi кас са шрыфтамi, у Капаткевiчах - прабельны матэрыял, вярстакi i iншае рэдакцыйнае начынне. Выканаць заданне дазваляла ўстанаўленне надзейнай радыёсувязi з Масквою, ЦК КП (б) Б, Цэнтральным штабам партызанскага руху, iснаванне партызанскага аэрадрома на востраве Зыслаў. У першыя днi снежня 1942 г. Р.Н. Мачульскi паведамiў у Маскву аб стварэннi партызанскай друкарнi. Першая партызанская лiстоўка была прысвечана рэйду фашысцкiх карнiкаў у Асiповiцкiм раёне. Акупанты разам з людзьмi спапялiлi там паселiшчы Восыя, Каля Восыя, Мяжное, Бортнiкi, Прашчаху. Значную частку загiнуўшых склалi дзецi i старыя.

I вось прыйшло 25 студзеня 1943 г. Сакратар Мiнскага падпольнага АК КП (б) Б Р.Н. Мачульскi прывёў ў той дзень у партызанскую друкарню прыбыўшых з Масквы сакратара ЦК ЛКСМБ М.В. Зiмянiна i вопытнага журналiста М.П. Барашкава. Яны даставiлi з Вялiкай зямлi на самалёце друкарскую машыну, касы, фарбу, паперу. Першы пазнаёмiў з пастановай бюро ЦК JlKСМБ aб аднаўленнi выдання «Чырвонай змены» у тыле ворага, а другi паведамiў аб свaiм назначэннi рэдактарам «Звязды» i «Чырвонкi» адначасова. Пры гэтым прысутнiчалi: Георгiй Шчарбатаў - вядомы карэспандэнт «Советской Белоруссии», Амельян Шурпач, Мiкола Курыка, Hiнa Цылько, Пiлiп Касцюкавец, былы рэдактар Любанскай раённай газеты. У рэдакцыйную калегiю «Звязды» ўвыйшлi: М.П.Барашкаў (рэдактар), Пiлiп Касцюкавец, Георгiй Шчарбатаў i Аляксандр Сакевiч.

Мiхаiл Парфёновiч Барашкаў нарадзiўся ў 1908 г. у в. Бель Чэрыкаўскага павета Магiлеускай губернii. У 1930-33 вучыўся ў Камунiстычным iнcтытуце журналiстыкi iмя Кiрава ў Мiнску, быў рэдактарам раённай газеты ў Чавусах. 28 студзеня 1939 г. бюро ЦК КП(б)Б зацвердзiла М.П.Барашкава рэдактарам «Чырвонай змены». Праз 6 месяцаў атрымаў першую ў жыццi вымову за публiкацыю 8.05.1939г. артыкула «Гогалеўскiя сабакевiчы з Дзяржынска». У пастанове ЦК ЛКСМБ па гэтаму пытанню гаворыцца: «Рэдакцыя газеты «Чырвоная змена» зрабiла памылку, надрукаваўшы неправераную карэспадэнцыю, у якой незаслужана абвiнавацiла ў нячуткiх адносiнах да камсамольцаў сакратара Дзяржынскага РК ЛКСМБ т. Шыфрына i заг. аддзела прапаганды i агiтацыi гэтага райкома т. Далгiна». Пры Барашкаве газета пачала выходзiць фарматам 60x84, з 45 да 75 тысяч павялiчыўся яе тыраж, на 5 адзiнак узрасла колькасць спецкораў (па адной на кожную заходнебеларускую вобласць). У пачатку вайны Мiхаiл Парфёнавiч быў на Калiнiнскiм фронце, на падпольнай рабоце ў Вiцебскай вобласцi. Адтуль i прыляцеў у Любанскiй раён Мiнскай вобласцi на востраў Зыслаў каб узначалiць партызанскую «Звязду».

27 студзеня 1943 г. убачыў свет першы нумар «Звязды» - партызанкi. Газета выходзiла раз ў тыдзень – па нядзелях. «Звязда» i маладзёжная «Чырвонка» сталi першымi беларускiмi рэспублiканскiмi газетамi, якiя пачалi выдавацца на акупiраванай ворагам тэрыторыi, ва ўмовах падполля. Mixaiл Барашкаў працаваў над артыкуламi, вычытваў rpaнкi. 3-за прыгожага почырку нярэдка перапiсваў усе матэрыялы, якiя iшлi ў набор. Ен выконваў таксама розныя даручэннi падпольных партыйных i камсамольскiх органоў. Друкавалi газету Шурпач i Касцюкавец. Miкoлa Курыка i Нiна Цылько суткамi не адыходзiлi ад наборных кас, забяспечвалi матэрыялам Шчарбатаў (Палеская, Пiнская, Магiлеўская, Брэсцкая вобласцi), А.Дз. Сакевiч (Любанскi, Слуцкi, Старадарожскi раёны Мiнскай вобласцi), з Капыльшчыны пicaў Сяргей Пармон, з Гомельшчыны - Аркадзiй Рудак.

«Звязда» са спасылкай на Маскву асвятляла афiцыйны погляд на ваенныя падзеi, раскрывала рэакцыйны характар аграрнай i нацыянальнай палiтыкi фашысцкай Германii ў Беларусi, накiроўвала грамадзян на пашырэнне свайго удзелу ў антыфашысцкай барацьбе. Асобае месца ў газеце належыла паказу гераiзма i мужнасцi партызан. У 1943 г. група народных мсцiўцаў з брыгады iм. Фрунзе на шасэ Слуцк – Бабруйск знiшчыла дзве машыны гiтлераўцаў. У лiку трафеяў аказалася пошта акупантаў. Гебiтскамiсар Слуцка пiсаў, што адной з прычын дэзерцiрстава сярод палiцэйскiх з'яўляецца падпольны друк, ў якi ўваходзiла i «Звязда». Да рапарта быў прыкладзены экзэмпляр «Звязды» № 78 (7139) ад 22 верасня 1943 г. Рэдакцыя трымала цесную сувязь з падпольнымi райкомамi i абкомамi партыi, камандаваннем брыгад i атрадаў. Звычайна кожную нядзелю Мiхаiл Парфёнавiч Барашкаў рабiў паездкi па вёсках партызанскага краю. Браў з сабою свежыя газеты, раздаваў iх сялянам, расказваў пра становiшча на фронце, пра жыццё савецкага тылу, падзеi за мяжой. Цяжка было даставаць паперу, друкарскую фарбу. Але партызанская кемлiвасць выручала. Фарбу, напрыклад, рабiлi наступным чынам. Спальвалi пад дашчаным каўпаком аўтамабiльныя пакрышкi. Затым сажу сашкрабалi са сценак каўпака, мяшалi яе з тлушчам – i фарба гатова. Паперу даставалi рознымi шляхамi. Захоплiвалi штабныя машыны, куплялi ў немцаў. Безумоўна, значную матэрыяльную дапамогу аказвала Масква – Цэнтральны i Беларускi штабы партызанскага руху, ЦК Кампартыi Беларусi.

У час вайны Мiхаiл Парфёнавiч Барашкаў адыграў важную ролю ў паспяховым выхадзе рэдакцыi з нямецкага акружэння, амаль суткi стаяў нядрэмным вартаўнiком, калi журналiсты i наборшчыкi адпачывалi пасля цяжкага пераходу. Аб апошнiх днях яго жыцця А.С.Шурпач напiсаў наступнае: «Прыйшло гора - у сыпным тыфе звалiўся рэдактар. Доктар С.М.Шавец сказаў, што Барашкаў тыф адолеў бы. Але ў яго на грудзi была рана, атрыманая яшчэ на фронце. Аслаблены арганiзм рэдактара не вытрымаў. I на дзевятыя cyткi хваробы Mixaла Парфёнавiча не стала. Пахавалi яго пад трыма соснамi, што раслi на ускрайку вескi...» Адбылося гэта 26.02.1944г.

Праўда патрабуе сказаць i аб наступным. У канцы 1942 года ў Маскве першы i другi нумары «3вязды», якая падпольна выдавалася ў Мiнску, былi паўторна набраны ў друкарнi газеты "Известия". Яны шырока рэкламавалiся. Iх нават думалi пераправiць у акупаваны немцамi Miнск. Намер не ажыццявiўся з-за шэрагу памылак як у эстэтычным афармленнi, так i ў тэкстах наноў надрукаваных артыкулаў. Напрыклад, замест слоў "прыгнятальнiкаў", "асяроддзе", "нарабаванае", "грабежнiцкiя орды", "маладца", "партызаны" адпаведна нaпicaнa: "прынятальнiкаў", "асярдодзе", "награбленае", "грабежныя орды", "малайца", "партыоны" i г.д. Пералiк такiх xiбaў можна было бы прадоўжыць. У 1997 г. 4 нумары падпольнай «Звязды» афiцыйна далучаны да 114 ваенных нумароў гэтага газетнага выдання. Такiм чынам, агульная колькасць нумароў «Звязды», выдадзеных ў падполлi i партызанскай зоне, складае лiчбу 118.

«Звязда» - адзiная з газет, атрымаўшая баявую ўзнагароду - ордэн Айчыннай вайны I ступенi «за вялiкiя заслугi ў мабiлiзацыi беларускага народа на барацьбу супраць нямецка-фашысцкiх акупантаў у перыяд Вялiкай Айчыннай вайны». У дакладзе першага сакратара ЦК КПБ П.М. Машэрава на ўрачыстым сходзе, прысвечаным уручэнню узнагароды i адбыўшымся 28.05.1965г., гаварылася: «Звязда» заняла належнае ей месца ў радах змагаючагася народа... Яна знаходзiлася на папярэднiм кpai барацьбы, выдавалася ў акупiраваным Мiнску, а пазней у партызанскай зоне. Ад рукi ворага загiнуў першы рэдактар падпольнай «Звязды» Герой Савецкага Саюза Уладзiмiр Сцяпанавiч Амельянюк. У люты 1944г. на баявым пасту загiнуў рэдактар газеты, палымяны савецкi патрыёт Mixaiл Парфёнавiч Барашкаў. Пры выкананнi баявога задання забiта варожай куляй лiтаратурная супрацоўнiца Зiнаiда Завiстовiч. Трагiчна загiнула сям'я наборшчыцы газеты Нiны Палонскай. Пятнадцаць супрацоўнiкаў «Звязды» не вярнулiся ў рэдакцыю з цяжкiх ратных дарог».

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Вяртанне да мірнай працы на зямлі, якая яшчэ нядаўна балюча перажывала мноства жорсткіх ваенных дзеянняў, - адна з мала вывучаных старонак гісторыі Беларусі XX стагоддзя. Яскравым сведчаннем таму з'яуляецца лёс «Звязды» пасля правядзення летам 1944 г. Беларускай наступальнай аперацыі.

Цяжка ўявіць амаль паўгадавое існаванне газеты без адказнага рэдак-тара. Такое здарылася. па дзвюх прычынах. Па-першае, раптоўна ад цяжкай хваробы — тыфу - ў лютым 1944 г., як раз напярэдадні вызвалення рэспублікі ад захопнікаў, памёр галоўны рэдактар ваеннай «Звязды» Mixaiл Парфёнавіч Барашкаў, таленавіты журналіст i арганізатар газетнай справы. Замяшчэння Барашкава яго намеснкам - П.Касцюкаўцом - не адбылося з-за накіравання апошняга амаль у тыя ж дні рашэннем ЦК КП(б)Б на працу ў газету «Савецкая Беларусь». Па-другое, урад БССР, кіраўніцтва беларускага ЦК у тыя саракавыя га­ды двойчы пераязджалі: спачатку з Масквы у Нова-Беліцу, што пад Гомелем, а потым адтуль - у Мінск. Таму, пакуль наменклатурныя работнікі прапусцілі праз свае pyкi імя новага рэдактара, настаў канец лета. Рэдактарам у жніўні 1944 г. стаў Васіль Емяльянавіч Самуцін, актыўны ўдзельнік заходнебеларускага рэвалюцыйнага руху, Вялікай Айчыннай вайны.

Heйкi больш-менш прадуманы план забяспечанага перамяшчэння рэдакцыі з яе небагатай маёмасцю з партызанскай зямлянкі ў вызвалены населёны пункт быў разгледжаны i канчаткова зацверджаны бюро ЦК КП(б)Б 18 кpacaвiкa 1944 г. У выніку «Звязда» з органа ЦК i Мінскага абкома КП(б)Б ператвары-лася ў орган ЦК КП(б)Б, Савета На­родных Камісараў i Прэзідыўма Вярхоўнага Савета БССР. «Звяздоўцаў» праінфармавалі аб гэтым пісьмова i па радыё з-за адсутнасці ix прадстаўніка на пасяджэнні ЦК. На ранейшае месца працы ў раённыя газеты адправіліся былыя супрацоўнкi «Звязды» ваеннага часу, галоўным чынам друкары: Мікола Курыка, Амяльян Шурпач, Hiнa Цылько. На вечны спакой у адным з месцаў ляснога мaciвy былой партызанскай зоны засталася друкарская машынка. Аб прозвішчы яе аўтара-стваральніка сведчыць наступны радок з пастановы ЦК ваенных дзён: “Адобрыць канструкцыю друкарскай машынкі, распрацаваную Пільціёнкам для аснашчэння падпольных арганізацый і партызанскіх кадраў”.

У Miнск, на новае месца журналісцкай дзейнасці, пасля атрымання зарплаты за ваенныя гады i камандзіровачных, выехалі на спадарожных машынах-«палутарках» былыя “звяздоўцы”-партызаны: адказны сакратар газеты Георгій Міхайлавіч Шчарбатаў i яе карэспандэнт Мікалай Аляксеевіч Вішнеўскі.

Першы «мірны» нумар “Звязды” ў паўразбураным Miнску выйшаў 10 ліпеня 1944г. У тыя дні газету рыхтавала рэдакцыйная калегія ў складзе Г. М. Шчарбатава, В. П. Палескага-Станкевіча i I. Б. Шляфера. Напярэдадні маладыя людзі пабывалі на вуліцы Савецкай, 49, дзе ix друкаваны орган выходзіў да пачатку Вялікай Айчыннай. Іх сустрэў надпic на ix колішнім будынку: «Перададзены і распараджэнне НКУС». Тут яны даведаліся аб новым месцы свайго размяшчэння: вуліца Пушкіна, Дом друку.

У першы пасляваенны перыяд газета размяшчалася ў двух пакойчыках, якія мелі сувязь са знешнім светам з дапамогай палявога тэлефона сапёраў, якія шукалі ў патаемных кутках Дома друку нямецкія міны. А хутка “звяздоўцы” хоць сціпла, але весела адсвяткавалі з’яўленне ў сваіх памяшканнях аж 6 тэлефонных нумароў, які звязалі іх дзіця – газету - з Беластокам, Брэстам і іншымі абласнымі гарадамі рэспублікі.

Улічваючы вопыт “звяздоўскіх” журналістаў, ЦК у верасні 1944 г. папрасіў іх падрыхтаваць даведку аб станне і накірунках развіцця паліграфічнай прамысловасці. На яе падставе ЦК і СНК БССР прынялі пастанову “Аб аднаўленні паліграфічнай прамысловасці БССР”. Пасля размовы першага сакратара беларускага ЦК П. Панамарэнкі з Г. Маленковым, К.Варашылавым, Л. Берыя Беларусь атрымала з саюзных фондаў каштоўныя для таго часу друкарскія станкі і шрыфты, пішучыя машынкі, некалькі вагонаў газетнай паперы. Хутка “Звязда” і “Советская Белоруссия”, а таксама часопісы «Большевик Белоруссии», “Работніца і сялянка”, «Блокнот агитатора» сталі выходзіць на базе аб’яднанага выдавецтва ЦК КП(б)Б.

Вымушаў жадаць лепшага жыллёвы фонд горада, знішчэнне якога дасягнула 50%. Некаторыя “звяздоўцы”, у тым ліку і жанатыя, нярэдка вымушаны былі заставацца на начлег у пакоях Дома друку. На запыт Самуціна, якія справы вядуцца з тарыфікацыяй журналістаў, Нарком фінансаў СССР адказаў: “Тарыфікаваць па даваенных стаўках”. Гэта азначала, што самая высокая заробная плата, якую атрымліваў адказны рэдактар, складала 1600 рублёў. У той жа час бохан хлеба ў спекулянтаў каштаваў 100 рублёў.

Паведамляем прозвішчы даваенных супрацоўнікаў “Звязды”, якія звязалі свой лёс з газетай адразу пасля вызвалення Мінска ад нямецка-фашыскіх захопнікаў: Мікалай Аляксеевіч Вішнеўскі, Мікалай Дзмітрыевіч Пузікаў, Ізраіль Банцыёнавіч Шляфер, Рыгор Барысавіч Вярхоўскі, Сідар Аляксеевіч Конанаў, Яўгенія Ісакаўна Кудзіна, Васіль Іванавіч Красоўскі, Зінаіда Віктараўна Майсюк, Аляксандр Лявонцьевіч Матусевіч, Уладзімір Іванавіч Мачальскі, Марыя Восіпаўна Мільхман, Рыгор Мікалаевіч Сергіенка, Ілля Іосіпавіч Турэцкі і Пётр Іванавіч Чыркун.

16 червеня 2005 г. Мiнскi гарвыканкам прыняў рашэнне аб перайменаваннi праспекта газеты «Известия» у праспект iмя газеты «Звязда». Доўгачаканая прапiска адбылася на фоне святкавання 60 – годдзя Перамогi над фашысцкай Германiяй.