План выпуску літаратуры на 2010 год мінск

Вид материалаДокументы

Содержание


110. Алесь Марціновіч.
111. Ірына Масляніцына, Мікола Багадзяж.
112. Мировая детская литература.
113. Мировая детская литература.
114. Тамара Нуждзіна.
115. Л. И. Подгайская.
116. Пад небам васілька.
117. М. П. Пазнякоў.
118. Родина-Мать зовет! Плакаты Великой Отечественной войны.
119. Путешествие в мир открытий.
120. А. К. Усціновіч.
121. Таццяна Шамякіна.
122. Е. П. Шмерко.
123. Г. Ф. Юрчанка.
Краязнаўчая літаратура
125. Леанід Дранько-Майсюк, Анатоль Кляшук
126. Л. Дучыц, І. Клімковіч.
127. Уладзімір Крукоўскі.
128. Владимир Лигута.
129. Літаратурныя мясціны Беларусі.
...
Полное содержание
Подобный материал:
1   2   3   4   5   6

110. Алесь Марціновіч. Рагнеда і Рагнедзічы. Гісторыя ў асобах. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 13 ул.-выд. арк. Бел. мова. — экз. — руб.


Бадай, кожны ведае, хто такая Рагнеда. Але ж яркае жыццё было не толькі ў самой гордай дачкі полацкага княза Рагвалода, а і ў тых, каго яна нардзіла. Аднак, калі імя яе старэйшага сына Ізяслава яшчэ на слыху, то мы, беларусы, забываем, што Рагнедзіна крывінка і знакаміты Яраслаў Мудры, якога гэтак лёгка «аддалі» ўкраінцам. А ў Рагнеды ж былі яшчэ сыны Мсціслаў і Усевалад, дзве дачкі. Годную памяць пасля сябе пакінулі і яе ўнучкі, дочкі Яраслава Мудрага. Старэйшая Анастасія стала венгерскай каралевай, сярэдняя Ганна — французскай, а малодшая Лізавета — нарвежскай, а потым і дацкай. Пра іх, а таксама пра іншыя галінкі Рагнедзінага дрэва і расказваецца ў новай кнізе лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і шэрагу прэстыжных літаратурных прэмій Алеся Марціновіча «Рагнеда і Рагнедзічы». Чытача чакае надзіва захапляльнае падарожжа ў беларускую даўніну, што ажыццяўляецца з прыцягненнем малавядомых, а то і зусім невядомых фактаў. У кнізе ёсць месца прыгодам і інтрызе, здрадзе і каханню, а за ўсім гэтым — жыццё тых, з каго пачаліся мы, беларусы, і каго павінны заўсёды памятаць.


111. Ірына Масляніцына, Мікола Багадзяж. Беларусь далетапісная. Навуковыя нарысы. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 7,8 ул.-выд. арк., ілюстр. Бел. мова. — экз. — руб.


Прынята лічыць, што персаніфікаваная гісторыя Беларусі пачынаецца з імёнаў полацкага князя Рагвалода і яго дачкі Рагнеды, якія жылі ў Х стагоддзі. Але гэта не так.

Здзейсніць займальнае падарожжа ў мінулае, пазнаць імёны далёкіх нашых продкаў і акунуцца ў падзеі, якія прынеслі ім славу, запрашаюць чытача аўтары гэтай кнігі. Загадкавы народ неўраў, таямнічая зямля Оўм, ваяўнічая Арта, адважныя дрыгавічы, якія здзейснілі набег на Царград, — вось толькі некалькі старонак ранняй гісторыі беларусаў, якія варта ведаць нам і нашым дзецям.

Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.


112. Мировая детская литература. Учебное пособие по специальности «Начальное образование». Под ред. Автухович Т. Е. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 36,0 уч.-изд. л. Рус. язык. — экз. — руб.


Представлены краткие биографические сведения о детских писателях; дана информация о наиболее важных жанрах детской литературы, об их специфике и эволюции, о литературе как средстве нравственно-эстетического воздействия на читателя, способах анализа произведения для детей. Освещены вопросы восприятия лучших произведений детской литературы читателями, критиками.


113. Мировая детская литература. Хрестоматия. Учебное пособие по специальности «Начальное образование». Под ред. Автухович Т. Е. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 29,0 уч.-изд. л. Рус. язык. — экз. — руб.


Во вторую часть учебно-методического комплекса по курсу «Мировая детская литература» включены основные произведения, знание которых предусмотрено типовой учебной программой. Тексты произведений сопровождаются краткой информацией об авторах.


114. Тамара Нуждзіна. Творчых душ дыялог. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 11,0 ул.-выд. арк., ілюстр. Бел. мова. — экз. — руб.


У аснову кнігі кандыдата філалагічных навук з горада Мазыра Т. С. Нуждзіной пакладзена перапіска вядомай беларускай паэтэсы Еўдакіі Лось з рускім паэтам, празаікам і перакладчыкам Уладзімірам Смірновым, якая працягвалася з 1965 па 1977 год. Гэтая перапіска дае багаты матэрыял для роздуму над сутнасцю ідэйна-мастацкіх пошукаў тагачаснай паэзіі, адкрывае абсягі бытавання беларускага мастацкага слова не толькі ў межах нацыянальнай прасторы і часу, але і ў больш глабальных маштабах. А яшчэ — гэта выдатная магчымасць з першых вуснаў пачуць прызнанні пра загадкі і таямніцы мастацкага самавыяўлення таленту.

Апрача перапіскі дзвюх творчых узнёслых душ у кнізе змешчаны артыкул Т. Нуждзіной пра жыццёвы і творчы шлях Е. Лось, зварот да чытачоў роднай сястры паэтэсы — Марыі Якаўлеўны Ярашэвіч, вершы вядомых беларускіх паэтаў, прысвечаныя нашай славутай паэтэсе. Вельмі дарэчы тут і пісьмы Уладзіміра Смірнова да М. Я. Ярашэвіч, напісаныя пасля таго, як не стала Е. Лось.

Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў, навукоўцам, выкладчыкам, настаўнікам, пісьменнікам, студэнтам…


115. Л. И. Подгайская. Деловые игры на занятиях по социологии. Практикум. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 13,0 уч.-изд. л. Рус. язык. — экз. — руб.


Учебное пособие «Деловые игры на занятиях социологии. Практикум» для студентов высших учебных заведений, подготовленное доцентом кафедры экономической социологии БГЭУ, кандидатом социологических наук Л. И. Подгайской, представляет собой самостоятельный труд, обобщающий богатый педагогический и научный опыт автора и других исследователей в области преподавания социологических наук в высших учебных заведениях страны.

В учебном пособии учитывается экономический профиль учебного заведения и специфика преподавания социологии будущим экономистам. Предлагаемое пособие помогает студентам выработать научное мировоззрение, глубокое понимание социально-экономических процессов, происходящих в современном обществе, вооружает их знаниями и навыками для упреждения или минимизации последствий социальных конфликтов. Также данное пособие существенно расширяет багаж теоретических и практических знаний студентов в области социализации, социальной стратификации и социальной мобильности, специфического поведения отдельных лиц, групп и социальных общностей. Пособие поможет студентам понимать и правильно истолковывать социальные явления, протекающие в обществе, ориентироваться в особенностях формирования общественного мнения.


116. Пад небам васілька. Аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі. Укладальнік М. Мінзер. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 28,0 ул.-выд. арк., ілюстр. Бел. мова. — экз. — руб.


Другую кнігу аўтабіяграфій беларускіх пісьменнікаў другой паловы ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя склалі аўтабіяграфіі больш як пяцідзесяці вядомых майстроў мастацкага слова, якія распавядаюць пра свае родныя мясціны, вучобу, жыццё і творчасць, пра сяброў і настаўнікаў, пра тыя літаратурныя сцяжынкі і дарогі, якія прывялі іх да прызнання ў грамадстве і высокіх творчых здабыткаў.

Кніга прызначаецца для выкладчыкаў, настаўнікаў, студэнтаў, школьнікаў, а таксама для ўсіх тых, хто цікавіцца беларускай літаратурай.


117. М. П. Пазнякоў. Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы. У 2-х тамах. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — Том І — 25,0 ул.-выд. арк. Бел. мова. — экз. — руб. Том ІІ — 25,5 ул.-выд. арк. Бел. мова. — экз.  — руб.


Першае выданне гэтага слоўніка пабачыла свет у 1988 г. у выдавецтве Акадэміі навук Беларусі «Навука і тэхніка» і сталася пракметнай з’явай у беларускім мовазнаўстве.

Другое — заначна пашырана, паглыблена, дапрацавана. У слоўніку сабраны і пададзены па семантычных групах эпітэты да амаль 450 найбольш ужывальных назоўнікаў беларускай мовы.

Лексічны матэрыял ілюструецца прыкладамі з мастацкай літаратуры, фальклору, перыядычных і навукова-даведачных выданняў.

Праца разлічана на пісьменнікаў, перакладчыкаў, рэдактараў, журналістаў, работнікаў радыё, тэлебачання і друку, выкладчыкаў, студэнтаў, вучняў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай.


118. Родина-Мать зовет! Плакаты Великой Отечественной войны. Художественный альбом. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 34,0 уч.-изд. л. Рус. язык. — экз. — руб.


Издание подготовлено научными сотрудниками Государственного музея истории Великой Отечественной войны. В него вошло свыше 400 уникальных советских политических плакатов 1941—1945 гг., выпущенных издательством «Искусство» (Москва—Ленинград).

В годы войны общественно-политическая значимость, сила эмоционального воздействия, высокое художественное качество этого самого массового жанра изобразительного искусства сыграли важную роль в победе над фашизмом.

Коллекция подана по хронологическому принципу и имеет большую научную и музейную ценность, так как в ней собраны лучшие плакаты того времени, многие из которых стали классикой.


119. Путешествие в мир открытий. Энциклопедический справочник. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 12,0 уч.-изд. л., иллюстр. Рус. язык. — экз. — руб.


Кто придумал велосипед, телефон, холодильник, часы, пылесос, зонт, парашют? Где и как появились впервые кино, театр, газета, книга, скрипка? Когда изобрели радио, телевизор, стиральную машину, магнитофон, автомобиль, самолет?.. Откуда шахматы, шашки, футбол, хоккей, борьба?.. Что такое семь чудес света? На эти и многие другие вопросы поможет ответить этот иллюстрированный справочник.

Для младшего и среднего школьного возраста.


120. А. К. Усціновіч. Слоўнік беларускіх асабовых уласных імён. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 25,0 ул.-выд. арк. Бел. мова. — экз. — руб.


Слоўнік з’яўляецца найбольш поўным нарматыўным даведнікам па ўжыванні і выкарыстанні ўласных асабовых беларускіх імён, утварэнні імён па бацьку. У слоўніку прыведзены розныя па паходжанні асноўныя беларускія мужчынскія і жаночыя імёны, у тым ліку рэдкаўжывальныя і ўстарэлыя, пададзены найбольш пашыраныя іх народныя, размоўныя і вытворныя формы і варыянты. Слоўнік утрымлівае таксама разнастайную інфармацыю аб іншамоўных адпаведніках беларускіх імён, звесткі аб паходжанні імён і г. д. Упершыню ў слоўніку паслядоўна прыводзяцца транслітэрыраваныя формы беларускіх афіцыйных (дакументальных) форм імён сродкамі лацінскага алфавіта, а таксама іх рускія адпаведнікі, што вельмі важна для сучаснай беларускай іменаслоўнай практыкі.

Адрасуецца работнікам пашпартных сталоў і кадравых службаў, ЗАГСам, натарыяльным канторам і юрыдычным кансультацыям, работнікам друку, настаўнікам і студэнтам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца сучасным беларускім іменасловам.


121. Таццяна Шамякіна. Іван Шамякін у незвычайных ракурсах. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 12,0 ул.-выд. арк., ілюстр. Бел. мова. — экз. — руб.


Кніга «Іван Шамякін у незвычайных ракурсах» арыгінальная перш за ўсё тым, што створана дачкой народнага пісьменніка Беларусі. Таццяна Шамякіна — пісьменніца, перакладчык, публіцыст, крытык. Яна ж — вядомы ў навуковых колах даследчык міфалогіі, культуры розных народаў, беларускай літаратуры. Доктар філалагічных навук, прафесар Т. Шамякіна распавядае пра пісьменніка тое, што можа ведаць толькі яна — энцыклапедычнага характару звесткі пра родзічаў Шамякіна, пра сяброў, уласны лад жыцця сям’і. Цэлы раздзел кнігі прысвечаны ўспамінам дачкі. Яны своеасабліва дапаўняюць змешчаную тут жа мемуарнага характару аповесць Івана Шамякіна «Слаўся, Марыя!». Не менш цівавыя развагі аўтаркі як прафесіянала пра творчасць пісьменніка — яны часта кардынальна адрозніваюцца ад агульнапрынятых. Бясспрэчна, яе погляд — і больш глыбокі, і пранікліва-тонкі. Яе ацэнкі твораў І. Шамякіна і іншых пісьменнікаў яго пакалення дапамогуць школьнікам, настаўнікам, студэнтам у вывучэнні беларускай літаратуры. Асобны раздзел складаюць своеасаблівыя эсэ аўтара на тэму «Шамякін і культура». Яны асабліва каштоўныя для настаўнікаў, культуролагаў, мастацтвазнаўцаў — усіх, хто цікавіцца сінтэзам мастацтваў.


122. Е. П. Шмерко. Фитотерапия и микроэлементозы. Мн. : РИУ «Литаратура и Мастацтва», 2010. — 8,0 уч.-изд. л. Рус. язык. — экз. — руб.


Книга содержит краткий обзор особенностей обмена микроэлементов в организме человека и их естественного поступления в организм. Рассматривается биологическая роль и миграция микроэлементов, поступающих в наш организм с пищей и растениями. Обосновывается метод чередования сборов лекарственных растений в лечении и профилактике микроэлементного дисбаланса. Отмечается избранная концентрация тех или иных микроэлементов в определенных органах и тканях организма и их биологическая роль в процессах жизнедеятельности человека. Рассматривается роль лекарственных растений как перспективная в лечении и профилактике болезней.

Приводятся данные успешного 40-летнего использования автором фитотерапии для лечения и профилактики различных заболеваний. Содержатся рецепты лекарственных сборов, способы использования, фармакологические свойства лекарственных растений, таблица заболеваний, признаков дефицита и избытка эссенциальных микроэлементов у человека.

Книга рассчитана на научных работников и практических врачей, студентов медицинских вузов и других специалистов (фармакологов, провизоров, ботаников, агрономов), а также широкого круга читателей.


123. Г. Ф. Юрчанка. Слова роднае, гаваркое. Слоўнік. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 15,0 ул.-выд. арк. Бел. мова. — экз. — руб.

У слоўнік уключана і растлумачана больш як тры тысячы слоў, сабраных на ўсходзе Беларусі, на мяжы непасрэдных кантактаў сучасных беларускіх і рускіх гаворак. Апрача тлумачэння слова падаюцца неабходныя граматычныя і стылістычныя паметы, паказваюцца форма- і словаўтваральная сістэмы і эмацыянальна-вобразная афарбоўка. Кожнае рэестравае слова забяспечана ілюстрацыйным матэрыялам, у якім прасочваюцца фанетычныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці гаворкі.

Слоўнік будзе карысным лінгвістам, выкладчыкам і студэнтам філалагічных факультэтаў, настаўнікам сярэдніх школ, пісьменнікам, журналістам, работнікам друку, радыё і тэлебачання.


КРАЯЗНАЎЧАЯ ЛІТАРАТУРА


124. Рыгор Андрэявец. Невядомая Беларусь. Краязнаўчы нарыс. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 14,3 ул.-выд. арк., ілюстр. Бел. мова. — экз. — руб.


«Невядомая Беларусь» — незвычайная кніга. Упершыню ў гісторыі прасочаны выхад беларусаў у Расію на працягу тысячы гадоў. Па падліках аўтара кнігі, лаўрэата прэміі «Лучшие перья России» Рыгора Андрэяўца, за гэтую тысячу гадоў пакінулі сваю радзіму і перамясціліся на тэрыторыю Расіі звыш дзесяці мільёнаў чалавек. Гэта яшчэ адна Беларусь, схаваная ў глыбіні стагоддзяў, зацягнутая зялёнай тоўшчай Мяшчэрскіх балот, пакрытая сібірскімі снягамі, паглыбленая ў доўгія ночы палярнага ззяння.

Кніга «Невядомая Беларусь» раскрывае многія белыя плямы ў нашай гістарычнай памяці, узнаўляе абарваныя ніці падзей, звязвае з мінулым не толькі беларускага народа, але і расійскага, у адраджэнне якога ўнеслі ўклад яго заходнія суседзі.

Дадзенае выданне — даніна павагі перад той слаўнай гісторыяй беларусаў, якія прыйшлі калісьці на тэрыторыю суседняй краіны і прыкіпелі да яе і душой, і сэрцам. Яны, беларусы Расіі, унеслі неацэнны ўклад не толькі ў гаспадарчае, навуковае і сацыяльна-культурнае развіццё, але і ў дружбу паміж нашымі народамі.


125. Леанід Дранько-Майсюк, Анатоль Кляшук «Горад Боны і Давыда» (Кніга-альбом). Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 10 ул.-выд. арк., ілюстр. Бел. мова. — экз. — руб.


Альбом прысвечаны Давыд-Гарадку, які за даўніх часоў вызначаецца асаблівымі рысамі жыцця і побыту яго жыхароў.

Заснаваны на паатку XIІ стаоддзя, Давыд-Гарадок — дамінантнае места пінска-тураўскага шляху, а таксама шляху «…з варагаў у грэкі…» — быў уласнасцю вялікага княза літоўскага Свідрыгайлы, Каралевы Боны, князёў Радзівілаў.

Давыд-Гарадок — прастора сапраўднай старадаўнасці, зямля паэтычных таямніц, сталіца беларускіх кветак, гаспода гандляроў і майстроў, размаіты букет народаў і звычаяў, абрадаў і святаў, якія адзначаюцца толькі тут, у «Горадзе Боны і Давыда» і больш нідзе…

А яшчэ гэты горад адметны арыгінальным домабудаўніцтвам, рамёствамі і народным жывапісам.

Гэта выданне не толькі мастацкае. Але яшчэ і выхаваўчае. Разлічанае на эстэтычную прапаганду тых матываў і вобразаў Беларусі, якія заслугоўваюць пільнай увагі і шырокай вядомасці.


126. Л. Дучыц, І. Клімковіч. Сакральная геаграфія Беларусі. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 15,0 ул.-выд. арк., ілюстр. Бел. мова. — экз. — руб.


Кніга з’яўляецца адной з першых спроб у нашай краіне сістэматычна і, калі не цалкам, то хаця б часткова асэнсаваць традыцыйную і культурную спадчыну беларусаў, захаваную нашымі продкамі ў легендах і паданнях, геаграфічных назвах, багатым фальклорным матэрыяле. Аўтары кнігі паспрабавалі вынікі сваіх назіранняў і даследаванняў, атрыманыя падчас археалагічных раскопак, этнаграфічных і фальклорных экспедыцый, размеркаваць па главах, кожная з якіх прысвечана той ці іншай сакральнай частцы нашага ландшафту. У кнізе апісваюцца культавыя ўзгоркі, азёры і рэкі, балоты і крыніцы, камяні і дрэвы, пячоры, лагчыны і яры, рэшткі старажытных паселішчаў, курганы і старыя могільнікі, дарогі і масты.


127. Уладзімір Крукоўскі. Срэбная страла ў чырвоным полі. (З гісторыі беларускай прыватнай геральдыкі.) Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 10,0 ул.-выд. арк. Бел. мова. — экз. — руб.


Амаль 20 гадоў Беларусь існуе ў статусе незалежнай дзяржавы. За гэты час цікаўнасць да яе гісторыі шматкроць узрасла, а попыт, як вядома, стымулюе прапанову. З’явілася шмат цікавых, змястоўных кніг па гісторыі нашай краіны, ажывіліся пошукі ў такіх напаўзабытых яшчэ нядаўна гістарычных дысцыплінах, як сфрагістыка, геральдыка, гістарычная геаграфія.

Гэта кніга — спроба задаволіць гістарычную прагу чытачоў да беларускай прыватнай геральдыкі. Яна багата ілюстравана, у ёй даюцца ўсе вядомыя беларускія прыватныя гербы, пералічваюцца асобы, якія валодалі імі.


128. Владимир Лигута. В Сморгони, под знаком Святого Георгия. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 8,0 уч.-изд. л., иллюстр. Рус. язык. — экз. — руб.


Эта книга — дань памяти отцам и дедам. Автор с военной четкостью излагает конкретные события Великой европейской войны начала ХХ-го века, оказавшейся полузабытой и названной просто империалистической, николаевской… Военная грамотность автора дополнена глубокими архивными поисками. Читатели узнают, что Сморгонь известна не только «медвежей академией», но и непоколебимой верой, мужеством и воинской доблестью наших предков — воинов многонациональной российской армии, выдержавшей с честью 810-дневное противостояние кайзеровским войскам.


129. Літаратурныя мясціны Беларусі. Кніга першая. Краязнаўчы даведнік. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 14,0 ул.-выд. арк. Бел. мова. — экз. — руб.


Упершыню ў нашай рэспубліцы зроблена сур’ёзная спроба апісаць літаратурную геаграфію, стварыць такі даведнік, які б распавядаў пра ўсе літаратурныя мясціны краіны, бібліяграфію творцаў, зафіксаваў усе вуліцы і плошчы, якім нададзены імёны літаратараў, музеі, экспазіцыі якіх прысвечаны нашым пісьменнікам. У перашай кнізе прадстаўлены літаратурныя мясціны Брэсцкай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей.

Для шырокага кола чытачоў.


130. Адам Мальдзіс, Армэн Сардараў. «Даўняя Беларусь» Фотаальбом. — Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 21,0 ул.-выд. арк., ілюстр. Бел. і англ. мова. — экз. — руб.


Кніга спалучае разам навуковы і мастацкі падыходы да паказу некаторых помнікаў сённяшняй Беларусі. Частка храмаў, грамадскіх пабудоў служаць людзям яшчэ і зараз, частка адышла ў нябыт, пакінуўшы толькі руіны. Колькі яшчэ існаваць гэтым помнікам? Можа іх зруйнуе сам час, можа пакрыўдзіць няўмелая рэстаўрацыя, але іх вобраз турбуе, захапляе сучаснікаў. Знакі мінулага быццам паказваюць нам шлях у тыя часы, калі тут, вакол іх, бурліла жыццё, якое ўжо ніколі не вернецца, але заўсёды застанецца ў нашай памяці, у нашым менталітэце. А гэта значыць — будзе ўплываць на нашу будучыню.


131. Валерый Мароз. Вось цэркаўка маёй душы… Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 18,0 ул.-выд. арк. Бел. мова. — экз. — руб.

На падставе навуковых, архіўных і крыніц вуснай гісторыі сабраны разнастайныя, у тым ліку млавядомыя звесткі пра духоўныя асяродкі мінулага, пра знікшыя, забытыя і захаваныя помнікі культуры — драўляныя праваслаўныя, каталіцкія і уніяцкія цэрквы Берасцейшчыны, а таксама аб звязаных з імі знакамітых і выбітных асобах, якія сваёй духоўнай і творчай дзейнасцю зрабілі ўнёсак ў нацыянальную спадчыну. Да гістарычнай рэканструкцыі дадазены хранограф працэсу сакральнага будаўніцтва ад старажытных часоў да сучаснасці, асаблівая ўвага нададзена аб’ектам 16 стагоддзя. У сістэматызаваным выглядзе сканцэнтравана інфармацыя пра заснаванне святынь, імёны і маральныя інтэнцыі іх фундатараў. Шырока пададзены матэрыялы пра царкоўныя кнігазборы, наяўнасць ў інтэр’ерах твораў розных відаў мастацтва, хрысціянскіх рэліквій, цудадзейных абразоў і іх лёс па пераломах эпох. Адзін з раздзелаў прысвечаны кароткаму агляду твораў народнага дойлідства, у якіх адбіліся ўплывы еўрапейскіх мастацкіх стыляў. Погляд на далекую і нядаўнюю гісторыю адлюстраваны з дапамогай літаратурных крыніц, разваг пра залежнасць захавання культурнай спадчыны ад маральнага стану грамадства, уздзсяння на яго аб’ектыўных і суб’ектыўных фактараў.


132. Ігар Пракаповіч. Смак былых мястэчак. Адметнасці мястэчак азёрнага краю: Паставы, Задзеўе, Груздава і інш. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 6,5 ул.-выд. арк., ілюстр. Бел. мова. — экз. — руб.


У сваёй новай кнізе пісьменнік і краязнаўца І. Пракаповіч правядзе чытача па забытых вуліцах былых мястэчак паўночна-заходняй Беларусі, дасць магчымасць далучыцца да паўсядзённага жыцця, радасцей і трагедый мясцовых жыхароў, пазнаёміць з таямніцамі гістарычных падзей і з помнікамі — сівымі сведкамі даўніны… Былыя мястэчкі — гэта вялікі своеасаблівы архіпелаг беларускай гісторыі і беларускага лёсу, у многіх сваіх праявах мала знаёмыя сучасніку. Аўтар спрабуе даць магчымасць чытачу адчуць адметнасць былых мястэчак.


133. Супольная спадчына: Выяўленне, сумеснае выкарыстанне і вяртанне помнікаў духоўнай і матэрыяльнай культуры беларускага народа, якія знаходзяцца за рубяжом. — (Серыя «Вяртанне»: Кн. 8). Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — ул.-выд. арк., ілюстр. Бел. мова. — экз.— руб.


У зборніку сабраны матэрыялы, прысвечаныя беларускім архіўным, бібліятэчным і музейным каштоўнасцям, якія знаходзяцца ў Расіі, Польшчы, Літве, Украіне, краінах Заходняй Еўропы.

Падрыхтаваны па заказу Камітэта па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Прызначаны для навукоўцаў, службоўцаў, краязнаўцаў, аматараў гісторыі.