Пераклад кнігі праект БелPotter

Вид материалаДокументы

Содержание


Раздзел xiii —
Бруднакроўкі і небяспека, якую яны прадстаўляюць мірнаму чыстакроўнаму грамадству“
Далорэс амбрыдж
Артур уізлі
Статут бяспекі: АДСОЧВАЕЦЦА. За ўсімі рухамі ідзе назіранне. Вялікая верагоднасць кантакту з Нежаданым Нумар 1 (раней заставаўся
Подобный материал:
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   31
РАЗДЗЕЛ XIII —


Камісія па рэгістрацыі магланароджаных


- А, Мафальда! – сказала Амбрыдж, гледзячы на Герміёну. – Трэвэрс прыслаў цябе, ці не так?

- Т-Так, - прапішчала Герміёна.

- Добра, вы ўправіцеся ідэальна, - Амбрыдж звярнулася да чараўніка ў чорным і залатым. – Гэта праблема вырашана, Міністр, калі Мафальда зоймецца вядзеннем запісаў, то мы можам пачаць неадкладна, - яна звярнулася да свайго пюпітра. – Дзесяць чалавек сёння і адзін з іх – жонка супрацоўніка Міністэрства! Што ж гэта такое… нават тут, у самым сэрцы Міністэрства! – яна ўвайшла ў ліфт побач з Герміёнай, тое ж самае зрабілі і два чараўніка, які слухалі гутарку Амбрыдж з Міністрам. – Мы адпраўляемся прама ўніз, Мафальда, ты знойдзеш усё, што табе трэба, у зале суду. Добрай раніцы, Альберт, хіба ты не выходзіш?

- Так, вядома, - сказаў Гары глыбокім голасам Ранкорна.

Гары выйшаў з ліфта. Залатыя рашоткі ляснулі за яго спіной. Кінуўшы погляд праз плячо, Гары ўбачыў трывожны твар Герміёны, знікаючы з поля зроку, два высокіх чараўніка злева і справа ад яе, аксамітны бант Амбрыдж на ўзроўні плечаў.

- Што прывяло цябе сюды, Ранкорн? – спытаў новы Міністр Магіі. Яго доўгія чорныя валасы і барада былі з срэбнымі пасмамі, буйны лоб моцна выступаў наперад, кідаючы цень на яго бліскучыя вочы, што нагадала Гары краба, які выглядае з-пад каменя.

- Трэба перамовіцца слоўцам з, - Гары секунду трохі вагаўся, - Артурам Уізлі. Хтосьці сказаў, што ён быў на першым паверсе.

- А, - сказаў Піюс Цікнес, - яго абвінавалі ў кантакце з Нежаданымі?

- Не, - адказаў Гары, у яго горле перасохла. – Нічога падобнага.

- Усё роўна. Гэта толькі пытанне часу, - хмыкнуў Цікнес. – Калі жадаеш ведаць маё меркаванне, то гэтыя здраднікі крыві не лепш бруднакровак. Добрага дня, Ранкорн.

- Добрага дня, Міністр.

Гары праводзіў поглядам Цікнеса, які сыходзіў па калідоры, пакрытаму тонкім дыванам. У той момант, калі Міністр знік з поля зроку, Гары накінуў Плашч-Нябачнік, які ён вышмаргнуў з-пад сваёй цяжкаў чорнай мантыі і накіраваўся па калідоры ў процілеглым кірунку. Ранкорн быў такім высокім, што Гары быў змушаны горбіцца, каб быць упэўненым, што яго вялікія ступні не бачныя.

У глыбіні яго жывата пульсавала паніка. Па меры таго як ён праходзіў адны за іншымі паліраваныя драўляныя дзверы, кожныя з таблічкай з імем уладальніка і яго пасадай ледзь ніжэй, уся моц Міністэрства, яго складанасць, яго непранікальнасць, здавалася, былі накіраваныя супраць яго, і план, які дбайна вынашваўся ім з Ронам і Герміёнай на працягу апошніх чатарох тыдняў, здаўся па-дзіцячаму смяхотным. Яны канцэнтравалі ўсе сваі высілкі на тым, каб прабрацца ўнутр, не быўшы выяўленымі. Яны нават ні не секунду не задумваліся аб тым, што яны будуць рабіць, калі ім прыйдзецца падзяліцца. Зараз Герміёна затрымалася на судовым працэсе, які несумнеўна будзе ісці доўгія гадзіны; Рон з усіх сіл спрабуе стварыць магію, ад выніку якой, магчыма, залежыць воля жанчыны, а ён, Гары, блукае па верхнім паверсе, хоць ён выдатна ведае, што яго мэта з’ехала ўніз разам з ліфтам.

Ён спыніўся, прыхінуўся да сцяны і паспрабаваў вырашыць, што рабіць. Цішыня душыла на яго. Не было ні шуму, ні гутарак, ні гуку хуткіх крокаў, гэтыя пакрытыя пурпурнымі дыванамі калідоры былі такімі ціхімі, як быццам на гэтае месца ўжылі заклён Муфліята.

“Яе офіс павінен быць там”, - падумаў Гары.

Было вельмі малаверагодна, што Амбрыдж захоўвае каштоўнасці ў сваім офісе, але, з іншага боку, было б вельмі бязглузда не абшукаць яго для таго, каб канчаткова ўпэўніцца ў гэтым. Таму ён зноў адправіўся ўздоўж калідора, нікога не сустрэўшы на сваім шляху, акрамя чараўніка, які нахмурыўся і нашэптваў інструкцыі гусінаму пяру, якое парыла перад ім, пакідаючы неразборлівы след на пергаменце.

Зараз, звяртаючы ўвагу на імёны на дзвярах, Гары звярнуў за кут. Пасярэдзіне наступнага калідора была шырокая і прасторная зала, дзе тузіны ведзьм і чараўнікоў сядзелі шэрагамі за малюсенькімі партамі, але не такімі партамі, як школьныя – яны былі гладчэйшымі і без усякіх малюнкаў. Гары спыніўся, каб паглядзець на іх. Відовішча зачароўвала. Усе яны махалі і круцілі палачкамі ва ўнісон і квадрацікі каляровай паперы лёталі ва ўсіх кірунках як маленькія ружовыя паветраныя змеі.

Пасля некалькі секунд Гары ўсвядоміў, што ў гэтага дзеяння ёсць рытм, што ўсе паперкі утвараюць адзін і той жа ўзор; а пасля яшчэ некалькі секунд ён зразумеў, тое, што ён назірае – нішто іншае, як тыражаванне кніжак, што папяровыя квадрацікі – гэта старонкі, якія злучыліся, склаліся, і змацаваліся магіяй у адно цэлае, зваліліся на акуратныя стосы брашур побач з кожнай ведзьмай або чараўніком.

Гары падабраўся бліжэй, ён быў упэўнены, што рабочыя так захоплены сваім заняткам, што не звернуць увагі на ціхія крокі па дыване, і неўзаметку ўзяў гатовы буклет з груды побач з маладой ведзьмачкай. Ён вывучыў яго пад Плашчом-Нябачнікам. Ружовая вокладка была распісана залатымі літарамі:

Бруднакроўкі і небяспека, якую яны прадстаўляюць мірнаму чыстакроўнаму грамадству“

Пад гэтым загалоўкам знаходзіўся малюнак чырвонай ружы з манерным тварам у цэнтры яе пялёсткаў, якую душыла зялёнае пустазелле з ікламі і лютым поглядам. Аўтар гэтага памфлета паказаны не быў, але шнары на тыльным боку яго правай рукі зазумкалі, і ён пільна зірнуў на іх. Затым маладая ведзьмачка побач пацвердзіла яго падазрону, сказаўшы, працягваючы размахваць і круціць палачкай:

- Ніхто не ведае, гэта старая карга цэлы дзень будзе дапытваць бруднакровак?

- Асцярожней, - прашыпеў чараўнік сваёй суседцы, нервова аглядаючыся па баках; адна з яго старонак сарвалася і звалілася на падлогу.

- У яе што, не толькі чарадзейнае вока, але яшчэ і чарадзейныя вушы?

Ведзьма зірнула ў бок бліскучых дзвярэй з чырвонага дрэва, праз залу, поўную кнігаробамі; Гары паглядзеў туды ж і гнеў заварушыўся ў ім як змяя. Дзе ў маглаў на дзвярах звычайна размяшчаецца вочка, было замацавана ў дрэве, вялікае круглае вока з яркай блакітнай радужнай абалонкай – вока, да болю знаёмае любому, хто ведаў “Вар’яцкага вока” Аластара Мудзі.

На некаторы час Гары забыўся, дзе ён і што тут робіць. Ён нават забыўся, што ён нябачны. Ён вялікімі крокамі накіраваўся да дзвярэй, каб вывучыць вока. Тое не рухалася. Яно слепа глядзела уверх, застыглае. На таблічцы знізу быў надпіс.

ДАЛОРЭС АМБРЫДЖ

Малодшы намеснік міністра

А ўнізе, на некалькі больш бліскучай таблічцы:

Глава Камісіі па рэгістрацыі магланароджаных

Гары паглядзеў назад, на тузін кнігаробаў. Хоць яны і былі захопленыя сваёй працай, але ўсё роўна, наўрад ці б яны не звярнулі ўвагу на адчыніўшыяся перад імі дзверы пустога кабінета. Ён дастаў з унутранай кішэні дзіўны аб’ект з ножкамі, якія раскалыхваліся і гумовым цыбулявідным ражком у якасці цельца. Прысеўшы пад мантыяй, ён памясціў Манок-Дэтанатар на зямлю.

Той тут жа імкліва пабег праз ногі ведзьм і чараўнікоў міма іх. Праз некалькі імгненняў, пакуль Гары чакаў, трымаючы руку на дзвярной ручцы, раздаўся гучны выбух і клубы смуроднага чорнага дыму павалілі з кута. Юная ведзьмачка ў пярэднім шэрагу завішчала. Ружовыя старонкі разляцеліся паўсюль і яна з яе прыяцелямі і сяброўкамі, падскоквала, азіраючыся па баках, адшукваючы крыніцу турботы. Гары павярнуў ручку, увайшоў у офіс Амбрыдж і зачыніў дзверы за сабой.

Ён нібы перамясціўся назад у часе. Пакой быў якраз як кабінет Амбрыдж у Хогвартсу. Драпіроўкі, сурвэткі і сушоныя кветкі займалі ўсю прастору. На сценах былі такія ж талеркі з узорамі, на кожнай з іх скакала і гарэзавала мілае да млоснасці, рознакаляровае кацяня. Стол быў пакрыты абрусам з кветачкамі і фальбонамі. За вокам Мудзі была тэлескапічная прылада, якая дазваляла Амбрыдж шпіёніць за рабочымі па тым баку дзвярэй. Гары зірнуў у яго і ўпэўніўся, што яны ўсё яшчэ тоўпяцца вакол Манка-Дэтанатара. Ён выцягнуў з дзвярэй тэлескоп, праз пакінутую адтуліну выпхнуў чарадзейнае вока і паклаў яго ў сваю кішэнь. Затым ён зноў адвярнуўся тварам ад дзвярэй падняў палачку і прашаптаў: “Акцыё, медальён!”

Нічога не адбылося, але ён і не разлічваў на гэта: бясспрэчна Амбрыдж ведала ўсё аб ахоўных чарах і заклёнах. Ён паспяшаўся за пісьмовы стол і пачаў высоўваць скрыначкі. Там былі гусіны пёры, запісныя кніжкі, Чараскотч, зачаравальныя заціскі для паперы, якія, змеепадобна агарнуўшыся, лезлі з шафак і іх прыходзілася запіхваць назад, вычварная маленькая драпіравальная скрыначка, поўная шпілек і заціскаў для валасоў, але ні следа медальёна.

Ззаду стала была шафа з дакументамі. Гары вырашыў абшукаць яе. Як і шафкі з дакументамі Філча ў Хогвартсу, яна была поўная папак, на кожнай з якіх было імя. Гары не адцягваўся ад пошукаў, пакуль не дасягнуў крайняга аддзялення шафкі: там было дасье містэра Уізлі.

Ён дастаў і адкрыў яго.

АРТУР УІЗЛІ

Статут крыві: чыстакроўны, але з непрымальнымі прамаглаўскімі нахіламі.

Вядомы як член Ордэна Фенікса.

Сям’я: жонка (чыстакроўная), сямёра дзяцей, двое малодшых – у Хогвартсу. NB: Малодшы сын дома, сур’ёзна хворы, пацверджана інспектарамі Міністэрства.

Статут бяспекі: АДСОЧВАЕЦЦА. За ўсімі рухамі ідзе назіранне. Вялікая верагоднасць кантакту з Нежаданым Нумар 1 (раней заставаўся з сям’ёй Уізлі).

- Нежаданы Нумар Адзін, – незадаволена прамармытаў Гары, кладучы на месца папку містэра Уізлі і зачыняючы шафку. У яго былі вельмі вызначаныя меркаванні, хто гэта, ён устаў і агледзеўся, вышукваючы магчымыя патаемныя месцы, і ўбачыў постэр з самім сабой на сцяне з надпісам на грудзі: “Нежаданы Нумар 1”. Да яго была прылеплена маленькая ружовая паперка для нататак, з кацянём у куце. Гары наблізіўся, каб прачытаць яе і ўбачыў, што рукой Амбрыдж там было напісана: “Пакараць смерцю”.

Злы як ніколі, ён стаў абшукваць дны ваз і кошыкаў з сухімі кветкамі, але не быў здзіўлены, што і там медальёна не было. Ён акінуў офіс поглядам у апошні раз і раптам яго сэрца на імгненне замерла. Дамблдор глядзеў на яго з невялікага прастакутнага люстэрка, замацаванага на этажэрцы ззаду стала.

Гары бегам перасёк пакой і схапіў яго, але калі да яго дакрануўся, усвядоміў што гэта зусім не люстэрка. Дамблдор шырока ўсміхаўся з бліскучай вокладкі кнігі. Гары не адразу заўважыў павольны зялёны надпіс на яго капялюшы: “Жыццё і Хлусня Альбуса Дамблдора” і ніколькі не меншы надпіс на грудзі: “ад Рыты Скітар, аўтара бэстсэлера “Арманда Дзіпет: Майстар або Ідыёт”.

Гары наўздагад адкрыў кнігу і ўбачыў фатаграфію на ўсю старонку, на якой былі намаляваныя два падлетка, якія заразліва ўсміхаліся, з рукамі на плечах адзін аднаго. Дамблдор, з валасамі даўжынёй ў локаць, адгадаваў маленечкую бародку, якая нагадвала падобную на паўбародку Крума, і якая так раздражняла Рона. Хлопец, які са здзіўленым выглядам рагатаў поруч Дамблдора, глядзеў на Гары радасным, ваўкаватым поглядам. Яго залатыя валасы кучарамі спадалі на плечы. Гары зацікавіўся, ці быў гэта малады Додж, але перад тым, як ён паспеў прачытаць подпіс, дзверы офіса расхінуліся.

Калі б Цікнес не глядзеў праз плячо, калі ўвайшоў, то Гары не паспеў бы нацягнуць на сябе Плашч-Нябачнік. Яму паказалася, што Цікнес заўважыў бокам вока хуткі рух, таму што на секунду або дзве ён замёр. Насцярожана гледзячы на тое месца, дзе толькі што знік Гары. Магчыма вырашаўшы, што ўсё, што ён бачыў – гэта Дамблдор, які вярнуўся назад, на паліцу, Цікнес урэшце рэшт падышоў да стала і навёў палачку на пяро, якое стаяла ў чарніліцы. Яно выскачыла адтуль і пачало штабнаваць занатоўку Амбрыдж. Вельмі павольна, імкнучыся дыхаць як мага радзей, Гары выйшаў з офіса ў адчыненую прастору перад ім.

Кнігаробы ўсё яшчэ стаялі, памкнуўшыся ў кучу, вакол Манка-Дэтанатара, які працягваў дыміцца і выдаваць слабыя гукі.

Гары паспяшаўся ў калідор, пачуўшы, як маладая ведзьмачка сказала:

- Спрачаемся, гэта штука пракралася сюды з Эксперыментальных Чар, яны такія неасцярожныя, памятаеце тую атрутную качку?

Спяшаючыся да ліфтаў, Гары абдумаў свае варыянты дзеяння. Наогул не было падобна на тое, што медальён знаходзіцца тут, у Міністэрстве, і не было ніякай надзеі высвятліць чарамі яго месцазнаходжанне ў Амбрыдж, пакуль яна была ў судзе, дзе досыць народа. Для іх зараз лепш за ўсё было пакінуць Міністэрства, пакуль іх не вылічылі, і паспрабаваць яшчэ раз у іншы дзень.

Спачатку трэба было знайсці Рона, тады яны разам змаглі б прыдумаць што-небудзь, каб выцягнуць Герміёну з залы суда.

Ліфт прыйшоў пусты. Гары заскочыў унутр і сцягнуў Плашч-Нябачнік, бо ён пачаў спадаць. Да яго неверагоднага палягчэння, калі ліфт даімчаўся да другога паверху і спыніўся, у яго ўвайшоў увесь мокры і з вар’яцкім поглядам Рон.

- Д-дабрыдзень, - заікаючыся сказаў ён, звяртаючыся да Гары, як толькі ліфт зноў крануўся.

- Рон, гэта я, Гары!

- Гары! Каб мне праваліцца, забыўся, як ты выглядаеш! А чаму Герміёна не з табой?

- Яна адправілася ўніз, у залу суда разам з Амбрыдж, яна не магла адкруціцца, і…

Перад тым як Гары паспеў скончыць, ліфт зноў спыніўся. Дзверы адчыніліся і ўвайшоў містэр Уізлі, размаўляючы з пажылой ведзьмай, чые белыя валасы былі зачэсаны так высока, што нагадвалі мурашнік.

- … я, увогуле, разумею, пра што вы кажаце, Ваканда, але я баюся, што не магу прыняць удзел у…

Містэр Уізлі не скончыў; ён заўважыў Гары. Было дзіўна бачыць містэра Уізлі, які глядзеў на яго з такой непрыязнасцю. Дзверы ліфта зачыніліся і ўсе чацвёра зноў крануліся ўніз.

- О, прывітанне, Рэг, - сказаў містэр Уізлі, аглядаючыся на гук раўнамернага капання з мантыі Рона, - няўжо твая жонка сёння не на допыце? Э-э, што здарылася? Чаму ты такі мокры?

- Дождж у офісе Якслі, - адказаў Рон. Ён казаў, гледзячы на плячо містэра Уізлі, і Гары зразумеў, што ён баіцца, што бацька зможа распазнаць яго, калі яны паглядзяць адзін аднаму прама ў вочы. – Я не магу спыніць гэта, таму яны паслалі мяне за Берні… Пілсворт, па-мойму так яны яго назвалі…

- Так, у многіх офісах у апошні час ідуць дажджы, - сказаў містэр Уізлі, - вы спрабавалі Метэалоджынкс Рэканто? Блетчы гэта дапамагло.

- Метэалоджынкс Рэканто? – прашаптаў Рон. – Не, не спрабаваў. Дзякуй, та… Артур.

Дзверы ліфта адчыніліся, старая ведзьма з мурашнікам на галаве выйшла і Рон кінуўся міма яе і знік з поля зроку. Гары жадаў рушыць услед за ім, але зразумеў, што яго шлях перагароджаны Персі Уізлі, які вялікімі крокамі зайшоў у ліфт, утыкнуўшыся носам у нейкія паперы, якія ён чытаў.

Спачатку, пакуль дзверы з ляскам не зачыніліся, Персі не ўсведамляў, што ён у ліфце з уласным бацькам. Ён зірнуў, убачыў містэра Уізлі, счырванеў як рэдыска і выйшаў з ліфта адразу, як толькі дзверы зноў адчыніліся. Гары паспрабаваў выйсці ў другі раз, але цяпер яго шлях заступіла рука містэра Уізлі.

- Хвіліначку, Ранкорн.

Дзверы ліфта зачыніліся і як толькі яны ляснулі ў наступнага паверху, містэр Уізлі сказаў:

- Я чуў у цябе ёсць інфармацыя аб Дырке Крэсвілу.

У Гары стварылася ўражанне, што злосць містэра Уізлі не стала менш з-за сустрэчы з Персі. Ён падумаў, што самы лепшы варыянт паводзін зараз – прыкінуцца дурачком.

- Выбачце? – вымавіў ён.

- Не прыкідвайся, Ранкорн,- люта сказаў містэр Уізлі. – Ты высачыў чараўніка, які падрабіў яго родавае дрэва, ці не так?

- Я… Ну дапусцім так яно і ёсць, што тады? – спытаў Гары.

- Тое, што Дырк Крэсвіл – у дзесяць разоў больш чараўнік, чым ты, - сказаў містэр Уізлі ціха, пакуль ліфт апускаўся яшчэ ніжэй, - І калі ён выжыве пасля Азкабана, табе прыйдзецца адказваць перад ім, не кажучы ўжо аб яго жонцы, сыне, сябрах…

- Артур, - перапыніў яго Гары, - За табой сочаць, ведаеш аб гэтым?

- Гэта пагроза, Ранкорн? – спытаў містэр Уізлі гучна.

- Не, - адказаў Гары. – Гэта факт! Яны сочаць за кожным тваім рухам…

Дзверы ліфта адчыніліся. Яны дасягнулі Атрыюму. Містэр Уізлі кінуў на Гары знішчальны погляд і памчаўся з ліфта.

Гары-Ранкорн застаўся стаяць… Дзверы ліфта з ляскам зачыніліся.

Гары выцягнуў Плашч-Нябачнік і надзеў яго. Ён павінен быў сам выслабаніць Герміёну, пакуль Рон разбіраўся з дажджлівым офісам.

Калі дзверы адчыніліся, Гары ўвайшоў у асветлены факеламі каменны праход, які прыкметна адрозніваўся ад аздобленых дрэвам верхніх калідораў з дывановымі дарожкамі.

Калі ліфт зноў грамыхнуў, Гары дробна задрыжаў, гледзячы на чорныя дзверы, якія абазначалі ўваход у Дэпартамент таямніц. Ён адправіўся ў шлях, але яго мэтай былі не чорныя дзверы, а дзвярны праём па левым боку, які, наколькі ён памятаў, вёў да прыступак, якія спускаліся ўніз да залаў суду. Ён быў захоплены абдумваннем магчымасцяў, як лепш пракрасціся туды. У яго ўсё яшчэ была пара Манкаў-Дэтанатараў, але магчыма лепш за ўсё было проста пастукаць у дзверы судовага памяшкання, пад выглядам Ранкорна і папытаць абмовіцца слоўцам з Мафальдай? На жаль, ён не ведаў, ці дастаткова важная персона гэты Ранкорн, каб такі план спрацаваў, і, нават калі б ён правярнуў гэта, невяртанне Герміёны магло б выклікаць пошукі да таго, як яны пакінуць Міністэрства…

Губляючыся ў здагадках, ён не адразу адчуў звышнатуральнае пачуццё, якое давіла і ахапляла яго, як калі б ён пагрузіўся ў смугу. З кожным крокам яно станавілася ўсё халадней і халадней, холад які дасягнуў глыбіні яго горла і прадзёрся ў лёгкія. І затым ён адчуў пачуццё безнадзейнасці, якое напаўнялася і пашыралася ўнутры

“Дэментары”, - падумаў ён.

І як толькі ён дасягнуў нізу лесвіцы і звярнуў направа, яго погляду паўстала жудасная сцэна. Цёмны калідор звонку залы суда быў набіты высокімі постацямі ў чорных каптурах, іх твары былі цалкам схаваны, іх няроўнае дыханне было адзіным гукам у гэтым памяшканні. Закамянелыя магланароджаныя людзі, прыведзеныя для допыту, сядзелі купкай, дрыжалі і трымаліся рукамі за драўляныя лавы. Шматлікія з іх зачынялі далонямі твары, магчыма ў інстыктыўнай спробе абараніць сябе ад пранных ртоў Дэментараў. Некаторыя былі з сем’ямі, іншыя сядзелі адны. Дэментары слізгалі перад імі ўверх і уніз, і холад, безнадзейнасць і адчай наваліўся на Гары нібы заклён…

Трэба змагацца, сказаў ён сабе, але калі б ён счараваў Патронуса, то маментальна б выдаў сябе. Таму ён зрушыўся наперад так ціха, як мог, і з кожным крокам аняменне ўсё больш авалодвала яго свядомасцю, але ён прымушаў сябе думаць аб Герміёне і Роне, якія патрабаваліся ў ім.

Прасоўванне міма постацяў, якія ўзвышаліся, было жахлівым: бязвокія твары, што хаваюцца за каптурамі, паварочваліся, калі ён праходзіў міма іх, і ён быў упэўнены, што яны адчувалі яго, магчыма, адчувалі прысутнасць чалавека, у якога ўсё яшчэ заставаліся надзеі, не страціўшага ўстойлівасці перад імі.

А затым, раптам і шакавальна, сярод труннай цішыні, адна з дзвярэй падзямелля злева па калідоры расхінулася, і крыкі рэхам данесліся адтуль:

- Не, не, я паўкроўка, паўкроўка, кажу вам! Мой бацька быў чараўнік, наведайце яго, Аркі Алдэртоў, ён быў вядомы дызайнер мёцел, наведайце яго, кажу вам… прыбярыце вашы рукі…

- Гэта тваё апошняе папярэджанне, - сказала Амбрыдж мяккім голасам, магічна ўзмоцненым так, што ён выразна чуўся паўзверх адчайных крыкаў мужчыны. – А будзеш супрацівіцца – будзеш падвергнуты пацалунку Дэментара.

Крыкі чалавека заціхлі, але сухія ўсхліпванні рэхам даносіліся з калідора.

- Адвядзіце яго, - загадала Амбрыдж.

Двое Дэментараў з’явіліся ў дзвярным праёме зале суду, іх гнілыя, пакрытыя коркай рукі стуліліся на запясцях чараўніка, які знепрытомнеў. Яны паплылі ўніз па калідоры разам з ім, і цемра, якую яны пакідалі за сабой, неўзабаве канчаткова яго заглынула.

- Наступная – Мэры Кэтэрмоўл, - выклікала Амбрыдж.

Маленькая жанчына ўстала; яна дрыжала ад галавы да пят. Яе доўгія валасы былі сабраныя ззаду пучком, на ёй была надзета доўгая немудрагелістая мантыя. Яе твар быў неверагодна бледным. Калі яна мінула Дэментараў, Гары ўбачыў яе дрыготку.

Ён паступіў інстыктыўна, без усякага плану, таму што ён не мог знесці выгляд таго, як яна ідзе ў падзямелле. Як толькі дзверы пачалі захлопвацца, ён праслізнуў у залу суда за жанчынай.

Памяшканне было не тым, дзе яго аднойчы дапытвалі за неправамернае выкарыстанне магіі. Яно было нашмат менш, хоць столь была такой жа высокай – гэта выклікала пачуццё клаўстрафобіі, як быццам ты на дне глыбокага калодзежа.

Тут было яшчэ больш Дэментараў, якія стваралі сваю маразяшчую аўру ў гэтым памяшканні; яны нерухома застыглі, як безаблічныя вартаўнікі, па кутах самай высокай ляпной платформы. Тут за балюстрадай, сядзела Амбрыдж, з Якслі па адным боку ад яе і з Герміёнай, амаль такой жа бледнай, як Кэтэрмоўл, па іншай. У падножжа платформы, ярка-срэбны, даўгашэрсны кот туляўся ўверх і ўніз, і Гары зразумеў, што ён тут каб абараніць абвінавачаных ад адчаю, які зыходзіў ад Дэментараў; яго павінны былі адчуваць абвінавачаныя, а не абвінаваўцы.

- Садзіцеся, - сказала Амбрыдж сваім мяккім, шаўкавым голасам.

Місіс Кэтэрмоўл нервова села ў адзінае сядзенне ў цэнтры падлогі пад павышанай платформай. Як толькі яна села, з падлакотнікаў сядзення з’явіліся ланцугі, якія прышчапілі яе да яго.

- Вы Мэры Элізабэт Кэтэрмоўл? – спытала Амбрыдж.

Місіс Кэтэрмоўл нервова кіўнула адзін раз.

- Замужам за Рэджынальдам Кэтэрмоўлам, з Дэпартамента Магічнага Абслугоўвання?

Місіс Кэтэрмоўл расплакалася.

- Я не ведаю, дзе ён, ён павінен быў сустрэць мяне тут!

Амбрыдж праігнаравала яе рэпліку.

- Маці Мэйзі, Элі і Альфрэда Кэтэрмоўлаў?

Місіс Кэтэрмоўл зарыдала мацней, чым спачатку.

- Яны напалоханы думкаю, што я магу не прыйсці дадому…

- Давайце без гэтага, - перапыніў яе Якслі. – Вырадак бруднакровак не выклікае ў нас сімпатый.

Рыданні місіс Кэтэрмоўл заглушылі гукі крокаў Гары, які накіраваўся да прыступак, якія вялі на ўзнёслую платформу. У той момант, калі ён увайшоў у тое месца, якое было пад аховай ката – Патронуса, ён адчуў змену тэмпературы; тут была цёпла і ўтульна. Ён быў упэўнены, што Патронус прыналежаў Амбрыдж, і ён свяціўся так ярка, таму што яна была тут такая шчаслівая, у сваёй стыхіі, падтрымліваючы перакручаныя законы, якія сама ждапамагала складаць. Павольна і вельмі акуратна ён пачаў незаўважна прасоўвацца праз платформу ззаду Амбрыдж, Якслі і Герміёны, і заняў сядзенне за апошняй. Ён вельмі баяўся, што Герміёна прыскокне ад нечаканасці. Ён думаў над тым, каб ужыць на Амбрыдж і Якслі заклён Муфліята, але нават ціха вымаўленае слова прымусіла бГерміёну занепакоіцца. Амбрыдж падвысіла голас, звяртаючыся да місіс Кэтэрмоўл, і Гары выкарыстаў гэты шанец.

- Я за табой, - прашаптаў ён на вуха Герміёне.

Як ён і чакаў, яна прыскокнула, прычым так моцна, што ледзь не кульнула чарніліцу, з дапамогай якой яна павінна была запісваць апытанне, але ўвага і Амбрыдж, і Якслі была сканцэнтравана на місіс Кэтэрмоўл, і гэта засталося незаўважаным.

- Палачка, канфіскаваная ў вас па вашым прыбыцці ў Міністэрства сёння, місіс Кэтэрмоўл, - загаварыла Амбрыдж. – Восем з трыма чвэрцямі цаляў, вішнёвае дрэва, стрыжань – волас аднарога. Ці пазнаеце вы гэтае апісанне?

Місіс Кэтэрмоўл кіўнула, выціраючы слёзы рукавом.

- Ці не зробіце ласку растлумачыць нам, у якой ведзьмы або чараўніка вы забралі гэтую палачку?

- З-забрала? – прарыдала місіс Кэтэрмоўл. – Я ні ў каго не забірала. Я к-купіла яе, калі мне было адзінаццаць. Яна… яна… яна абрала мяне.

Яна расплакалася мацней, чым калі-небудзь.

Амбрыдж засмяялася мяккім дзяўчачым смехам, з-за якога Гары захацелася напасці на яе. Яна падалася наперад праз бар’ер, каб лепей назіраці за сваёй ахвярай, і нешта залатое перанеслася наперад таксама і кіўнулася на пастэчай: медальён.

Герміёна таксама ўбачыла яго; яна злёгку завішчала, але Амбрыдж і Якслі так захапіліся сваёй ахвярай, што былі глухія да ўсяго астатняга.

- Не, -сказала Амбрыдж. – Не, я так не думаю, місіс Кэтэрмоўл. Палачкі выбіраюць толькі чараўнікоў або ведзьм. А вы не ведзьма. У мяне ёсць вашы адказы на пытанні з анкеты, якая была пасланая вам сюды – Мафальда, перадай мне іх.

Амбрыдж працягнула маленькую руку; яна была падобная на жабіну, што ў той момант Гары быў здзіўлены, што паміж яе тоўстымі пальцамі няма перапонак. Ад шоку рукі Герміёны трэсліся. Яна намацала стос дакументаў, складзеную на крэсле ззаду яе, і, нарэшце, узяла пачак пергамента з імем місіс Кэтэрмоўл на ім.

- Гэта… гэта цудоўна, Далорэс, - сказала яна, паказваючы на кулон, які бліскацеў ў зморшчынах блузы Амбрыдж.

- Што? – рэзка спытала Амбрыдж, гледзячы ўніз. – А, гэта старадаўняя сямейная рэліквія, сказала яна, пагладжваючы медальён на яе вялікіх грудзях. – “С” значыць Сельвін… Я у сваяцтве з Сельвінамі… Вядома, ёсць невялікая колькасць чыстакроўных сем’яў, з якімі я не ў сваяцтве… які жаль, - яна працягнула галаснейшым голасам, бегла пераглядаючы анкету місіс Кэтэрмоўл. – Штосьці тое ж самае пра вас сказаць нельга. “Прафесія бацькоў: прадаўцы садавіны”.

Якслі засмяяўся. Ніжэй пухнаты срэбны кот патруляваў уверх і ўніз, а Дэментары застыглі па кутах.

Ад хлусні Амбрыдж кроў стукнула ў галаву Гары, і змыла яго пачуццё асцярогі – медальён, які яна атрымала ў якасці хабару ад плыткага жуліка, зараз выкарыстоўваўся для пацверджання яе ўласнай чыстакроўнасці. Ён падняў палачку, ужо не задумваючыся аб тым, каб хаваць яе пад Плашчом-нябачнікам і вымавіў:

- Ступефай!

Выбліск чырвонага святла; Амбрыдж павалілася і ўдарылася лбом аб бок балюстрады. Паперы місіс Кэтэрмоўл зваліліся з яе каленаў і змешчаны ніжэй бяздзейна шатаючыся срэбны кот знік. Ледзяное паветра стукнула іх як ураган, які насоўваўся. Якслі, разгублены, агледзеўся ў пошуках крыніцы ўсіх бед, і ўбачыў руку Гары (без астатняга цела), і палачку, якая паказвала на яго. Ён паспрабаваў дастаць сваю палачку, але было позна:

- Ступефай!

Якслі зваліўся на падлогу і, сагнуўшыся, застаўся там ляжаць.

- Гары!

- Герміёна, калі ты думаеш, што я проста збіраўся сядзець тут і слухаць яе балачкі…

- Гары, місіс Кэтэрмоўл!

Гары разгарнуўся і скінуў Плашч-Нябачнік; ніжэй Дэментары выбіраліся з кутоў і плаўна паплылі да жанчыны, прыкаванай ланцугамі да сядзення. Або таму што Патронус знік, або таму што яны бачылі, што іх гаспадары больш іх не кантралююць, яны перамяшчаліся цалкам вольна. Місіс Кэтэрмоўл выдала жудасны крык, калі худая, пакрытая коркаю рука схапіла яе за падбародак і пацягнула галаву назад.

- ЭКСПЕКТО ПАТРОНУМ!

Срэбны алень выляцеў з кончыка палачкі Гары і паскакаў на Дэментараў, якія адступілі і зноў растварыліся ў цёмных ценях. Святло аленя, больш магутнае і больш сагравальнае, чым абарона ката, запоўніла ўсё падзямелле, як калі б ён скакаў па крузе па ўсім памяшканні.

- Вазьмі Хоркуркс, - сказаў Гары Герміёне. Ён пабег уніз па ступеньках, па шляху складаючы Плашч-Нябачнік ў сумку, і схіліўся над місіс Кэтэрмоўл.

- Ты? – прашаптала яна, пільна гледзячы яму ў вочы. – Але… але Рэг сказаў, што ты быў тым, хто пацвердзіў маё імя для допыту.

- Няўжо? – прамармытаў Гары, дужаючыся з ланцугамі, якія скоўвалі яе рукі. – Ну, тады значыць я змяніў свае погляды. Дыфіндо!

Нічога не адбылося.

- Герміёна, як пазбавіцца ад гэтых ланцугоў?

- Пачакай, я сёе-тое паспрабую…

- Герміёна, мы акружаны Дэментарамі!

- Я ведаю, Гары, але калі яна прачнецца і медальёна не будзе… трэба зрабіць копію… Гемініо! Вось… гэта павінна абдурыць яе…

Герміёна пабегла ўніз па ступеньках.

- Паглядзім… Рэлашыё!

Ланцугі ляснулі і ўцягнуліся назад унутр падлакотнікаў сядзення. Місіс Кэтэрмоўл паглядзела так спалохана, як ніколі раней.

- Нічога не разумею, - прашаптала яна.

- Вы будзеце выбірацца адсюль з намі, - сказаў Гары, дапамагаючы ёй устаць на ногі. – Адправіцеся дадому, возьмеце сваіх дзяцей і сыходзьце, з’яжджайце з гэтай краіны, калі спатрэбіцца. Маскіруйцеся і збяжыце. Вы бачылі, што тут адбываецца, не чакайце, што тут будуць сумленныя слуханні або нешта накшталт таго.

- Гары, - сказала Герміёна, - а як мы збіраемся выбірацца адсюль, калі па тым боку дзвярэй поўным-паўно Дэментараў?

- Патронусы, - сказаў Гары, паказваючы палачкай на свайго; алень, усё яшчэ ярка ззяючы, хадзіў перад дзвярамі. – Як мага больш, колькі мы зможам выклікаць; ствары свой, Герміёна.

- Экспек… экспекто патронум, - сказала Герміёна. Нічога не адбылося.

- Гэта адзіны заклён, з якім у яе калі-небудзь былі праблемы, - растлумачыў Гары канчаткова збянтэжанай місіс Кэтэрмоўл, - трохі няўдала, сапраўды… Давай, Герміёна!

- Экспекто Патронум!

Срэбная выдра вырвалася з кончыка палачкі Герміёны і грандыёзна паплыла па паветры, каб далучыцца да аленя.

Калі Патронусы выплылі з падзямелля, сталі чутныя разгубленыя воклічы людзей, якія чакалі звонку. Гары агледзеўся.

Дэментары адыходзілі па абодвух баках ад іх, раствараючыся ў цемры, рассейваючыся перад срэбнымі стварэннямі.

- Было прынята рашэнне, што вы ўсе павінны расходзіцца дадому і хавацца са сваімі сем’ямі, - абвясціў Гары натоўпу магланароджаных, якія чакалі, аслепленых святлом патронусаў і ўсё яшчэ злёгку ёжыўшыся. – Збяжыце за мяжу, калі можаце. Проста прыбірыцеся на дастатковую адлегласць ад Міністэрства. Гэта… э-э… новая афіцыйная пазіцыя. Зараз, калі вы будзеце накіроўвацца за патронусамі, то зможаце пакінуць Міністэрства праз атрыюм.

Яны рухаліся ўпэўненымі крокамі не сустракаючы перашкод, але Гары раптам ахаліла дзіўнае прадчуванне. Калі яны з’явяцца ў атрыюме з срэбным аленем, выдрай, і двума дзесяткамі людзей, палова з якіх – магланароджаныя, ім не пазбегнуць непажаданай увагі. Толькі ён прыйшоў да гэтай нядобрай высновы, калі ліфт з ляскам спыніўся перад імі.

- Рэг! – закрычала місіс Кэтэрмоўл і кінулася ў абдымкі да Рона. – Ранкорн вызваліў мяне, ён атакаваў Амбрыдж і Якслі і параіў усім нам пакінуць краіну, і я лічу, што нам лепш так і зрабіць. Рэг, сапраўды, давай паспяшаемся дадому, возьмем дзяцей і… чаму ты такі мокры?

- Вада, - прамармытаў Рон, адхіляючыыся ад яе. – Гары, яны ведаюць, што ўнутры Міністэрства ёсць няпрошаныя госці, казалі нешта пра дзірку ў дзвярах Амбрыдж, я думаю, у нас ёсць ад сілы пяць хвілін, калі гэта…

Патронус Герміёны знік з воплескам, як толькі яна звярнула свой напалоханы твар да Гары.

- Гары, калі мы затрымаемся тут!..

- Не затрымаемся, калі будзем рухацца хутка, - сказаў Гары. Ён звярнуўся да нямой групы людзей за імі, якія глядзелі на іх, вытарашчыўшы вочы.

- У каго ёсць палачкі?

Каля паловы людзей паднялі рукі.

- Добра, тыя, у каго няма палачкі, згрупуйцеся з кімсьці ў каго яна ёсць. Нам трэба спяшацца, каб яны нас не спынілі. Хадзем.

Яны вырашылі змясціцца ў два ліфта. Патронус Гары замёр як вартавы поруч залатых рашотак, як толькі яны зачыніліся і ліфт пачаў паднімацца.

- Паверх восем, - абвясціў механічны голас ведзьмы, - Атрыюм.

Гары зразумеў, што ў іх сур’ёзныя праблемы. Атрыюм быў набіты людзьмі, якія рухаліся ад каміна да каміну і блакавалі іх.

- Гары, - прашаптала Герміёна, - куды мы збіраемся…

- СТОП! – пракрычаў Гары і магутны голас Ранкорна рэхам разнёсся па ўсім Атрыюме. Чараўнікі, якія блакавалі каміны, замерлі.

- За мной, прашаптаў ён групе магланароджаных, якія рухаліся кучкаю, якую суправаджалі Рон і Герміёна.

- Альберт, што такое? – спытаў той жа лысеючы чараўнік, які ранее суправаджаў Гары з каміна. Ён відавочна нерваваўся.

- Гэтая група людзей павінна выйсці да таго, як вы заблакуеце ўсе каміны, - заявіў Гары са ўсёй важнасцю, на якую ён быў здольны.

Чараўнікі перад ім пераглянуліся.

- Нам паступіла ўказанне заблакаваць усе каміны і нікога не…

- Вы смееце са мной спрачацца? – усхадзіўся Гары. – Ты жадаеш, каб я вывучыў тваё сямейнае дрэва, як зрабіў гэта з Дыркам Крэсвелам?

- Прабачце, - ледзь дыхаючы вымавіў люсеючы чараўнік. – Я нічога не меў на ўвазе, Альберт, але я думаў… я думаў іх прывялі для допыту і…

- Іх кроў чыстая! – сказаў Гары і яго глыбокі голас гулкім эхам пракаціўся па зале. – Чысцей чым у шматлікіх з вас, я лічу. Ідзіце! – прабразгаў ён Магланароджаным, якія тут жа паспяшаліся да камінаў і пачала знікаць парамі. Чараўнікі Міністэрства адступілі назад, некаторыя былі разгубленыя, а іншыя напалоханыя і абураныя. І тут:

- Мэры?

Місіс Кэтэрмоўл зірнула праз плячо, сапраўдны Рэг Кэтэрмоўл, якога больш не ванітавала, але выгляд у яго быў бледны і змарнелы, толькі што выбег з ліфта.

- Р-рэг?

Яна перавяла свой погляд з мужа на Рона, які гучна вылаяўся.

Лысеючы чараўнік застыг, яго галава недарэчна паварочвалася ад аднаго Рэга Кэтэрмоўла да іншага.

- Гэй! Што адбываецца? Што гэта?

- Блакуйце выхад! БЛАКУЙЦЕ!

Якслі выляцеў з іншага ліфта і кінуўся да каміна, у якім зніклі апошнія людзі з групы місіс Кэтэрмоўл. Як толькі лысеючы чараўнік падняў палачку, Гары падняў свой велізарны кулак і магутным ударам адправіў чараўніка ў палёт.

- Ён дапамагаў магланароджаным збегчы, Якслі! – загарланіў Гары.

Калегі лысеюшчага чараўніка паднялі шум, пад прыкрыццём якога Рон схапіў місіс Кэттэрмоўл, упіхнуў яе ва ўсё яшчэ адчынены камін і знік. Разгублены, Якслі перавёў погляд з Гары на чараўніка, якога той стукнуў, і тут сапраўдны Рэг Кэтэрмоўл закрычаў:

- Мая жонка! Хто гэта быў з маёй жонкай? Што наогул адбываецца?

Гары ўбачыў, што Якслі звярнуў галаву, убачыў лёгкі намёк на яго дурным твару на тое, што ён нарэшце зразумеў праўду.

- Пайшлі! – крыкнуў Гары Герміёне.

Ён схапіў яе за руку і яны скокнулі разам у камін, калі заклён Якслі пранёсся побач з яго галавой. Яны круціліся некалькі секунд пакуль не апынуліся ў кабінцы туалета. Гары рыўком расхінуў дзверы. Рон стаяў там побач з мыйкай, усё яшчэ дужаючыся з місіс Кэтэрмоўл.

- Рэг, я не разумею…

- Адпусці, я не твой муж, табе трэба ісці дадому!

У кабінцы за імі раздаўся шум. Гары азірнуўся і ўбачыў, што з’явіўся Якслі.

- БЯЖЫМ! – загарланіў Гары. Ён схапіў Герміёну і Рона за рукі і разгарнуўся на месцы.

Цемра паглынула іх разам з адчуваннем сціскання рук, але нешта было не так… Рука Герміёны, здавалася, выслізгвала з яго хваткі.

Яму было цікава, ці задушыцца ён. Ён не мог дышаць або бачыць і адзінымі рэальнымі рэчамі на свеце былі пальцы Герміёны і рука Рона, якія павольна ад яго выслізгвалі… А затым ён убачыў дзверы хаты нумар дванаццаць на Плошчы Грымма з дзвярным малатком у выглядзе змяі, але перад тым, як ён змог зрабіць удых, раздаўся крык і выбліск пурпурнага колеру, рука Герміёны нечакана знікла з яго рукі і ўсё зноў паглынула цемра.