Л. В. (г. Навагрудак, гімназія №1) праект “яна прыйшла да кожнага з нас”
Вид материала | Документы |
СодержаниеМэта праекта Аб’ект даследвання Метады даследвання Кіраўнік праекта Змест праекта Этапы і час рэалізацыі праекта |
- Пераклад кнігі праект БелPotter, 6818.76kb.
- Додаток 2 до рішення виконкому міської ради, 30.03kb.
- Міністерство освіти І науки відділ освіти краснокутської районної державної адміністрації, 1914.86kb.
- Навчально-виховний комплекс " Загальноосвітня школа I-III cтупенів №1- гімназія", 110.33kb.
- Сказка + дрезден» Прага (4 ночи) Карловы Вары завод «Яна Бехера», 57.28kb.
- Реферат на тему: «Українська народна дерев’яна іграшка», 125.02kb.
- astike, 1359.49kb.
- Тимирязева ран по диссертационной работе Зубо Яна Олеговича "Гормональная регуляция, 17.63kb.
- Задания для 8-х классов, 17.59kb.
- Затверджую галузевий стандарт міністерства охорони здоров”я україни „Протокол ведення, 245.86kb.
Аляхновіч С.І., Кулагіна Л.В.
(г.Навагрудак, гімназія №1)
ПРАЕКТ “ЯНА ПРЫЙШЛА ДА КОЖНАГА З НАС”
(ВЫВУЧЭННЕ ЖЫЦЦЁВАГА І ТВОРЧАГА ШЛЯХУ ПІСЬМЕННІКАЎ І ПАЭТАЎ, ЛЁС ЯКІХ ЗВЯЗАНЫ З НАВАГРУДЧЫНАЙ)
Навагрудскі край шчодры на таленавітых, самаадданых, творчых людзей. Гэта А.Міцкевіч, Я.Чачот, С.Русецкая, У.Сыракомля, Я.Лецка, А.Клышка, Я. Нёманскі, М.Нікалаеў. Гэтыя імёны шмат значаць для Навагрудчыны. Ёсць і тыя, каго лёс закінў сюды Я.Колас, Я.Карскі, Т.Зан, Г.Шутэнка, В.Таўлай, В.Іпатава. Самабытныя, яркія паэты і пісьменнікі пакінулі нам нашчадкам цудоўную спадчыну, якая прасякнута бязмежнай любоўю да гэтага краю і яе людзей.
2012 год Загадам № 618 ад 30 снежня 2011 г. аб’яўлены Годам кнігі.
Мэта праекта: пашырыць значнасць кнігі і чытання для вучняў гімназіі; сабраць матэрыял і скласці віртуальную кнігу
Задачы:
расшырыць і сістэматызаваць веды вучняў аб жыцці і творчасці пісьменнікаў і паэтаў;
выхоўваць павагу да культурнай спадчыны беларускага народа;
фарміраваць гісторыка-пазнавальныя, сацыяльна-камунікатыўныя і інфармацыйныя асновы кампетэнтнасці вучняў.
Аб’ект даследвання: паэты і пісьменнікі Беларусі.
Прадмет даследвання: творчы і жыццёвы шлях, які звязаны з Навагрудчынай.
Гіпотэза: калі мы даследуем творчы і жыццевы шлях пісьменнікаў і паэтаў, лёс якіх звязаны з Навагрудчынай, то мы больш даведаемся аб гісторыі свойго краю.
Метады даследвання: збор інфармацыі, аналіз, сістэматызацыя.
Удзельнікі: вучні 3-11 класаў, настаўнікі, класныя кіраўнікі, загадчык бібліятэкі.
Кіраўнік праекта: Аляхновіч С.І., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, Кулагіна Л.В., загадчык бібліятэкі.
Накірункі дзейнасці.
- Пошукавы. Работа з бібліяграфічнымі, публіцыстычнымі, мастацкімі матэрыяламі па творчасці пісьменнікаў і паэтаў.
- Творчы. Разнастайная дзейнасць, пашырэнне кругагляду, развіццё цікавасці ў працэсе дзейнасці.
- Даследчы. Даследванне жыццёвага і творчага шляху пісьменнікаў і паэтаў.
- Дызайнерскі. Уменне афармляць матэрыялы, інфармацыю; развіццё эстэтычнага і мастацкага густу ў працэсе працы над праектам.
Змест праекта: праект “Яна прыйшла да кожнага з нас” з’яўляецца агульнагімназічнай справай. На прцягу 2012 года вучні вывучаюць творчы і жыццёвы шлях пісьменнікаў і паэтаў, складаюць спіс твораў аўтараў, ілюстрыруюць творы, якія спадабаліся, распрацоўваюць сцэнарыі мерапрыемстваў. Сабраныя матэрыялы пераносяць на электронныя носьбіты, ствараючы віртуальную кнігу. Яна будзе перададзена ў музейны пакой гімназіі для папаўнення раздзела “Знакамітыя людзі Навагрудчыны”.
Этапы і час рэалізацыі праекта
Змест этапа | Удзельнікі | Час выканання | Адказныя |
1 этап. Распрацоўка праекта. | Аляхновіч С.І., Кулагіна Л.В. | Студзень 2012г. | Аляхновіч С.І. |
2 этап. Размеркаванне планаў-заданняў. | Вучні і настаўнікі 3-10 класаў | Першы тыдзень лютага | Аляхновіч С.І., Кулагіна Л.В. |
3 этап. Збор інфармацыі і яе апрацоўка | Вучні і настаўнікі 3-10 класаў | Люты-красавік | Класныя кіраўнікі 3-11 класаў |
3 класы. Знаемства з творамі, змешчанымі ў кнізе “Вяселка над Нёманам”. | Ілюстрацыя твораў. | ||
4 класы. Знаёмства з творамі, змешчанымі ў кнізе “Свіцязянская русалка” . | |||
5-А клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам А.Клышкі. | Кожны клас: 1. Складае кароткую біяграфію пісьменніка ці паэта. 2.Апісвае падрабязна факты біяграфіі, звязаныя з жыццём і творчасцю на тэрыторыі Навагрудчыны. 3. Складае поўны спіс твораў аўтара. 4. Выбірае 3-4 вершы, ці 3-4 ўрыўкі з самых цікавых (на ваш погляд) твораў аўтара. | ||
5-Б клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам Я.Купалы. | |||
5-В клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам А.Міцкевіча. | |||
6-А клас. Знаемства з жыццёвым і творчым шляхам Н.Тарас, А.Бажко | |||
6-Б клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам У.Каратынскага, С.Пярловіча. | |||
6-В клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам І.Храптовіча, У.Калесніка. | |||
7-А клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам У.Сыракомлі, Я.Чачота. | |||
7-Б клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам В.Чамярыцкага, В.Таўлая. | |||
8- А клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам Я.Брыля, А.Рагулі. | |||
8-Б клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам Г.Шутэнка, С.Русецкай. | |||
8-В клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам Я.Лецка, З.Арцюха. | |||
9-А клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам І.Руцкага, В.Іпатавай. | |||
9-Б клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам Т.Зана, Я.Карскага. | |||
10-А клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам А.Карпюка, М.Нікалаева. | |||
10-Б клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам Я.Нёманскага, В.Стома. | |||
10- В клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам Л.Казыра, Т.Гурко (Супрановіч). | |||
4 этап. Афармленне матэрыялаў і прадстаўленне іх на электронных носьбітах. | Вучні 5-10 класаў | Да 25 мая | Класныя кіраўнікі |
5 этап. Падвядзенне прамежкавых вынікаў | | 31 мая | Аляхновіч С.І. |
6 этап. Творчая праца. Электроннае афармленне матэрыялаў. | Вучні 4-11 класаў | Верасень –кастрычнік | Класныя кіраўнікі |
4 класы. Складанне пазнавальных матэрыялаў па творах, змешчаных у кнізе “Вясёлка над Нёманам” (Крыжаванак, віктарын, загадак, завочных падарожжаў і г.д.) | | | |
5 класы. Складанне пазнавальных матэрыялаў па творах, змешчаных у кнізе “Свіцязянская русалка” (Крыжаванак, віктарын, загадак, завочных падарожжаў і г.д.) | | | |
6-А клас. А.Клышка. | Праілюстрыраваць выбранныя творы, ці месцы, дзе быў аўтар на Навагрудчыне. Распрацаваць: сцэнарый, віктарыну, пазнавальную гульню, гульню-падарожжа,літаратурны вечар і г.д. па творчасці аўтара. Магчыма стварэнне ўласных паэтычных твораў. | ||
6-Б клас. Я.Купала. | |||
6-В клас. А.Міцкевіч. | |||
7-А клас. Н.Тарас, А.Бажко | |||
7-Б клас. У.Каратынскі, С.Пярловіч. | |||
7-В клас. І.Храптовіч, У.Калеснік. | |||
8-А клас. У.Сыракомля, Я.Чачот. | |||
8-Б клас. В.Чамярыцкі, В.Таўлай. | |||
9- А клас. Я.Брыль, А.Рагуля. | |||
9-Б клас. Г.Шутэнка, С.Русецкая. | |||
9-В клас. Я.Лецка, З.Арцюх. | |||
10-А клас. І.Руцкі, В.Іпатава. | |||
10-Б клас. Т.Зан, Я.Карскі. | |||
11-А клас. А.Карпюк, М.Нікалаеў. | |||
11-Б клас. Я.Нёманскі, В.Стома. | |||
11- В клас. Л.Казыра, Т.Гурко (Супрановіч). | |||
7 этап. Стварэнне віртуальнай кнігі “Сэрцу мілая старонка”. | | Лістапад | Аляхновіч С.І. |
8 этап. Афармленне перадзвіжных выстаў малюнкаў, правядзенне віктарын, конкурсаў, вечароў, класных гадзін, размяшчэнне інфармацыі ў перыядычным друку, прэзентацыя буклетаў, паштовак. | Вучні 4-11 класаў. | Лістапад-снежань | Класныя кіраўнікі |
9 этап. Падвядзенне вынікаў | | Снежань | Аляхновіч С.І., Кулагіна Л.В. |
Фактары рызыкі:
- адсутнасць кніг аўтараў у гімназічнай бібліятэцы;
- цяжкасці з выкананнем творчага задання на 6 этапе праекта;
- недастатковы ўзровень падрыхтоўкі вучняў малодшых класаў;
- адсутнасць вопыту педагогаў у выкананні калектыўнай працы.
Крытэрыі і паказчыкі эфектыўнасці рэалізацыі праекта:
Крытэрыі | Паказчыкі эфектыўнасці рэалізацыі праекта |
Якасць арганізацыі ўпраўлення праектам | Забеспячэнне реалізацыі кожнага этапа праекта |
Якасць выканання творчага задання | Авалодванне вучнямі ўменнем працаваць з бібліяграфічнымі, публіцыстычнымі, мастацкімі матэрыяламі на ўзроўні 90 %. Узровень развіцця крэатыўнай, інтэлектуальнай, эмацыянальна-валявой, каштоўнасна-матываванай сфер асобы вучня. Уменне рабіць ацэначную дзейнасць. |
Адукацыйны паказчык | Пашырэнне кругагляду вучняў. |
Колькасны паказчык | Павелічэнне кнігазвароту ў бібліятэцы гімназіі |
Фарміраванне вучнёўскага і педагагічнага калектыву як каманды | Актыўнасць вучнёскага і педагагічнага калектыву як каманды. а) прыцягненне большай колькасці вучняў і настаўнікаў да ўдзелу ў праекце; б) уцягненне да рэалізацыі праекта іншых устаноў раёна. |
Чакаемы канчатковы вынік:
- Набыццё і пашырэнне вучнямі функцыянальных навыкаў даследчай дзейнасці.
- Развіццё творчых здольнасцей вучняў.
- Забеспячэнне развіцця творчай работы педагогаў.
- Павышэнне пазнавальнай матывацыі.
- Новы вопыт супрацоўніцтва (настаўнік-вучань) ў пазаўрочнай дзейнасці.
- Дынаміка інтэлектуальнага развіцця.
- Каардынацыя асобасных здольнасцей вучняу, якія ўплываюць на павышэнне якасці адукацыі.