Файл утрымлівае канчатковы варыянт спісу пытанняў на які вы мусіце адказвуць у час атэстацыі
Вид материала | Документы |
- Це сукупність даних однакового типу, 151.29kb.
- Кнопки на боковой панели "Монитора", 327.09kb.
- Идея программы 3 Осистеме fat 4 Структура системы файлов fat 5,6, 155.03kb.
- Семестр Осенний Весенний лекции 36 час. 18 час. Лабораторные з анятия 36 час. 36 час., 487.51kb.
- Учебно-методические материалы по основным видам деятельности, 1288.24kb.
- Files doc Гречкина П. В. Текстовый файл. Исключения Стр, 192.31kb.
- Учебно-методический комплекс дисциплины «политология» Для направления/специальности, 3181.59kb.
- Лекция №9 Тема «Мультимедиа на Web-страницах», 118.5kb.
- Национальный файл географических названий России, 123.83kb.
- Українським та світовим православним духовенством, 130.59kb.
Увага!!! Гэта пытанне не такое як у старым варыянце!!!
У выніку падпісання Рыжскага мірнага дагавора паміж Польшчай і Савецкай Расіяй (18.3.1921) заходнія беларускія тэрыторыі плошчай каля 100000 км2 з насельніцтвам звыш 3 мільёнаў чалавек (з іх беларусаў больш за 50 %) сталі часткай "другой Рэчы Паспалітай". Яны былі падзелены на чатыры ваяводствы (Віленскае, Беластоцкае, Наваградскае і Палескае), 29 паветаў і гміны. Палякі называлі гэтыя тэрыторыі "крэсы ўсходнія", "паўночна-ўсходнія землі Польшчы", "Белапольшча", што падкрэслівала пазіцыю непрызнання беларускіх зямель як асобнай не толькі тэрытарыяльна-палітычнай, але і этнічнай адзінкі.
У эканамічным плане Заходняя Беларусь была аграрным рэгіёнам. У сельскай гаспадарцы гэтага краю было занята звыш 80 % насельніцтва. Многія сяляне пакутавалі ад мала- ці беззямелля. У 20-х гг. польскі ўрад праводзіць на далучаных землях шэраг аграрных рэформ. У выніку комплексных мерапрыемстваў у сельскай гаспадарцы ўмацавалася становішча заможных і сярэдніх сялян, паскорыўся працэс сацыяльнага расслаення на вёсцы, актывізавалася канцэнтрацыя сельгасвытворчасці. У 1926 г. быў прыняты закон, па якім польскія афіцэры і унтэрафіцэры (асаднікі) маглі набываць на далучаных да Польшчы землях за невялікія грошы надзелы плошчай ад 15 да 45 гектараў. Яны мелі права насіць зброю і карыстацца ёй па сваім жаданні. Гэтай мерай польскі ўрад імкнуўся стварыць сабе сацыяльную апору на вёсцы.
Прамысловасць Заходняй Беларусі насіла пераважна дробны характар (каля 80% прадпрыемстваў) з найбольшым развіццём харчовай і дрэваапрацоўчай галін. У адносінах да рабочых прымянялася пашыраная сістэма штрафаў, не развівалася сацыяльнае заканадаўства (рабочы дзень дасягаў 12–14 гадзін і інш.). Значна абвастрыў стан працоўных эканамічны крызіс 1929 – 1933 гг., у выніку 46 % рабочых засталіся без працы. Адным з вынікаў непамернай эксплуатацыі народа і цяжкага сацыяльна-эканамічнага стану стаў масавы выезд за мяжу: за 1921 – 1939 гг. краіну пакінулі каля 120 – 150 тысяч чалавек; выхадцы з Беларусі пераязджалі ў Канаду, ЗША, краіны Заходняй Еўропы і Лацінскай Амерыкі.
Яшчэ адным паказчыкам цяжкага становішча стала нацыянальна-рэлігійная палітыка польскага ўрада, якая мела мэтай непрызнанне і далейшае знішчэнне беларускай нацыі. Зачыняліся навучальныя ўстановы з беларускай мовай навучання, мясцовыя настаўнікі замяняліся польскімі, скарачалася колькасць беларускіх бібліятэк, клубаў, хат-чытальняў, выдавецтваў, а значыцца і выданняў. Беларускую мову забаранялася ўжываць у дзяржаўных установах. Няведанне польскай мовы прызнавалася непісьменнасцю і вяло да пазбаўлення выбарчых правоў. Зачыняліся ці ператвараліся ў каталіцкія праваслаўныя храмы.
На тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнічала 19 турмаў і канцэнтрацыйны лагер у Бярозе-Картузскай. Рэжым санацыі Ю. Пілсудскага (1926 – 1939) узмацніў сацыяльны, нацыянальны і рэлігійны прыгнёт, што выклікала актывізацыю нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. У першай палове 20-х гадоў пераважалі ўзброеныя выступленні партызанскага характару. З 1923 г. ў заходнебеларускім рэгіёне пачынае дзейнічаць камуністычная партыя (КПЗБ), якая з’яўлялася часткай кампартыі Польшчы (КПП). У 1924 г. з’явіўся Камуністычны Саюз Моладзі Заходняй Беларусі (першы сакратар – В. Харужая).
У сярэдзіне 20-х гадоў на палітычную сцэну выходзіць яшчэ некалькі сіл, сярод якіх вызначаецца Беларуская сялянска-работніцкая грамада (БСРГ). За два гады яе існавання (1925 – 1927) яна ператварылася ў самую масавую палітычную арганізацыю сялян Еўропы. Яе праграмныя мэты: самавызначэнне Заходняй Беларусі, аб’яднанне ўсіх беларускіх зямель, сялянска-рабочы ўрад, ліквідацыя асадніцтва, дэмакратыя, свабода, нацыянальная роўнасць і навучанне на роднай мове.
Увогуле сярэдзіна 20-х – пачатак 30-х гг характарызаваліся імкненнем да спалучэння легальных і рэвалюцыйных формаў барацьбы. У першай палове 30-х гг. значна зніжаецца колькасць выступленняў з нацыянальна-вызваленчымі лозунгамі. Прычына таму – эканамічны крызіс, які пацягнуў за сабой значнае пагаршэнне стану жыцця працоўных.
Другая палова 30-х гг. стала цяжкім часам для рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У Еўропе шырылася фашысцкая пагроза. У 1935 г. быў створаны адзіны антыфашысцкі фронт. Гэта садзейнічала рэвалюцыйнаму ўздыму 1936 – 1937 гг., які змяніўся спадам. Жорсткая рэпрэсіўная палітыка польскіх улад прыводзіла да шматлікіх арыштаў лідэраў палітычных арганізацый (арыштавана больш за 30 тысяч чалавек) і забароны іх дзейнасці. У 1938 г. Камінтэрнам была распушчана КПП і яе адгалінаванне – КПЗБ.
Зместам нацыянальна-культурнай палітыкі польскіх улад на заходнебеларускіх землях была прымусовая паланізацыя і асіміляцыя мясцовага насельніцтва. Супраць гэтага выступіла Таварыства беларускай школы. Яно дзейнічала на працягу 1921– 1937 гг. У розны час яго ўзначальвалі Б. Тарашкевіч, І. Дварчанін, Р. Шырма і інш. Яго сябры выступалі за беларускую школу, рыхтавалі новыя падручнікі, стваралі чытальні, гурткі самаадукацыі. Ідэйным кіраўніком ТБШ стаў вучоны-філолаг, літаратар, аўтар "Беларускай граматыкі для школ" Браніслаў Тарашкевіч.
У 1921 г. на базе прыватнай калекцыі беларускага археолага і этнографа І. Луцкевіча па ініцыятыве Беларускага навуковага таварыства быў заснаваны Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей. У навуковай і культурна-асветніцкай рабоце актыўна ўдзельнічалі В. Ластоўскі, А. Станкевіч, Б. Тарашкевіч, браты Луцкевічы і інш.
1 верасня 1939г. нацысцкая Германія напала на Польшчу і распачала Другую сусветную вайну. Нягледзячы на мужнае супраціўленне польскіх войскаў германскія вайскі за 2 тыдні захапілі большую частку тэрыторыі.
17 верасня 1939г. Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу і да канца верасня цалкам заняла Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. 28 верасня 1939г. быў падпісаны новы дагавор паміж СССР і Германіяй «Аб дружбе і граніцы», у сакрэтным пратаколе да якога былі зменены межы сфер уплыву гэтых краін. Новай сферай уплыву СССР прызнавалась Літва. Польскія ж этнічныя землі адышлі да Германіі. У кастрычніку 1939г. па рашэнні ўрада СССР Літве былі перададзены Вільня і Віленская вобласць.
28-30 верасня 1939г. адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі, які прыняў дэкларацыю аб абвяшчэнні на яе тэрыторыі савецкай улады. У выніку ўключэння Заходняй Беларусі ў склад БССР насельніцтва нашай рэспублікі павялічылася да 10,3 млн. чал. На тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі разгарнуліся маштабныя палітычныя і сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. Было ўведзена савецкае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне, канфіскаваны памешчыцкія землі, нацыяналізаваны банкі і прамысловыя прадпрыемствы. Адначасова пачаліся масавыя палітычныя рэпрэсіі, ад якіх да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Заходняй Беларусі пацярпела больш 125 тыс. чал.
23. Международные отношения накануне и в начале Второй мировой войны. Нападение фашистской Германии на СССР, оборонительные бои на территории Беларуси.
Увага!!! пытанне перароблена!!!
Міжнародныя адносіны напярэдадні Другой Сусветнай вайны былі скіраваны на спыненні агрэсіі фашысцкіх дзяржаў у Еўропе і на далёкім усходзе. Пасля таго як СССР не удалася дамовіцца з англіяй іфранцыяй аб стварэнні кааліцыі супраць Германіі ўрад СССР падпісаў 23 жніўня 1939г. дагавор (пакт) аб ненападзенні паміж СССР і Германіяй тэрмінам на 10 год. Да яго быў прыкладзены сакрэтны пратакол, у якім размяжоўваліся «сферы ўплыву Германіі і СССР». У адпаведнасці з пратаколам Заходняя Беларусь і частка этнічных польскіх земляў на ўсход ад рэк Нараў, Вісла і Сан уключалася ў сферу ўплыву СССР.
Гэты дагавор развязаў рукі Германіі і першага верасня яна напала на Польшчу. У адказ на гэта Англія і Францыя абвясцілі вайну Германіі а ЗША аб нейтраліцеце. Пачалася Другая Сусветная вайна. 17 верасня СССР увёў войскі ў заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. 28 верасня паміж СССР і Германіяй падпісаны дагавор “Аб дружбе і граніцах”. Пасля гэтага Гітлер пачаў планамерны захоп Еўропы а СССР вайну з Фінляндыяй. Заходнія краіны вялі “Дзіўную вайну” – без ваенных дзеянняў з Германіяй, разлічваючы, што Гітлер пойдзе на Усход. Аднак у чэрвені 1941 г. Гітлер напаў на Бельгію Францыю і Галандыю. Саюзнікі церпяць паражэнне і эвакуіруюцца, чсткова ў Англію, часткова у Афрыку.
Вясной 1941 г. Гітлер падпарадкаваў Югаславію. 22 чэрвеня 1941г. нацысцкая Германія ў адпаведнасці з планам “Барбароса” напала на СССР. Супраць войскаў Заходняй асобай ваеннай акругі, што знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі, дзейнічала наймацнейшая германская групоўка армій "Цэнтр". Яна наносіла галоўны ўдар. Нягледзячы на мужнае супраціўленне, асобнах часцей, Чырвоная Армія ў Беларусі пацярпела цяжкае паражэнне. Вялікая частка сіл Заходняга фронту была акружана заходней Мінска і ўзятаў палон. Ужо 28 чэрвеня 1941 г. быў захоплены Мінск. У пачатку ліпеня 1941г. савецкае камандаванне паспрабавала стварыць лінію абароны па Заходняй Дзвіне і Дняпру. Жорсткія баі разгарнуліся ў раёнах Бабруйска, Оршы, Гомеля. 23 дні працягвалася гераічная абарона Магілёва. У выніку гэтых баёў савецкія войскі затрымалі рух немцаў на маскоўскім напрамку. Да пачатку верасня 1941г. уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана захопнікамі, але план маланкавай вайны ўжо быў сарваны.
Галоўнымі прычынамі паражэння Чырвонай Арміі ў пачатку вайны сталі пралікі палітычнага і вайсковага кіраўніцтва СССР у ацэнцы прадваеннай сітуацыі, адсутнасць у савецкага камандавання выразна распрацаванай стратэгіі абарончай вайны, недахопы ў планаванні, арганізацыі і баявой вывучцы савецкіх войскаў, знішчэнне ў выніку рэпрэсій на пярэдадні вайны каманднага састава Чырвонай Арміі.
24. Оккупационный режим на территории Беларуси. Партизанское и подпольное движение.
На працягу ліпеня-жніўня 1941г. на тэрыторыі Беларусі быў усталяваны нацысцкі акупацыйны рэжым. Асноўнымі яго мэтамі былі татальная эканамічная эксплуатацыя, падаўленне любых формаў супраціўлення акупантам, паступовая каланізацыя беларускіх земляў. Акупанты правялі тэрытарыяльна-адміністрацыйны перадзел тэрыторыі Беларусі, у адпаведнасці з якім асобныя яе часткі былі ўключаны ў склад зоны тылу групоўкі армій "Цэнтр", Усходняй Прусіі, рэйхскамісарыята "Украіна", генеральных акруг "Беларусь" і "Літва".
Акупацыйная палітыка ў Беларусі не адрознівалася адзінствам і паслядоўнасцю. В. Кубэ, які ўзначаліў нямецкую грамадзянскую адміністрацыю, імкнуўся выкарыстаць беларускі нацыяналізм, ішоў на пэўныя папулісцкія меры з мэтай памяншэння сацыяльнай базы антыфашысцкага руху і ўмацавання акупацыйнага рэжыму ў Беларусі. Паліцэйскае і ваеннае кіраўніцтва арыентавалася на жорсткае падаўленне супраціву, масавыя рэпрэсіі супраць партызан і мірнага насельніцтва. За гады акупацыі на тэрыторыі Беларусі было праведзена больш 60 буйных карных аперацый.
Адначасова па ініцыятыве В. Кубэ акупацыйныя ўлады прадпрымалі спробы прыцягнуць частку мясцовага насельніцтва да супрацоўніцтва з акупантамі. Пачынаючы з восені 1941г. у Беларусі ствараюцца калабарацыянісцкія арганізацыі і вайсковыя фармаванні - Беларуская народная самапомач (БНС), Беларуская самаахова (БСА), Саюз беларускай моладзі (СБМ), Беларуская цэнтральная рада (БЦР), Беларуская краёвая абарона (БКА). Усе гэтыя арганізацыі былі параўнальна нешматлікімі, не мелі рэальных уладных паўнамоцтваў і не змаглі аказаць колькі-небудзь значнага ўплыву на грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі.
З першых дзён акупацыі значная частка насельніцтва Беларусі пачала барацьбу супраць захопнікаў. Летам 1941г. ствараюцца першыя партызанскія атрады, падпольныя партыйныя і камсамольскія арганізацыі. У 1942г. адбываецца арганізацыйнае афармленне і колькаснае ўзмацненне руху Супраціву ў Беларусі. У маі 1942г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПД), а ў верасні 1942г. - Беларускі штаб партызанскага руху (БШПД). На базе груп і атрадаў ствараюцца брыгады і злучэнні, што значна пашырыла магчымасці партызанскага руху.
У 1943-1944гг. партызанскі рух у Беларусі набывае масавы характар. Да канца 1943г. партызаны кантралявалі каля 60 % тэрыторыі рэспублікі. Было створана больш 20 буйных партызанскіх зон. Усяго ў Беларусі ў шэрагах партызан налічвалася 374 тыс. чал., у падполле – звыш 70 тыс. чал.
Акупацыйны рэжым прынёс Беларусі незлічоныя бедствы. У выніку войны загінула больш 2,2 млн. чал., 380 тыс. чал. было вывезена на працу ў Германію. З-за людскіх страт насельніцтва Беларусі ў 1945г. склала толькі 6,2 млн. чал.
25. Освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков. Завершение второй мировой войны, ее итоги.
У перыяд з верасня 1943г. да ліпеня 1944г. Савецкая Армія правяла шэраг аперацый па вызваленню Беларусі. 28 верасня 1943г. быў вызвалены першы раённы цэнтр БССР – г.Камарын. У ходзе Гомельска-Рэчыцкай аперацыі (лістапад 1943г.) быў вызвалены першы абласны цэнтар – г.Гомель. Потым на працягу снежня 1943 - лютага 1944г. былі вызвалены – Гарадок, Мозыр, Калінкавічы, Рагачоў, Жлобін. Адна з буйнейшых аперацый вайны – Беларуская наступальная аперацыя – “Баграціён” (23 чэрвеня – 29 жніўня 1944г.), якая адыграла значную ролю ў вызваленні не толькі Беларусі, але і народаў Еўропы ад фашызма. У аперацыі прымалі ўдзел войскі 4 франтоў: 1-га Беларускага (К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (Г.Захараў), 3-га Беларускага (І. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (І.Баграмян), Дняпроўская ваенная флатылія, беларускія партызаны. Дзеянні франтоў каардынаваліся маршаламі А. Васілеўскім і Г. Жукавым. Ім супрацьстаяла групоўка нямецкіх войскаў, аснову якой складала група армій “Цэнтр”. Па характару баявых дзеянняў аперацыя падзяляецца на два этапы. На першым этапе (23 чэрвеня – 4 ліпеня) былі праведзены Віцебска-Аршанская, Магілёўская, Бабруйская, Полацкая аперацыі, было завершана акружэнне стотысячнай групоўкі праціўніка (“Мінскі кацёл”), 3 ліпеня быў вызвалены г.Мінск. Да канца ліпеня 1944г. амаль уся тэрыторыя Беларусі была вызвалена. На другім этапе (5 ліпеня – 29 жніўня) франты здзейснілі Шаўляйскую, Вільнюскую, Каўнаскую, Беластоцкую і Люблін-Брэсцкую наступальныя аперацыі. Такім чынам, у выніку аперацыі “Баграціён” амаль цалкам была вызвалена БССР, частка Польшчы, савецкія войскі падышлі да межаў фашысцкай Германіі. У выніку паспяховага наступу савецкіх войскаў летам 1944г. адбылася актывізацыя антыфашысцкага руху ў Малдавіі, Румыніі, Балгарыі, Венгрыі, Югаславіі, Польшчы, Чэхаславакіі, якія на працягу восені 1944г. – вясны 1945г. былі вызвалены ад фашызму. Вызваленне Прагі супала з падпісаннем Германіяй у ноч з 8 на 9 мая 1945г. безагаворачнай капітуляцыі, што азначала канец Вялікай Айчыннай вайны. Савецкая армія правяла шэраг паспяховых аперацый на Далёкім Усходзе супраць Японіі. Адначасова ЗША здзейснілі у пачатку жніўня 1945г. атамную бамбардзіроўку Хірасімы і Нагасакі. У выніку 2 верасня 1945г. Японія таксама падпісала акт аб капітуляцыі, што азнаменавала канец Другой сусветнай вайны.
Значны ўклад зрабілі беларусы ў перамогу над фашызмам. Так, на франтах ВАВ змагаліся 1 300 000 беларусаў, загінуў кожны трэці жыхар БССР. Істотную ролю ў вызваленні гарадоў і вёсак Беларусі адыгралі партызаны і падпольшчыкі, якія паспяхова здзейснілі і шэраг дыверсійных аперацый (“Рэйкавая вайна”, “Канцэрт”). Гісторыя захавала і шэраг імёнаў герояў, выхадцаў з Беларусі. Сярод іх – Л. Даватар, які здзейсніў першы начны паветраны таран, А. Гаравец, які на Курскай дузе збіў 9 самалётаў, З. Тусналобава, якая вынесла з поля боя 128 цяжкапараненых байцоў і сама засталася інвалідам і іншыя.
26.Политическое и социально-экономическое развитие БССР в послевоенный период (1944 – 1985 гг.).
Пасля вайны БССР атрымала ганаровы статус краіны-заснавальніцы ААН, але яе міжнародная дзейнасць абмяжовывалась урадам СССР, таму членства ў ААН нічога Беларусі не прынесла акрамя вялікага дыпламатычнага вопыту.
Грамадска-палітычнае развіццё БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе было звязана з існаваннем таталітарнага рэжыму, які характарызаваўся татальным кантролем дзяржавы над жыццём грамадства, адзінай дзяржаўнай ідэалогіяй, аднапартыйнай палітычнай сістэмай, моцным рэпрэсіўным механізмам. Кампартыя была дзяржаўнай арганізацыяй, якая ажыццяўляла функцыі заканадаўчай і выканаўчай улады праз выбары сваіх прадстаўнікоў у органы ўлады – Саветы.
Эканамічнае развіццё гэтага перыяда характарызавалась аднаўленнем народнай гаспадаркі БССР у 1945-53г. Беларусі аказывалі дапамога усе савецкія. У гэты перыяд у нашай краіне хутка развівалась цяжкая прамысловасці. У сельскай гаспадарцы заховывалась калгасная сістэма. У Заходняй Беларусі праводзілась калектывізацыя.
Пасля смерці Сталіна у 1953 г І асабліва пасля ХХ з’ездзе КПСС пачалась “хрушчоўская адліга”. Кіраўнік краіны М.С. Хрушчоў аб’явіў курс на дэсталінізацыю грамадства. Рэпрэсіі былі спыны і пачалась рэабілітацыя іх ахвяр, пашырылась роля мясцовых органаў кіравання. Тым не менш пры Хрушчове камандна-адміністрацыйныя метады кіравання і ўсеўладдзе партыі заховывалісь таму “хрушчоўская адліга” так і не перарасла ў сапраўдную вясну .
У перыяд “адлігі” індустрыяльна-прамысловае развіццё БССР адбывалася ва ўмовах НТР, якая прадугледжвала наступныя кірункі развіцця прамысловасці: машынабудаванне, металаапрацоўка, хімічная і нафтахімічная прамысловасць. У сельскай гаспадарцы шырокі размах набыло прымусовае насаджэнне кукурузы, меліярацыя Палесся, асваенне цалінных зямель у Казахстане. Многія з гэтых мерапрыемстваў абярнулісь экалагічнай а значыць і эканамічнай катастрофай таму часта праўленне Хрушчова характарызуюць як вальюнтарызм. Тым не менш адбылась паляпшэнне матэрыяльнага становішча жыхароў БССР, павялічылась зарплата, пенсіі, палепшылісь жыллёвыя ўмовы.
З 1964 па 1982 генеральным сакратаром ЦК КПСС становіцца Л. І. Брэжнеў. Гады яго кіраўніцтва характарызавалісь прамым партыйным кіраўніцтвам эканомікай і застоем грамадскага жыцця. У БССР КПБ узначальваў П.М. Машэраў, які карыстаўся павагай мясцовага насельніцтва.
Асаблівасці эканомікі БССР у перыяд “застоя”: ператварэнне цяжкой прамысловасці ў галіну, якая абслугоўвае ваенна-прамысловы комплекс. Да лёгкай прамысловасці кіраўніцтва адносілась як да другараднай. Іншая асаблівасць развіцця прамысловасці гэта ператварэнне прадпрыемстваў БССР ў “зборачны цэх” СССР і поўнае ігнараванне праблем экалогіі. Сельская гаспадарка была хімізавана з-за чаго ўяе прадукцыі колькасць нейтратаў пераўзыходзіла усе дапусцімыя нормы. У дадатак калгасная сістэма поўнасцю вычарпала сябе, у часы Брэжнева калгасы не маглі ўжо абыходзіцца без грашовай падтрымкі з боку дзяржавы. Цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю ў магазінах былі нізкімі а цэны па каторым дзяржава купляла ў калгасаў прадукцыю высокімі, такім чынам да сярэдзіны 1980 х гг.сельская гаспдарка ў СССР была стратнай.
27. Культура Беларуси в послевоенный период (1944 – 1985 гг.).
Развіццё культуры Беларусі ў першыя пасляваенныя гады адбывалася ў складаных умовах, бо яе матэрыяльна-тэхнічная база была амаль цалкам разбурана. Але аднаўленне адбывалася вельмі хутка, асабліва школьнай адукацыі. Культурнае жыццё рэспублікі ў той час вызначалася камуністычнай ідэалогіяй і адбывалася ва ўмовах жорсткага таталітарнага рэжыму і культу асобы Сталіна, які суправаджаўся масавымі палітычнымі рэпрэсіямі. Прынцып партыйнасці патрабаваў дакладнага выканання прадпісанняў партыі. У такіх умовах шэраг беларускіх дзеячаў навукі і культуры падвергліся ганенням з боку ўлады (прэзідэнт АН БССР біёлаг А. Жэбрак, паэт Ул. Дубоўка, гісторык М.Улашчык). У літаратуры і мастацтве існаваў метад сацыялістычнага рэалізму, які патрабаваў толькі станоўчага адлюстравання будаўніцтва сацыялізму ў краіне. Таму многія творы тагачаснага мастацтва, якія не адпавядалі метаду сацрэалізму падвяргаліся партыйнай крытыцы ці забараняліся, напрыклад, п’еса Кандрата Крапівы “Мілы чалавек”, раман Кузьмы Чорнага “Млечны шлях”, опера Я. Цікоцкага “Алеся”. Галоўная тэма літаратуры і мастацтва – паказ гераізму савецкіх людзей у мінулай вайне, іх адданасці камуністычнай партыі. У першае пасляваеннае дзесяцігоддзе адбываеццаі адбудова разбураных вайной гарадоў Беларусі, з’яўляецца шэраг манументаў і помнікаў героям ВАВ.
Пасля смерці І. Сталіна ў 1953г. адбываецца пераход да дэмакратызацыі жыцця. Перыяд 1954-1964гг – “Хрушчоўская адліга”, калі актыўна абмяркоўваецца роля інтэлігенцыі ў жыцці грамадства, пераадоленне культу асобы, крытыкуецца метад сацрэалізму. Актыўна развіваецца сістэма адукацыі БССР: у 1959г. была ўведзена абавязковая 8-гадовая адукацыя, навучанне хлопчыкаў і дзяўчынак стала сумесным, у пачатку 60-х з’яўляюцца ПТВ, развіваюцца ВНУ. Адмоўная з’ява д. п. 50-х гадоў - пашырэнне абыякавах адносін да беларускай мовы, абумоўленае кампаніяй па ператварэнню беларускамоўных школ у рускамоўныя. Развіццё навукі было абумоўлена разгортваннем НТР. Вядучам навуковым цэнтрам з’яўлялася АН БССР, беларускімі навукоўцамі былі здзейснены сусветна вядомыя адкрыцці, напрыклад, распрацоўка тэхналогіі меліярацыі забалочаных зямель акадэміка М. Мацэпуры. У культуры істотна павышаецца роля літаратуры. З’яўляюцца праўдзівыя творы аб вайне, напрыклад апавяданні В.Быкава “Альпійская балада”, “Жураўліны крык”. Вядучым жанрам становіцца раман, напрыклад трылогія І. Мележа “Людзі на балоце”, гістарычны раман У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”.
Перыяд 1965-1982гг – час “застою” ў савецкім грамадстве, калі ўзмацняецца ідэалагізацыя культуры, роля якой - выхаванне чалавека з камуністычным светапоглядам. У 1977г. адбываецца пераход да 10-гадовай сярэдняй адукацыі, павялічваецца колькасць спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. У мастацтве шырокую вядомасць набыў цыкл карцін М. Савіцкага “Лічбы на сэрцы”, на кінастудыі “Беларусьфільм” з’яляецца шэраг ваенных, дзіцячых і гістарычных стужак (рэжысёры У.Нячай, В. Тураў).
28. Политика перестройки. Распад СССР. Провозглашение суверенитета