Файл утрымлівае канчатковы варыянт спісу пытанняў на які вы мусіце адказвуць у час атэстацыі

Вид материалаДокументы
Подобный материал:
1   2   3   4   5
15.Основные тенденции развития экономики Европы в начале XX вв. Социально-экономическое положение белорусских губерний в 1900-1914 гг. Столыпин-ская аграрная реформа и ее проведение в Беларуси.

Вынікам пераадолення крызісу 1900-1903 і дэпрэсіі 1904-1908 сталі: паскарэнне канцэнтрацыі вытворчасці; выцясненне дробных прадпрыемстваў буйнымі капіталістычнымі фабрыкамі і заводамі; будаўніцтва новых прадпрыемстваў; пераабсталяванне раней пабудаваных прадпрыемстваў. Асаблівасці прамысловасці на Беларусі: 1. вядучыя галіны вытворчасці ў Беларусі: харчовая, лесанарыхтоўкі, дрэваапрацоўчая. 2. з’яўляюцца манапалістычныя аб’яднанні (Камітэт запалкавых фабрыкантаў Заходняга краю, ў Віцебску мясцовы сіндыкат гаспадароў цагельных заводаў). 3. Адначасова ішоў працэс акцыяніравання.

Падзеі Крывавай нядзелі ў Пецярбургу 9 студзеня 1905 ускалыхнулі ўсю краіну. Забастоўкі салідарнасці 11-15 студзеня ахапілі Мінск, Магілёў, Гомель, Гродна, Смаргонь – усяго каля 30 гарадоў Беларусі. Пачаліся хваляванні ў арміі самае значнае з каторых паўстанне на браняносцы “Пацёмкін”. 6 жніўня 1905 Мікалай II падпісаў маніфест аб скліканні Дзяржаўнай Думы і аб’явіў аб выбарах у яе. Аднак гэта Дума не мела заканадаўчых паўнамоцтваў таму выбары ў яе праігнаравалі не толькі рэвалюцыянеры але і буржуазія таму рэвалюцыя не спынілась. У канцы верасня ў Маскве распачалася гарадская стачка, якая перарасла ва Усерасійскую. 17 кастрычніка 1905 г. Мікалай II падпісаў маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод і наданні Думе заканадаўчых паўнамоцтваў. У першую Думу ад Беларусі было абрана 36 дэпутатаў. Першая дзяржаўная дума на адрэз адмовілась зацьвердзіць сталыпінскую аграрную рэформу таму была распушчана. Быў прыняты новы выбарчы закон і пачаліся выбары ў другую Думу. Другая дума аказалась яшчэ больш рэвалюцыйная чым першая. Яна не толькі адмовілась зацьвердзіць сталыпінскую аграрную рэформу але і прапанавала свой праект аграрнай рэформы які прадугледжваў частковую перадачу памешчыцкай зямлі сялянам. Таму і другая дума была распушчана. У чэрвені 1907 г. пачалісь выбары ў 3 юю Дзярж. Думу па новаму выбарчаму закону, які забяспечваў памешчыкам звыш 50% думскіх месцаў. Мікалай II не меў права мяняць выбарчае заканадаўства, без згоды парламента, таму роспуск другой Думы лічыцца чэрвеньскім дзяржаўным пераваротам. Ім скончылася рэвалюцыя 1905-1907.

Указ 9 лістапада 1906 (з 14 чэрвеня 1910 – дзяржаўны закон) абвясціў асноўныя прынцыпы рэформы сельскай гаспадаркі. Сталыпінскай праграмай перабудовы вёскі прадугледжвалася: свабодны выхад з сельскай абшчыны; стварэнне умоў для развіцця хутарскіх або адрубных сялянскіх гаспадарак; разнастайная, у тым ліку матэрыяльная дапамога сялянам; добравольнае перасяленне малазямельных і беззямельных сялян у Сібір, на Паўночны Каўказ і інш. Да 1914 з Беларусі па праграме перасялення выехала каля 350 тыс. чал. У выніку рэформы памешчыцкае землеўладанне захавалася, але яго доля скарацілася да 47% агульнай зямельнай плошчы. Адбыўся істотны рост сялянскай гаспадаркі. Яна давала каля 90% збору збожжа і бульбы. Адбылася канцэнтрацыя зямлі ў руках заможных сялян, што азначала перабудовў сельскай гаспадаркі на буржуазны лад.


16. Первая мировая война. Обострение социально-экономического и политического кризиса в России и Беларуси в 1917 г. Февральская и Октябрьская революции.


1-я сусветная вайна пачалася 19 ліпеня ( 1 жніўня) 1914 г. паміж Траістым саюзам (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія) і Антантай (Англія, Францыя, Расія). Дзяржавы гэтыя змагалісь за перадзел калоній у свеце. Да восені 1915 г. заходняя частка Беларусі да Баранавіч была акупіравана немцамі. Там быў усталяваны акупацыйны рэжым. Усходняя Беларусь аказалася ў прыфрантавой зоне. Прамысловасць да 1917 г. скарацілася у 5 разоў, аб’ёмы пасяўных плошчаў, колькасць жывёлы – на трэць. Каля паловы мужчын мабілізаваны ў армію, і на абарончыя работы. Змяншэнне вытворчасці, рэквізіцыі, 2-мільённая колькасць бежанцаў, павялічэнне цэн прывялі да вострага недахопу прадуктаў харчавання, пагаршэння ўмоў жыцця.У 1915-1916 гг. узрос сялянскі і рабочы рух, пачаліся хваляванні сярод салдат. 22 кастр.1916 г. паўсталі 4 тыс.салдат у Гомелі.

27 лютага 1917 ў Петраградзе адбылася рэвалюцыя. Склалася двоеўладдзе: з аднаго боку, Часовы ўрад, з другога, Петраградскі Савет рабочых і сялянскіх дэпутатаў. У Беларусі таксама былі створаны 4 сакавіка “Часовы грамадскі камітэт парадку”, які падтрымаў Часовы ўрад, і да 8 сакавіка – Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў,у якім пераважалі меншавікі і бундаўцы. Органамі ўлады на месцах сталі камісары Часовага урада і, з другога боку, Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Большасць Саветаў, стаўка і штаб Заходняга фронту таксама падтрымалі Часовы урад. Пасля рэвалюцыі актывізавалі сваю дзейнасць партыі эсераў, РСДРП, Бунд, БСГ. Узніклі салдацкія камітэты на фронце. Утворана каля 20 нацыянальных камітэтаў і арганізацый. 25-27 сакавіка 1917 г. ў Мінску адбыўся з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый, які падтрымаў Часовы ўрад, ідэю аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі і стварыў Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) на чале з памешчыкам Р.Скірмунтам. Але працяг вайны, паглыбленне сацыяльна-эканамічнага крызісу, нерашучасць Часовага ўрада ў ажыццяўленні радыкальных рэформ выклікалі нездавальненне мас і прывялі да палітычнага крызісу. 8-12 ліпеня БНК быў пераўтвораны ў Цэнтральную раду беларускіх арганізацый, больш левую па складу і кіраўніцтву ( з кастрычніка 1917 г. у Вялікую Беларускую раду). У ліпені адбыліся буйныя выступленні рабочых, актывізаваўся сялянскі рух. У Петраградзе 500-тысячная дэманстрацыя была растраляна Часовым урадам. Перыяд двоеўладдзя закончыўся. Бальшавікі пачалі рыхтаваць паўстанне, актывізавалі прапаганду сярод насельніцтва і салдат. Пачалася бальшавізацыя Саветаў і армій Заходняга фронту. 25 кастрычніка (7лістапада) ў Петраградзе перамагла рэвалюцыя. 26 кастрычніка Мінскі Савет аб’явіў аб пераходзе ўлады ў свае рукі,вызваліў палітычных вязняў, сфарміраваў з іх 1-ы рэвалюцыйны полк. У працівавагу яму быў створаны камітэт выратавання рэвалюцыі, які абапіраўся на каўказскую дывізію. Пры падтрымцы войск Заходняга фронту бальшавікі распусцілі камітэт і ўсталявалі сваю ўладу на Беларусі, а таксама ліквідавалі Стаўку Галоўнакамандуючага рускай арміяй ў г. Магілёве. На працягу лістапада былі праведзены з’езды рабочых, сялянскіх, салдацкіх дэпутатаў. З іх прадстаўнікоў 26 лістапада быў створаны Аблвыканкамзах і СНК Зах.вобласці.


17. Проблема белорусской государственности в общественно-политическом движении Беларуси. Первый Всебелорусский съезд (декабрь 1917 г.). Провозглашение и деятельность Белорусской народной Республики.


Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі ВБР выступіла за ўтварэнне самастойнай беларускай дзяржавы. Беларускі абласны камітэт (БАК), утвораны на Усерасійскім з’ездзе сялянскіх дэпутатаў, Белнацкам пры СНК РСФСР выказаліся за аўтаномію Беларусі ў складзе РСФСР, Аблвыканкамзах лічыў Беларусь часткай РСФСР. Вялікая Беларуская Рада па дамоўленнасці з БАКам 15-17 снежня 1917 г. склікала Усебеларускі з’езд (1872 дэлегатаў). З’езд прызнаў Савецкую ўладу ў Расіі, выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе РСФСР і вырашыў стварыць з складу дэпутатаў часовы, да склікання Устаноўчага сходу, орган улады – Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Гэтым рашэннем Аблвыканкамзах адхіляўся ад улады і ў выніку апошні распусціў з’езд. 18 снежня на падпольным паседжанні члены Савета з’езда аб’явілі сябе пастаянна дзейнічаючым органам, выбралі выканкам.

Мірныя перагаворы паміж Германіяй і РСФСР, якія пачаліся 9 снежня 1917г., вяліся напружана. 18 лютага 1918г. германскія войскі пачалі наступленне і хутка наблізіліся да г.Мінска. Аблвыканкамзах і СНК Заходняй вобласці 20 лютага эвакуіраваліся з горада. Выканкам Савета 21 лютага выдаў 1-ю Статутную грамату, у якой абвясціў сябе часовай, да склікання Устаноўчага сходу, уладай. Быў створаны часовы выканаўчы орган улады - Народны Сакратарыят. 9 сакавіка на пашыраным паседжанні выканкам Савета прыняў 2-ю Статутную грамату, у якой абвяшчалася аб стварэнні Беларускай народнай рэспублікі у межах этнічнага рассялення беларусаў. Выканкам быў пераўтвораны ў Раду БНР. Абвяшчаліся палітычныя свабоды, 8-гадзінны працоўны дзень, скасоўвалася прыватная ўласнасць на зямлю. 25 сакавіка была выдадзена 3-я Статутная грамата, у якой абвяшчалася незалежнасць БНР. Усе гэтыя граматы былі выдадзены ва умовах германскай акупацыі. Германія юрыдычна не прызнала БНР, але дазволіла прадстаўніцтва з яе боку пры нямецкіх акупацыйных органах улады, пэўную самастойнасць у галіне культуры і адукацыі. За гады акупацыі былі адкрыты 160 беларускіх школ, педінстытут, Таварыства драмы і камедыі, утворана Бюро па напісанню падручнікаў, а для іх выдання - таварыства “Асвета”. БНР не прызналі таксама еўрапейскія дзяржавы, РСФСР. Тэлеграма , накіраваная Радай БНР 25 красавіка кайзеру Вільгельму ІІ з просьбай устанавіць апякунства Германіі над Беларуссю, выкліка крызіс у Радзе. Частка нацыянальных дзеячаў палічыла гэта супярэчаннем ІІІ Статутнай грамаце і выйшла з Рады. З дапамогай германскага камандавання быў сфарміраваны новы склад Народнага сакратарыята на чале з Р. Скірмунтам, які зноў абвясціў аб увядзенні прыватнай уласнасці на землю, выступіў з пратэстам супраць пачатку вываду у жніўні 1918 г. нямецкіх войск з Беларусі. Пасля перамогі рэвалюцыі ў Германіі і канчатковага вываду войск з Беларусі Рада БНР і сакратарыят таксама выехалі за мяжу. Абвяшчэнне БНР было спробай, а не фактычным утварэннем беларускай дзяржаўнасці, але гэта спроба мела значэнне ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.


18.Образование БССР и Литовско-Белорусской ССР. Война Польши и Советской России. Второе провозглашение БССР. Рижский мир.


Абвяшчэнне БССР праходзіла ў спрыяльных для гэтага ўмовах. У лютым 1919г. войскі Чырвонай арміі вызвалілі ад германскіх акупантаў усю тэрыторыю Беларусі, а ўмовы Брэсцкага міра былі скасаваны ў выніку лістападаўскай 1918 г. рэвалюцыі ў Германіі . Пытанне аб стварэнні беларускай дзяржавы на савецкай аснове вырашалася ў канцы 1918г. на VI Паўночна-заходняй абласной канферэнцыі РКП(б) у Смаленску. 30 снежня 1918г. канференцыя абвясціла сябе першым з’ездам камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі – КП(б)Б. 1 студзеня 1919г. быў абвешчаны Маніфест аб утварэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі (ССРБ) і асноўныя палажэнні яе дзяржаўнага статуса. 2-3 лютага 1919г. на 1 Усебеларускім з’езде Саветаў было прынята рашэнне аб аб’яднанні Беларусі і Літвы і утварэнні Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (ЛітБел ССР), якая праіснавала да жніўня 1919 г., калі яе тэрыторыя была захоплена польскімі войскамі.

У лютым 1919 г. началася Савецка-польская война. Урад Польшчы на чале з Ю.Пілсудскім пасля аднаўлення незалежнай Польскай Рэспублікі (лістапад 1918) паставіў сваёй мэтай адраджэнне Рэчы Паспалітай, а гэта азначала захоп беларускіх, украінскіх і літоўскіх зямель. З гэтай нагоды і пачалося наступленне польскіх войск і да вясны 1920 г. амаль уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана палякамі. У выніку ўсталяваўся жорсткі акупацыйны рэжым. 31 ліпеня 1920 г., пасля вызвалення Чырвонай арміяй тэррыторыі ўсходняй Беларусі, адбылося другое абвяшчэнне ССРБ. Савецкі урад быў вымушаны пайсці на мірныя перамовы з Польшчай, якія закончыліся падпісаннем Рыжскага міру 18 сакавіка 1921г. Па яго ўмавах да Польшчы адыйшла Заходняя Беларусь - 113 тыс. кв.км з насельніцтвам звыш 4 млн. чалавек. За ССРБ захавалася толькі шэсць паветаў Мінскай губерні. Беларуская нацыя і яе этнічная тэрыторыя аказаліся на доўгі час раздзеленымі.


19.Новая экономическая политика и ее проведение в Беларуси.

Увага!!! Пытанне адрозніваецца ад таго, што у вас ёсць!!!


Вызначальнай умовай станаўлення беларускай дзяржаўнасці ў 20-я гады ХХ ст. стала ўваходжанне БССР ў склад СССР. 30 снежня 1922г. на 1 Усесаюзным з’ездзе Саветаў у Маскве дэлегацыя БССР падпісала Дэкларацыю і Дагавор аб стварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычнах Рэспублік – СССР. На гэты час БССР існавала ў межах 6 паветаў Мінскай губерні. Нацыянальныя, эканамічныя і дзяржаўныя інтарэсы патрабавалі пашырэння яе тэрыторыі. Таму у 1924 г. згодна рашэння ЦК РКП(б) да Беларусі былі далучаны многія раёны Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерній, а ў 1926 г. адбылося другое тэрытарыяльнае пашырэнне БССР за кошт далучэння да яе г.г. Гомель і Рэчыца з іх паветамі.

Адначасова з дзяржаўным будаўніцтвам рашаліся задачы аднаўлення разбуранай войнамі эканомікі. Х з’езд РКП(б) (сакавік 1921 г.) абвясціў “новую эканамічную палітыку” (НЭП) (1921 – 1928 г.г.). Асноўным прынцыпам НЭПа з’яўлася выкарастанне таварна-грашовых адносін. Галоўныя мерапрыемствы НЭПа:

1. Харчразвёрстка замяналася харчпадаткам; 2 Натуральны падатак замяняўся грашовым; 3. Уводзілася свабода гандлю і свабода прадпрымальніцтва; 4. Пашырылася кааперацыя; 5. Ліквідавалася цэнтралізацыя кіравання гаспадаркай; 6. Рэарганізавалася кіраванне прадпрыемствамі; 7. Аднаўляліся грашовыя адносіны, ліквідавалася “ўраўнілаўка” ў зарплаце; 8. Былі дазволены розныя формы карыстання зямлёй.

Ажыццяўленне НЭПа ў Беларусі мела свае асаблівасці: 1. Калі ў РСФСР буйныя фабрыкі і заводы аб’ядналіся ў дзяржаўныя трэсты, то на Беларусі пераважваючая дробная прамысловасць не спрыяла стварэнню трэстаў. На самазабеспячэнне былі пераведзены многія прадпрыемствы. Каля 300 здадзены ў арэнду. 2. У адрозненне ад іншых савецкіх рэспублік у БССР меўся арганізаваны прыватна – гандлёвы апарат, які пры НЭПе пачаў хуткае развіццё. 3. Беларускае селянства імкнулася да хутарской формы гаспадарчай дзейнасці. Хутарская форма землекарыстання забяспечыла хуткія тэмпы аднаўлення сельскай гаспадаркі. Набіралі сілу кааператыўныя аб’яданні сялян, якімі было ахоплена 60% насельніцтва вёскі. Да 1927г. была поўнасцю адноўлена сельская гаспадарка, прамысловасць перавысіла даваенны ўзровень развіцця. У сувязі з пераходам к канцу 1920-х г.г. да камандна – адміністратыйных метадаў кіравання народнай гаспадаркай “новая эканамічная палітыка” была згорнута.


20.Культура БССР в межвоенный период (1917 - 1941 гг.).

Увага!!! Пытанне адрозніваецца ад таго, што у вас ёсць!!!


Лёсавызначальнай для Беларусі задачай, якая ажыццяўлялася ў 20-я г.г. ХХ ст., з’явілася палітыка беларусізацыі – шэраг мерапрыемстваў на адраджэнню беларускай мовы і культуры: перавод дзяржаўнага апарату і справаводства на беларускую мову; вылучэнне беларусаў на дзяржаўныя пасады і ў кіруючыя органы; стварэнне навучальных устаноў на беларускай мове; развіццё беларускай нацыянальнай культуры; навукова-даследчая праца па вывучэнню Беларусі, выданне беларускіх газет, часопісаў, кніг. Да 1927г. былі дасягнуты наступныя вынікі: да 80% школ былі пераведзены на беларускую мову; большасць дзяржаўных устаноў у справаводстве перайшлі на беларускую мову; павялічылася колькасць беларусаў на дзяржаўных і партыйных пасадах; актыўна выдаваліся беларускія кнігі. Ішло развіццё беларускай літаратуры, беларускіх тэатраў і музычных устаноў; беларуская армія на 70 % складалася з беларусаў, быў праведзены навуковы аналіз гісторыі і культуры Беларусі. Але росквіт беларусізацыі быў нядоўгім. Камандна-адміністрацыйная сістэма, якая ўкаранілася ў канцы 20-х г.г., адмоўна ставілася да развіцця нацыянальных культур, таму беларусізацыя была аб’яўлена завершанай і скасавана.

У 20-я гг. разам з палітыкай беларусізацыі праводзілася барацьба з непісьменнасцю. У пачатку 30-х гг. колькасць непісьменных сярод дарослага насельніцтва скарацілася да мінімуму. Адчыняліся новыя школы. У 1921 г. пачаў сваю працу Беларускі дзяржаўны універсітэт, у 1922 г. - Інстытут беларускай культуры (з 1929 г. - Акадэмія навук). Былі таксама створаны політэхнічны, сельскагаспадарчы інстытуты (у 1925 г. быў аб'яднаны з інстытутам у Горках у сельскагаспадарчую акадэмію) і ветэрынарны інстытут у Віцебску. Пазней фарсіраваная індустрыялізацыя 30-х гг. і патрэба ў кадрах вымусіла ўрад яшчэ больш уважліва ставіцца да адукацыі.

З поспехам працавалі Беларускі драматычны тэатр (БДТ), які ў 1921 г. ўзначаліў Я. Міровіч, і трупа У. Галубка. У 1926 г. ў Віцебску адчыніўся БДТ-2. У Гомелі і Магілёве з'явіліся сімфанічныя аркестры. У 1926 г. ў Ленінградзе на студыі "Савецкая Беларусь" быў зняты першы беларускі мастацкі фільм "Лясная быль" Ю. Тарыча.

Актыўна праходзіла і літаратурнае жыццё. У 20-я гг. існавала некалькі буйных літаратурных аб'яднанняў: "Маладняк" (М. Лынькоў, М. Чарот, П. Трус, П. Галавач і інш.), "Узвышша" (А. Бабарэка, П. Глебка, З. Бядуля, М. Лужанін, К. Крапіва і інш.) і "Полымя" (Я. Колас, Я. Купала, Ц. Гартны, М. Чарот і інш.). У 1928 г. узнікла Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП). Аднак сталінскія рэпрэсіі, якія закранулі амаль усіх дзеячаў культуры (арыштоўваліся нават Я. Купала і Я. Колас) не садзейнічалі імкліваму развіццю літаратуры, навукі і мастацтва.

Развіццё культуры Беларусі ў канцы 20-х—30-я гг. атрымала назву «культурнай рэвалюцыі». У яе выніку была ліквідавана непісьменнасць, уведзена ўсеагульнае і абавязковае пачатковае, а затым і сямігадовае навучанне. Канец 20-х—30-я гг. былі адзначаны буйнымі поспехамі ў культурным развіцці. Важнай падзеяй у галіне музычнага мастацтва стала адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (з 1992 — Беларуская акадэмія музыкі). Праз год пачаў дзейнасць Беларускі тэатр оперы і балета (цяпер — Нацыянальны акадэмічны тэатр балета Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы Рэспублікі Беларусь). У 1937—1938 гг. заснавана Беларуская дзяржаўная філармонія. У 30-я гг. створаны вядомыя беларускія оперы «У пушчах Палесся» А. Багатырова, «Кветка шчасця» А. Туранкова, першы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера.

Беларускія мастакі В.Волкаў, Я.Зайцаў і інш. стваралі карціны, галоўным чынам прысвечаныя рэвалюцыйным падзеям і ўстанаўленню савецкай улады, героіцы грамадзянскай вайны і мірнага будаўніцтва.

Развіццё архітэктуры значна змяніла знешняе аблічча гарадоў. Па праектах архітэктара Лангбарда і з яго ўдзелам у Мінску былі пабудаваны Дом урада, Дом Чырвонай Арміі (цяпер акруговы Дом афіцэраў), галоўны корпус Акадэміі навук, Дом Саветаў у Магілёве.

У галіне літаратуры і мастацтва ўлады праводзілі ў жыццё прынцып сацыялістычнага рэалізму. Згодна з ім савецкі чалавек стаў паказвацца як творца і гаспадар новага жыцця. Адлюстроўваліся пераважна падзеі сацыялістычнага будаўніцтва.

У 30-я гг. у Беларусі ўсталёўваецца сталінскі таталитарны рэжым. Тых дзеячаў культуры, якія прынялі актыўны ўдзел у ажыццяўленні палітыкі беларусізацыі, абвінавацілі ў «нацыянал-дэмакратызме», пад якім разумелася нібыта варожая савецкай уладзе дзейнасць з мэтай аднаўлення капіталістыч-нага ладу ў Беларусі. У 1931 г. шэраг дзеячаў культуры быў асуджаны за прыналежнасць да «Саюза вызвалення Беларусі» (СВБ) — арганізацыі, якой у сапраўднасці ніколі не існавала. Роля кіраўніка СВБ адводзілася Я. Купалу, які пасля чарговага допыту зрабіў спробу самагубства. Самагубствам скончыў сваё жыццё У. Ігнатоўскі. Супярэчлівасць у развіцці культуры Беларусі праявілася ў палітыцы абмежавання беларускай мовы. У 1933 г. была праведзена рэформа беларускага правапісу, у выніку чаго беларуская мова была штучна набліжана да рускай.


21. Свертывание НЭПа. Коллективизация и индустриализация в БССР.

Увага!!! У старым спісе гэта пытанне сфармулявана троху інакш!!!


Палітычны рэжым, які ўсталяваўся ў СССР, а таксама ў БССР, у канцы 20-х гг., характарызуецца як таталітарны. Гэта была форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыццяўляўся поўны кантроль дзяржавы над усімі сферамі жыцця грамадства. Тагачаснаму палітычнаму рэжыму ўласціва навязванне такой дзяржаўнай ідэалогіі, пры якой адмаўлялася каштоўнасць асабістага чалавечага жыцця, абвяшчаўся класавы падыход у будаўніцтве грамадскага ладу.

3 сярэдзіны 30-х гг. умацоўваўся рэжым асабістай улады Сталіна і культ яго асобы. Масавыя рэпрэсіі суіснавалі разам з верай людзей у правільнасць выбранага палітычнага курсу і беспамылковасць палітыкі I. Сталіна.

Асноўныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця БССР у канцы 20-х—30-я гг. былі звязаны са спыненнем новай эканамічнай палітыкі і беларусізацыі, разгортваннем палітычных рэпрэсій. У гэтых умовах Саветы, грамадскія арганізацыі, нізавыя органы самой партыі страчвалі сваю ролю. У той жа час павялічылася роля Народнага камісарыята ўнутраных спраў, які стаў выкарыстоўвацца для распраў з тымі, чыя пазіцыя процістаяла ці не супадала са сталінскай.

3 1929 г. пачалося раскулачванне і высылка ў аддаленыя раёны заможных сялян, якія выступалі супраць прымусовага стварэння калгасаў. У сувязі з пераглядам палітыкі беларусізацыі былі абвінавачаны ў «нацыянал-дэмакратызме» прадстаўнікі культуры Беларусі.

У 1930 г. была сфабрыкавана справа аб контррэвалюцыйнай арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі», па якой было арыштавана 108 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Пікам рэпрэсій стаў 1937 г. У гэты час была пушчана ў ход версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае разгалінаванае антысавецкае падполле, нацыянал-фашысцкая арганізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі М. Гікалам, А. Чарвяковым, М. Галадзедам.

Усяго з 1917 да пачатку 50-х годов ахвярамі палітычных рэпрэсій сталі каля 600 тыс. грамадзян Беларусі: больш 240 тыс. былі асуджаны судовымі органамі альбо асуджаны рашэннямі несудовых органаў («троек», асобых нарадаў НКУС), каля 250 тыс. сялян былі «раскулачаны» у адміністратыўным парадку, звыш 100 тысяч нашых суайчыннікаў высланы з тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1939-1941 гг. і ў гады пасля вайны, да вышэйшай меры пакарання было прысуджана больш 35 тыс. чалавек.

У 1928 г. цэнтральныя савецкія ўлады распачалі пераход да планавай эканомікі. З гэтай мэтай 1 кастрычніка 1928 г. пачаў дзейнічаць першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі (пяцігодка). Быў абвешчаны курс на паскораную індустрыялізацыю і калектывізацыю. Ад рынкавай эканомікі ўрад перайшоў да цэнтралізаванага размеркавання і дырэктыўных загадаў. Дзяржава манапалізавала прадпрыемствы. Быў створаны вялізны бюракратычны апарат. Толькі за дзве першыя пяцігодкі ў БССР было пабудавана 1700 новых прадпрыемстваў, галоўным чынам у сферы харчовай і лёгкай прамысловасці. Каб знайсці сродкі на індустрыялізацыю, улады рэспублікі замарожвалі зарплату рабочых, скарачалі выдаткі на сацыяльную сферу. Правядзенне індустрыялізацыі ў БССР было звязана з развіццём лёгкай (перапрацоўчай) прамысловасці. 3 улікам гэтай асаблівасці асноўная частка грашовых сродкаў укладвалася ў развіццё харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай і швейнай прамысловасці, а таксама галін, якія перапрацоўвалі драўніну (лясная, дрэва-апрацоўчая, папяровая) і мінеральную сыравіну (паліўная, хімічная).

Летам 1929 г. былі абвешчаны суцэльная калектывізацыя і ліквідацыя прыватных сялянскіх гаспадарак. Забараняліся арэнда зямлі і найманне рабочых. Сялянства гвалтоўна вымушалі ўступаць у калгасы. У выніку знізіліся паказчыкі развіцця сельскай гаспадаркі, у 1933 г. у некаторых раёнах БССР пачаўся голад.

Вынікам правядзення індустрыялізацыі і суцэльнай калектывізацыі стала стварэнне сучаснай на той момант матэрыяльна-тэхнічнай базы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, што забяспечыла будаўніцтва сацыялістычнага ладу ў БССР.