1. Падзея! Узнагароды ў Дзень работнікаў культуры. Наведванне бібліятэк зша
Вид материала | Документы |
- Каналення І рэгулявання адукацыйнага працэсу ў агульнаадукацыйных установах, узгаднення, 639.77kb.
- Змест падзея с абмен вопытам, 394.65kb.
- Ісьмовай форме, колькасць І прыкладны аб’ём кантрольных работ, парадак вядзення І афармлення, 692.42kb.
- Ісьмовай форме, колькасць І прыкладны аб’ём кантрольных работ, парадак вядзення І афармлення, 597.16kb.
- Асобы аляксандр тамковіч, 1567.34kb.
- Ó Vladislav Zarayskiy zarayskiy@gmail com Двенадцать волхвов в отсутствие младенца, 367.5kb.
- Каардынацыйны план навукова-метадычнай І даследчай работы бібліятэк метадычных цэнтраў, 479.25kb.
- «Методы изучения культуры», 536.8kb.
- Методические указания для подготовки к госэкзамену по истории зарубежной культуры Вопрос, 396.76kb.
- Концепция развития культуры К. Леонтьева, Н. Данилевского. Концепция развития культуры, 61.28kb.
Жнівень
2 жніўня 65 гадоў таму (1942) загінула Марыненка Таццяна Савельеўна, Герой Савецкага Саюза, ўраджэнка в. Сухі Бор Полацкага р-на.
5 жніўня 100 гадоў з дня нараджэння Самуйлёнка Эдуарда Людвігавіча (1907), працаваў ў полацкай газеце ў 1931-1934 гг., ўраджэнец Пецярбургу.
6 жніўня 490 гадоў таму (1517) выдадзена першая кніга “Псалтыр” беларускага асветніка, гуманіста і
першадрукара Францыска Скарыны.
6 жніўня 55 гадоў таму (1952) адкрыта Полацкая гарадская дзіцячая бібліятэка №2. Зараз дзіцячая
бібліятэка імя Я. Журбы.
Верасень
20 верасня 60 гадоў з дня нараджэння Мдывані Таццяны Герасімаўны (н. 1947), беларускага
музыказнаўца і педагога, ураджэнкі г. Полацка.
20 верасня 10 гадоў таму ў Полацку пачаў дзейнічаць касцёл св. Андрэя Баболі.
30 верасня 150 гадоў з дня нараджэння Кандраценкі Рамана Ісідаравіча (1857), героя абароны
крэпасці Порт-Артур, вучыўся ў Полацкім Кадэцкім корпусе.
Кастрычнік
8 кастрычніка 190-годдзе Айчыннай вайны 1812 года.
16 кастрычніка 50 гадоў з дня нараджэння Сокалава-Воюша Сяржука (сапр. Сокалаў Сяргей Анатольевіч;
1957), пісьменніка, ураджэнца в. Астроўшчына Полацкага раёна.
17-23 кастрычніка 195 гадоў таму (1812) адбылся бітва з французскімі войскамі каля г. Полацка.
23 кастрычніка 60 гадоў з дня нараджэння Салодкай Надзеі Стэфанаўны (1947), паэтэсы . Жыве ў Полацку.
17 кастрычніка 135 гадоў таму адкрыты Полацкі педагагічны каледжа імя Францыска Скарыны (1872)
(першая назва Полацкая настаўніцкая семінарыя, потым педтэхнікум, педвучылішча, зараз
).
18 кастрычніка 40 гадоў таму (1967) адчыніла дзверы дзіцячая бібліятэка (філіал № 7) у мікрараёне
Марыненка.
22 кастрычніка 40 гадоў таму (1967) адкрыты помнік вучням і настаўнікам, загінуўшым у Вялікую
Айчынную вайну, у двары школы № 7 ( зараз дзяржаўная гімназія №1).
29 кастрычніка 60 гадоў таму (1947) ў Полацку быў адкрыты педагагічны інстытут. У 1958 г. аб’яднаны з
Віцебскім інстытутам.
Лістапад
1 лістапада 80 гадоў таму (1927) ў Полацку адкрыты акружны суд.
16 лістапада 70 гадоў з дня нараджэння Лукшы Валянціна Антонавіча (1937), беларускага пісьменніка,
ураджэнца г. Полацка.
Снежань
снежань 85 гадоў таму (1922) адкрыта бальніца імя У.І. Леніна.
снежань 60 гадоў таму (1947) адкрыты Полацкі аўтарамонтны завод (зараз ААТ
“Полацкі завод “Праммашрамонт”).
снежань 60 гадоў таму (1947) адкрыта гарадская бібліятэка (зараз бібліятэка імя А.Герцэна
(філіала № 2).
снежань 55 гадоў таму (1952) адкрыты Полацкі ільнозавод.
снежань 50 гадоў таму адкрыта (1957) Полацкае ПТВ №2
4 снежня 20 гадоў (1987) з дня ўстанаўлення партнёрскіх зносін па лініі параднёных гарадоў паміж
Полацкам і Фрыдрыхсхафенам.
15 снежня 70 гадоў з дня нараджэння Кірылава Германа Іларыёнавіча (1937), пісьменніка, ураджэнца
Шаркаўшчынскага раёна. Жыве ў Полацку.
1145 гадоў таму (862) Полацк упершыню ўпамінаецца ў “Аповесці мінулых гадоў”.
Першае летапіснае ўпамінанне пра Полацк сустракаецца ў “Аповесці мінулых часоў”:”…в лето 6270.. і пра власть Рюрік і раздал мужам сваім грады, овому Полотеск, своему Ростов”. Магутны і шырока вядомы быў Полоцк у старжытнасці, вялікае было Полацкае княства. Першыя вядомыя полацкія князі – Рагвалод ( каля 980 г); Ізяслаў Уладзіміравіч ( з 988 г) ; Брачыслаў Ізяслававіч ( з 1003 г).
Найбольшага росквіту Полацкае княства дасягнула пры князю Усяславу Брачыслававічу (1044-1101).
У гісторыю старажытнай Русі ўваўшло імя Якава-палачаніна, які храбра біўся ў 1204 годзе на Чудскім возеры ў войсках Аляксандра Неўскага. Добра вядома імя Андрэя Полацкага , які ўзначальваў Полацкі полк у 1380 годзе ў Кулікоўскім баі.
Не раз гарэў Полацк, разбураліся яго дамы, тысячамі гінулі жыхары. Аднак зноў і зноў ён узнімаўся, адбудоўваўся, станавіўся яшчэ прыгажэйшым. Ва ўсе гады ён славіўся сваёй культурай. Пісьму тут сталі навучаць ужо ў ХI ст.
“ Сафія “ ў перакладзе са старажытнагрэчаскай мовы значыць “мудрасць “. І Полацкі Сафійскі сабор, белы ўзнёслы карабель якога люструецца ў імклівай рацэ, на нашай зямлі не толькі сімвал вялікага таленту безымённых і вядомых майстроў розных стагоддзяў, але і знак мудрасці. Яна, наша Сафія, цярпліва і годна перажыла ўсе часовыя пераўтварэнні і перабудовы і засталася сімвалам веры і сімвалам вялікай хрысціянскай культуры, сімвалам Полацкай зямлі. Ва ўсіх энцыклапедыях пазначана, што будавалі Полацкі Сафійскі сабор з XI да XVIII стагоддзі, калі яму быў нададзены звыклы для нас сёння барочны выгляд.
Да 16 ст. захоўвалася ў Сафійскім саборы ўнікальная бібліятэка рукапісных кніг і старадрукаў. Шмат зрабіў для айчыннай культуры палачанін Францыск Скарына. Як сімвал бясконцай удзячнасці нашчадкаў уздымаецца сёння ў цэнтры Полацка помнік вялікаму асветніку.
Шануюць тут памяць і пра Сімяона Полацкага – першага рускага пісьменніка, спачатку выкладчыка Брацкай школы, затым славутага дзеяча Маскоўскай акадэміі.
Праславіўся Полацк майстрамі, умельцамі ў любым рамястве.
З помнікаў старажытнарускага манументальнага мастацтва ў горадзе захаваліся Сафійскі сабор XI-XVIII cт., Спаса-Прэабражэнская царква з фрэскамі.
Мужна змагаўся Полацк супраць гітлераўскіх захопнікаў. Нельга забыць імёны адважных падпольшчыкаў Т.Марыненка, Л.Касцецкай.
Палачане ганарацца подзвігамі Героя Савецкага Саюза З.М. Тусналобавай-Марчанка, удзельніка штурма рэйхстага Б.І. Яронька; партызанскага разведчыка Ягорава, які разам з М.Кантарыя ўзняў сцяг Перамогі над рэйхстагам, Героя Савецкага Саюза Гараўца і інш.
За вызваленне горада 120 воінаў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.
Не пазнаць зараз старажытны Полацк. Побач з помнікамі-сведкамі сівой мінуўшчыны ўзнесліся новыя збудаванні. Сёння гэта буйны прамысловы і культурны цэнтр Віцебскай вобласці. Полацк – горад высокай культуры з цікавым гістарычным мінулым і не менш цікавым будучым.
1015 гадоў таму (947) заснавана Полацкая праваслаўная епархія.
Полацкая праваслаўная епархія - старэйшая хрысціянская епархія на Беларусі. Кафедральным храмам епархіі стаў Полацкі Сафійскі сабор. У 13- пачатку 14 стагоддзя з’яўлялася галоўнай праваслаўнай епархіяй. У ВКЛ у 1511 годзе яна атрымала статус архіескапскапіі, што сведчыла пра яе высокі духоўны аўтарытэт. У сярэдзіне 16 стагоддзя ў кафедральным горадзе Полацку было 6 цэркваў і 14 манастыроў.
У 1596 годзе полацкі епіскап Герман падпісаў акт Брэсцкай уніі 1596г., т.ч. замест праваслаўнай была ўтворана Полацкая ўніяцкая епархія.
Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі ў канцы 18 ст. пачалося вяртанне ў праваслаўе ўніяцкіх вернікаў.
У 1833г. Полацкая праваслаўная епархія была адноўлена і прылічана да 3-га класа.
У 1839г. была ўтворана Полацкая духоўная семінарыя (у 1856 пераведзена ў Віцебск , у 1874 стала афіцыйна называцца Віцебскай). З 1874г. пачалі выдавацца “Полоцкие епархиальные ведомости.”
У 1885г. у епархіі акрамя семінарыі дзейнічалі 3 духоўныя і 43 царкоўна-прыходскія вучылішчы.
Да 1941г. на тэрыторыі Полацкай праваслаўнай епархіі не засталося дзеючых храмаў.
У 1955г. у межах Віцебскай вобласці было 26 цэркваў, дзейнічаў Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр.
22.7.1989г. Полацкая праваслаўная епархія адноўлена як епархія Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата, ахоплівае тэрыторыю Віцебскай вобласці.
На пачатак 1998г. у епархіі былі 83 прыходы і манастыр, святароў – 61, дыяканаў – 7. Епархія падзелена на 8 благачынных акруг.
- Антонаў,У. На рахунак...Архангелу Міхаілу: Да 100- годдзя Полацкай Епархіі / У.Антонаў // Чырвоная змена.- 1991.- 3 снежня. МБА
- Каюраў,Г. Да юбілею Полацкай Епархіі // Полацкі веснік.- 1992.- 31 сакавіка.
- Мартос,А. Беларусь в исторческой и церковной жизни / А.Мартос.- Мн., 1990. МБА
- Шейкін,Г. Полацкая Епархія / Г.Шейкін // Беларускі праваслаўны каляндар. - Мн., 1996. МБА
- 63.3(4Беи)я2 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6т. Т.5.- Мн., 1999.- с. 532. Чз
880 гадоў таму (1127) адбыўся паход Мсціслава (сына Уладзіміра Манамаха) супраць Полацка і
Друцка. Высылка полацкіх і друцкіх князёў у Візантыю.
855 гадоў таму (1152) ў Полацку пачалося будаўніцтва дойлідам Іаанам саборнага храма Спаса-
Еўфрасіннеўскага манастыра.
795 гадоў таму (1212) заключаны мірны дагавор Полацкага князя Уладзіміра з Рыгаю.
700 гадоў таму (1307) адбылося уключэнне Полацкага княства ў склад Вялікага Княства Літоўскага.
600 гадоў таму (1407) заключаны гандлёвы дагавор з Рыгаю.
“Мы, мужи полочане, даемъ узреть , кто на сию грамоту оузрить или оуслышитъ чстучи. Князь великие Витовтъ литовьский, нашчь осподарь, докончалъ промени насчъ и смирилъ насъ вечно межи Полоцкого города и Ризького города, штобы полочанамъ добровольно ехати к Ризе, такжъже рижяномъ добровольно к Полоцку безъ всякая завады, ни одного не выемши, добровольно ему купити и продати. Также полочанамъ оу Ризе, а рижяномъ оу Полоцку никакое малое торговле не торговати ,што розницею зовуть. А то мы какъ оу Полоцку, а рижане оу Ризе оучимъ и поставимъ, а любо какъ можемъ межи себе оурувнати. Также могутъ полочане мимо Ригу оу землю, а рижяномъ мимо Полтескъ оу земли, куда хочють, то на обе стороны межи насъ волно водою и землею. Ныне ж бы князь великий Витовтъ, осподарь нашъ, а любо его последкове, кто коли будет, осподарь полоцки, оу Полоцку искладъ вчиним, а любо мештерь задвиньски в Ризе, тотъ искладъ держати на обе стороне оу Полоцку ив Ризе такъ, какъ оуставлен будетъ.
********* А писана бысь грамота ся оу Могилеве по божьемъ роженьи 1000 леть и 400 и 7 летъ. А печатана
оу Ризе оу семую суботу месяца мая 14 день».
- 84(4Беи) Бацькаўшчына: Зборнік гістарычнай літаратуры.- Мн., 1997.-с.36-37 А
495 гадоў таму (1512) Ф. Скарына атрымаў ў Падуанскім універсітэце вучоную ступень доктара
медыцыны.
- 87.3(4Беи) Алексютовіч,М. Скарына, яго дзейнасць і светапогляд / М.Алексютовіч.- Мн., 1958 А
- 83.3(4Беи) Александровіч,С. Кнігі і людзі / С.Александровіч.- Мн., 1994. А Чз
- 63.3(4Беи) Арлоў,У. Таямніцы полацкай гісторыі / У.Арлоў.- Мн., 1994. А Чз
- 76(4Беи) Белорусский просветитель Франциск Скорина и начало книгопечатания в Белоруссии и Литве: Сб. статей.- М: Наука.- 1979. А К Чз
- 76.1(4Беи) Галенчанка,Г.Я. Ф.Скарына – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар / Г.Я. Галенчанка.- Мн., 1993.
- 83.3(4Беи) Дварчанін,І.С. Францішак Скарына як культурны дзеяч і гуманіст на беларускай ніве / І.С.Дварчанін.- Мн., 1991. Чз
- 83.3(4Беи) Лабынцаў,Ю.А. Пачатае Скарынам: беларускі друк літаратурнай эпохі Рэнесансу / Ю.А.Лабынцаў.-Мн.,1990. А Чз
425 гадоў таму (1582) заснаваны Полацкі Богаяўленскі манастыр (існаваў у 1582-1918 у Полацку як
праваслаўны мужчынскі манастыр).
385 гадоў таму (1692) пабудаваны Дом Пятра 1.
Дом Петра 1 пабудаваны як жылы, перабудаваны ў канцы 18 – пачатку 19 ст. Тут размяшчалася гарадская дзіцячая бібліятэка імя Л.Талстога. Перад будынкам пастаўлены помнік Л. Талстому . Зараз тут знаходзіцца музей.
У доме з 12.6 да 15.7. 1705 года жыў Петр 1 , які прыязджаў на Беларусь для кіраўніцтва рускімі войскамі ў Паўночную вайну 1700-1721 гг.
“Рапарт полацкага паліцмайстра віцебскаму губернатару пра домік у Полацку, дзе спыняўся Петр 1.
4 лістапада 1837 года.
Ваше превосходительство от 28 минувшего октября за № 12086 предписать изволили доставить подробнейшие сведения о древних зданиях, существующих в городе Полоцке, как-то монастырях, церквах, замках, домах и других памятниках древности замечательных и проч.
Во исполнение такового предписания вашему превосходительству городская полиция имеет честь донести, что в городе Полоцке имеется древний каменный одноэтажный дом, в коем изволил квартировать государь Петр Великий и по сему ли достопамятному случаю или по другому какому предмету имеется на сем доме каменная надпись латинскими буквами: «Anno 1692, menses Octobri die 4 to” когда же именно дом сей построен и с какого времени существует, по неимению на сей предмет никаких преданий и других сведений , узнать невозможно; ныне дом сей принадлежит титулярной советнице Александре Камионковой, каковой дом во время бывшего в городе Полоцке 15 июля пожара обгорел, а находившийся при нём деревянный флигель весь сгорел”.
У 1952 годзе ў памяць аб знаходжанні Пятра 1 у Полацку на доме ўстаноўленна мемарыяльная дошка.
Унікальная гістарычная тэрыторыя павінна мець такія месцы, дзе б жыхар горада ці турыст змаглі б адчуць подых гісторыі. V гэтым плане цікавай і своечасовай стала стацыянарная выстава «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай». Яна адкрылася ў маі 1998 г. у помніку архітэктуры канца XVII ст. — доміку Пятра I. Экспазіцыя створана паводле каштоўнага і змястоўнага музейнага помніка 1910 г. — «Путеводителя по городу Полоцку», выдадзенага ў Полацку з нагоды перанясення мошчаў святой Еўфрасінні Полацкай з Кіева, і з'яўляецца першай на Беларусі манаграфічнай экспазіцыяй, прысвечанай гісторыі вуліцы на пэўны адрэзак часу (1910). Экспазіцыя распавядае пра гісторыю вуліцы Ніжне-Пакроўскай, пра людзей, якія на гэтай вуліцы жылі, пра пабудовы і ўстановы, што знаходзіліся тут у той час. Экспазіцыйная плошча складае 110 квадратных метраў. Экспануюцца 196 музейных прадметаў.
Назва вуліцы — Ніжне-Пакроўская — з'явілася пасля таго, як у 1781 г. у канцы былой вуліцы Вялікай была пабудавана Пакроўская царква. У канцы XVIII ст. на карце Полацка, ніжэй і вышэй храма выцягнуліся ў напрамку да старажытнай Сафіі, паралельна Заходняй Дзвіне, Верхне-Пакроўская і Ніжне-Пакроўская вуліцы. Царква згарэла падчас вялікага полацкага пажару ў маі 1900 г. Некалькі разоў рабіліся захады па аднаўленню храма. Толысі ў кастрычніку 2004 г. палачанам удалося здзейсніць задуманае. Пакроўская царква зноў існуе, і вуліца на беразе Дзвіны таксама можа ў хуткім часе вярнуць сабе сваю былую назву.
- 63.3(4Беи) Арлоў,У. Адкуль наш род / У.Арлоў.- Мн., 1996.-с. 81.
- Падліпскі,А. Домік Пятра I ў Полацку / А.Падліпскі // Чырвоная змена.- 1969.- 30 жніўня. МБА
- Петр I ў Беларусі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі.- 1973.- №3.- с.37-40.
220 гадоў таму (1787) у Полацкім езуіцкім калегіуме адчынены музей і карцінная галерэя.
220 гадоў таму (1787) ў Полацкім езуіцкім калегіуме пачала дзейнічаць друкарня.
210 гадоў з дня нараджэння Зубко Антонія (1797, с.Белае Полацкага павета – 1884), рэлігійнага
дзеяча.
- 63.3(4Беи)я2 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.3.- Мн., 1996.-с. 454 Чз
185 гадоў таму (1822) адкрыўся Полацкі піярскі калегіум.
- Піярскае вышэйшае вучылішча ў Полацку // Бархатцев,С. Из истории Вилейского учебного округа.- Русский архив.- СПб., 1874.-ч.1 МБА
- Жукович,П. Об основании и устройстве главой духовной семинарии при Виленском университете (1803- 1832) / П.Жукович.- СПб., 1887 МБА
- Рождественский,С.В. Исторический обзор деятельности Министерства народного просвещения (1802-1902) / С.В.Рождественский.- СПб., 1902 МБА
- Самусік,А. Піярскае вышэйшае вучылішча ў Полацку / А.Самусік // Народная асвета.- 1998.- №4.- с.141
- Сборник постановлений по Министерству народного просвещения. Т1.- СПб., 1875 МБА
- Старонкі гісторыі і культуры Беларусі.- Мн., 1997 МБА
- 63.3(4Беи)я2 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У6 т. Т.5.- Мн., 1999.- 525.
120 гадоў з дня нараджэння Арсеньева Уладзіміра Паўлавіча (1887 -), рускага хірурга, ураджэнца г. Полацка.
Арсеньеў Уладзімір Паўлавіч, рускі хірург. Заслужаны ўрач РСФСР. Скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Пецярбургу (1912). Працаваў у г. Кімры Цвярской вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў ў шпіталях Паўночна-Заходняга і Паўднёвага фронтаў. У пасляваенныя гады ўзначальваў хірургічнае аддзяленне бальніцы г. Кімры, якая з’яўлялася пастаяннай базай правядзення вытворчай практыкі студэнтаў 2-га Маскоўскага і Калінінскага медінстытутаў. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай зоркі.
- 63.3(4Беи) Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Полацка. – Мн., 2002. – с.784.
115 гадоў з дня нараджэння Гатоўскага Карпа Фядотавіча (1892, в. Залюбежжа Полацкага павета – 1947),
удзельніка рэвалюцыйных падзей ў Полацку.
110 гадоў таму (1897) пабудавана Крэстаўзвіжанская царква.
У цэнтры манастырскага комплексу, злева перад Спаса-Еўфрасіннеўскай царквой. Пабудаваны ў 1893—97 гг. паводле праекта віцебскага губернскага архітэктара У.Ф. Коршыкава. Закладка храма здзейснена 23.5.1893 г. праасвяшчэнным Антанінам.
Помнік манументальнай архітэктуры руска-візантыйскага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Белакаменны амаль цэнтрычны крыжовы ў плане храм завершаны 5 паўсферычнымі купаламі з пазалочанымі крыжамі. Цэнтральны шлемападобны купал на высокім 12-гранным светлавым барабане падтрыманы вуглавымі «апостальскімі» 8-граннымі вежамі з такімі ж купальнымі пакрыццямі. Тры ўваходы аформлены асобнымі прытворамі-рундукамі. Паўкруглая апсіда вырашана ў 2 ярусы, верхні з якіх завершаны конхавым купалам; па баках 2 нізкія рызніцы. На фоне «дашчатай» рустоўкі фасадаў вылучаюцца вузкія высокія арачныя аконныя праёмы, строеныя па цэнтры і здвоеныя па баках. У дэкаратыўнай аздобе фасадаў выкарыстаны закамары, арачныя ўваходныя парталы, паўкалонкі, круглыя медальёны. Па верху фасады акаймоўваюць прафіляваныя карнізы і зубчастыя фрызы. Гмах храма ўзняты на высокі філёнгавы цокаль, што надае будынку ўражлівую манументальнасць.
Архітэктура інтэр'ера спрошчаная. Яго эстэтыка вырашана архітэктанічнымі сродкамі — унутраная прастора развіта ў сферычнае падкупалле, светлавы барабан якога падтрыманы праз ветразі 4 магутнымі крыжовымі ў сячэнні пілонамі; на магутнай арцы прытвора трымаецца галерэя хораў. Такімі ж аркамі адкрываюцца ў прастору сяродкрыжжа бакавыя прыдзелы і апсіда, якая асветлена круглым акном-люкарнай, вылучана драўляным 1-ярусным іканастасам спрошчанай мастацкай трактоўкі. Падлога выкладзена мармуровымі плітамі.
110 гадоў з дня нараджэння Буракова Якава Міхайлавіча (1897), вучонага, кандыдата
сельскагаспадарчых навук, ураджэнца г. Полацка.
- Іванова,Г. Імі ганарыцца наш горад / Г.Іванова // Сцяг камунізму.- 1972.- 22 красавіка
110 гадоў з дня нараджэння Гельштэйна Элізара Маркавіча (1897), урача, заслужанага дзеяча навукі,
ураджэнца г.Полацка.
- Брэжскі,В. Стаў вучоным – медыкам / В.Брэжскі // Сцяг камунізму.- 1983.- 19 кастрычніка.
- Ільніцкі,А. Знакаміты доктар / А.Ільніцкі // Полацкі веснік.- 1997.- 28 лістапада.
- 63.3(4Беи) Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Полацка. – Мн., 2002. – с.786.
110 гадоў з дня нараджэння Дэйніс Любоў Георгіеўна (1897), настаўніцы, ўраджэнкі г. Полацка.
У 1937 годзе закончыла інстытут замежных моў у Маскве. З 1919 па 1941 гады працавала ў Полацку настаўніцай школы 1 ступені, чыгуначнай школы і 10 рускай школы.
У час Вялікай Айчыннай вайны працавала настаўніцай сярэдняй школы п. Шчучча Курганскай вобласці.
Пасля вызвалення г. Полацка ад немецка-фашысцкіх захопнікаў зноў вярнулася ў свой горад і працавала дырэктарам няпоўнай сярэдняй школы № 2 г. Полоцка.
З 1959 года знаходзілася на заслужаным адпачынку, прымала актыўны ўдзел у рабоце сярод піянераў і школьнікаў.
Любоў Георгіеўна на працягу ўсяго свайго жыцця аддавала веды, вопыт і энергію справе навучання і выхавання падрастаючага пакалення.
За заслугі перад Радзімай узнагароджана Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, многімі медалямі , Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
17 кастрычніка 1983 года пасля пряцяглай і цяжкай хваробы Любоў Георгіеўна памерла.
110 гадоў з дня нараджэння Рэйнус Абрама Міхайлавіча (1897), прафесара, ўраджэнца г. Полацка.
У 1917 годзе паступіў на медыцынскі факультэт Саратаўскага ўніверсітэта, але грамадзянская вайна паклікала юнака ў рады абаронцаў маладой рэспублікі Саветаў.
У 1920 годзе чырвонаармеец Рэйнус зноў ў ліку студэнтаў Саратаўскага, а крыху пазней Пермскага ўніверсітэта, якія ён скончыў ў 1923 годзе.
Яшчэ студэнтам Абрам Міхайлавіч асаблівую ўвагу праяўляў да вывучэння хвароб вуха, горла і носа і пасля заканчэння ўніверсітэта стаў працаваць асістэнтам кафедры па гэтай спецыяльнасці спачатку ў Данскім універсітэце ( г. Растоў-на-Доне), а затым ужо ў якасці загадчыка кафедры ў Кубанскім медыцынскім інстытуце імя Чырвонай Арміі.
Навуковыя інтарэсы Рэйнуса датычыліся многіх актуальных пытанняў лячэння хворых, якія пакутуюць захворваннямі вуха, горла і носа.
Прафесар удзіляў увагу і такому распаўсюджанаму захворванню як запаленне сярэдняга вуха. Ім былі праведзены назіранні, якія датычаць эфектыўнасці прымянення пры гэтым гразелячэння і лячэння промнямі Рэнгена.
Апошнія 29 пасляваенных гадоў Рэйнус загадваў кафедрай Крымскага медінстытута. Тут ён шмат увагі ўдзяляў выхаванню новых кадраў медыцынскай навукі, быў настаўнікам 17 кандыдатаў навук.
Памер Абрам Міхайлавіч ў 1972 годзе.
- Бржэскі,В. Палачанін прафесар Рэйнус / В.Бржэскі.- Сцяг камунізму.- 1984.- 4 верасня.
110 гадоў з дня нараджэння Рэзнікава Арона Барысавіча (1897-1965), удзельніка рэвалюцыйных падзей ў
Полацку.
110 гадоў з дня нараджэння Мясаедава Аляксандра Ільіча (1897-1920), удзельніка рэвалюцыйных падзей ў
Полацку.
110 гадоў з дня нараджэння Ліхачова Івана Міхеевіча (1897-1975), Ганаровага грамадзяніна г. Полацка.
- Лихачев,В.И. Почетные граждане города Полоцка / В.И. Лихачев. – Мн., 1979. – с.5.
105 гадоў з дня нараджэння Лапенкі Варфаламея Якаўлевіча (1902-1942), аднаго з кіраўнікоў
падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, ураджэнца Полацкага раёна.
105 гадоў з дня нараджэння Савенкі Васіля Ульянавіча (1902, г. Полацк - ), удзельніка рэвалюцыйных
падзей у Полацку.
Сава Ульянавіч Савенка нарадзіўся у вёсцы Істоміна Ефрасінеўскай воласці. Рэвалюцыя застала яго ў акопах першай імперыялістычнай вайны. З восені 1915 года Сава Ульянавіч быў у дзеячай арміі. Ужо ў той час, быў камандзірам кулямётнай каманды. У пачатку зімы 1917 года батаьён атрымаў загад накіравацца ў Полацк, каб дапамагчы ўстанаўленню Савецкай улады на тэрыторыі Полацкага ўезда.
Станаўлення новай улады ў Віцебскай губерні праходзіла ў жорсткай барацьбе з конррэвалюцыяй .У лютым 1918, калі германскія войскі, парушыўшы перамір'е, перайшлі ў наступленне, чырвонаармейскія атрады на тэрыторыі Полацкага ўезда перагарадзілі ім шлях. Стойкасць, гераізм праявілі тут чырвонаармейцы кулямётнай роты, якую ўзначальваў Сава Ульянавіч. Яны затрымалі рух нямецкіх салдат і тым самым далі магчымасць эвакуіраваць у глыбіню Расіі штабы, ваенную маёмасць.
У 1919 годзе цяжкае раненне прымушае пакінуць службу, і ён вяртаецца да мірнай працы. Прыяджае ў Полацк і працуе ў зямельным аддзеле.
У 1940 годзе змагаўся на фінскім фронце, дзе атрымаў яшчэ адно цяжкае раненне. Далей - лячэнні ў шпіталях. У гады ВАВ ён быў камандзірам асобай часці 22-й Арміі. За мужнасць і адвагу ўзнагароджаны многімі ўзнагародамі краіны.
- 63.3(4Беи)я2 Их именами названы.-Мн.,1987.-с.528. Ч
- Маніс,М. След на зямлі / М.Маніс // Сцяг кам-ма. - 1967. - 19 сакавіка.
- Чыжова,Н. Памятаем герояў / Н.Чыжова // Кам-ны шлях - 1988. - 16 лютага МБА
95 гадоў з дня нараджэння Маніса Мікалая Аляксандравіча (1912-1966), заслужанага настаўніка.
Прымаў удзел у падрыхтоўцы матэрыялаў да кнігі “Памяць”.
90 гадоў таму (1917) заснавана газета “Полацкі веснік”.
90 гадоў з дня нараджэння Шабельнікава Івана Сяргеевіча (1917-1947), Героя Савецкага Саюза
(1945), яго імем названа вуліца ў Полацку.
80 гадоў таму заснаваны Полацкі завод сельскагаспадарчага абсталявання. Зараз ААТ “Тэхналіт
Полацк”.
80 гадоў таму (1927) пабудавана новая пажарная каланча і пажарнае дэпо на Савецкай вуліцы
70 гадоў таму адкрыта Полацкае медыцынскае вучылішча.
55 гадоў з дня устанаўлення (1952) Помніка на Брацкіх могілках савецкіх воінаў па вул. Суворава на
Грамоўскіх могілках.
45 гадоў таму (1962) выпушчана выдавецтвам АН Беларусі кніга “Полацк: гістарычны нарыс”.
45 гадоў таму (1962) ў Наваполацку адкрыта бібліятэка імя Маякоўскага.
40 гадоў таму (1967) ў Полацку постановлением бюро ГК КПБ и исполкома горсовете было учреждено
звание «Почетный гражданин города Полоцка».
- Лихачев,В.И. Почетные граждане города Полоцка / В.И. Лихачев. – Мн., 1979.
40 гадоў таму (1967) устаноўлены помнік “Клятва партызан” ў парку 50-годдзя Савецкай улады.
40 гадоў таму (1967) адчыніла дзверы гарадская бібліятэка № 3 (філіал № 4) у раёне Ноукі.
20 гадоў таму (1987) ў Полацку адкрыты музей гісторыі і архітэктуры Сафійскага сабора.
20 гадоў таму адкрыта (1987) СШ№6 у раёне Марыненка.
20 гадоў таму ўстановўлены (1987) помнік З.М. Тусналобавай-Марчанка па вул. 23-х Гвардзейцаў, 1
20 гадоў таму заснавана (1987) Музей-кватэра Героя Савецкага Саюза З.М. Тусналобавай-Марчанка.
10 гадоў таму (1997) адноўлены крыж Еўфрасінні Полацкай брэсцкім мастаком Мікалаем Кузьмічом.
10 гадоў таму (1997) створаны народны жаночы вакальны квартэт “Меланж” гарадскога Палаца культуры.
10 гадоў таму (1997) створаны узорны ансамбль харэаграфічных мініяцюр “Гранд-Па” Полацкай дзіцячай
школы мастацтваў.
10 гадоў з дня смерці Пятрэнкі Мікалая Макаравіча (1919-1997), Ганаровага грамадзяніна горада Полацка
(1995).
Студзень
1 студзеня 100 гадоў з дня нараджэння Рапейкі Максіма Восіпавіча (1907-1940,, героя Савецкага Саюза, ураджэнец г. Полацка.
- 63.3(4Беи)622.78 Герои Советского Союза. Краткий словарь .- М., 1988.
- 63.3(4Беи) Лихачев,В. Герои- полочане / В.Лихачев.- Полоцк, 1992.-с. 88-93.
- Фралоў,П. Яшчэ адзін палачанін – герой / П.Фралоў // Сцяг камунізму.- 1989.- 22 лютага.
1 студзеня 85 гадоў з дня нараджэння Падсадніка Мікалая Георгіевіча (1922-1975), Героя Савецкага
Саюза, ураджэнца в.Вушы Полацкага р-на.
7 студзеня 100 гадоў з дня нараджэння Палявога Івана Сцяпанавіча (1907-1944), Героя Савецкага
Саюза (1945), воіна-вызваліцеля Полацка.
19 студзеня 110 гадоў з дня нараджэння Серафімава Васіля Сцяпанавіча (1897-1972), кандыдата
эканамічных навук, ураджэнца Полацкага раёна.
20 студзеня 85 гадоў з дня нараджэня Айтыкава Ізгуты Курманбаевіча (1922-1944), Героя Савецкага
Саюза (1944). Яго імем названа вуліца і ўстаноўлены бюст у Полацку.
Айтыкаў Ізгуты Курманбаевіч (20.1.1922, с. Таргын Уланскага р-на Казахстанскай вобл. - 25.7.1944). На фронце з мая 1942. Вызначыўся пры вызваленні Сіроцінскага р-на. 22.6.1944 каля вёскі Плігаўка батальён на чале з камсоргам старшыной Айтыкавым прарваў абарону праціўніка і з баямі прайшоў па тыле 6 км. 3.7.1944 у ліку першых прарваўся ў Полацк, з ходу фарсіраваў Зах. Дзвіну і адбіваў контратакі праціўніка да поўнага вызвалення горада. Загінуў у баі. У Полацку пастаўлены бюст.
- 63.3(4Беи)622я2 Беларусь у ВАВ, 1941-1945. - Мн., 1990. - с.27.
- Віннічэнка,П. Шчаслівы след: Аб І.Айтыкаву, які ў баях на полацкім напрамку асабіста знішчыў больш за 20 акупантаў. За гэтыя подзвігі яму было прысвоена званне Героя Сав. Саюза / П.Віннічэнка // Сцяг кам-му. - 1984. - 23 чэрвеня.
- 63.3(4Беи)я2 Их именами названы…: Энциклопедич. справочник. - Мн., 1987. - с.24.
- Макееў,І. Аб ім складаюць легенды / И.Макееў // Віц. рабочы. - 1980. - 10 чэрвеня. МБА
- Овод,Ф. В памяти народной / Ф.Овод // Сов. Белоруссия. - 1973. - 16 февраля. МБА
- Швец,П. Герой з Таргына / П.Швец // Сцяг кам-ма. - 1967. - 1 верасня.
31 студзеня 95 гадоў з дня нараджэння Панкрат Ганны Купрыянаўны (1912), беларускай актрысы,
заслужанай артысткі БССР, ураджэнкі г. Полацка.
Ганна Купрыянаўна Панкрат - заслужаная артыстка БССР (1962). Скончыла студыю БДТ-1( Беларускі тэатр імя Я.Купалы, 1934, педагог Л.Літвінаў). Працавала ў гэтым тэатры (1933-1937 г.г.), Бабруйскім калгасна-саўгасным (1938-1941г.г.), Бабруйскім абласным драматычным (1947-1972 г.г.) тэатрах.
Выканаўца характарных, драматычных роляў. Актрысе ўласціва спасціжэнне сацыяльнай прыроды вобраза, пластычнасць знешняга малюнка ролі. Яркія, праўдзівыя характары стварыла ў беларускім репертуары : Настулька і Вера Міхайлаўна ("“Партызаны" і “Хто смяецца апошнім” К.Крапівы), у Бабруйскім калгасна-саўгасным тэатры, Ганна Іванаўна (“Гэта было ў Мінску” А.Кучара, Паліна “Трыбунал” А.Макаёнка) у Гродзенскім тэатры і інш.
- 83.3(4Беи) Энцыклапедыя гісторыі літаратуры і мастацтва Беларусі. У5 т. Т.12.- Мн., 1987.- с. 165.
- 63.3(4Беи) Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Полацка. – Мн., 2002. – с.789.
Люты
8 лютага 85 гадоў з дня нараджэння Руднова Аркадзя Андрэевіча (1922-), Героя Савецкага Саюза
(1945), воіна-вызваліцеля Полацка.
10 лютага 100 гадоў з дня нараджэння Валенціка Дзмітрыя Данілавіча (1907), Героя Савецкага
Саюза, ўраджэнца в. Райкова Полацкага павета.
- 92 Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т.3.- Мн., 1996.- с. 479.
- 63.3(4Беи)622я2 Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1944.-Мн., 1990.- с. 113.
- 63.3(4Беи)622.78 Герои Советского Союза. Краткий библиографический словарь. В 2-х т. Т.1.- Мн., 1987.- с.236.
- 63.3(4Беи) Лихачев,В. Герои- полочане / В.Лихачев.- Полоцк, 1992.
- Ліхачоў,У. Бомбы ў цэль / У.Ліхачоў // Сцяг камунізму.- 1984.- 28 лістапада.
- Ліхачоў,У. Наш зямляк – герой дзвюх войнаў / У.Ліхачоў // Сцяг камунізму.- 1990.-19, 20, 22 чэрвеня.
- Лихачёв,В. Жизнь- подвиг / В.Лихачёв // Трудовая смена.- 1984.- 23 февраля. МБА
- Лихачёв,В. Командир бомбардировщиков / В.Лихачев // Химик.- 1983.- 22 февраля.
- Салаўёў,М. Чырвоны сокал / М.Салаўёў // Сцяг камунізму.- 1980.- 17 мая.
- 63.3(4Беи)622 Навечно в сердце родном.-Мн., 1984.- с.84.
- 63.3(4Беи) Памяць: Полацкі раён.- Мн., 1999.- с. 200.
- Радашкевіч,А. Нашы землякі - героі / А.Радашкевіч // Сцяг камунізму.- 1967.- 9мая.
20 лютага 85 гадоў з дня нараджэння Садчыкава Фёдара Ільіча (1922-), Героя Савецкага Саюза (1945), воіна-
вызваліцеля Полацка.
23 лютага 95 гадоў з дня нараджэння Хадкевіча Тараса Канстанцінавіча (1912-1975), пісьменніка,
ураджэнца Верхнядзвінскага раёна. Яго жыццё звязана з Полацкам.
Беларускі пісьменнік Тарас Хадкевіч зусім маладым хлопцам хадзіў па вуліцах Полацка, марыў пра будучае, складаў свае першыя вершы. І не мог сабе ўявіць тады, што ягонае імя будзе насіць адна з вуліц старажытнага горада.
Тарас Канстанцінавіч нарадзіўся 23 лютага ( 7 сакавіка) 1912 года ў вёсцы Шайтарава ў сялянскай сям'і. Скончыў Валынецкую сямігодку і ў 1926 годзе паступіў ў Полацкі педагагічны тэхнікум, адначасова працаваў у акруговай газеце "Чырвоная Полаччына".
З дзяцінства будучы пісьменнік палюбіў свой прыдзвінскі край з яго чароўнымі салаўінымі спевамі ўлетку і снежнымі завеямі, пасля якіх зямля пакрываецца цудоўным блакітным дываном…
У Полацк, у акруговую газету "Чырвоная Полаччына", ён прыслаў свае першыя вершы.
З восені 1928 года Тарас Хадкевіч - штатны супрацоўнік "Чырвонай Полаччыны". Ён шмат піша.
У 1931 годзе Т.Хадкевіч паступіў на літаратурны факультэт педінстытута імя М.Горкага, дзе сумяшчаў вучобу з працай у рэдакцыі газеты "Рабселькор", а затым у "Чырвонай змене" і ў "Звязде". У 1932 годзе Белдзяржвыдавецтва выдала яго першы зборнік вершаў "Смялей, таварыш!"
З 1934 па 1936 год служыў у Чырвонай Арміі, затым працаваў карэспандэнтам газеты "Звязда".
Доўга падыходзіў пісьменнік да вялікага мастацкага палатна пра роднае Наддзвінне. Яго апошні раман "Песня Дзвіны", у якім расказваецца пра родную Полаччыну, пра вялікія змены, якія адбыліся на старажытнай зямлі, на якой паўсталі велічны хімічны комплекс, прыгожы юны Наваполацк.
- Агняцвет Э. Наш незабыўны Тарас // ЛіМ. - 1997. - 14 сакавіка. - с.12. МБА
- Гальпяровіч Н. Пясняр з Наддзвіння // Сцяг кам-му. - 1977. - 5 студзеня.
- Собаль В. Час быў гарачы: Тарас і Полацк // Віц. рабочы. - 1997. - 7 сакавіка. - с.7. МБА
Сакавік
3 сакавіка 940 гадоў таму адбылася (1067) бітва на р. Няміга паміж войскамі Яраславічаў і
полацкага князя Усяслава Брачыслававіча.
Міжусобныя войны аслабілі моцнае калісьці Полацкае княства. Аўтар "Слова..." звяртаецца да Яраслававых і Усяслававых унукаў з прапановай "схаваць мячы свае", бо варожасць князёў "наводзіць паганых на зямлю Рускую". 3 глыбокім драматызмам малюецца бітва паміж князямі Кіева і Полацка:
На Нямізе галовы сцелюць снапамі,
Харалужнымі малоцяць цапамі,
жыццё кладуць на таку злюцела,
веюць душу ад цела.
Нямігі крывавыя берагі
не збожжам былі засеяны зноў -
засеяны касцьмі рускіх сыноў.
Полацкі князь Усяслаў, адзін з удзельнікаў бітвы на Нямізе, паказваецца смелым, удачлівым, хітрым і, нават, у адпаведнасці з паданнем надзяляецца чарадзейнымі рысамі ("Уночы ваўком рыскаў, з Кіева паспяваў да пеўняў да Тмутараканя"). Аўтар згадвае эпізод з багатага на падзеі жыцця Усяслава Чарадзея, калі ён на нейкі час заняў пасад князя ў Кіеве.
Яраслаўна, жонка Ігара, плача над лёсам палоннага мужа. Яна звяртаецца да ветру, сонца, Дняпра са сваім горам, просіць дапамагчы князю, вярнуць яго дамоў жывым.
У адну з начэй князь Ігар уцякае з палону. Гоняцца за ім Гзак і Канчак, але Ігар шчасліва вяртаецца на родную зямлю.
Заканчваецца твор услаўленнем князёў і іх воінаў, якія "бароняць хрысціян ад паганай чужыны".
- 63.3(4Беи) Чаропка,В. Імя у летапісе / В.Чаропка.- Мн., 1994
9 сакавіка 80 гадоў з дня нараджэння Лісіцына Петра Сцяпанавіча (1927), празаіка, ураджэнца г. Полацка.
- 92 Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9.- Мн., с. 283.
- 91.9:83 Беларускія пісьменнікі: бібліяграфічны слоўнік у 6 т. Т.4.- Мн., 1994.-с. 48-49.
- 83.3(4Беи) Беларускія пісьменнікі (1917- 1990): даведнік.- Мн., 1994.- с.335-336. А 4
- Бярозка,У. Хвалююча пра перажытае: Пятро Лісіцын, пісьменнік, нарадзіўся ў Полацку / У.Бярозка // Віцебскі рабочы.- 1997.- 1 сакавіка.-с.7. МБА
- 63.3(4Беи) Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Полацка. – Мн., 2002. – с.788.
15 сакавіка 285 гадоў з дня нараджэння Лянкевіча Габрыэля (1722-1798), каталіцкага рэлігійнага дзеяча,
архітэктара, педагога, ураджэнца Полацкага раёна.
15 сакавіка 90 гадоў таму (1917) ў Полацку створаны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
22 сакавіка 85 гадоў з дня нараджэння Конанавай Марыі Сцяпанаўны (1922), дзяржаўнага дзеяча БССР, ураджэнкі г. Полацка.
Красавік
12 красавіка 120 гадоў з дня нараджэння Брэжгі Баляслава Рычардавіча (1887-1957), археолага, гісторыка,
археографа, філолага. Аўтара больш як 100 навуковых прац, каля 30 з іх прысвечаны гісторыі Віцебска і Полацка.
19 красавіка 95 гадоў з дня нараджэння Прокшы Леаніда Януаравіча (1912), празаіка, члена СП Беларусі з 1961
г., ураджэнца г. Полацка.
Нарадзіўся ў Полацку ў сям’і рабочага. Бацька Януары Мацвеевіч быў батраком, рабочым на млыне, фабрыках і заводах, рамізнікам. Маці Макадзія Антонаўна была рабочай, хатняй гаспадыняй.
Дзяцінства і юнацтва Леаніда Прокшы прайшлі ў Віцебску. Тут скончыў сямігодку. У 1931 годзе закончыў Мінскі педтэхнікум. У 1937-1940 гадах працаваў літсупрацоўнікам газеты “Віцебскі рабочы”. У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў ваенным журналістам. Скончыў Ваенна-палітычную акадэмію (1955), працаваў загадчыкам аддзела часопіса “Камуніст Беларусі”(1956-1958г.г.).
Член СП Беларусі з 1961 года. Літаратурную дзейнасць пачаў з 1937 года. Першае апавяданне “Порка” было змешчана ў зборніку “Франтавыя апавяданні” ў 1942 годзе. У гады вайны апавяданні, гумарэскі, памфлеты, якія выкрывалі фашыстаў, змяшчаліся ў розных газетах.
Пісьменнік адгукаецца на самыя актуальныя праблемы сучаснасці, раскрывае надзённыя пытанні міжнароднага жыцця. Піша на беларускай , рускай і польскай мовах.
- 91.9:83 Беларускія пісьменнікі: Бібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т.5.- Мн., 1995.-с. 52-57.
- 83.3(4Беи) Беларускія пісьменнікі (1917- 1990): Даведнік.- Мн., 1994.- с.440-441.
- Крюкова,А.Л. Прокша / А.Л.Прокша // Детская литература.- 1985.- №1.- с.70. МБА
- Грамадзянская актыўнасць пісьменніка // Віцебскі рабочы.- 1982.- 17 красавіка.- с.4. МБА
- Марцинович,А.Л. Прокша. Выстрелы над яром / А.Л.Марцинович // Детская литература.- 1979.-№10 .-с.36.
20 красавіка 40 гадоў таму адкрыўся Дом гандлю (1967).
Май
Май 85 гадоў таму(1922) узнікла піянерская арганізацыя ў Полацку.
6 мая 90 гадоў з дня нараджэння Нячаева Вячаслава Піліпавіча (1917-), Героя Савецкага Саюза
(1945), воіна-вызваліцеля Полацка.
Чэрвень
1 чэрвеня 60 гадоў таму (1937) арганізаваны гарадскі аддзел сацыяльнага забеспячэння.
Чэрвень 135 гадоў таму (1872) заснавана Полацкая настаўніцкая семінарыя. У 1918 г. пераўтворана ў
педагагічны тэхнікум. З 1994 г. педагагічны каледж імя Ф. Скарыны.
- Аб узнагароджанні Полацкага педагагічнага вучылішча імя Ф.Скарыны Міністэрства вышэйшай і сярэдняй адукацыі БССР Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 13 ліпеня 1967 // Сцяг камунізму.- 1967.- 16 ліпеня.
- Архіпец,У. Наша педагагічнае. Да 90-годдзя Полацкага педвучылішча / У.Архіпец // Сцяг камунізму.- 1962.- 3 чэрвеня.
- Бандарэнка,Т. Раскажу пра калегу: 120 год педвучылішчу / Т.Бандарэнка // Полацкі веснік.- 1992.- 1верасня
- Бакум,Н.Ф. Роль кабинета изобразительного искусства: опыт оснащения и использования кабинетов в Полоцком педучилище / Н.Ф.Бакум // Специалист.- 1993.- №3.- с.7. МБА
- Гальпяровіч,Н. Напярэдадні святкавання: Да 100-годдзя педвучылішча / Н.Гальпяровіч, К.Жарнасек // Сцяг камунізму.-1972.- с. 20 чэрвеня.
- Грамадзянін і чалавек: Пацэй П.К.- былы дырэктар Полацкага каледжа (1918-1997). Некралог // Полацкі веснік.- 1997.- 20 чэрвеня.
- Ліхачоў,У. Воін, педагог, патрыёт: Аб былым дырэктары Полацкага педвучылішча – Пацэй Петр Купрыянавіч (з 1962 па 1978г.) / У.Ліхачоў // Сцяг каумнізму.- 1988.- 22ліпеня.
- Краўчанка,В.Ю. Навукова – практычныя канферэнцыі: з вопыту работы Полацкага педкаледжа / В.Ю.Краўчанка // Народная асвета.- 2000.- №1.- с. 156-159.
- Маніс,М. Ганарымся імі: Полацкаму педвучылішчу 110 год / М.Маніс // Сцяг камунізму.- 1977.- 29 студзеня
- Марковіч,А. Тут становяцца педагогамі / А.Марковіч // Сцяг камунізму.-1977.- 29 студзеня.
- Полацкі педкаледж: Ступені росту // Вышэйшая школа.- 2000.-№1.-с.65-68.
- Полацкаму каледжу- 100 гадоў // Сцяг камунізму.- 1972.- 27 кастрычніка.
- Савицкий,А. Об одном рукописном издании / А.Савицкий // Большевистское знамя.- 1952.- 6 января.
- Смирнов,Е.М. Полоцкая учительская семинария за 30 лет ее существования / Е.М.Смирнова.- Витебск, 1902. МБА
- Старэйшая з старэйшых // Полацкі веснік.-1992.- 13 кастрычніка.
- Ярмак,Н. С юбилеем: стихотворение выпускникам педучилища, теперь уже моим коллегам, посвящается / Н.Ярмак // Полацкі веснік.- 1992.- 13 кастрычніка.
- Шаўчэнка,Л. У нагу з часам: Полацкі педагагічны каледж / Л.Шаўчэнка // Полацкі веснік.- 2001.- 9 студзеня.
- Ядзевіч,Т. Маё вучылішча: Навучэнка Полацкага педвучылішча расказвае аб сваёй вучобе, аб жыцці вучылішча / Т.Ядзевіч // Сцяг камунізму.- 1984.- 3 сакавіка.
10 чэрвеня 195 гадоў таму (1812) пачала дзейнасць Полацкая езуіцкая акадэмія, першая вышэйшая
навучальная установа на тэрыторыі тагачаснай Беларусі. Закрыта 13.3.1820 г. Адкрыццё Полацкай акадэміі, якая мела ўсе правы ўніверсітэтаў.
Указ аб заснаванні Полацкай езуіцкай акадэміі быў прыняты ў студзені 1812 г., а афіцыйнае яе адкрыццё адбылося за тыдзень да пачатку Айчыннай вайны.
Полацкая езуіцкая акадэмія складалася з трох факультэтаў: лінгвістычнага, дзе выкладаліся мовы і славеснасць (руская, польская, французская, нямецкая, лацінская, грэчаская і старажытнаяўрэйская); факультэта свабодных навук, на якім выкладаліся філасофія, паэзія, фізіка (агульная, прыватная і доследная), хімія, матэматыка чыстая і прыкладная, натуральнае права, рымскае і народнае права, гісторыя ўсеагульная і гісторыя прыродная; факультэта багаслоўскага, дзе вывучаліся маральнае багаслоўе, дагматычнае, свяшчэннае пісанне, кананічнае права і царкоўная гісторыя.
Выпускнікі акадэміі атрымлівалі чын 14 класа і вучоную ступень. Колькасць студэнтаў у акадэміі дасягала 600, выкладчыкаў было 39. За навучанне бралася ў год са студэнта 600 рублёў. У акадэміі была багатая бібліятэка, добра абсталяваныя кабінеты, адна з буйнейшых у Беларусі друкарня.
Вялікую ўдзельную вагу ў кнігавыданні Беларусі мела выдавецкая дзейнасць царкоўных друкарняў. Адна з іх належала Полацкай езуіцкай акадэміі (1787-1820), потым Полацкаму вышэйшаму піярскаму вучылішчу (1824-1831). За 19 гадоў дзейнасці з яе станкоў выйшла 415 кніг, прычым больш за трэцюю частку іх складала канфесійна-клерыкальная літаратура.
Выдаваліся арыгінальныя і перакладаныя творы антычных класікаў навукі і літаратуры Цэзара, Цыцэрона, Тыбула, Вергілія, працы па філасофіі, мастацкія творы польскай літаратуры. На рускай мове ў Полацку выйшла толькі адна кніга-хрэстаматыя “Краткие выписки, собранные из некоторых писателей в пользу обучающегося юношества российскому языку» (1816).
Полацкая езуіцкая друкарня была заснавана ў адпаведнасці з прывілеем Кацярыны 2 (1787). Первым кіраўніком друкарні быў астроном А. Лянкевіч. Шрыфты друкарня набывала не только ў Маскве, Пецербургу, Варшаве, але і ў Францыі.
Усяго вядомы 82 полацкія выданні. Друкарня выдавала падручнікі і рэлігійную літаратуру на польскай, лацінскай, рускай, французскай, нямецкай мовах і латгальскім дыялекце латышскай мовы.
Прадукцыя полацкай друкарні прадстаўлена такімі кнігамі, як “Кароткі збор рымскай гісторыі”(1788), “Граматыка лацінскай мовы” (1790) і інш. З канца 18 ст. У Полацку друкаваліся календары на польскай мове.
У 1818 і 1820 гг. у полацкай друкарні выходзіў “Miesiecznik Polocki” – першы часопіс на тэрыторыі Беларусі. Выданне вылучалася добрым знешнім і ўнутраным афармленнем. Усяго выдадзена 14 нумароў. Часопіс меў шэсць аддзелаў: літаратура і свабодныя навукі, маральна-філасофскі, фізіка-матэматычны, гісторыя, крытыка, літаратурныя веды.
У 1820 г. маёмасць друкарні полацкіх езуітаў была перададзена ва ўласнаць адкрытага ў Полацку ў 1822 г. Вышэйшага вучылішча ордэна піяраў. За 7 гадоў выдавецкай работы піяры выпусцілі 32 кнігі. Свецкая літаратура была прадстаўлена навучальнымі праграмамі, прамовамі, граматыкай лацінскай мовы, вершаваным зборнікам польскага пісьменніка Я. Аношкі, філасофскім трактатам прафесара Віленскага універсітэта. Выдавецкая дзейнась піяраў спынілася ў 1830 г. у сувязі з выгнаннем іх з Полацка і закрыццём вучылішча. Іх друкарня была перададзена Кіеўскаму універсітэту.
Колькасць студэнтаў у ёй дасягала 600, а выкладчыкаў – 40. Акадэмія складалася з трох факультэтаў: лінгвістычнага (выкладаліся мова і славеснасць: руская, польская, французская, нямецкая, лацінская, грэчаская, старажытнаяўрэйская); свабодных навук (выкладаліся філасофія, паэзія, рыторыка, маральная філасофія, логіка, метафізіка, агульная фізіка, хімія, матэматыка, грамадзянская і ваенная архітэктура, натуральнае права, рымскае і народнае права, гісторыя); багаслоўскага (выкладаліся маральнае і дагматычнае багаслоўе, свяшчэннае пісанне, кананічнае права і царкоўная гісторыя).
У акадэміі навучанне было бясплатным. Прымалі кожнага – багатага і беднага, знатнага і простага.
Навучальны год у акадэміі працягваўся з 15 верасня да 15 ліпеня. Набор на першы курс складаў у сярэднім 100-120 студэнтаў. Агульная колькасць студэнтаў акадэміі складала звыш 800 чалавек.
Навучанне доўжылася 4-5 гадоў. Напрыканцы кожнага курса студэнты павінны былі трымаць іспыт, які працягваўся пасля першага курса 30 хвілін, пасля другога і трэцяга – гадзіну, пасля чацвёртага – 2 гадзіны. Хто не вытрымліваў іспытаў, на наступны курс не пераводзіўся.
Заняткі пачыналіся ў 8 і заканчваліся ў 16 гадзін. З 11 да 13 быў перапынак. Кожная лекцыя працягвалася гадзіну. У аўторак і чацвер было толькі тры лекцыі – з 8 да 11 гадзін раніцы. Пасля абеду ў гэтыя дні студэнты займаліся музыкай, маляваннем, вучыліся танцаваць, выконвалі гімнастычныя практыкаванні, праводзілі спартыўныя спаборніцтвы.
Мовы выкладаліся з 8 да 9 і з 13 да 14 гадзін штодня, пры гэтым цікава адзначыць, што студэнты два дні на тыдні павінны былі абавякова наведваць заняткі па выбранай мове, а ў астатнія дні яны моглі вольна наведваць заняткі па іншых мовах. Беларуская мова не выкладалася і ў навучанні не ўжывалася.
За перыяд з 1814 да 1820 г. у Полацкай акадэміі навуковую ступень доктара тэалогіі і кананічнага права атрымалі 11 чалавек, доктара тэалогіі – 33 чалавека, магістра тэалогіі – 13 чалавек, магістра філасофіі – 9 чалавек, кандыдата філасофіі – 27 чалавек.
13 сакавіка 1820 г. Аляксандр 1 падпісаў указ аб высылцы езуітаў з Расіі. Полацкую акадэмію і падначаленыя ёй навучальныя ўстановы прадпісвалася закрыць.
Рассяліўшыся па свету, езуіты надаюць вялікую ўвагу адукацыі. Яны маюць больш як 8500 школ, 500 каледжаў, 60 універсітэтаў у розных краінах.
Прадстаўнікі Полацкай езуіцкай акадэміі стаялі ля вытокаў стварэння сістэмы адукацыі ЗША, калі пасля забароны яе дзейнасці 20 чалавек паехалі ў гэтую краіну. Доктар Курціус, родам з Полацка, заснаваў у Нью-Йорку першую гімназію. У езуіцкіх вышэйшых навучальных установах ЗША вучацца больш за 120 тыс. студэнтаў.
Некаторыя набыткі з педагогагічнага вопыту Полацкай езуіцкай акадэміі не страцілі сваёй каштоўнасці і сёння.
- Academia Polocensis: Полоцкая акадэмія 16-18 ст.ст // 63.3(4Беи) Арлоў У. Таямніцы Полацкай гісторыі – Мн., 1994. – с.334-373. Аб Ч/з
- Арлоў Ул., Сагановіч Т. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі: 10 чэрвеня 1812 г. адкрыццё Полацкай акадэміі. // Свабода.- 1997 .- 2 ліпеня. МБА
- Арлоў У. Alma mater над Двиной: (Аб гісторыі Полацкай акадэміі 1812 – 1820 гг. // Навіны.- 1998.- 21 жніўня.- с. 6 МБА
- Арлоў У. Alma mater Polocensis: Полацкая акадэмія. 1812 г. / У. Арлоў // Бел мінуўшчына. – 1996. - №3. – с.66.
- Арлоў У. Гісторыя Беларусі: год за годом: 1812. 10 чэрвеня. Адкрыццё Полацкай акадэміі / У. Арлоў, Г. Сагановіч // Белар. мінуўшчына. – 1996. - №1. – с.16.
- Арлоў У. Полацкая акадэмія / У. Арлоў // Голас Радзімы. – 1992. – 25 чэрвеня (26). – с.8. МБА
- Бучынскі Вінцэнцій (1789-1853), філосаф-тэолаг: Праф. філасофіі Полацкай езуіцкай акадэміі // 92 Беларусь: Энцыклапед. даведнік. – Мн., 1995. – с.137. Ч/з
- Главацкі Л. Згадкі пра загубленую прыгажосць: Водгук на арт. Л. Малашэні “Ці стане Полацк зноў універсітэцкім горадам? (Народнае слова, 1992, 25 студзеня). Полацкая акадэмія / Л. Главацкі // Народнае слова. – 1992. – 28 лютага. МБА
- Джумантаева Т.А. Да пытання аб музейных традыцыях Полацка. Музей езуіцкага калегіума / Т.А. Джумантаева // Наша слова. – 1999. – 16 чэрвеня (№24). – с.7; 23 чэрвеня(№25). – с.7. МБА
- Касмылёў В.С. Перадгісторыя стварэння акадэміі езуітаў у Полацку / В.С. Касмылёў // Наш радавод: Матэрыялы міжнар. навук. канф. царква і культура народаў ВКЛ і Беларусі 13 – пач. 20 ст. (Гродна, 28 верасня – 1 кастр. 1992 г.: У 4 кні. Кн. 4. ч.3. – Гродна, 1992. – с.591-595. МБА
- Крывёнак М. Вярнуць бы Полацку былое хараство: Полацкая акадэмія / М. Крывёнак // Нар. слова. – 1992. – 28 лютага. – с.4. МБА
- Ліпень Л. Ад езуітаў засталася спадчына: З навук. – практ. нарады, прысв. 180-годдзю заснавання Полацкай езуіцкай акадэміі. Полацк, 6, 7 чэрвеня 1992 г. / Л. Ліпень // Добры вечар (Добрый вечер). – 1992. – 16 чэрвеня. МБА
- Малашэня Л. Быў Полацк навуковым цэнтрам...: Полацкая акадэмія / Л. Малашэня // Звезда. – 1992. – 1 лютага. МБА
- Малашэня Л. З Полацка пачалася Беларусь: Выкладчыкі Полацкай езуіцкай акадэміі стаялі ля вытокаў стварэння сістэмы адукацыі ў ЗША / Л. Малашэня // Нарднае слова. – 1995. – 14 верасня. МБА
- Малашэня Л. Полацк – душа Беларусі: Адбылася навук. – практыч. Канф., прысвеч. 180-годдзю Полацкай акадэміі / Л. Малашэня // Народнае слова. – 1992. – 25 ліпеня. МБА
- Малашэня Л. Ці стане Полацк зноў універсітэцкім горадам?: Полацкая акадэмія / Л. Малашэня // Нар. слова. – 1992. – 25 студзеня. – с.5. МБА
- Невядомы мастак: Партрэт М. Квіена, выкладчыка Полацкай езуіцкай акадэміі, прафесара старажытных усходніх моваў, 2-я пал. 18 ст. // Спадчына. – 1992. - №5.
- Подлипский А. Полоцкая кунсткамера: О музее Полоцкой академии / А. Подлипский // Химик. – 1981. – 21 апреля
- Полацкай Езуіцкай акадэміі бібліятэка // 92 Беларусь: энцыклап. даведнік. – Мн., 1995. – с.588. Ч/з
- Полацкая езуіцкая акадэмія // 83.3Беля2 Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. Т.4. – Мн., 1986. – с.323. Ч/з С/б
- Полацкая Езуіцкая акадэмія // 92 Беларусь: энцыклап. даведнік. – Мн., 1995. – с.589. Ч/з
- Полацкая акадэмія // Во славу Родіны. – 1992. – 10 апреля. МБА
- Самусік А. Праект адкрыцця щніяцкай духоўнай акадэміі ў Полацку/ А. Самусік // 63.3(4Беи) З гісторыі щніяцтва ў Беларусі. – Мн., 1996. – с.117. Ч/з
- Сапунов А.П. Заметки о коллегии и академии иезуитов в Полоцке. – Витебск, 1890. – 34 с. МБА
- Сапунов А.П. Заметки о коллегии и академии иезуитов в Полоцке: Для всех интересующихся историей католицизма в Беларуси / А.П. Сапунов. – Полоцк: Изд. Л. Ф. Данько, 1997. МБА
- Сапунов А.П. Заметка по делу об основании Полоцкой иезуитской коллегии и об имениях ее (1581 г.) / А.П. Сапунов // Витебские губернские ведомости. – 1887. - №39-44. МБА
- Сапунов А.П. Коллегия и академия иезуитов в Полоцке / А.П. Сапунов // Витебские губернские ведомости. – 1887. - №17, 21. МБА
- 26.89(4Беи) Смоліч А. Геаграфія Беларусі. – Мн., 1993. – с.210-211. Ч/з
- Смоленчук А.Ф. Полацкая акадэмия 1812-1820 гг. // Наш радавод. – У 4 кн. – Кн.4, ч.3. – Гродна, 1992. – с.596-602. МБА
- Цыбуля В.А. Бібліятэка Полацкай езуіцкай акадэміі: Існавала з 16 ст. да 1820 г. / В.А. Цыбуля // 63.3(4Беи)я2 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.2. – Мн., 1994. – с.37. Ч/з
- Шайкоў В. “Обреченная” Акадэмія / В. Шайкоў // 63.3(4Беи) Полацк: карані нашага радавода. – Полацк, 1996. – с.173. Ч/з
- Шайкоў В. Полацкая езуіцкая акадэмія (1812-1820 гг.) / В. Шайкоў // Бел. гістарычны часопіс. – 1995. - №4. – с.73.
- Шайкоў В. Полацкая акадэмія / В. Шайкоў // Полацкі веснік. – 1996. – 9 жніўня; 13 жніўня.
- Шалькевіч В. Полацкая езуіцкая акадэмія (1812-1820) / В. Шалькевіч // 63.3(4Беи)я2 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6т. Т.5. – Мн., 1999. – с.531. Ч/з
- Шалькевіч В.Ф. З гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі ў першай трэці ХІХ ст.: (Полацкая езуіцкая акадэмія) //Вест. БДУ. сер.3.- 1992.- №2. МБА
- Шалькевіч В.Ф. Полацкая езуіцкая акадэмія: (Існавала ў 1812 – 20. Засн 10.6.1812 у Полацку на базе Полацкага езуіцкага калегіума). // 92 Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12 – Мн., 2001.- с. 459
11 чэрвеня 140 гадоў таму (1867) пры Мікалаеўскай царкве ў Полацку было арганізавана праваслаўнае
брацтва Св. Мікалая і Прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
30 чэрвеня 35 гадоў таму (1972) адкрыты УП « Полоцкий пивоваренный завод».
Предприятие введено в эксплуатацию 30 июня 1972 года с годовой мощностью по производству пива – 1855 тыс. дал, солода – 3300 тонн. В 1988 году был освоен выпуск минеральной воды «Полоцкая-1» с годовой производственной мощностью 4 млн. бутылок. В течение 2002 года была проведена реконструкция предприятия с целью расширения ассортимента выпускаемой продукции.
В ассортимент выпускаемой продукции входит 13 сортов светлого и 5 тёмного пива с плотностью начального сусла 10- 14 %.
В ассортиментном разрезе продукция предприятия выглядит следующим образом: пиво – «Альтаир», «Ячменное», «Юбиляр», «Визит», «Конкурент», «Жигулевское особое», «Золотая нива», «Князь Рогволод», «Идрицкое», «Бестарное», несколько видов минеральной воды.
Технология производства на все выпускаемые сорта пива разработана специалистами завода. Пиво производится из экологически чистого сырья, без применения стабилизаторов и консервантов. Для производства используется вода из глубинных скважин, пробуренных на территории завода. Пиво разливается в стеклянные бутылки ёмкостью 0,5 л, ПЭТ – бутылки, металлические бочки (кеги) ёмкостью 30 и 50 л.
Предприятие уделяет должное внимание обновлению ассортимента продукции, замене сортов пива, не пользующихся спросом, на новые, более полно удовлетворяющие запросы потребителей.
Вся вырабатываемая предприятием продукция сертифицирована, прошла проверку в центре стандартизации и метрологии на показатели безопасности употребления и хранения (наличие солей тяжелых металлов, микробиологическое и радиологическое обследование) и реализуется на территории Республики Беларусь и Российской Федерации.
Важно отметить ее экологическую чистоту. Кроме того, завод производит солод пивоваренный (ячменный).
В течение ближайшего времени техническое перевооружение производства позволит предприятию выпускать высококачественное пиво, отвечающее мировым стандартам, и тем самым поднять престиж белорусского производителя на качественно новый уровень.
Ліпень
4 ліпеня 75 гадоў з дня нараджэння Коршуна Леанарда Іванавіча (1932), кандыдата тэхнічных
навук, прафесара, ураджэнца г. Полацка.
- 92 Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т.8.- Мн., 1999.- с. 425.
- Коршун,Л.И. Строительная механика / Л.И.Коршун.- Мн., 1986. МБА
- 63.3(4Беи) Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Полацка. – Мн., 2002. – с.787.
11 ліпеня 40 гадоў таму (1967) адкрылася мемарыяльная дошка легендарнаму палкаводцу
грамадзянскай вайны Яну Фабрыцыусу.
На вуліцы Савецкай , ля невялікага двухпавярховага доміка, што стаіць непадалёку ад плошчы, вісіць мемарыяльная дошка легендарнаму палкаводцу грамадзянскай вайны Я.Ф.Фабрыцыусу. Ён у 1921-1923 гадах узначальваў курсы камсастава ў Полацку , жыў у гэтым невялікім доміку.
На мемарыяльнай дошцы залатымі літарамі выведзена дата знаходжання Фабрыцыуса ў Полацку.
На мітынгу адкрыцця мемарыяльнай дошкі ўступнае слова гаворыла загадчыца гарадскога аддзела культуры Рудава Т.Д. Затым сваімі ўспамінамі падзяліўся былы выкладчык курсаў камсастава Іван Пятровіч Дэйніс, якому пашанцавала працаваць пад кіраўніцтвам Яна Фабрыцыуса.
Так у біяграфіі старажытнага горада была адкрыта яшчэ адна старонка славы векапомных дзён.
- Абалціня,З. На хутары “Вантсрэйбеі”: Да 105- годдзя з дня нараджэння Яна Фабрыцыуса / З.Абалціня, В.Ільін // Сцяг камунізму.- 1982.- 9 ліпеня.
- Стадольнік,І. Слаўнаму сыну Кастрычніка / І.Стадольнік // Сцяг камунізму.- 1967.-11 ліпеня.
14 ліпеня 80 гадоў з дня нараджэння Штыхава Георгія Васільевіча (1927), археолага, гісторыка, які даследаваў гісторыю Полаччыны.
Георгій Васільевіч, зорка першай велічыні на навуковым небасхіле нашай краіны, няўрымслівы даследнік беларускай мінуўшчыны, археолаг Божай міласцю…
Шлях да галоўнай справы свайго жыцця ў Георгія Васільевіча быў не простым. Аспірантам інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР ён стаў , па сучасных мерках, давалі позна, у 32 гады, кандыдацкую дысертацыю на тэму "Старажытны Полацк IX-XII ст.ст” абараніў , натуральна , яшчэ пазней… і пачаліся археалагічныя вандроўкі Георгія Васільевіча па роднай Беларусі – Віцебск, Заслаўе, Барысаў, Лукомль, Копысь, Мінск, Орша… Але першай і найвялікшай любоўю археолага застаўся старажытны Полацк, у раскопках якога ён удзельнічаў на працягу васьмі палявых сезонаў – спачатку як аспірант, а потым і як кіраўнік экспедыцыі. Менавіта ён навукова пацвердзіў , што , памянёны ў “Аповесці мінулых гадоў” пад 862 годам , Полацк сапраўды існаваў на той час як горад.
З 1962 года Штыхаў – навуковы супрацоўнік, з 1981 – загадчык сектара, з 1988 – загадчык аддзела зон новабудоўляў, а з 1993 года – загадчык аддзела археалогіі і гісторыі Полацкай зямлі інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі. З 1992 года стаў прэзідэнтам Беларускай асацыяцыі ахвяр палітычных рэпрэсій.
За плячыма таленавітага археолага, з 1983 года – доктара гістарычных навук , з 1989 года – прафесара - 300 даследаванняў курганоў Полацкай зямлі і больш 150 надрукаваных навуковых работ, пералічыць якія проста немагчыма – пералік гэты заняў бы не адну старонку. Таму назавём толькі некалькі з іх :”Древнеполоцкое каменное зодчество»,”Галасы далекіх продкаў”,”Древний Полоцк IX-XIII вв.”,”Города Полоцкой земли IX-XIII вв.””Ажываюць сівыя стагоддзі…”
- 63.4(4Беи) Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя.- Мн., 1993.- с.660. Чз
- Археолаг Божай Міласцю // Беларуская мінуўшчына.- 1996.- с.62.
- 83.3(4Беи) я2 Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т.5.- Мн., 1987.-с. 590.
- 63.3(4Беи) Штыхаў, Г. Ажываюць сівыя стагоддзі / Г.Штыхаў.- Мн., 1982.
- 63.3(4Беи) Штыхаў, Г. Галасы далёкіх продкаў / Г.Штыхаў.- Мн., 1968.
- Штыхов,Г. Древнейшие города Беларуси / Г.Штыхов.- Мн., 1966.
- Штыхов,Г. Города Полоцкой земли / Г.Штыхов.- Мн., 1975.
- Штыхов,Г. Древний Полоцк 9-13 вв. / Г.Штыхов.- Мн., 1975.
- 63.3(4Беи) Штыхаў,Г.В. Крывічы / Г.В.Штыхаў.- Мн., 1992.
14 ліпеня 70 гадоў з дня нараджэння Воднева Уладзіміра Трафімавіча (1937), беларускага
матэматыка, ўраджэнца в. Азіна Полацкага р-на.
- 92 Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т.4.- Мн.. 1992.- с. 252.
19 ліпеня 100 гадоў з дня нараджэння Курасава Уладзіміра Васільевіча (1897-1973), воіна-вызваліцеля
Полацка.
20 ліпеня 195 гадоў з дня гібелі Кульнева Якава Пятровіча (1812), вядомага военачальніка Айчынай вайны
1812 года.
Кульнеў Якаў Пятровіч (5.8.1763, Казельскі р-н Калужскай вобл., Расія – 1.8.1812), расійскі ваен. дзеяч. Ген.-маёр (1808). Скончыў Пецярбургскі кадэцкі корпус (1785). Удзельнік рус.-тур., рус.-швед. і рус.-франц. воінаў канца 18 – пачатак 19 ст., задушэння паўстання 1794 (баі каля Ашмян, Ліды, Вільні, Кобрына). У вайну 1812 камандаваў авангардам і ар’ергардам корпуса маршала Ш.Удзіно пад Вількамірам (цяпер Укмерге, Літва), 3.7.1812 разбіў каля мяст. Друя 2 кав. палкі і захапіў амаль увесь абоз французаў. Трапіў у засаду каля в.Баяршчына, смяротна паранены. Паводле ацэнки Напалеона 1, быў адным з лепшых рас. кав. генералаў.