Нацыянальна-дзяржаунае будауніцтва у БССР у 1921-1927 гг.
Информация - История
Другие материалы по предмету История
?ялікая падрыхтоучая работа. Былі створаны розныя камісіі. Гэтае пытанне разглядаляся на губернскіх з'ездах Саветау у Гомелі і Віцебску, Смаленскайгуберні, 5 зездзе Саветау Беларусі, на пасяджэнні Усерасійскага Цэнтральнага Выканаучага камітэта, у Прэзідыуме ЦВК СССР, у кіруючых органах РКП(б). У канцы 1923 г. у Віцебскую і Смаленскую губерні былі накіраваны работнікі ЦВК БССР і ЦК КП(б)Б,каб растлумачваць неабходнасць узбуйнення Белаусі.
сакавіка 1924 г. ЦВК РСФСР прыняу пастанову аб перадачы Беларскай ССР наступных паветау Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняу: Аршанскага, Быхаускага,Віцебскага, Гарадоцкага, Горацкага, Дрысненскага, Калінінскага(Клімавіцкага), Лепельскага, Магілеускага, Мсціслаускага, Полацкага, Рагачоускага, Сенненскага, Суражскага, Чавускага, Чэрыкаускага. Тры паветы Віцебскай, (Себежскі, Вяліжскі, Невельскі) і пяць паветау Гомельскай (Гомельскі, Рэчыцкі, Суражскі, Старадубскі, Навазыбкаускі) губерняу засталіся у складзе РСФСР. 4 Надзвычайны зезд Саветау Беларусі, які адбыуся 13-16 сакавіка 1924 г. ,ухваліу абяднанне тэрыторыі з большасцю беларускага насельніцтва. Тэрыторыія Савецкай Беларусі павялічылася да 110 тыс. км, гэта значыць больш чым у два разы, а насельніцтва - да 4,2 млн. чалавек.
Другая сессія ЦВК БССР, якая адбылася 10-17 жніуня 1924 г., увяла адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэспублікі. Губерні, валасці, паветы ліквідаваліся, а замест іх ствараліся акругі, раены, сельсаветы.У пачатку 1925 г. рэспубліка была падзелена на 10 акруг: Аршанская, Бабруйская, Барысауская, Віцебская, Калінінская, Мінская, Магілеуская, Мазырская, Полацкая і Слуцкая, 100 раенау і 120сельскія саветы. У 1928 г. налічвалася Саветау: 23 яурэйскіх, 19 польскіх, 16 рускіх, 5 латышскіх, 2 украінскіх і 2 нямецкіх.
Але гэтым узбуйненнем поунасцю не была вырашана праблема вяртання усходніх этнічных беларускіх зямель. У маі 1926 г. ПБ КП(б) аб далучэннт да БССР усей Гомельскай губерні (у складзе пуці паветау) і трох паветау (Вяліжскі, Себежскі, Невельскі) Пскоускі губерні. Пытанне аб паветах Пскоушчыны не знайшло падтрымкі у вышэйшых колах СССР. Для даследавання Гомельшчыны была створана спецыяльная камісія. На падставе матэрыялау камісіі Палітбюро ЦК УКП(б) 18 лістапада 1926 г. вырашыла лічыць, што большасць насельніцтва Гомельскагп і Рэчыцкага паветау - беларусы,перайменавау іх у акругі,а воласці у раены. У снежні 1926 г. Прэзідыум ЦВК БССР уключыу гэтыя паветы у склад рэспублікі, перайменавау іх у акругі, а воласці у раены. У выніку другога узбуйнення тэрыторыя БССР яе тэрыторыя на пачатку 1927 г. складала амаль 125 950 км. З насельніцтвам каля 5 млн. чалавек. Значна узмацніуся эканамічны патэнцыял рэспублікі, былі створаны рэальные магчымасці для культурнага і нацыянальнага развіцця.
-12 красавіка 1927 года на чарговым VIII зездзе Саветаў БССР была прынята новая Канстытуцыя БССР, якая замацавала тэрытарыяльныя змяненні і адзначыла некаторыя асаблівасці дзяржаўнага будаўніцтва на Беларусі. Вышэйшым органам улады зяўляўся Усебеларускі зезд Саветаў. Дзяржаўнымі мовамі былі зацверджаны беларуская, руская, польская і яўрэйская. Мовай міжнацыянальных зносін вызначалася беларуская.
У беларускім грамадстве у першай палове 20-х гадоу магчыма вызначыць існаванне і барацьбу дзьвюх тэндэнцый. Адна з іх была накіравана на поуную дэмакратызацыю у палітычных адносінах, што адпавядала мэтам і умовам нэпа, другая на-працяг палітыкі ваеннага камунізму, падтрыманне тэндэнцыі да манапалізацыі усяго палітычнага жыцця КП(б)Б, непрымірымых адносін партыі камуністау да іншых палітычных партый, сілавых метадау вырашэння супярэчнасцей.
У 20-я гады у Беларусі, як і ва усім СССР, склалася аднапартыйная сістэма, якая прывяла да усталявання дыктатуры сталінскага рэжыму. Поспехі ажыццяулення нэпа і нацыянальна-культурнага будауніцтва, з аднаго боку, і пастаянны ціск кампартый, з другога, аслабілі нацыянальна-дэмакратычная партыі і рухі.
З пачаткам НЭПа ў 1921 годзе адбылася адносная дэмакратызацыя жыцця, наколькі гэта дазваляла аднапартыйная сістэма. Аднак гэта не адзначала змяньшэння пастаяннага націска кампартыі на сваіх палітычных апанентаў.
У сакавіку 1921 г. самаліквідавауся Бунд. У снежні 1921 г. распалася Яурэйская камуністычная партыя. Адна частка яе уступіла у КП(б)Б, а другая - арганізавалася у Яурэйскую камуністычную рабочую партыю, якая дзейнічала да 1928 г.
Наібольш уплывовай была Беларуская партыя сацыялістау-рэвалюцыянерау. У пачатку 1921 г. яна налічвала 20 тыс. чалавек, мела сваі партыйныя арганізацыі. У лютым 1921 г. яна была разгромлена, 860 яе дзеячау былі арэштаваны чэкістамі. Потым усе арыштаваныя былі вызвалены і пераправлены на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Частка іх у 1922 г. стварыла Беларускую рэвалюцыйную арганізацыю, якая уступіла затым у кампартыю Заходняй Беларусі. 8 чэрвеня 1924 г. у Мінску адбыуся зезд былых членау БПС-Р, які заявіу аб спыненні яе дзейнасці.
Ліквідацыя апазіцыйных сіл у БССР аслабіла пазіцыі урада Беларускай Народнай Рэспублікі у эміграцыі. Да таго ж у ліпені 1923 г. Цэнтральныя Выканаучыя Камітэты Саюза ССР і БССР прынялі сумесную пастанову аб абяуленні амныстыі усім удзельнікам антысавецкіх нацыянальных арганізацый і фарміраванняу, беларускім палітычным і культурным дзеячам, членам беларускіх нацыянальных урадау і беларускіх партый, якія не прыймалі актыунага удзелу ва узброеннай барацьбе з Савецкай уладай і заявілі аб лаяльных да яе адносінах.). А пачатак палітыкі беларусізацыі ў 1924 годзе паклаў канец існаванню палітычных цэнтраў БНР. У кастрычніку 1925