Народніцкія і сацыал-дэмакратычныя арганізацыі на Беларусі

Информация - История

Другие материалы по предмету История

й, без свабод, без незалежнага друку і парламента. Ва ўмовах палітычнага крызісу яно праводзіла палітыку "попечення о народных нуждах", а для падаўлення вызваленчага руху выкарыстоўвала паліцыю, жандармерыю, армію. Да рэвалюцыі ні кансерватыўны, ні ліберальны лагер не стварылі сваіх партый.

3 сярэдзіны 1905 г. пачалі афармляцца партыі кансерватыўнага, манархічнага накірунку: "Партыя рускага сходу", "Партыя народнага цэнтра" і самая ўплывовая з іх "Саюз рускага народа". Яны стваралі свае праграмы на трыядзе афіцыйнай ідэалогіі: самадзяржаўе, пра-васлаўе, народнасць. Гэтыя праграмы прадугледжвалі непарушнасць самадзяржаўя, правоў дваран і становішча праваслаўнай царквы , памешчыцкага землеўладання, прапаведвалі вялікадзяржаўны шавінізм. Аграрнае пытанне яны збіраліся вырашаць шляхам павелічэння сялянскага землекарыстання, для рабочых прадугледж-валася магчымасць скарачэння рабочага дня, паляпшэння ўмоў працы, дзяржаўнага страхавання. Тактыка партый кансерватыўнага лагера зводзілася да агітацыйна-прапагандысцкай работы, барацьбы з лібераламі і асабліва з рэвалюцыйным рухам, у тым ліку і з дапамогай "чорнай сотні" (арганізацыя пагромаў і забойстваў).

На Беларусі мясцовыя памешчыкі не змаглі стварыць сурёзных палітычных арганізацый, таму што арыентаваліся ў асноўным на рускую ці польскую дзяржаўнасць. Тут існавалі аддзяленні агульнарасійскіх манархічных партый.

Партыі ліберальна-буржуазнага напрамку таксама пачалі афармляцца ў другой палове 1905 г. Найбольш значныя з іх "Кан-стытуцыйна-дэмакратычная партыя" (кадэты) і "Саюз 17 кастрычніка" (акцябрысты).

Праграма кадэтаў была арыентавана на стварэнне прававой дзяржавы ў форме канстытуцыйнай манархіі. Кадэты выступалі за адмену ўсіх саслоўных прывілеяў, увядзенне поўнага раўнапраўя, палітычных свабод, за свабоду веравызнання, права нацый на куль-турнае самавызначэнне. У аграрным пытанні яны прадугледжвалі захаванне памешчыцкага землеўладання, аднак лічылі неабходным ачысціць існуючы ў Расіі лад ад найбольш грубых форм паўпрыгонніцкай эксплуатацыі і накіраваць эвалюцыю краіны па "прускім шляху". Для гэтага прапаноўвалася стварыць прымусовым шляхам зямельны фонд з дзяржаўных, удзельных, манастырскіх і кабінецкіх земляў, а таксама часткі прыватнаўласніцкіх (адчужаных у памешчыка за выкуп на выгадных для памешчыка ўмовах) і надзяліць сялян па т. зв. спажывецкай норме, якая вызначалася для кожнай мясцовасці. Рабочым партыя кадэтаў абяцала свабоды саю-заў, сходаў, права на стачкі, увядзенне 8-гадзіннага працоўнага дня. Тактыка партыі прадугледжвала актыўныя формы дзейнасці, таму яна вяла вялікую агітацыйна-прапагандысцкую работу па прыцягненні шырокіх мас насельніцтва на свой бок.

Акцябрысты па сваёй палітычнай пазіцыі былі болып правымі за кадэтаў і займалі прамежкавае месца паміж кансерватыўным і ліберальным лагерамі да лютага 1917 г.

Арганізацыі агульнарасійскіх партый ліберальна-буржуазнага накірунку дзейнічалі і на Беларусі. Беларуская буржуазія была цесна звязана з рускім прамысловым капіталам і расійскім рынкам,.яна знаходзілася яшчэ на стадыі палітычнай кансалідацыі. Гэта стрымлівала фарміраванне яе нацыянальных палітычных арганізацый, якія да лютага 1917 г. існавалі на ўзроўні клубаў ліберальна-дэмак-ратычнага накірунку.

Рэвалюцыйна-дэмакратычны лагер прадстаўлялі партыі сацыялістычнай арыентацыі, сацыял-дэмакратычнага і народніцкага напрамкаў. Пры гэтым трэба падкрэсліць, вдто яны ўзніклі яшчэ да рэвалюцыі як нелегальныя арганізацыі. Сярод сацыял-дэмакратычных вызначалася РСДРП, якая ўключала дзве плыні: бальшавікоў і меншавікоў, сярод народніцкіх партыя сацыялістаў-рэвалюцыяне-раў (эсэры). Абодва напрамкі былі шырока прадстаўлены нацыянальнымі партыямі. У сацыял-дэмакратычным крыле найболып значным быў Бунд, а таксама Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы. Сярод народніцкіх трэба назваць Польскую сацыялістычную партыю, якая дзейнічала на тэрыторыі Літвы і За-ходняй Беларусі. Да гэтага напрамку можна аднесці і Беларускую сацыялістычную грамаду. Такім чынам, правае крыло беларускага нацыянальнага руху арганізацыйна аформілася значна пазней за рэвалюцыйна-дэмакратычнае.

Партыі дэмакратычнага лагера на гэтым этапе імкнуліся да ўста-наўлення дэмакратычнай рэспублікі ў Расіі, хоць саму рэвалюцыю, яе характар, рухаючыя сілы і перспектывы развіцця краіны ацэньвалі па-рознаму. Так, упэўненыя, што вырашаць аграрнае пытанне можна толькі шляхам знішчэння памешчыцкага землеўладання, яны мелі розныя меркаванні аб тым, што з зямлёй рабіць далей: бальшавікі лічылі неабходным правесці нацыяналізацыю зямлі, г. зн. перадаць яе ва ўласнасць будучай рэспублікі; меншавікі настойвалі на муніцыпалізацыі, у выніку якой будучыя ўласнікі зямлі -муніцыпалітэты (органы мясцовага самакіравання) перадавалі б яе ў арэнднае карыстанне сялянам; эсэры прапаноўвалі шляхам "сацыялізацыі" зямлі праз дэмакратычна выбраныя цэнтральныя і мясцовыя органы самакіравання ўстанавіць і даць селяніну т. зв. працоўную норму (плошчу, якую ён мог апрацаваць сваімі сіламі).

Не было адзінства ў лагеры левых сіл і па пытаннях тактыкі эсэры шырока выкарыстоўвалі індывідуальны тэрор як сродак актывізацыі мас і дэзарганізацыі ўлады. Бальшавікі выступалі за правядзенне ў момант уздыму рэвалюцыі добра падрыхтаванага паўстання, а меншавікі не лічылі паўстанне непазбежным і схіляліся да мірных форм барацьбы.

Такой была расстан?/p>