Народніцкія і сацыал-дэмакратычныя арганізацыі на Беларусі

Информация - История

Другие материалы по предмету История

° з меншавікамі. Апошнія зрабілі тое ж самае ў адносінах да балыпавікоў.

У гэты ж перыяд ішла кансалідацыя сацыялістаў-народнікаў. Адным з цэнтраў, дзе стваралася партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, была Беларусь. На працягу 1898 - 1899 гг. у Мінску адбылося абяднанне аднадумцаў у "Рабочую партыю палітычнага вызвалення Расіі" (Я.Гальперын, А.Бонч-Асмалоўскі, К.Брэшка-Брэшкоўская і інш.). Арганізацыя мела друкарню ў Серабранцы (цяпер - у складзе Мінска), яе групы дзейнічалі ў шэрагу гарадоў Расіі. Мінская група налічвала 60 чалавек. Яна была разгромлена паліцыяй, тыя ж яе члены, якія пазбеглі арышту, працягвалі сваю дзейнасць. Арганізацыі "Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі" ўвайшлі ў склад партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў.

У 1900 1902 гг. найбольш радыкальныя з сацыялістаў-рэвалюцыянераў абядналіся ў Партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў), лідэрам якой зяўляўся В.Чарноў. Эсэры лічылі, што ў сялянскай Расіі нельга прымяняць еўрапейскія сацыялістычныя тэорыі, адхілялі марксізм, імкнуліся стварыць самабытны, нацы-янальны сацыялізм. Эсэры выкарыстоўвалі тэрор як асноўны сродак барацьбы.

Усе гэтыя агульнарасійскія партыі дзейнічалі і на Беларусі. Дас-таткова актыўна тут функцыяніравалі сацыял-дэмакратычныя арганізацыі і групы. Пасля 1 зезда РСДРП зазнала перыяд "разброду і хістанняў". Аднак з пачаткам выдання газеты "Іскра" і асабліва пасля II зезда РСДРП актыўнасць партыі ўзрасла, узмацніўся яе ўплыў на масы, перш за ўсё праз сродкі прапаганды. Адным з пацвярджэн-няў гэтага зяўляецца той факт, што напярэдадні рэвалюцыі паліцыя выявіла выданні РСДРП у 134 населеных пунктах Беларусі, і іх коль-касць раўнялася колькасці выданняў іншых партый і груп.

Да 1905 г. сацыял-дэмакратычныя групы дзейнічалі ў большасці гарадоў і мястэчак краіны. Адной з буйных была Мінская група. Яна абяднала да 150 членаў і звыш 200 прыхільнікаў і дзейнічала на ўсіх значных прадпрыемствах горада. Для абяднання і каардынацыі дзейнасці груп ЦК РСДРП стварыў у студзені 1904 г. Палескі, а ў сакавіку 1904 г. Паўночна-Заходні камітэты.

У шэрагу месцаў Беларусі дзейнічалі эсэраўскія арганізацыі, абяднаныя створанай у красавіку 1904 г. Паўночна-Заходняй абласной арганізацыяй. Эсэры разам з бальшавікамі выступалі супраць самадзяржаўя, аднак стаўку рабілі галоўным чынам на індывідуальны тэрор. Яны працавалі ў асноўным сярод сялянства, прычым разглядалі яго як аднародную масу.

У пачатку XX ст. мела свой уплыў на Беларусі Польская сацыялістычная партыя (ППС). Частка яе дзеячаў выступала за саюз польскіх і рускіх рэвалюцыянераў супраць самадзяржаўя, астатнія адмовіліся ад сацыяльнай барацьбы з царызмам і прапагандавалі ідэю паўстання разам з беларусамі, літоўцамі і ўкраінцамі з мэтай уста-наўлення незалежных нацыянальных рэспублік.

Нёразвітыя капіталістычныя адносіны, палітыка сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту вялі да ўзмацнення нацыянальна-вызва-ленчага руху, актывізацыі дзейнасці нацыянальных абяднанняў.

Актыўна дзейнічаў Бунд. Яго рэвалюцыйнае крыло змыкалася з пралетарыятам іншых нацыянальнасцей у барацьбе супраць самадзяр-жаўя, правыя ж стаялі на нацыяналістычных пазіцыях, працуючы толькі сярод яўрэйскага насельніцтва і выступаючы за буржуазна-дэмак-ратычную рэспубліку. На базе правага крыла Бунда ў 1905 г. была сфарміравана "сіянісцка-сацыялістычная рабочая партыя", якая мела на мэце стварыць "асобнае яўрэйскае сацыялістычнае грамадства", але неабавязкова ў Палесціне. Паралельна ішоў працэс фарміравання партыі артадаксальных сіяністаў "Паалей-Цыён". Яны жадалі стварэння сама-стойнай яўрэйскай дзяржавы толькі ў Палесціне.

На мяжы XIX - XX стст. пачаўся новы перыяд беларускага нацы-янальна-вызваленчага руху. Ен звязаны з тым, што з канца 80-х гадоў актывізавалася грамадска-палітычнае жыццё. Дзейнасць народнікаў, развіццё беларускай літаратуры, завяршэнне фарміравання беларус-кай нацыі і звязаны з ім рост нацыянальнай самасвядомасці усё гэта садзейнічала зяўленню новага пакалення беларускай інтэлігенцыі. Яе імкненне да ўсведамлення гістарычнага мінулага і тагачаснага стану Беларусі рэалізавалася перш-наперш праз арты-кулы, прысвечаныя гісторыі, этнаграфіі, культуры беларускага народа. Гэта інтэлігенцыя і стала рухаючай сілай беларускага нацыянальнага адраджэння, яго культурна-асветніцкага напрамку.

Дзейнічалі пецярбургскі "Гурток моладзі польскай, літоўскай і беларускай" (90-я гады), які ўзначальваў Адам Гурыновіч, іншыя студэнцкія абяднанні ў Пецярбургу, Маскве, Кракаве. У 1902 г. браты Іван і Антон Луцкевічы, якія вучыліся ў Пецярбургу, заснавалі там легальны студэнцкі "Гурток беларускай народнай асветы". Названыя гурткі, якія абядноўвалі пераважна моладзь, мелі на мэце адраджэн-не беларускага народа ў эканамічных, і - галоўным чынам - у нацы-янальна-культурных адносінах. Паступова дзейнасць гурткоў набывала палітычныя рысы. Рабіліся спробы выдаць нелегальную палітычную газету. У 1902 г. група аднадумцаў (В.Іваноўскі, А.Пашкевіч, І.Луцкевіч і інш.) спрабавала наладзіць выданне на гек-тографе газеты "Свабода". У гэтых жа колах выспявала думка аб дзяржаўнай незалежнасці, суверэнітэце Беларусі, аб неабходнасці партыйна-палітычнай самаарганізацыі беларускага руху.

Садзейнічалі працэсу нацыянальнага адраджэння развіццё навуковага беларусазнаўства (публікацыі П.Бяссонава, І.Насовіча, М.Доўнар-Запольскага, А.Багдановіча, Я.Карскага і інш., дзейнасць Б.Эпімах-Шыпілы), рускі