Народніцкія і сацыал-дэмакратычныя арганізацыі на Беларусі

Информация - История

Другие материалы по предмету История

. у Швейцарыі), у якой актыўна ўдзельнічалі беларускія народнікі А.Трусаў і С.Ляўкоў, паэт-дэмак-рат А.Гурыновіч. У другой палове 80 - пачатку 90-х гадоў у нека-торых гарадах Беларусі былі арганізаваны гурткі, у якіх вывучалі працы К.Маркса, Ф.Энгельса і іх паслядоўнікаў. У Мінску такімі гурткамі кіравалі Э.Абрамовіч, І.Гурвіч, С.Трусевіч, Гомелі А.Поляк і І.Захарын, Гроднё - М.Дземяновіч і С.Галюн, Віцебску -А.Амстэрдам, М.Заслаўскі, П.Дубінская і Х.Усышкін.

Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі былі нешматлікія і амаль не звязаныя з масавым рабочым рухам. Пералом у дзейнасці сацыял-дэмакратычных арганізацый Беларусі наступіў пасля 1895 г., калі ў Пецярбургу пад кіраўніцтвам У.І.Леніна быў створаны "Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа". "Саюз" пачаў арганізацыйную работу па абяднанні ўсіх сацыял-дэмакратычных гурткоў Расіі ў адзіную партыю. У той час сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ўжо існавалі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Пінску, Смаргоні, Брэст-Літоўску, Грод-не, Ашмянах. Яны вялі палітычную агітацыю, распаўсюджвалі рэвалюцыйную літаратуру, кіравалі стачачнай барацьбой рабочых.

Такім чынам, у другой палове XIX ст. рэвалюцыйны рух на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі, яшчэ не дасягнуў сваёй асноўнай мэты самадзяржаўе і звязаная з ім сацыяльна-эканамічная і палітычная сістэма працягвалі існаваць. Але менавіта ў гэты час былі закладзены ідэйныя і арганізацыйныя асновы далейшай барацьбы розных апазіцыйных самадзяржаўю сіл, якія ў хуткім часе пачалі фарміравацца ў палітычныя партыі.

Паслярэформеннае развіццё капіталізму стварыла на Беларусі на мяжы XIX - XX стст. сацыяльныя і эканамічныя перадумовы абвастрэння класавай барацьбы, развіцця рэвалюцыйнага руху. Прамысловы крызіс у сваю чаргу падштурхнуў развіццё рабочага руху. Сведчаннем гэтага зявіліся першамайскія стачкі і дэманстрацыі ў Мінску, Гомелі, якія былі разагнаны паліцыяй. Праходзілі эканамічныя забастоўкі. Колькасць выступленняў паступова павялічвалася: усяго за 1900 1904 гг. на Беларусі адбылося 58 стачак і 25 палітычных забастовак (за папярэднія 6 гадоў адпаведна 53 і 8). Асаблівага размаху дасягнула палітычная барацьба рабочых у верасні 1904 г., калі ў многіх гарадах прайшлі палітычныя стачкі, вулічныя дэманстрацыі, масавыя мітынгі ў знак пратэсту супраць расстрэлу мітынгу рабочых у Беластоку.

Уздым рабочага руху меў моцны ўплыў на беларускае сялянства, якое ўзнімалася на барацьбу за зямлю, знішчэнне памешчыцкага землеўладання і ліквідацыю прыгонніцкіх перажыткаў. У 1900 1904 гг. на Беларусі адбыліся 143 сялянскія выступленні. Характэрнай рысай палітычнага жыцця на Беларусі ў гэты перыяд была амаль поўная адсутнасць палітычных свабод ва ўмовах сама-дзяржаўя. Улады ўсімі сродкамі праследавалі любыя спробы дабіцца дэмакратычных свабод шляхам правядзення сходаў, дэманстрацый, забастовак. Мінскі губернатар 14 снежня 1901 г. выдаў абавязковыя пастановы, у якіх указвалася, што "сходбішчы і сходы народа на вуліцах, плошчах і іншых месцах" забараняюцца. Вінаватыя ў парушэнні гэтых пастаноў маглі бйць арыштаваны на 3 месяцы альбо аштрафаваны ў памеры 500 рублёў у адміністрацыйным парадку.

Канец XIX пачатак XX ст. час стварэння і станаўлення палітычных партый. Асаблівасцю палітычнага развіцця было тое, што ў сувязі з параўнальна нядоўгім існаваннем капіталістычных адносін працэс класавай дыферэнцыяцыі і фарміравання нацыянальнай самасвядомасці на Беларусі не скончыўся. На практыцы гэта знайш-ло адлюстраванне ў разнастайнасці палітычных партый і напрамкаў (у тым ліку агульнарасійскіх) і ў ярка акрэсленым нацыянальным фактары ў дзейнасці многіх з іх.

У 80-я гады XIX ст. у Расійскай імперыі зявіліся першыя арганізацыі, якія ў той ці іншай меры арыентаваліся на рэвалюцыйны марксізм і былі блізкія да заходнееўрапейскай сацыял-дэмакратыі. Многія з іх "выраслі" з народніцкіх груп і арганізацый.

У 1893 г. у выніку абяднання некалькіх рэвалюцыйных груп ут-варылася Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага (з 1900 г. Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы СДКПіЛ). 3 1897 г., калі прайшоў арганізацыйны зезд у Вільні, пачаў дзейнічаць Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Полыпчы і Расіі (Бунд), якім кіравалі не схільныя да радыкалізму рэвалюцыянеры.

У 1898 г. у Мінску адбыўся 1 зезд Расійскай сацыял-дэмакратыч-най рабочай партыі (РСДРП). Яго ўдзельнікі прынялі маніфест, пад-рыхтаваны П.Струве, погляды якога адрозніваліся памяркоўнай рэвалюцыйнасцю.

Адначасова адбывалася афармленне болып радыкальнага крыла сацыял-дэмакратыі. У 1900 г. У.Ленін, Л.Мартаў, Г.Пляханаў і іх аднадумцы пачалі выдаваць за мяжой марксісцкую газету "Іскра". Абяднаныя вакол гэтай газеты прыхільнікі далучэння рабочых да палітычнай барацьбы на II зездзе РСДРП (1903 г.) былі найбольш уплывовай групай у партыі. Аднак ужо ў той час вызначылася іх раздзяленне на дзве фракцыі балыпавікоў, якія выступалі за жор-сткую партыйную дысцыпліну і рашучую, бескампрамісную пазіцыю ў арганізацыйных пытаннях (лідэрам гэтай фракцыі стаў У.Ленін), і меншавікоў, якія прызнавалі магчымым супрацоўнічаць з лібераламі і выступалі за мяккую, гібкую структуру партыйных арганізацый (без цвёрдых межаў дысцыпліны і адказнасці членаў арганізацыі за свае дзеянні). Раскол у РСДРП стаў відавочным у 1905 г. Пасля абяднання дзвюх фракцый у 1906 г. некалькі гадоў працягвалася іх фармальнае суіснаванне ў рамках адной партыі, але з 1912 г. У.Ленін, які імкнуўся стварыць згуртаваную арганізацыю, адмовіўся ад сурёзнага супрацоўніцтв?/p>