Народніцкія і сацыал-дэмакратычныя арганізацыі на Беларусі

Информация - История

Другие материалы по предмету История

дэмакратычны рух на Беларусі (газета "Мнн-скнй лнсток", "Северо-Западный край", выпускі "Северо-Западного календаря").

На аснове нацыянальна-культурных гурткоў беларускай моладзі Мінска, Вільні і Пецярбурга зімой 1902 1903 гг. была ўтворана Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ), якая пазней атрымала на-зву Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Яе стварылі Іван і Антон Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Казімір Кастравіцкі, Алесь Бурбіс, Вацлаў Іваноўскі, Фелікс Умястоўскі і інш.

У 1903 г. на 1 зездзе БСГ прыняла праграму. У ёй партыя абвясціла сябе сацыяльна-палітычнай арганізацыяй працоўнага народа, сваёй канчатковай мэтай - знішчэнне капіталістычнага ладу, пераход зямлі і сродкаў вытворчасці ў грамадскую ўласнасць, а найбліжэйшай за-дачай звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі ва ўзаемадзеянні з пралетарыятам усіх народаў Расійскай імперыі.

Асноўныя праграмныя палажэнні БСГ: абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, барацьба за дэмакратыю ў Расіі, прызнанне правоў усіх народаў Расіі на аўтаномію, выкарыстанне беларускай мовы і стварэнне беларускай школы, звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне дэмакратычнага ладу ў Расіі, перадача зямлі сялянам, заводаў і фабрык рабочым. Партыя імкнулася працаваць і ў горадзе і ў вёсцы, яна лічыла, што толькі пры дружным, скаардынаваным націску рэвалюцыйнага горада і рэвалюцыйнай вёскі будзе звергнута ненавісная ўлада расійскага царызму. Сацыяльнай базай партыі зяўляліся беззямельная і малазямельная шляхта, сялянства, і - перш за ўсё інтэлігенцыя, звязаная з гэтымі сацыяльнымі групамі.

Існуюць розныя вызначэнні характару БСГ як палітычнай партыі сацыял-дэмакратычная, народніцкая, нацыянальна-дэмакратычная. Відавочна, што, паводле сваёй тэарэтычнай платформы і практычнай дзейнасці, яна была бліжэй да леванародніцкага напрамку, а ў нацыянальным руху, безумоўна, прадстаўляла яго дэмакратычныя сілы.

На гэтым этапе беларускі нацыянальны рух знаходзіўся пад знач-ным уплывам польскага і расійскага вызваленчага руху. БСГ мела цесныя сувязі з Польскай сацыялістычнай партыяй. У 1904 1905 гг. існавала Сацыялістычная партыя Белай Русі, якая таксама была звя-зана з ППС. Звестак аб ёй мала. Вядома, што яе заснавальнікамі былі студэнты М.Фальскі, А.Жаба і інш. БСГ вяла перагаворы аб абяднанні з гэтай арганізацыяй, але яно не адбылося. БСГ узаемадзейнічала з расійскай партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў, літоўскай і латышскай сацыял-дэмакратыяй.

Які ўплыў мелі названыя партыі на развіццё эканамічнай і палітычнай барацьбы працоўных?

Як ужо падкрэслівалася, пачатак XX ст. вызначаўся ўздымам за-бастовачнага руху. У 1900 - 1903 гг. пераважалі эканамічныя стачкі. Яны былі выкліканы як паг^іршэннем становішча насельніцтва, асабліва ў сувязі з эканамічным крызісам, так і прапагандай "эканамістаў", бундаўцаў, што заклікалі рабочых да эканамічных форм барацьбы. У гэты перыяд, у выніку неразвітасці сацыял-дэмакратычнага руху на Беларусі, пераважаў уплыў бундаўскіх арганізацый. Аднак пашырэнне рэвалюцыйнага руху, разгул шавінізму ў час руска-японскай вайны падштурхнулі дзеянні кіруючых урадавых колаў і правых памешчыцка-клерыкальных партый і арганізацый, накіраваныя на распальванне нацыяналь-най варожасці, што ў сваю чаргу ўзмацніла нацыяналістычныя тэндэнцыі ў рабоце нацыянальных абяднанняў. Гэта было характэрна для БСГ і асабліва Бунда: яўрэйская ліберальна-дэмак-ратычная буржуазія ў новых умовах абмяжоўвалася сваімі нацыянальнымі праблемамі.

Стварэнне ў 1903 г. самастойных сацыял-дэмакратычных арганізацый на Беларусі на аснове іскраўскіх груп, узмацненне іх палітычнай агітацыі прывялі да росту ў краі ўплыву сацыял-дэмакратыі. Актывізавалі дзейнасць і іншыя партыі рэвалюцыйна-дэмакратычнага напрамку. Пачынаючы з 1903 г. назіраўся пасту-повы пераход да палітычных форм барацьбы. Толькі ў гэтым годзе на Беларусі адбылося 20 палітычных стачак супраць 6 за папярэднія два гады, а колькасць іх удзельнікаў упершыню болып чым удвая пераважыла колькасць удзельнікаў эканамічных забастовак.

У 1904 г. удзельная вага палітычных стачак значна павялічылася. У 1901 - 1904 гг. на Беларусі адбылося 467 розных выступленняў, у якіх удзельнічалі каля 74 360 чалавек. Асабліва частымі і арганізаванымі былі выступленні ў Мінску, Смаргоні, Бабруйску, Шклове і іншых буйных гарадах і мястэчках.

Узмацнілася палітычная агітацыя на вёсцы, аднак да 1904 г. уп-лыў сярод сялян як сацыял-дэмакратаў, так і эсэраў, бундаўцаў быў яшчэ невялікім. Сялянскія выступленні праходзілі ў большасці выпадкаў стыхійна, хаця на іх, безумоўна, аказвалі ўплыў палітычная атмасфера і ўзмацненне агітацыйнай работы партый. Якія ж сілы дзейнічалі на палітычнай арэне Расіі? Да пачатку рэвалюцыі 1905 1907 гг. сфарміраваліся тры палітычныя лагеры: кансерватыўны, урадавы царызм (двор, вышэйшая знаць, вышэйшыя слаі чыноўніцтва і арміі), дваранства, манархічная буржуазія - усе тыя, хто імкнуўся захаваць самадзяржаўе ў Расіі нязменным; ліберальна-буржуазны - асноўная частка буржуазіі, буржуазная інтэлігенцыя, памешчыкі, якія імкнуліся да пераўтварэнняў у краіне, да канстытуцыйнай манархіі, жадалі атрымаць неабходныя палітычныя і эканамічныя рэформы мірным шляхам; рэвалюцыйна-дэмакратычны пралетарыят, сялянства, дэмакратычная інтэлігенцыя, шырокія непралетарскія дэмакратычныя пласты горада і вёскі, якія змагаліся за дэмакратычныя пераўтварэнні, за дэмакратычную рэспубліку.

Самадзяржаўе лічыла магчымым і ў XX ст. абыходзіцца без палітычных парты