Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя на Беларусі
Информация - История
Другие материалы по предмету История
?уджала палітыку нямецкіх акупацыйных улад. У газеце друкаваліся творы З.Жылуновіча, К. Буйло, К.Чарнушэвіча, Ф.Шантыра і іншых дзеячаў, якія стаялі на рэвалю-цыйна-дэмакратычных пазіцыях.
Рэвалюцыйна-нацыянальны накірунак газеты выклікаў падазронасць у царскай цэнзуры. Цэнзары выкідалі з газеты ўсе матэрыялы аб становішчы на Беларусі, абвінавачвалі газету ў тым, што яна нібыта служыла Германіі. У снежні 1916 г. "Дзянніца" перастала выходзіць. Далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху стала магчымым толькі ў выніку перамогі Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.
Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя зява сусветна-гістарычнага значэння. 3 аднаго боку, яна падвяла рысу пад шматвя-ковай гісторыяй расійскай манархіі, а з другога адкрыла шлях да дэмакратычнага развіцця Расіі. У 20-я гады дзень перамогі Лютаўскай рэвалюцыі - 12 сакавіка (па новаму стылю) быў "чырвоным днём" у савецкім календары. 3 цягам часу памяць аб гэтай рэвалюцыі па-чала сцірацца. Ёй было адведзена вельмі сціплае месца "пралога Кастрычніка". Аднак Лютаўская рэвалюцыя заслугоўвае большага. Яна ператварыла Расію ў самую свабодную краіну таго часу.
Галоўнымі прычынамі рэвалюцыі зявіліся класавыя супярэчнасці, цяжкае ваеннае становішча. Незадаволенасць рабочых, сялян, сал-дат, даведзеных да крайняй галечы вайной, гаспадарчай разрухай, голадам, вылілася ў масавыя выступленні супраць царызму, буржуазіі і рэакцыйнай ваеншчыны.
Пачатак рэвалюцыі паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі рабочых 23 лютага 1917 г. у Петраградзе. 25 лютага забастоўка стала ўсеагульнай, а 26 лютага пачалося ўзброенае паў-станне. На бок рабочых пераходзілі салдаты. Раніцай 27 лютага на бок рэвалюцыі перайшло 10 тыс. паўстаўшых салдат, а вечарам іх налічвалася ўжо болып за 60 тыс. Рабочыя і салдаты абядноўваліся ў баявыя дружыны. 27 лютага гэтыя дружыны захапілі Галоўны арсе-нал, тэлеграф, вакзалы, вызвалілі з турмаў палітычных зняволеных. Рэвалюцыя ў Петраградзе перамагла. 2 сакавіка цар Мікалай II адрокся ад прастола. Закончылася 300-гадовае панаванне дынастыі Раманавых. Сістэма царскай улады прыйшла ў супярэчнасць з грамадскім развіццём Расіі. Гэта і было галоўнай прычынай хуткай і адносна лёгкай перамогі рэвалюцыі. Акрамя таго, ахапіўшыя ўсю краіну палітычны, эканамічны, нацыянальны крызісы актывізавалі барацьбу працоўных супраць царызму. У гэтай барацьбе ўдзельнічалі розныя сацыяльныя сілы.
Доўгі час у савецкай гістарычнай літаратуры распаўсюджваўся тэзіс аб кіруючай ролі партыі бальшавікоў у рэвалюцыі. Гэты тэзіс не адпа-вядае сапраўднасці. Бальшавікі, сіл у якіх было мала, не маглі тады ўзняць народныя масы на барацьбу. У петраградскіх партыйных арганізацыях, якія дзейнічалі падпольна, налічвалася ўсяго 2 тыс. чалавек, а па ўсёй краіне 24 25 тыс. Кіраўніцтва імі было аслаб-лена. За мяжой, у Швейцарыі , дзейнічала Загранічная калегія ЦК (У.І.Ленін, Р.Я. Зіноўеў, Н.К. Крупская), якая фактычна выконвала ролю ЦК. У Петраградзе функцыі агульнарасійскага кіраўніцтва балыпавікамі выконвала Рускае бюро ЦК, у якое напярэдадні рэвалюцыі ўваходзілі А.Г.Шляпнікаў, П.А.Залуцкі, В.М.Молатаў. Балыпавікі чакалі рэвалюцыі і садзейнічалі ёй. Але памылкова лічыць, што яны рыхтавалі і кіравалі рэвалюцыяй. Аб гэтым пісаў У.І.Ленін, падкрэсліваючы, што нельга прадбачыць ход рэвалюцыі, яе нельга выклікаць. Можна толькі працаваць на карысць рэвалюцыі. Н.К.Крупская ў сваім лісце Л.Д. Троцкаму ў 1927 г. пісала, што ў час Лютаўскай рэвалюцыі ўздзеянне партыі бальшавікоў было нязначным. Яшчэ больш канкрэтна выказаўся кіраўнік Рускага бюро ЦК А.Г.Шляпнікаў. Ён пісаў, што Лютаўская рэвалюцыя не магла быць падрыхтавана партыяй балыпавікоў, бо рэвалюцыя была стыхійнай, а бальшавікі ўсё рабілі для таго, каб надаць гэтай стыхіі арганізаваны характар.
Які характар, рухаючыя сілы і асаблівасці рэвалюцыі? Па сваім характары яна была буржуазна-дэмакратычнай, але ў адрозненне ад першай - пераможнай. Галоўная яе задача звяржэнне царызму -выканана. Рухаючай сілай рэвалюцыі зяўляўся народ. Асаблівасцю рэвалюцыі было тое, што яна непаслядоўна вырашыла пытанне аб уладзе. У выніку ў краіне ўтварылася двоеўладдзе.
Пасля перамогі паўстання па ўсёй краіне выбіраліся новыя органы ўлады Саветы. Аднак большасцю ў іх аказаліся меншавікі і эсэры.
Гэта тлумачыцца наступнымі прычынамі:
1. Рэвалюцыя выклікала да актыўнага палітычнага жыцця шматмільённыя масы Расіі. Мітынговая хваля адмоўна ўздзейнічала на свядомасць людзей. У тых умовах бальшавікі разлічваць на значную падтрымку не маглі.
2. За гады вайны значна памяняўся склад рабочага класа. Каля 40 % кадравых рабочых былі на фронце, многія сасланы ў Сібір, на катаргу. На заводах і фабрыках працавалі выхадцы з класа дробных уласнікаў, якія ішлі за меншавікамі і эсэрамі, пасылалі іх у Саветы.
3. За гады вайны бальшавіцкія арганізацыі былі падвергнуты жорсткім рэпрэсіям. Відныя дзеячы бальшавіцкай партыі знаходзіліся ў турмах, ссылках або за мяжой. Меншавіцкія і эсэраўскія арганізацыі дзейнічалі свабодна.
Народ, які пасылаў ў Саветы сваіх прадстаўнікоў, спадзяваўся на тое, што яны выканаюць усе яго патрабаванні. Аднак меншавіцка-эсэраўскае кіраўніцтва Саветамі баялася ўзяць уладу ў свае рукі, пай-шло на змову з буржуазіяй, і ў выніку быў створаны Часовы буржу-азны ўрад.
Гэта адбылося наступным чынам. У той жа дзень, калі быў выбраны Петраградскі Савет (27 лютага), утвораны таксама з дэпутатаў IV Дзяр-жаўнай думы Часовы камітэт на чале з адны