Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя на Беларусі
Информация - История
Другие материалы по предмету История
супраць варвараў-немцаў у інтарэсах абароны братоў-славян. 1 трэба зазначыць, што гэта ідэя знаходзіла водгук у пэўнай часткі насельніцтва краіны. Яркім прык-ладам гэтага зявілася адозва, надрукаваная 27 верасня 1914 г. у газеце "Русское слово", у падтрымку вайны Расіі супраць Германіі. Яе падпісалі вядомыя мастакі А.Васняцоў, І.Каровін, спявак Ф.Шаляпін, пісьменнікі М.Горкі, А.Серафімовіч, рэдактары часопісаў П.Струве, М.Міхайлоўскі і інш.
Пануючыя класы і вярхі гандлёва-прамысловай буржуазіі Расіі падтрымалі ваяўнічую палітыку царызму, чакалі для сябе вялікіх выгод ад будучага падзелу турэцкай і аўстрыйскай маёмасці. Яны добра разумелі, што паспяховая вайна можа прадухіліць падзенне дынастыі Раманавых.
Шырокія пласты гарадской сярэдняй буржуазіі, буржуазнай інтэлігенцыі, сялянства пад уплывам буржуазнага друку, пропаведзяў духавенства таксама былі атручаны ядам шавінізму. Адзіным класам, якому не ўдалося прывіць заразу шавінізму, быў рабочы клас. Пазіцыі сацыяльных слаёў насельніцтва Расіі як у люстэрку адбіваліся на дзейнасці палітычных партый. Ужо ў самым пачатку вайны партыі акцябрыстаў і кадэтаў заявілі аб сваёй поўнай падтрымцы знешняй палітыкі ўрада Расіі. Лідэр кадэтаў П.Мілюкоў выказаў думку аб далучэнні Галіцыі, Угорскай Русі, Букавіны да Расіі з той мэтай, каб дапамагчы нацыянальнаму ўзяднанню ўкраінскага народа. П. Мілюкоў прапанаваў далучыць да Расіі і землі, якія да славян ніякіх адносін не мелі: Басфор і Дарданелы, прыбярэжную тэрыторыю Турцыі з г.Стамбулам. Справа была не ў абароне славян, а зусім у іншым. Будаўніцтва Германіяй Багдадскай чыгункі праз Балканы і Турцыю закранала эканамічныя інтарэсы Расіі, якая вывозіла праз пралівы Басфор і Дарданелы 37 % сваіх тавараў, у тым ліку 80 % хлеба, прызначанага на экспарт. 3 будаўніцтвам дарогі Германія ўстанавіла кантроль над пралівамі, стала галоўнай пера-шкодай пранікненню Расіі ў Турцыю. Пад германскі ўплыў трапіла і Балгарыя, што таксама супярэчыла пазіцыі Расіі, якая лічыла сябе абаронцай усіх славянскіх народаў.
Усе гэтыя інтарэсы знайшлі адлюстраванне ў праграме партыі кадэтаў, што сведчыла аб поўным адабрэнні кадэтамі знешняй палітыкі царызму ў гады вайны. ЦК партыі кадэтаў заклікаў усіх да "святога яднання" з самадзяржаўем. На думку кадэтаў і акцябрыстаў, такое яднанне дапаможа здзейсніць распрацаваную праграму рэформ, якія завершаць пераўтварэнне краіны ў. буржуазную манархію.
Сярод дробнабуржуазных партый панавалі абаронніцкія погляды. Болыпасць эсэраў і меншавікоў прытрымліваліся лозунга "абароны радзімы ад прускіх варвараў". Гэты лозунг нагадваў лозунг германскіх сацыял-шавіністаў "абароны Германіі ад рускіх варвараў". Невялікая група меншавікоў-інтэрнацыяналістаў на чале з Ю.Мартавым выступіла з асуджэннем урадаў ваюючых краін. Сярод меншавікоў меў месца і правасацыялістычны напрамак. Яго ўзначальваў Г.В.Пляханаў. Ен лічыў, што царызм вядзе праўдзівую вайну, што адказнасць за яе павінен несці той, хто яе распачаў.
У партыі эсэраў таксама вызначылася тры напрамкі ў адносінах да вайны: сацыял-шавіністычны, які падтрымліваў царскі ўрад, цэнтрысцкі, які прапагандаваў лозунг "без пераможцаў і без паражэнцаў", і левы, які выступаў супраць вайны, за мір, зямлю і волю.
3 першых дзён вайны шалёны разгул шавінізму ахапіў усе маёмныя класы, у тым ліку значную частку дробнай буржуазіі горада і вёскі на Беларусі. Памешчыкі і буржуазія заявілі аб сваёй падтрымцы імперыялістычнай палітыкі царызму. У самым пачатку вайны ў Мінску, Магілёве, Віцебску і іншых гарадах мясцовымі органамі ўлады былі праведзены "патрыятычныя" сходы. У Мінску 18 жніўня 1914 г. вялікая група вучнёўскай моладзі прайшла па вуліцы да дома губернатара і падала адрас на імя цара, у якім гаварылася аб поўнай падтрымцы палітыкі царскага ўрада ў вайне супраць Германіі і Аўстра-Венгрыі. Амаль 5 тыс. чалавек прынялі ўдзел у патрыятычнай маніфестацыі, якая адбылася 30 жніўня 1914 г. у г.Пінску. Асаблівы патрыятычны ўздым назіраўся ў г.Магілёве. У ліпені 1914 г. тут адбыліся сходы прадвадзіцеляў дваранства, членаў земства, ганаровых грамадзян, духавенства і настаўнікаў, удзельнікі якіх запэўнівалі ў бязмежным адзінадушным адабрэнні палітыкі цара насельніцтвам Магілёўскай губерні, у гатоўнасці народа на любыя ахвяры дзеля расійскага самадзержца і Айчыны.
Што датычыць рабочых і сялян Беларусі, то на пачатку вайны шавіністычна настроены былі большасць багатых сялян і сярэднякоў, частка вясковай і гарадской беднаты і нават найбольш адсталыя групы рабочых. Увогуле ж пралетарыят Беларусі адкрыта выступаў супраць імперыялістычнай вайны.
Якімі былі адносіны да вайны партыі балыпавікоў? У жніўні 1914 г. У.І. Ленін напісаў тэзісы аб вайне "Задачы рэвалюцыйнай сацыял-дэмакратыі ў еўрапейскай вайне". Тэзісы зявіліся асновай маніфеста ЦК РСДРП "Вайна і расійская сацыял-дэмакратыя". Гэта была праг-рама партыі балыпавікоў, у якой вызначана палітычная лінія ў адносінах да вайны. Сутнасць яе заключалася ў наступным: калі вайну прадухіліць стала немагчыма, пралетарыяту ваюючых краін неабходна дабіцца, каб ператварыць імперыялістычную вайну ў вайну грама-дзянскую. Гэта быў асноўны лозунг маніфеста. Каб здзейсніць яго, планаваліся наступныя захады: адмаўленне грамадзянскага міру,-безу-моўнае адмаўленне ад ваенных крэдытаў, выхад сацыялістаў з бур-жуазных міністэрстваў, стварэнне нелегальных партыйных арганізацый, дзе няма канстытуцыйных свабод, падтрымка братання на фронце с?/p>