Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя на Беларусі
Информация - История
Другие материалы по предмету История
?анай для цывільнага насельніцтва, складала толькі 15 - 16 % даваеннага ўзроўню.
Разам з тым паасобныя галіны (швейная, абутковая, металаапра-цоўчая, хлебапякарна-сухарная і некаторыя інш.), што выконвалі ваенныя заказы, значна павялічылі выпуск прадукцыі. У гады вайны адбыліся змены галіновай структуры прамысловасці Беларусі. Многія існаваўшыя фабрыкі і заводы і зноў створаныя часовыя прадпрыемствы і майстэрні абслугоўвалі армію. На вытворчасць боепрыпа-саў, транспартных сродкаў і іншага вайсковага рыштунку былі пе-раключаны ўсе прадпрыемствы металаапрацоўчай прамысловасці. У Мінску снарады і гранаты рабілі 5 заводаў. Гранаты і чыгунныя снарады выпускалі заводы Гомеля. Бомбы выраблялі Рэчыцкі і Аршанскі драцяна-цвіковыя заводы. У Гомелі, Оршы, Віцебску, Мінску і іншых пунктах былі створаны майстэрні для вырабу і рамонту зброі і транспартных сродкаў.
Шырокае развіццё атрымала на Беларусі хлебапякарна-сухарная вытворчасць. Прадпрыемствы па выпуску гэтай прадукцыі былі адкрыты ў Віцебску, Мінску, Магілёве, Гомелі, Оршы, Нова-Барыса-ве. У выніку колькасць рабочых у гэтай галіне ў параўнанні з 1914 г. павялічылася амаль у 5 разоў, а абём вытворчасці у 4,7 раза.
Вялікія заказы ваеннага ведамства па забеспячэнні арміі вопраткай і абуткам выконвала ў час вайны беларуская прамысловасць. Абём вытворчасці павялічыўся на 2540 % на Віцебскай ільнопрадзільнай фабрыцы "Дзвіна", Дубровенскай бавоўна-прадзільнай фабрыцы, Магілёўскай панчошнай фабрыцы і інш. Усе дробныя майстэрні, а таксама саматужнікі выконвалі заказы па па-шыву вайсковага адзення, абутку, вырабу прадметаў вайсковага рыштунку. Было адкрыта шмат новых майстэрань па рамонту армейскага абмундзіравання.
На тэрыторыі Беларусі на ўсіх прадпрыемствах, што абслугоўвалі фронт, працавала вялікая колькасць рабочых, мабілізаваных з Расіі. Толькі ў артылерыйскіх і авіяцыйных парках Гомеля было каля 10 тыс. такіх рабочых. У выніку на Беларусі павялічылася коль-касць кадравага пралетарыяту і яго канцэнтрацыя. Напярэдадні Лю-таўскай рэвалюцыі 1917 г. у Мінску налічвалася 30 тыс. рабочых, Гомелі - каля 25, Віцебску 18, Магілёве 7 тыс. Усе рабочыя прадпрыемстваў, якія выпускалі прадукцыю для арміі, былі пастаў-лены пад кантроль ваенных ведамстваў. На іх пашырыліся спецыяльныя правілы, паводле якіх устанаўліваліся строгі рэжым і дысцыпліна. Работа на гэтых прадпрыемствах вызначалася як спецыфічны від вайсковай службы. За спыненне работы без дазволу адміністрацыі прадпрыемства і вайсковых улад рабочых адпраўлялі ў штрафныя роты. Рабочы дзень не рэгламентаваўся. Былі адменены выхадныя і святочныя дні, шырока практыкаваліся звышурочныя работы і нізкааплачваемая праца жанчын, падлеткаў і дзяцей. У пачатку 1917 г. жанчыны, падлеткі і дзеці складалі 58,4 % усіх фабрычных рабочых Беларусі.
У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Болып як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі былі мабілізаваны і адпраўлены на фронт. Толькі з Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў у армію прызвалі 634 400 чалавек. Акрамя гэтага, на абаронныя работы: капанне акопаў, будаўніцтва мастоў, рамонт дарог, ахову вайсковых абектаў і г. д. - прымусова пасылалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. У адной толькі Мінскай губерні на прымусовых работах у жніўні 1916 г. было занята 219 300 чалавек. Цяжкім ярмом для сялян Беларусі зяўляліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу. У Віцебскай губерні з 1 чэрвеня 1914 г. па 1 чэрвеня 1915 г. было рэквізавана для арміі 120 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у выніку пагалоўе гэтай жывёлызменшылася на 21,5 %. За гады вайны значна скараціліся пасяўныя плошчы Беларусі. 3 1913 па 1917 г. плошчы пасеваў жыта скараціліся на 18,7 %, пшаніцы - на 22,1, бульбы на 34,2 %.3-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі пас-тупаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост дарагоўлі, хуткае зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа. Цэны на прадукты харчавання і адзенне на Беларусі да 1917 г. павялічыліся ў 5 - 8 разоў у параўнанні з 1913 г.
Цяжкае становішча, у якім апынуліся працоўныя Беларусі, вымушала іх весці барацьбу за сваё існаванне. Рабочыя і сяляне ўжо ў пачатку вайны пазбавіліся патрыятычнага чаду, якім царскія ўлады прыкрывалі захопніцкія мэты вайны. Адбыўся якасны зрух у грамадскай свядомасці. Пачынаючы з 1915 г. назіралася нарастанне рабочага руху. У красавіку 1915 г. адбылося выступленне рабочых і служачых Гомельскага чыгуначнага вузла. Летам таго ж года баставалі рабочыя дэпо Лібава-Роменскай чыгункі ў Гомелі, а ў 1916 г. - дэпо станцый Маладзечна і Віцебска. Усяго ў 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі, у якім удзельнічала 1800 чалавек. Арганізатараў стачак арыштоўвалі і адпраўлялі на фронт. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў зяўлялася павышэнне заработнай платы.
Аднак трэба адзначыць, што стачкі на Беларусі ў гэты час адбываліся разрознена і, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка пралетарыяў. Масавасці рабочы рух не набыў. Дзейнасці якіх-небудзь палітычных арганізацый і плыняў ва Усходняй Беларусі так-сама не назіралася. Тлумачылася гэта прыфрантавым становішчам Беларусі, перанасычанасцю яе тэрыторыі войскамі, паліцыяй, жан-дармерыяй.
Больш шырокі размах на Беларусі ў гады вайны атрымаў сялянскі рух. Ен выліваўся ў масавыя пагромы памешчыцкіх маёнткаў, разрабаванне харчовых магазінаў і лавак. Гэты рух у пачатку вайны ахапіў 20 з 35 паветаў Беларусі і сведчыў аб адвечнай нянавісці сялян да прыгнятальнікаў. Аднак гэты ру