Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя на Беларусі

Информация - История

Другие материалы по предмету История

°лдат ваюючых армій, падтрымка рэвалюцыйных выступ-ленняў працоўных.

Другім лозунгам маніфеста балыпавікоў быў лозунг паражэння "сваіх" урадаў у імперыялістычнай вайне. Змест гэтага лозунга зак-лючаўся ў тым, што ваенныя няўдачы на фронце будуць аслабляць урады ваюючых краін і тым самым садзейнічаць разгортванню рэвалю-цыйнай барацьбы і звяржэнню гэтых урадаў.

Такі лозунг атрымаў неадназначную ацэнку. Г.В.Пляханаў, на-прыклад, лічыў, што выступленне супраць свайго ўрада прывядзе да перамогі Германіі ў вайне, а гэта, у сваю чаргу, перашкодзіць рэвалю-цыйнай барацьбе. К.Каўцкі таксама быў супраць разгортвання кла-савай барацьбы ў час вайны. Рэвалюцыя, на яго думку, перашкодзіць абараняць сваю Айчыну ад ворагаў. У.І.Ленін жа лічыў, што абараняць Айчыну ў імперыялістычнай вайне рускі пралетарыят зможа толькі тады, калі будзе змагацца ўсімі рэвалюцыйнымі сродкамі супраць манархіі, памешчыкаў і капіталістаў сваёй Айчыны.

Трэцім лозунгам бальшавікоў быў заклік да поўнага разрыву з II Інтэрнацыяналам, стварэння III, Камуністычнага Інтэрнацыянала. Трэба адзначыць, што яго не падтрымала ніводная партыя. Чаму?

Па-першае, нельга было памылкі кіраўнікоў сацыял-дэмакратыі па пытаннях вайны пераносіць на ўвесь Інтэрнацыянал. У сацыялістычных партыях Інтэрнацыянала меліся і левыя групоўкі, якія вялі барацьбу супраць вайны і сацыял-шавінізму. Гэта саюз "Спартак" у Германіі, група "трыбуністаў" у Галандыі, сацыял-дэмакратычная партыя ў Балгарыі і інш. 1 хоць гэтыя партыі і групоўкі былі яшчэ недастат-кова арганізаваныя і паслядоўныя, тым не менш яны адыгралі вялікую ролю ў барацьбе супраць вайны, асабліва кіраўнікі германскай групы "Спартак" - К.Лібкнехт, Р.Люксембург, К.Цэткін, Ф.Мерынг, В.Пік і інш. Акрамя таго, II Інтэрнацыянал зрабіў вялікі ўклад у развіццё сусветнага рабочага руху, ва ўмацаванне рабочых партый. Перад вайной вельмі актуальныя былі тэзісы Інтэрнацыянала аб скарачэнні зброі і войска, аб падтрымцы нацыянальна-вызваленчых рухаў пры-гнечаных народаў, аб барацьбе супраць захопніцкіх войнаў і інш. Усё гэта не давала падставы назваць II Інтэрнацыянал поўнасцю апартуністычньш і заклікаць да разрыву з ім.

Па-другов, у выніку якасных перамен у эканоміцы, якія адбыліся ў сувязі з уступленнем капіталістычных краін у стадыю імперыялізму, стала траціць сэнс галоўная ідэя рэвалюцыйнагамарксізму - аб непазбежным эканамічным краху капіталізму, аб яго знішчэнні ў выніку сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі. Гэту ідэю не падтрымалі вядомыя дзеячы сацыял-дэмакратыі (К.Каўцкі і інш.). Яны прыйшлі да ідэі сацыялістычных пераўтварэнняў не праз насілле, а праз рэформы пры апоры на шырокія дэмакратычныя колы. Менавіта гэта ідэя стала пануючай у замежнай сацыял-дэмакратыі ў той час.

У пачатку вайны беларускія губерні былі абяўлены на ваенным становішчы. На іх тэрыторыі ўстанаўліваўся жорсткі ваенна-паліцэйскі рэжым. Забараняліся сходы, шэсці, маніфестацыі, уводзілася ваенная цэнзура. Працоўныя Беларусі выказвалі глыбокую незадаволенасць такім становішчам. Гэта незадаволенасць асабліва праявілася ў перыяд мабілізацыі насельніцтва ў войска ў чэрвені ліпені 1914 г. У многіх паветах Беларусі адбыліся стыхійныя выступленні прызыўнікоў. У Мінскай губерні антываеннымі выступленнямі былі ахоплены пяць паветаў. Разгромы памешчыцкіх маёнткаў адбыліся ў Навагрудскім, Сенненскім, Ігуменскім, Мазырскім і іншых паветах. Усяго ў Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай губернях у дні ліпеньскай мабілізацыі адбылося болып за 20 выпадкаў разгрому памешчыцкіх маёнткаў. Урад люта распраўляўся з удзельнікамі гэтых выступлен-няў. Па прыгаворах ваенна-палявых судоў многія з іх былі пакараны смерцю. Жорсткімі рэпрэсіямі і масавымі мабілізацыямі рабочых і сялян царскія ўлады імкнуліся ачысціць прыфрантавую паласу ад рэвалюцыйных элементаў.

Асабліва шалёнымі былі ганенні на сацыял-дэмакратычныя арганізацыі. Падвергліся разгрому Палескі камітэт РСДРП, арганізацыі ў Мінску, Магілёве, Брэсце, Віцебску, Слуцку і іншых гарадах. Царскія ўлады разганялі прафсаюзы, асветныя таварыствы і іншыя масавыя арганізацыі працоўных. У час усеагульнай мабілізацыі ўсе сілы жандармерыі і паліцыі былі прыведзены ў баявую гатоўнасць. У "падтрыманні парадку" ў прыфрантавой паласе ўдзельнічалі ўсе сілы, што хлынулі сюды з розных раёнаў Расіі і групаваліся вакол Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага, штаба Мінскай ваеннай акругі, штаба Заходняга фронту. Амаль усе насе-леныя пункты Беларусі былі запоўнены царскімі войскамі. У адным толькі Мінску вайскоўцаў і чыноўнікаў ваенных ведамстваў было 150 тыс. чалавек.

3 лета 1915 г. значная частка тэрыторыі Беларусі стала арэнай ваенных дзеянняў. Як гэта адбылося?

Расія, згодна з распрацаваным планам ваенных дзеянняў, мерка-вала нанесці галоўны ўдар па Аўстра-Венгрыі ў напрамку Галіцыі, што давала магчымасць пранікнуць на Балканы і да праліваў Басфор і Дарданелы. Здзяйсненню плана магло паспрыяць тое, што на пачатку вайны галоўныя сілы Германіі былі кінуты супраць Францыі і рухаліся ў напрамку да Парыжа. Францыя запатрабавала ад царскага ўрада выканаць абавязацельствы франка-рускай канвенцыі 1907 г. і накіраваць галоўныя сілы супраць Германіі. Не спыняючы дзеянняў супраць Аўстра-Венгрыі, рускае камандаванне, падпарадкоўваючыся патрабаванням Антанты, 17 жніўня 1914 г. рушыла свае 1-ю і 2-ю арміі ў наступленне на Усходнюю Прусію. Нямецкае камандаванне вымушана было перакінуць частку сваіх войск з Заходняга фронту на Усходні. У выні?/p>