Адам Глобус

Информация - Литература

Другие материалы по предмету Литература

Змест

.Уводзіны.Галоўная частка

.Жыццё і творчасць Адама Глобуса

.Беларуская народная творчасць.Адам Глобус як прадаўжальнік беларускай народнай творчасці.Заключэнне.Літаратура

 

I. Уводзіны

 

Я нарадзілася ў вёсачцы Рубяжэвічы, што на Стаўбцоўшчыне. Заўсёды ў нашых краях надавалі вялікую павагу песні, казцы, легендзе, народным талентам. З самага маленства бацькі прывілі мне любоў і адданасць да фальклору. Я ўпітвала яе разам з малаком маці, з калыханкамі бабулі, цікавымі франтавымі гісторыямі дзядулі і з жартоўнымі прыпеўкамі таткі. У школьным ўзросце ўдзельнічала ў розных пасядзелках і народных святах. І дажыўшы да свайго ўзросту фальклор стаў неадемнай часткай маёй душы і сэрца.

Да напісання курсавой работы фальклор асацыіраваўся ў мяне з вельмі мілавіднай карцінай: сялянская вёска… распісныя хаты з аканіцамі, калодзеж з празрыста - чыстай вадой, певень, які стаіць ужо на зусім старэнькім плоце, на штакетах якога вісяць збаны і гарлачы для малака і сялянка,твар якой паразразаны маршчынамі і якая, перабіраючы бульбу, зацягвае жалобную песню аб сваёй нядолі.

Рыма Мадэстаўна Кавалёва, мой навуковы кіраўнік, прапанавала мне вельмі цікавую тэму: Адам Глобус і фальклор. З творчасцю Глобуса я была знаёма, як кажуць на вы. Трошачкі пасядзеўшы ў інтэрнэце, пакапаўшыся ў кніжках у бібіліятэцы, я зразумела, што гэты творца ў маім мысленні зусім не асацыіруецца з фальклорным носьбітам. Але тэма была выбрана і трэба было брацца за працу. Як кажуць у народзе: узяўся за гуж, не кажы, што не дзюж.

Тэма маёй працы, як было згадана вышэй, гучыць так Адам Глобус і фальклор. Абектам вывучэння стала кніга Глобуса Convolutus: лірыка і проза 2008 года. Прадметам вывучэння зўляюцца - фальклорныя матывы ў творах Адама Глобуса. Мэта маёй працы будзе наступная- даць ацэнку уплыву народнай творчасці на дзейнасць пісьменніка, паказаць падабенства і адрозненні ад беларускага фальклору твораў Глобуса. Для раскрыцця гэтай мэты я паставіла перад сабой наступныя задачы:

Блізка пазнаёміцца з постаццю Адама Глобуса і яго творчасцю.

Узнавіць у памяці сістэматыку народнай творчасці і аднесці творы пісьменніка да канкрэтнай галіны фальклору.

Прааналізаваць творы, якія складаюць кнігу Convolutus: лірыка і проза пісьменніка.

Выявіць падабенства і адрозненні твораў Адама Глобуса ў параўнанні з народнай творчасцю.

Паказаць адметнасці стылю пісьменніка ў яго творах.

Прывесці прыклады, якія будуць пацвярджаць маю думку.

На аснове праведзенай працы зрабіць вынікі.

Актуальнасць гэтай тэмы таксама выражаецца ў некалькіх аспектах:

сама сувязь постмадэрніста Адама Глобуса з фальлорнымі традыцыямі - гэта вельмі цікавая і нераспрацаваная зява. Канкрэтна да такой тэмы яшчэ ніхто не звяртаўся. Глобус зяўляецца нашчадкам крытычнага рэалізму, які акрэслівае, перадусім, не уласна-мастацкія задачы, а сацыяльныя праблемы сучаснасці, але і адначасова Глобус- адзін са стваральнікаў сучаснага гарадскога фальклора. Ён па свойму асэнсоўвае віды і жанры народнай творчасці, якія бытуюць у асяроддзі сучаснага горада: полаўзроставага, прафесійна-карпаратыўнага, вольначасавага, рэлігійнага.

 

II. Галоўная частка

глобус беларускі пісьменнік

1. Жыццё і творчасць Адама Глобуса

 

Сітуацыя ў літаратуры, якая фарміравалася ў канцы 20 стагоддзя атрымала назву- новая лiтаратурная сiтуацыя. Яна складвалася на тле двух магутных сацыяльна-палiтычных рухаў: антыкамунiзме i нацыянальным адраджэннi. I калi антыкамунiзм меў прыблiзна аднолькавыя характарыстыкi на ўсёй тэрыторыi СССР, то рух за нацыянальнае адраджэнне ў кожным рэгiёне быў досыць разнастайны. На Беларусi ён толькi на нейкi момант выйшаў за межы лiтаратуры i мастацтва i зрабiўся фактарам сацыяльнай палiтыкi, а потым зноў згарнуўся ў тэкст, тэатральную i мастацкую дзею - адным словам, у эстэтычна-iнтэлектуальны дыскурс.

Менавіта да адраджэнскай літаратурнай плыні можна аднесці пакаленне Тутэйшых - пакаленне, якое мае ўсе падставы звацца згубленым. Злосная маладыя людзі - яшчэ адно найменне-сінонім, падыходзіць ім нават больш, чым іх замежным папярэднікам. Яны не раз адчулі густ паразы, хвалюючыся не толькі крах грамадскіх ідэалаў сваёй юнацкасці, але і ўласную безгрунтоўнасць у ролі рэвалюцыянераў ад літаратуры. Творчасць Глобуса - аднаго з тых, хто апынуўся найболей моцным у гэтай няпростай сітуацыі.

Сапраўднае імя Адама Глобуса - Уладзімір Адамчык (псеўданім утвораны з часткі бацькавага прозвішча і прозвішча маці), сын знакамітага беларускага пісьменніка Вечаслава Адамчыка. (Цікавы факт- прозвішча Адамчык паходзіць з памежжа Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (Берасце). На Слонімшчыну яно прыйшло разам са знакамітымі Агінскімі. Падкаморына Віленская Барбара з роду Агінскіх, жонка Мальхера Шэмета, сакратара камісіі па складанні Літоўскага Статуту, у 1651 годзе набыла навакольныя фальваркі і вёскі і тут жа далучыла іх да маёнтку Наваельня, да якога ўжо прыналежала яцвяжская Варакомшчына. Так у тутэйшай мясцовасці зявілася прозвішча Адамчык. Ад цівуноў ці аканомаў - невядома ). Уладзімір нарадзіўся 29 верасня 1958 года ў г. Койданава Мінскай вобласці ( зараз на карце Беларусі абазначаецца як Дзяржынск). У 1959 годзе пераязджае з бацькамі ў Мінск. Хадзіць у дзіцячы сад, потым вучыцца ў школе. Адносіны з аднакласнікамі ды і вучоба не вельмі клееца; у 1973 годзе Адам Глобус скончвае 8 класаў і вырашае: Я ніколі больш у школу не зайду ( але ўсё ж такі Глобусу прыходзіцца нека?/p>