Адам Глобус
Информация - Литература
Другие материалы по предмету Литература
»ькі раз наведаць гэта ненавіснае месца: Мая асабістая нялюбасць да школы перарасла ў нелюбоў да Ядзінай школы ды і да школы ўвогуле. У Ядзінай школе я быў ўсяго два разы… За адзінаццаць гадоў два разы. Вучылася Ядзя добра, паводзіла сябе прыстойна, на бацькоўскія сходы хадзіла баба Жэня. Школу мы перажылі лёгка [с. 359- 360]). Малады літаратар паступае у мастацкую вучэльню і скончвае яе ў 1977 годзе. Затым вучыцца ў тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні манументальнага мастацтва. У 1982 годзе скончвае інстытут. Працуе рэстаўратарам, чарцёжнікам, журналістам, мастаком. Цяпер займаецца выдавецкай дзейнасцю (выдавецтва "Сучасны літаратар"). Зяўляецца адным з заснавальнікаў Таварыства Маладых Літаратараў Тутэйшыя (1986-1990).
Паэтычны дэбют Адама Глобуса адбыўся ў газеце Літаратура і мастацтва яшчэ ў 1978 г. У наступным, 1979 г., яго вершы былі надрукаваны ў часопісе Маладосць. Аднак, нягледзячы на тое, што паэзія Глобуса адпачатку займела прыхільнікаў - напрыклад, Уладзіміра Караткевіча, які напісаў рэцэнзію на рукапіс яго паэтычнага зборніка, - выхад першай кнігі пісьменніка зацягнуўся на сем гадоў.
Кніга Парк выйшла ў 1988-м - трыумфальным годзе Тутэйшых - дзякуючы падтрымцы Міхася Стральцова, які напісаў да выдання прадмову Слова і абрыс.
Паэзія Глобуса той пары больш сугучна творчасці яго расійскіх калег - І.Жданава, А.Яроменкі, А.Паршчыкава, якія сталі заснавальнікамі такой мастацкай плыні, як метарэалізм. Метарэалізм - гэта рэалізм метафары як метамарфозы, спасціжэнне рэальнасці ва ўсёй шырыні яе пераносаў і пераўвасабленняў [с.515/ 20] - гэтыя словы літаратуразнаўцы М.Эпштэйна справядлівыя і адносна тагачаснай паэзіі Глобуса. Метарэалізм узыходзіў да традыцый футурызму, але быў звернуты не да будучыні, а да вечнага цяперашняга.
Спецыфіка светаўспрымання Глобуса знайшла сваё ўвасабленне і ў форме - менавіта прадстаўнікі Тутэйшых актуалізавалі для беларускай літаратуры хоку, паэтычную мініяцюру, якая бярэ свой пачатак у японскай паэзіі. У 1996 г. пабачыла свет кніга Круглы год, у якую ўвайшлі трохрадкоўі дзевяці беларускіх літаратараў.
Дарэчы, Глобус распачаў многія мастацкія ініцыятывы, якія былі ўзяты на ўзбраенне сучаснай літаратурай. Сярод іх варта азначыць і першы беларускі комікс Дзікае паляванне (1990) па матывах аповесці У.Караткевіча, і дэтэктыўна-прыгодніцкую літаратуру (у суаўтарстве з братам Міраславам Шайбаком і Максімам Клімковічам ён піша аповесці Заўсёды светла каля турэмных муроў, Сапежынскі прывід). Несумнеўнай заслугай Глобуса ёсць і стварэнне айчыннай масавай літаратуры, што мае за мэту вярнуць беларускамоўнага чытача.
Калі першая кніга прозы Адзінота на стадыёне (1989) складалася з дастаткова традыцыйных апавяданняў, адметных хіба што краёвым індывідуалізмам аўтара, то другая - Смерць - мужчына (1992) вылучалася і зместавымі, і стылёвымі навацыямі.
Роздум над экзістэнцыйнымі пытаннямі жыцця відзён і ў тагачаснай лірыцы Адама Глобуса з кнігі Скрыжаванне (1993). Побач з вершамі 1989. Мінск. Траецкае прадмесце, 1939. Вільня. Слова беспрацоўнага, Беларускія краявіды, Звышнадзейнасць, Тэстамент, у якіх адчуваецца даніна метарэалістычнай школе, як і ў першым зборніку, тут ужо ёсць і творы, што ўражваюць сур'ёзнасцю, адкрытасцю ў словавыяўленні патаемнага, але, разам з тым, прывабліваюць прастатой, нязмушанасцю радка.
Аднак найбольшую вядомасць пісьменнік набыў дзякуючы дамавікам - так зазвычай называюць навелы кніг Дамавікамерон (1994) і Новы дамавікамерон (1998). Упершыню яны з'явіліся ў самвыдатаўскім альманаху Літаратура-1 (1988) яшчэ ў залатыя часы Тутэйшых. У дамавіках Глобус адкрыў, што ў Беларусі ёсць сэкс. Гэтыя творы прасякнутыя трывожным і радасным чаканнем эратычных перажыванняў самай рознай ступені прастаты або скрыўлення.
Глыбокі і блізкі да аўтарскіх матывацый аналіз гэтых навел дадзены ў артыкуле Андрэя Савіцкага Пашпартызацыя бесаў, або Койданаўскі Глобус.
Глобус - літаратурны апазіцыянер, хоць гэтае вызначэнне мала стасуецца з сённяшнім яго вызначэннем як пісьменніка-постмадэрніста. Відавочна, што творчасць Глобуса - не толькі навэлы Дамавікамерона, але й аўтабіяграфічная проза, паэзія - прасякнута духам адмаўлення. Гэта й выпады супраць Сістэмы, на часы якой прыпалі дзяцінства і маладосць пісьменніка (аповесці кнігі Толькі не гавары маёй маме (1995)). Гэта й жаданне быць непадобным да бацькі - Вячаслава Адамчыка, які шмат зрабіў для развіцця нацыянальнага эпасу з падмуркам матэрыялістычнага сведамлення рэчаіснасці.
Між тым, ёсць у Глобуса творы, якія з'яўляюцца ўзорным прыкладам нацыянальнага празаічнага канону. Так, аповесць і апавяданні кнігі Койданава (1997), напісаныя ў лепшых традыцыях беларускай прозы, узнаўляюць страчаны свет маленства ў невялікім мястэчку.
Адметнай рысай твораў Глобуса зяўляецца іх лаканізм, калі адным абзацам пісьменнік здольны раскрыць лёс і трагедыю свайго героя. І мова - простая, размоўная, крыху з гумарком, з іроніяй (да героя? да чытача? да сябе?). І раптам - сказ - два - як пад дых. Чытаеш іх і становіцца страшна ад галавакружнай глыбіні, нырнуць (ці ўзляцець?) у якую прапануе аўтар.
Яшчэ адна асаблівасць Глобуса- пісьменнік, які прысутнічае ў Сеціве: спачатку ён актыўна ўдзельнічаў у дыскусіях на форуме Litera.net , а цяпер вядзе ўласны блог (adam_hlobus.livejurnal.com). Віртуальны дзённік вядзецца ім найперш як платформа для друкавання новых тэкстаў, якія складуць наступную кнігу.
Што датычыць асабістага жыцця, то ў Глобуса ёсць жонка- Алена Адамчык- знакамітая фотамастачка і трое дзяцей. Пра зяў?/p>