Адам Глобус

Информация - Литература

Другие материалы по предмету Литература

най формы, што і сёння можа служыць адным з магутных сродкаў маральнага, сацыяльнага і эстэтычнага выхавання моладзі.

Беларускі фальклор стварыў за сваю гісторыю велізарную колькасць высокамастацкіх твораў розных жанраў- песень, казак, легенд, паданняў, прыпевак, жартаў, прыказак, загадак і г.д. З вялікай беражлівасцю беларускі народ пранёс праз стагоддзі гэтыя брыліянты і перадаў нашчадкам. Наша задача ў меншым- вывучаць, зберагчы і перадаць наступнаму пакаленню багацейшую спадчыну, гэтую найпрыгажэйшую жамчужыну, нашых бацькоў і прадзедаў .

 

 

III. Адам Глобус як прадаўжальнік беларускай народна творчасці

 

Развіццё беларускага фальклору працягваецца... Яно не спыняецца не на хвілінку… Канешне, крыху змяніўся напрамак развіцця, але гэта, можа і да лепшага. Вялікую папулярнасць у цяперашні час набыў гарадскі фальклор. Чаму гэта адбылося спытаеце?

На працягу ХIХ - ХХ стагоддзяў беларуская лiтаратура эстэтычна разгортвалася ў фальклорна-пабытовай прасторы, а сацыяльна была абмежаваная вясковай праблематыкай. Што, урэшце, i натуральна, бо толькi мястэчка i вёска былi беларускiмi, пакуль у другой палове 50-х не пачаўся шырокi мiграцыйны рух, калi лiкам беларускiх вяскоўцаў колькасць гарадскога насельнiцтва з 1950 па 1970 год павялiчылася на 57%. А да гэтага ў беларускiх гарадах пераважала расейскае, габрайскае ды польскае насельнiцтва.

Да яркіх прадстаўнікоў сучаснага гарадскога фальклору адносіцца Адам Глобус. Яго творы вобразныя, маляўнічыя, краявідныя. Горад і яго жыхары ў Глобуса адметныя, надта адрозныя ад папярэдніх вэрсіяў.

Асабліва хочацца вылучыць ягоныя Казкі - выдатна абмаляваная архетыповасць і дасканалае міфастваральніцтва. Глобус зрабіў паслясавецкую літаратуру жывой. Чытаючы Глобуса, пазнаеш рэальных людзей і іх характары ня ў сэнсе пэўных асобаў, а тыпажы: людзі абмаляваныя надта праўдападобна.

У сваіх жыхалках- казках Глобус паказвае нам нашыя ж дзіцячыя страхі (Рассыпацца ў ледзяны пыл ад дотыку Белай Марожаніцы, быць зедзенымі страшнымі дзядзькамі вадаправодчыкамі, якія хаваюцца пад каналізацыйным люк, быць пасечанымі на кавалкі ў вялізнай лядоўні Чырванавокай Прадавачкі, быць перакручанымі на мяса гіганцкай мясарэзкай...) не для таго каб запужаць і нагадаць нам пра нашыя страхі і фобіі, а для таго каб вынайдзеныя ім інфернальныя сюжэты і вобразы, знаёмыя нам са "страшных гісторыяў" нашага дзяцінства, не зніклі, а рэанімаваліся зноў і зноў...

Глобус-казачнік гаворыць на мове будзённасці, таму ідэнтыфікаваць сябе з прадметамі й сытуацыямі - лягчэй лёгкага… Вось стаіць на адной з цэнтральных плошчаў Брунатны Калос, што плюшчыць свае ахвяры за тое, што яго пазбавілі ўлюбёнага капелюша… Вось зяўляецца на тэлеэкране хлуслівая дыктарка, да якой ужо ляціць чорная труна з белымі крыламі… А вось і вы самі - слухаеце радыёпрыёмнік , які прамывае вам мазгі ня горш за пральную машыну.

Кніжачка Казак Глобуса - проста знаходка для даследчыкаў, тэарэтыкаў літаратуры, бо крыніцай пісьменьніцкага натхнення сталі многія фактары:

.Ужо згаданыя дзіцячыя жахалкі ("Чырвоная труна", "Чорнае сэрца", "Фосфарны шар", "Слуп колеру хакі"),

.Біблія ("Шэры прарок", "Белая зорка", "Чорны хлебароб", Ружовы анёл),

.Творы выяўленчага мастацтва ("Чорны яйкаквадрат", "Зялёная карціна"),

.Абставіны ўласнага жыцця, якое, хоць і з цяжкасцю, але пазнаецца ў такіх казках, як "Шэры ідал" ці "Шэра-зялёная гумка"...

У гэтых казках Глобуса праводзіцца наглядны паралелізм з вобразамі вышэйупамянутых фактараў, напрыклад, у Ружовым анёле, яблыневы сад- рай,

Моця і Пыця- Адам і Ева,

Ях- Бог.

У Шэрым гледачы: серыял- наша жыццё.

У творах глыбока развіта сімволіка, напрыклад, у Чорнай мясарэзцы: чорная мармуровая пліта- сімвал смерці,

січба 13- сімвал дябла, бяды.

У Казках Глобуса вялікую ролю адыгрывае колер. У яго ўсе казкі каляровыя.

У творах пераважаюць чорны- сімвал зла, смерці, шэры- сімвал няшчырасці, пісімізму, чырвоны- сімвал кахання, але і крыві, смерці. Прысутнічаюць таксама аранжавы, руды, фіялетавы, блакітны, ліловы, зялёны і многія іншыя колеры .

Хоць сам ён і пратэстуе супраць таго, каб атаясамліваць вобраз з тым ці іншым колерам, але гэта ў яго не вельмі атрымоўваецца, напрыклад, Чорны журналіст- несумленны, гнілы, прадажны чалавек.

Чырвоная варажбітка- жанчына колеру кахання, прыгажосці, але калі трэба, то і колеру крыві, смерці.

Шэры глядач- вобраз пасіўнага чалавека, мышы.

Сімвалізм колеру можна заўважыць нават у самой назве зборніка: Шэрыя казкі з шэрай краіны.

Яшчэ адна цікавостка зборніка заключаецца ў тым, што аўтар уводзіць чытачоў у зман, называючы свае творы казкамі. Гэта хутчэй небыліцы, звычайныя, можна сказаць, нават, бытавыя гісторыі, якія напоўнены містычным характарам.

Для даведкі, небыліца- выдуманая гісторыя, апавяданне, якое не адпавядае рэчаіснасці; выдумка. [12]

Адам Глобус умела спалучае казачнае і звычайнае, праўдзівае і выдуманае. Гэтым ён дапамагаенам зазірнуць нам у таямнічыя глыбіні сваёй фантазіі.

У чым жа сакрэт казак- жыхалак, ці можа лепей сказаць небыліц Глобуса?

На гэта пытанне я сама адказваць не буду, а лепш працытую самога стваральніка- індузіяста Адама Глобуса:

І веру ў нашу казку. Заўсёды я верыў у казку. Казкі мне расказвалі бабы: Ядзвіга й Браніслава. Я верыў сваім родным бабам. Верыў у казачныя вобразы, у іхнюю моц і чарадзейнасць. Сваю веру ў жыццяздольнасьць і дзейсна?/p>