Адам Глобус

Информация - Литература

Другие материалы по предмету Литература

»енне першанца, дачкі Вольгі, ён дазнаўся вельмі позна: Так атрымалася, што з першай жонкай я не рэгістраваў адносіны. А калі вырашыў гэта зрабіць, па дарозе ў загс мы пасварыліся, і я сышоў назусім. У мяне расла дачка Оля, але я нічога за ўсе гэтыя гады так і не зрабіў для яе. Два гады назад купіў сваёй першай жонцы кватэру. Дачка паступіла ва ўніверсітэт - не хацелася, каб яна жыла ў інтэрнаце... Гэта складаная сітуацыя: паспрабаваць нешта змяніць або загладзіць віну праз 17 гадоў. Не думаю, што калі-небудзь у нас з Оляй будуць блізкія адносіны. Яна ніколі не прабачыць мне тых учынкаў, якія я здзейсніў. Але калі ёсць магчымасць зрабіць нешта прыстойнае, я гэта раблю. [15]

Акрамя Вольгі ў Адама Глобуса ёсць двое дзяцей: Мікола і Ядзя. Зусім нядаўна на свет зявіўся ўнук Уладзімір.

Калі падагульніць, то пра Адама Глобуса можна сказаць наступнае:

Глобус - аўтар чатырнаццаці кніг: Парк (паэзія, 1988), Адзінота на стадыёне (зборнік апавяданьняў, 1989), Сьмерць - мужчына (1992), Скрыжаваньне (1993), Дамавікамерон (1994), Толькі не гавары маёй маме (1995), Койданава (1997), Новы дамавікамерон (1998), Post scriptum (1999), Тэксты (зборнік ўсіх папярэдніх кніг, 2000), Браслаўская стыгмата (2001), Сшыткі (2003), Дом (2005), сУчасьнікі (2006), Літары (2006), "Казкі" (2007) Convolutus, "Замак" (2008) "play.by" (2009). Публікаваўся ў складзе зборнікаў Тутэйшыя (зборнік твораў удзельнікаў Таварыства Тутэйшыя, 1989), Круглы год (зборнік хоку беларускіх паэтаў, 1996).

Глобус - паэт, якому падуладны многія вершаваныя формы (нават японскія танку).

Глобус - журналіст, які стаяў ля вытокаў утварэння часопіса "Крыніца", рабіў газету "Ласковый май", супрацоўнічае з "ЛіМам", "Нашай Нівай", "Полымем"…

Глобус- літаратар, які працуе на свій імідж і які сфарміраваў сабе вобраз культавай фігуры.

Глобус - аўтар сцэнарыяў многіх крымінальных тэлесерыялаў, якія дэманструюцца па НТВ і РТР. Яго пяру таксама належаць скандальна вядомыя расповяды аб жыцці беларускіх знакамітасцей: пісьменнікаў, мастакоў, журналістаў.

Глобус - удачлівы бізнесмен, які разам з братам Міраславам валодае прэстыжным кніжным выдаведцтвам, якое пастаўляе свае кнігі ў асноўным на расійскі кніжны рынак.

Глобус - мастак, за плячыма якога вучоба ў галоўнай мастацкай вучэльні рэспублікі.

 

Спіс яго заняткаў і захапленняў можна яшчэ доўга прадаўжаць, але і з ужо пералічанага бачна, што Адам Глобус - асоба неадназначная. Шмат у чым супярэчлівая - найбольш, здаецца, для самога сябе.

 

. Беларуская народная творчасць

 

Ёсць у простай яго ( селяніна) думцы,

У шчырай наіўнай ноце яго песні,

у яе прыродных танах якаясь невядомая любасць,

чароўная сіла, якая прымушае шыбка біцца сэрца;

захапляе, уракае, нават самой прастатой цешыць розум.

Аляксандр Рыпінскі[с. 18 /19]

 

Калі пачаць размову пра асаблівасці, якія вылучаюць нас- беларусаў сярод іншых славянскіх народаў, то мы смела можам узгадаць пра нашу вусную народную творчасць. Яна бязгранная. Яна зразумелая і таямнічая. Яна штодённая і асаблівая. Яна звычайная і незвычайная. Яна простая і складаная. Яна спасцігальная і неспасцігальная. Яна ваяўнічая і любоўная… Яна розная, але галоўнае, што яна наша!

Калі казаць больш афіцыяльна, да тэксту, то народная творчасць або фальклор- гэта калектыўная і заснаваная на традыцыях творчасць груп або індывідуўмаў, якая вызначаецца надзеямі і спадзяваннямі грамадства; зяўляецца адэкватным адлюстраваннем іх культурнай і сацыяльнай самабытнасці; фальклорныя ўзоры і каштоўнасці перадаюцца вусна, шляхам імітацыі і іншымі спосабамі. Яго формы ўключаюць мову, вусную літаратуру, музыку, танцы, гульні, міфалогію, абрады, звычаі, рамёствы, архітэктуру і іншыя віды мастацкай творчасці.[с.4- 5/ 17]

У многіх іншых еўрапейскіх народаў амаль што зніклі формы панавання народнай творчасці яшчэ ў мінулыя эпохі. Фальклор Беларусі наадварот жа багаты разнастайнасцю зместаў, жанраў і формаў твораў. Ён вылучаецца адметнасцю і багаццем высокамастацкіх ўзораў абрадавай паэзіі, добрай захаванасцю аўтэнтычных формаў, актыўнасцю бытавання, цеснай сувяззю з рэчаіснасцю. Але мінулая беларская народная творчасць- пераважна сялянская народная творчасць. Гэта тлумачыцца тым, што так званыя вышэйшыя слаі грамадства, адукаваная яго частка, задавальнялі свае духоўныя патрэбы з дапамогай літаратуры, прафесійнага мастацтва, навукі, хаця часамі звярталіся да фальклору, не толькі карысталіся ім, але і вывучалі яго.

Фалькларыстыка- навука аб народнай творчасці.

Фальклор- мастацтва слова, ён адрознівае рэчаіснасць у мастацкіх вобразах, створаных пры дапамозе паэтычнага слова, і ў гэтым набліжаецца да літаратуры. Але для фальклору характэрны рысы, якія адрозніваюць дадзеныя віды мастацтва слова паміж сабою:

?Калектыўнасць

?Вуснасць

?Варыянтнасць

Фалькларыстыка кожнага народа мае свае непаўторныя рысы, якія складаюць нацыянальную спецыфіку народнай творчасці. Але многія творы, складзеныя рознымі народамі, падобныя.

Што датычыць беларускага фальклору, то ён мае шмат чаго падобнага і агульнага з фальклорам іншых народаў свету, але ў той жа час уносіць у скарбонку сусветнай народнай творчасці нешта асабістае і спецыфічнае толькі для нас, беларусаў.

Фальклор разнастайны па відам і жанрам. Я паспрабую звярнуцца да казкі і коратка прааналізаваць адзін з самых яркіх і, на мой погляд, адзін ?/p>