Ідэі вольнадумства, антыклерыкалізма і атэізма ў сацыяльна-палітычнай, філасофскай і этычнай літаратуры Беларусі ХVІІ-ХVІІІ ст.

Информация - История

Другие материалы по предмету История

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Тэма: Ідэі вольнадумства, антыклерыкалізма і атэізма ў сацыяльна-палітычнай, філасофскай і этычнай літаратуры Беларусі 17-18стст.

 

План:

 

1. Царкоўна-рэлігійная Рэфармацыя ў Беларусі, яе антыклерыкальны і антыкаталічны напрамак

. Узмацненне рэлігійнага індыферэнцізма і скептызма ў беларускім грамадстве другой паловы 18-га стагоддзя. Зараджэнне ў асяроддзі маладой шляхты якабінскага руху

 

1. Царкоўна-рэлігійная Рэфамацыя ў Беларусі, яе антыклерыкальны і антыкаталічны напрамак

 

На пачатку XVI ст. каталіцкая рэлігія на Беларусі ўваходзіць у паласу крызісу. Сутнасць яго зводзіцца да крытычных адносін шляхты як да каталіцкага культу, так і да арганізацыі касцёла і яго палітыкі. Царква, як вядома, квапілася на верхавенства над свецкай уладай. А гаспадары дзяржаў імкнуліся ў сваю чаргу падпарадкаваць свецкай уладзе царкву. Паводле прывілея Ягайлы (1387), каталіцкая царква атрымала поўны імунітэт ва ўсіх сваіх уладаннях, у фінансавых і судовых справах, вызвалялася ад дзяржаўных пабораў і павіннасцей. Вышэйшыя дзяржаўныя пасады ў княстве маглі займаць толькі католікі. Былі, зразумела, і выключэнні, але яны вызывалі бурныя пратэсты каталіцкай шляхты.

Менавіта на гэтай глебе барацьбы паміж свецкай і духоўнай уладамі і прарасла Рэфармацыя [1, ст.185].

Рэфармацыя - грамадска-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы як ідэйнай асновы феадалізму. Рэфармацыя, як вядома, пачыналася ў Германіі з выступлення М.Лютэра (1517) і распаўсюджвалася па ўсіх краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. У першай палове XVI ст. Рэфармацыя ахапіла большасць краін Еўропы.

Ідэолагі Рэфармацыі (М. Лютэр, Ж. Кальвін, У. Цвінглі) вылучылі тэзісы, у якіх, па сутнасці, адмаўлялі неабходнасць каталіцкай царквы і святароў у "выратаванні веруючага" (тэзіс "аб апраўданні адной верай"). Адзінай крыніцай рэлігійнай ісціны яны апавясцілі Свяшчэннае Пісанне, адхіліўшы Свяшчэннае Паданне, манаства, цэлібат, культ Багародзіцы, святых, анёлаў, іконы і г. д. Патрабавалі таннай царквы, адмаўлялі ёй права на зямныя багацці і г. д. [1, ст.185].

У Рэфармацыі можна выдзеліць тры напрамкі:

) каралеўска-княжацкі, які абараняў інтарэсы манархаў і свецкіх феадалаў ва ўмацаванні сваёй улады і захопе зямных багаццяў царквы;

) бюргерска-буржуазны з яго тэзісам "абсалютнага перадвызначэння", пропаведдзю "мірскога аскетызму" і рэспубліканскага ўладкавання царквы;

) народны, які патрабаваў ліквідацыі царквы, феадальнага прыгнёту і ўзаконення роўнасці [1, ст.185].

У Вялікае княства Літоўскае ўпершыню пратэстанцкія ідэі былі прынесены ў 1521 г. Рэфармацыя на Беларусі з'яўлялася састаўной часткай еўрапейскага рэфармацыйнага руху, але мела значныя своеасаблівасці. Атульнае развіццё феадальнага спосабу вытворчасці, эвалюцыя гарадоў, рамяства і гандлю, рост колькасці гарадоў і мястэчак, актывізацыя гандлёва-прадпрымальніцкай і грамадска-палітычнай дзейнасці мяшчан, абвастрэнне супярэчнасцей унутры пануючага класа, пагаршэнне сацыяльнага становішча мас былі фактарамі, якія спрыялі ўзнікненню рэфармацыйнага руху ў Вялікім княстве Літоўскім у сярэдзі-не XVI ст [2, ст.171].

У рэфармацыйным руху ўвасобіліся таксама апазіцыйныя настроі некаторых слаёў мяшчанства, што выступалі супраць прывілеяванага становішча традыцыйных цэркваў, якое ўшчамляла сацыяльна-эканамічныя правы гараджан [2, ст.172].

Разнастайнасць сацыяльных сіл, якія падтрымалі рэфармацыйны рух ці былі ўцягнуты ў яго, абумовіла неаднолькавую ідэалагічную накіраванасць асноўных рэфармацыйных плыняў на Беларусі і Літве (кальвінізму, лютэранства, антытрынітарызму), адрозненне іх грамадска-палітычных мэт.

Галоўнымі абаронцамі лютэранства у ВКЛ у канцы XVI и пачатку XVII ст. можна назваць род Хадкевічаў, и ў пэўнай ступені род Храптовічаў. У цэлым, да каанца XVI ст. у ВКЛ існавала каля 10 лютэранскіх парафій, а ў пачатку XVII зявілася некалькі новых. Лютэранства распаўсюджвалася на беларускіх землях галоўным чвнам у вялікіх и малых гарадах, сярод мяшчан і пэўнай часткі дробнай шляхты. Такім чынам, лютэранства на Беларусі шырокага распаўсюджання не атрымала.

Куды больш прыхільнікаў знайшоў у княстве кальвінізм, абаронцам якога стаў некаранаваны ўладар княства Мікалай Радзівіл Чорны [1, ст.186].

У 1553 годзе Мікалай Радзівіл Чорны, канцлер вялікага Княства Литоўскага и адзін з багацейшых магнатаў Беларусі, стаў адкрыта прапаведаваць кальвінізм, які хутка стаў асноўнай формай царкоўна-рэлігійнай рэфармацыі, якая зацвердзілася на Беларусі. Яго галоўнай сацыяльнай апорай была феадальная знаць, частка дробнай і сярэдняй шляхты. Адмоўныя адносіны многіх магнатаў Вялікага княства Літоўскага (Радзівілаў, Сапег, Хадкевічаў, Кішак і інш.) да дзяржаўнай уніі з Польшчай, імкненне феадальнай знаці захаваць свае сацыяльна-эканамічныя і палітычныя правы шляхам дэцэнтралізацыі як дзяржаўнай, так і царкоўна-рэлігійнай структуры (у дадзеным выпадку каталіцкай і праваслаўнай цэрквы), абумовіла іх прыхільнасць да рэфармацыі [2, ст.172].

Сацыяльнай асновай кальвінізму на Беларусі (у адрозненне ад Заходняй і Цэнтральнай Еўропы) былі феадальная знаць, яе васалы, частка сярэдняй і дробнай шляхты. Магнаты і шляхта скарысталі Рэфармацыю для ўмацавання сваіх сацыяльна-эканамічных і палітычных пазіцый: захопу зямельных уладанняў царквы шляхам секулярызацыі; скарачэння