Ідэі вольнадумства, антыклерыкалізма і атэізма ў сацыяльна-палітычнай, філасофскай і этычнай літаратуры Беларусі ХVІІ-ХVІІІ ст.

Информация - История

Другие материалы по предмету История

расходаў на ўтрыманне царквы; утварэння апазіцыі цэнтральнай уладзе; пашырэння свайго ўплыву на працоўныя масы. Рэфармацыю падтрымала таксама частка гарадскога насельніцтва [1, ст.186].

Апека многіх арыстакратычных родаў, займаўшых галоўныя пасады ў дзяржаве, пачаткова дазваляла абодзьвум евангелічным вызнанням (лютэранам і кальвіністам) развівацца ў адносным спакоі, і дзяржаўная ўлада, асабліва пры Жыґімонце Аўгусце і Стэфане Батуры, ставілася да іх досыць талерантна. Марцін Лютэр нават прысьвяціў Жыґімонту Аўгусту адну са сваіх працаў.

У 60-я гады XVI ст. на Беларусі, у Літве і на Украіне з кальвінізму вылучыўся больш радыкальны напрамак - антытрынітарскі, ці, як яго называлі інакш, - арыянскі. Сваімі каранямі ён уваходзіў у IV ст. н. э. і атрымаў назву ад імя александрыйскага епіскапа Арыя, які выступіў супраць боскай сутнасці Ісуса Хрыста і Святой Тройцы. У 40-я гады XVI ст. большасць італьянскіх антытрынітарыяў уцякае ад інквізіцыі ў Швейцарыю, а затым у Польшчу і на Беларусь [1, ст.186].

Беларускі антытрынітарызм імкнуўся да радыкальных сацыяльна-палітычных змяненняў: ліквідацыі паншчыны, прыватнай уласнасці, феадальных прывілеяў; выступаў супраць свецкай улады, войнаў, сацыяльнай, нацыянальнай і рэлігійнай няроўнасці; выношваў утапічныя планы перабудовы грамадства. Антытрынітарыі адмаўлялі антычную філасофію, схаластыку, былі стойкімі прыхільнікамі роўнасці, справядлівасці, братэрства, чалавекалюбства [1, ст.186]. Найбольш выдатным прадстаўніком ў беларуска-літоўскім антытрынітарызме быў Сымон Будны, пісьменнік, асветнік, гуманіст [2, ст.173].

Утапічнасць іх наіўна-сацыяльных летуценняў, унутраная супярэчнасць, процідзеянне феадалаў, каталіцкая рэакцыя прывялі да заняпаду антытрынітарызму, а ў сярэдзіне XVII ст. пад уціскам феадальна-каталіцкай рэакцыі паслядоўнікі антытрынітарызму - сацыніяне - былі выгнаны за межы Рэчы Паспалітай, у тым ліку і з Беларусі. Што датычыць кальвіністаў, яны ўтварылі тэрытарыяльную арганізацыю кальвінісцкай царквы на Беларусі і ў Літве з цэнтрам у Вільні [1, ст.187].

Рэфармацыя ў Вялікім княстве Літоўскім насіла ў асноўным шляхецка-магнацкі характар. Пераважная колькасць сялян, як і гарадскога насельніцтва, захоўвала сваю прыхільнасць праваслаўнай рэлігійнай традыцыі, нягледзячы на спробы буйных феадалаў-пратэстантаў (Радзівілаў, Валовічаў і інш.) прыцягнуць іх да падтрымкі рэфармацыі шляхам выдання розных устаў, якія прадпісвалі падданым абавязковае наведванне пратэстанцкай царквы пад пагрозай пакарання [2, ст.172].

Рэфармацыя спрыяла актывізацыі духоўнага жыцця, распаўсюджванню новых, гуманістычных тэндэнцый, развіццю рэнесансавай культуры. Вялікае значэнне надавалася выхаванню дзяцей у пратэстанцкім духу, таму пры шмат якіх зборах ствараліся пачатковыя школы [2, ст.174].

Практычна адначасова з фарміраваннем рэфармацыйнай царквы на Беларусі ўзнікла і рэфармацыйнае кнігадрукаванне. Першыя рэфармацыйныя друкарні былі створаны пры падтрымцы ўплывовай беларускай і літоўскай шляхты, магнатаў (Мікалая Радзівіла Чорнага, Яна Кішкі, Васіля Цяпінскага). Вялікае значэнне мела літаратурная і кнігавыдавецкая дзейнасць Ф. Скарыны, які сваім перакладам Бібліі зрабіў працу, шмат у чым аналагічную той, якую выканалі заходнееўрапейскія гуманісты, пратэстанты. Рэфармацыйнае кнігадрукаванне садзейнічала распаўсюджванню рэнесансавых, гуманістычных, рацыяналістычных тэндэнцый у культуры Беларусі. Многія дзеячы рэфармацыйнага руху ўнеслі свой уклад у развіццё літаратуры і пісьменнасці Беларусі [2, ст.175].

Рэфармацыйны рух адыграў пэўную ролю ў развіцці талерантнасці ў Вялікім княстве Літоўскім, Віленскі прывілей 1563 г., пацверджаны і пашыраны на Гародзенскім сейме 1568г., ураўнаваў у правах усю шляхту веры хрысціянскай. У 1573 г. быў прыняты акт Варшаўскай канфедэрацыі аб сва-бодзе веравызнання, тэкст якога ўвайшоў у Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г [2, ст.175].

Наступленне контррэфармацыі, якое ўзмацнілася пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 г., унутраныя супярэчнасці ў асяроддзі пануючага саслоўя, адсутнасць устойлівай сацыяльнай апоры рэфармацыі абумовілі параўнальна хуткі адыход значнай часткі мясцовых феадалаў ад яе падтрымкі і пераход іх да каталіцызму. Прычым у каталіцызм пераходзілі не толькі былыя католікі, але і прадстаўнікі праваслаўных фамілій (Валовічы, Збаражскія, Сапегі). У гэтым плане можна сказаць, што рэфармацыя спрыяла паланізацыі беларускай шляхты [2, ст.176].

К канцу XVI ст. Рэфармацыя мінула пік свайго ўздыму. Перамога контррэфармацыйных тэндэнцый, ідэалагічная слабасць і ўнутраны раскол падарвалі пазіцыі рэфармацыйнага руху. У палітычным жыцці ВКЛ ён ужо не адыграваў той ролі, што ў 1560-1580-я гг. Гэта было вынікам не толькі намінацыйнай палітыкі караля, але і змен у рэлігійна-палітычнай сітуацыі, якія садзейнічалі рэлігійным канверсіям. Арганізацыйна і дактрынальна ўмацаваны ў працэсе барацьбы з Рэфармацыяй, падтрыманы вярхоўнай уладай, рэфармаваны каталіцкі касцёл адпавядаў палітычным і ідэйна-культурным інтарэсам магнатэрыі і шляхты. У касцёл вярталіся не толькі былыя католікі. Прадстаўнікі некаторых праваслаўных родаў, нядаўнія пратэстанты (Валовічы, Збаражскія, Хадкевічы, Сапегі і інш.) таксама прынялі каталіцтва. 3 магутных пратэктараў Рэфармацыі ў ВКЛ засталіся толькі біржанскія Радзівілы [3, ст.50].

Рэфармацыя ў цэлым адыграла пэўную ролю ў развіцці духоўнага і царкоўна-рэлігійнага жыцця ў Беларусі і ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім. Рэ-фармацыйныя ідэі садзе