Ідэі вольнадумства, антыклерыкалізма і атэізма ў сацыяльна-палітычнай, філасофскай і этычнай літаратуры Беларусі ХVІІ-ХVІІІ ст.

Информация - История

Другие материалы по предмету История

йнічалі станаўленню секулярызаваных форм культуры, пашырэнню міжнародных сувязей і кантактаў [2, ст.176].

 

2. Узмацненне рэлігійнага індыферэнцізма і скептызма ў беларускім грамадстве другой паловы 18-га стагоддзя. Зараджэнне ў асяроддзі маладой шляхты якабінскага руху.

рэфармацыя рэлігійная беларусь

У першай палове XVIIIст. Рэч Паспалітая апынулася ў стане поўнай феадальнай анархіі і пазбавілася самастойнага палітычнага курса [4, ст.398].

Адным з вытокаў палітычнага крызісу зявілася бязглуздная рэлігійная палітыка з канца XVI ст. Берасцейская царкоўная унія не дала пажаданых вынікаў. Наадварот, яна паглыбіла існуючыя ў грамадстве супярэчнасці. Лацінізацыя уніяцкай царквы прывяла да расколу грамадства на яе прыхільнікаў і праціўнікаў. Апошнія ў набліжэнні уніяцкай царквы да касцёла ўбачылі пагрозу не толькі уніяцтву, але і ўсяму праваслаўнаму насельніцтву. У грамадскай свядомасці больш трывала замацоўваецца думка аб прыналежнасці беларускага этнасу да рускага народа, аб неабходнасці ўз'яднання з ім [1, ст.227].

У часы кіравання Аўгуста III (1733-1763, сын Аўгуста II) феадальная анархія паглыбляецца, узмацняецца феадальны, нацыянальны і рэлігійны прыгнёт. У палітычным жыцці з'яўляецца новая, даволі характэрная рыса - зварот шляхты за дапамогай да суседніх краін дзеля вырашэння ўнутраных спраў [1, ст.229].

У 60-ыя гады XVIII ст. Расія і Прусія яшчэ шукалі зачэпак, каб дыктаваць сваю волю ўладам Рэчы Паспалітай. Такой зачэпкай стала дысідэнцкая праблема. Перад сеймам расійскім бокам было пастаўлена пытанне поўнага ўраўнавання ў правах некатолікаў (дысідэнтаў) з католікамі, згодна дагавору Расіі з Рэччу Паспалітай 1686 г. Сейм станоўча пытанне не вырашыў, чым кінуў Рэч Паспалітую ў апошняе трыццацігоддзе крывавых, непатрэбных для выратавання дзяржавы канфліктаў. Пад патранажам Расіі і Прусіі ў 1767 г. стварыліся ў Слуцку праваслаўная, а ў Торуні пратэстанцкая канфедэрацыі, якія ставілі мэтай дасягненне роўнасці вернікаў розных канфесій у Рэчы Паспалітай [2, ст.234].

У 1768 г. сейм (пад націскам рускіх войск) прыняў пастанову аб ураўноўванні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі. Гэта не задаволіла гарачых прыхільнікаў залатой шляхецкай вольнасці. У лютым 1768 г. каталіцкія фанатыкі стварылі ў Бары (на Украіне) канфедэрацыю з мэтай процідзеяння ўплыву рускай імператрыцы ў Польшчы [1, ст.229]. Аднак супрацьстаяць моцы расійскага войска канфедэрацкія атрады не змаглі. На працягу 1768-1771 гг. яны былі разбіты. Пасля гэтых падзей адбываецца першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расійскай імперыяй, Прусіяй і Аўстрыяй [2, ст.235].

Першы падзел Рэчы Паспалітай ацвярэзіў польскіх сенатараў. Нягледзячы на супраціўленне рэакцыйных, у першую чаргу каталіцкіх, колаў, сейм прыняў пастанову аб неабходнасці склікання ў Пінску Генеральнай кангрэгацыі, у выніку чаго быў складзены праект аб устанаўленні ў Рэчы Паспалітай вышэйшай праваслаўнай царкоўнай іерархіі [2, ст.235].

Але справа зацвярджэння пададзеных сейму прапаноў Пінскай кангрэгацыі зацягнулася. Толькі 21 мая 1792 г., ужо ва ўмовах пачатага ўварвання расійскай арміі ў межы Рэчы Паспалітай сейм прыняў прапановы Пінскай кангрэгацыі. 3 мая 1791г. сейм прыняў канстытуцыю Рэчы Паспалітай (першай у Еўропе і другой у свеце пасля ЗША), якая павінна была вывесці Рэч Паспалітую з палітычнага крызісу і паставіць на шлях буржуазных рэформ. Згодна Канстытуцыі абвяшчалася свабода веры, але за каталіцтвам пакідаўся статус дзяржаўнай рэлігіі. Безумоўна, канстытуцыя насіла прагрэсіўны характар. Адчуваўся ўплыў Вялікай французскай рэвалюцыі, ствараліся больш спрыяльныя ўмовы для развіцця прадукцыйных сіл краіны [1, ст.231].

Рашэнні сейма выклікалі пратэсты часткі магнатаў і шляхты. Рэакцыйныя і клерыкальныя элементы разглядалі новую Канстытуцыю як здзейсненую рэвалюцыю. Баючыся распаўсюджвання ідэй французскай рэвалюцыі з яе ідэаламі роўнасці, волі і братэрства, Кацярына II накіравала свае войскі ў Рэч Паспалітую 18 мая 1792 г. Фактычна гэта была нічым не прыкрытая агрэсія. Зноў пачалася грамадзянская вайна, у якой кароль далучыўся да канфедэратаў і выступіў супраць канстытуцыі і папярэдніх рэформ [1, ст.231].

Даволі значная частка беларускага шляхецтва падтрымала таргавічан альбо пасіўна аднеслася да інтэрвенцыі. На гэта былі свае прычыны. Рэфарматарскія рашэнні чатырохгадовага сейма прывялі фактычна да пераўтварэння Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў ва унітарную дзяржаву. За яе манархам захоўваўся толькі адзін тытул - караля польскага. Перастаў існаваць гістарычны падзел дзяржавы на Вялікае княства Літоўскае і Карону. Тым самым былі істотна закрануты амбіцыі і беларускага магнацтва. Яно фактычна страчвала магчымасць больш грунтоўна ўплываць з улікам сваіх інтарэсаў на ўнутраную і знешнюю палітыку Рэчы Паспалітай ад імя Вялікага княства Літоўскага.

Расійскай армадзе спатрэбілася толькі 2 месяцы, каб разбіць ужо цалкам дэзарганізаванае войска Рэчы Паспалітай. Канстытуцыя 3 мая была адменена, а затым у студзені 1793 г. адбыўся і другі падзел Рэчы Паспалітай [2, ст.236].

Стала зразумелым, што ад канчатковага падзелу Рэчы Паспалітай паміж Расійскай імперыяй, Прусіяй і Аўстрыяй можа выратаваць толькі рашучае супрацьстаянне агрэсарам скансалідаванага грамадства [2, ст.237]. Прагрэсіўная частка грамадства, скансалідаваная вакол ідэі развіцця і паглыблення рэформаў, распачатых Чатырохгадовым сеймам, схілялася да ідэі падрыхтоўкі ўзброенага паўстання. На тэрыторыі Рэчы Паспалітай дз