Ідэі вольнадумства, антыклерыкалізма і атэізма ў сацыяльна-палітычнай, філасофскай і этычнай літаратуры Беларусі ХVІІ-ХVІІІ ст.

Информация - История

Другие материалы по предмету История

ейнічалі тайныя саюзы і таварыствы прыхільнікаў паўстання, якія ўзначальвалі І. Дзялынскі, Я. Ясінскі і інш. Ва ўмовах фактычнай акупацыі краю і рэальнай пагрозы ліквідацыі дзяржавы паўстанне выступала адзіным сродкам выратавання [3, ст.245]. На развіццё прагрэсіўных ідэй у краіне уплывала Французская буржуазная рэвалюцыя. Яе ідэі распаўсюджваліся і ў Беларусі [5, ст.401].

Актыўны удзел у падрыхтоўцы паўстання браў Тадэвуш Касцюшка, кандыдатура якога вылучалася на пасаду кіраўніка. Т.Касцюшку і яго паплечнікам было зразумела, што без знешняй падтрымкі дасягненне перамогі ва ўзброенным выступленні супраць кансалідаваных сіл Расіі, Аўстрыі і Прусіі будзе немагчымым. Сапраўдным саюзнікам у справе змагання з манархічнымі рэжымамі на ўсходзе Еўропы выглядала рэвалюцыйная Францыя. Тым больш што яшчэ 19 лістапада 1792г. яна абвясціла дэкларацыю, у якой выказвалася рашучая гатоўнасць аказаць дапамогу ўсім народам, што змагаліся за свабоду супраць тыраніі.

Успрыняўшы вучэнне французскіх рэвалюцыйных і радыкальных пісьменнікаў, філосафаў і публіцыстаў, а таксама амерыканскіх буржуазных прагрэсіўных дзеячаў, Касцюшка выпрацаваў самастойную дзяржаўна-прававую канцэпцыю палітычнага і грамадскага развіцця Рэчы Паспалітай. Ідэалам ён лічыў грамадства, якое складалася з вольных сялян, уласнікаў зямлі, рамеснікаў, купцоў пры захаванні памешчыцкага землеўладання, заснаванага на свабодным найме рабочай сілы. Лепшую форму дзяржаўнага кіравання бачыў у рэспубліцы, тэарэтычныя асновы якой спрабаваў выкласці ў Паланецкім універсале. Аднак ажыццявіць гэтыя ідэі яму не ўдалося.

Т.Касцюшка падтрымліваў сувязь з рознымі патрятычнымі дзеячамі як у эміграцыі, так і ў самім краі. У кіраўніцтве паўстаннем на Літве, у якім з моманту яго падрыхтоўкі і напачатку вядучую ролю адыгрывалі Я.Ясінскі, П.Гразмані, Ю.Гарноўскі, К.Эльснер і інш., назіраюцца дзве плыні. Адна з іх радыкальная, альбо якабінская, на чале з Ясінскім і другая - памяркоўная, прадстаўленая магнацтвам і заможнай шляхтай. Памяркоўныя жадалі захаваць становішча, што існавала да ўварвання замежных войскаў. Радыкалы ж імкнуліся, з улікам вопыту рэвалюцыйнай Францыі, далучыць да паўстання гараджан і сялян. Да гэтага напрамку належаў і Касцюшка, пры гэтым выдатна разумеючы, што пры слабасці гарадской буржуазіі ў тагачаснай Рэчы Паспалітай, забітасці падняволеных сялян без удзелу ў барацьбе прагрэсіўна настроенай шляхты разлічваць на перамогу немагчыма [3, ст.246].

Рэвалюцыйная ідэалогія будучага выступлення засноўвалася на бачанні яго, па прыкладу Т. Касцюшкі, не толькі вайсковым, але і ўсесаслоўным рухам з выразным антыманархічным і антыфеадальным адценнем. Засваенне французскага вопыту "віленскімі якабінцамі" на чале з Я.Ясінскім непасрэдным чынам адбілася на іх дзейнасці як на арганізацыі паўстання, так і на вызначэнні ў ім ролі ВКЛ на правах самастойнай арганізацыйна-дзяржаўнай часткі. Менавіта французская рэвалюцыя заклікала не толькі да сацыяльнага, але і нацыянальнага вызвалення, абяцала ўсім паднявольным народам падтрымку ў іх змаганні [3, ст.247].

Я. Ясінскі і яго паплечнікі ў ВКЛ больш выразна змаглі засведчыць і сацыяльный імператыў у паўстанні. Лозунг паўстання - вольнасць, цэласць, незалежнасць - стаў таксама лозунгам касцюшкаўцаў і на Беларусі, ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім [2, ст.237].

Паўстанне 1794 г. на Беларусі пратрымалася крыху болей пяці месяцаў. Адной з прычын паражэння паўстання на тэрыторыі Беларусі з'яўлялася адсутнасць адзінага камандавання, належнага ўзаемадзеяння ў паўстанцкім войску, няздольнасць вайсковага кіраўніцтва. Але галоўнай прычынай бачыцца палавінчатасць аб'яўленых рэформаў, пастаянная аглядка на шляхецтва, якое не хацела дапускаць рэвалюцыйнага выступлення сялянства і мяшчанства. Гэта не дазволіла перарасці паўстанню ва ўсенародны рух, а таксама спарадзіла раскол у лагеры паўстанцаў [2, ст.241].

Лёс Рэчы Паспалітай быў вырашаны. У 1795г. адбыўся трэці, апошні падзел Рэчы Паспалітай. Рэч Паспалітая была знішчана, а польскі народ на доўгія гады аказаўся пад сацыяльным і нацыянальным прыгнётам [1, ст.232].

У заняпадзе Рэчы Паспалітай можна бачыць гістарычную заканамернасць спынення функцыянавання практычна замарожаных, незмяняльных палітычных структур. Менавіта тая акалічнасць, што дэмакратычныя інстытуты Рэчы Паспа-літай не здолелі выпрацаваць, развіць цэнтралізатарскіх пачаткаў, не дазволіла кіруючым колам Рэчы Паспалітай, якія тым больш адчувалі неймаверны знешні ўціск, адарвацца ад старой сістэмы і выйсці на новы віток палітычных і вытворчых адносін, а тым самым і прадухіліць дзяржаўную катастрофу [2, ст.241].

Асноўная маса насельніцтва - сяляне і мяшчане Беларусі - індэферэнтна ўспрынялі распад Рэчы Паспалітай. Жыццё ў гэтай няшчаснай, запрададзенай дзяржаве не давала спадзяванняў на нейкія змены. Новыя ж гаспадары, новыя парадкі заўсёды неслі ў сабе надзеі на лепшую будучыню. Іншая справа, што надзеі тыя не спраўджваліся [2, ст.242].

Такім чынам, прароцтва караля-езуіта Яна-Казіміра збылося. Палітычны лад Рэчы Паспалітай, неабмежаваныя шляхецкія вольнасці, рэлігійны фанатызм, неверагоднае падзенне нораваў шляхецкага саслоўя з'явіліся галоўнымі прычынамі гібелі дзяржавы [1, ст.232]. Аднак, нягледзячы на тое, што паўстанне пацярпела паражэнне, яго значэнне ў гісторыі Еўропы велізарнае. Ідэі вызваленчага дэмакратычнага руху не загінулі, а шырока распаўсюдзіліся ў Аўстрыі, Прусіі, Расіі. Для Беларусі паўстанне 1794г. стала першым этап?/p>