Злачынствы нямецка-фашысцкіх акупантаў на тэрыторыі Беларусі. Хатынская трагедыя
Информация - История
Другие материалы по предмету История
Рэферат па прадмеце:
Гісторыя Беларусі
на тэму:
Злачынствы нямецка-фашысцкіх акупантаў на тэрыторыі Беларусі. Хатынская трагедыя
Уводзіны
Мяне заўседы цікавіла тэма Вялікай Айчыннай вайны. Але сказаць па праўдзе, я доўгі час не магла вырашыць, якую менавіта тэму для рэферата мне абраць. На мінулых выхадных я даведалась, што 22 сакавіка споўнілася 65 год трагедыі Хатыні. У мемарыяльным комплексе Хатынь адбылася акцыя памяці, прысвечаная гэтай падзее. Я паглядзела праграму аб Хатыні па тэлевізары. Яна мяне вельмі ўражыла. І гэта не пустыя словы: у мяне сапрауды на вочы навярнуліся слезы. Некалькі гадоў назад я наведвала Хатынь і ўсе пыталася ўявіць, што давялося перажыць тысячам тых бедных людзей, каго застала вайна. Мусіць, гэта было проста жудасна. Вялікая Айчыйная вайна стала страшэннай падзеяй у жыцці беларускага народа. На жаль, многія людзі сення не зацікаўлены ў пытаннях вайны, не разумеюць, чаму ей надаецца такое велькае значэнне. Але дастаткова толькі ўявіць сябе на месцы людзей, якія жылі ў той час: мужчын, якія ўходзілі на фронт ва імя пабеды і, мабыць, ведалі, што больш ніколі яны не вернуцца дадому, не ўбачаць сваю сямю; жанчын, якія засыпалі за станкамі, круглымі суткамі працавалі і жылі ў пастаянным жахе за свае жыцце; маленечкіх дзетак, якія заставаліся сіратамі… А што давялося перажыць людзям у лагерах смерці! Тысячы весак былі вынішчаны, людзей забівалі або гналі ў фашысцкую няволю…І тады становіцца зразумела, чаму мы павінны паважаць памяць байцоў, герояў і простых людзей, адстаяўшых свабоду і незалежнасць нашай зямлі.
Шмат часу мінула з дня завяршэння Вялікай Айчыннай вайны. Але мы помнім і шануем вайну. Дзеці з пакалення ў пакаленне вучацца паважаць памяць тых стратаў, якія людзі панеслі ва імя перамогі. Подзвігі гэтых людзей ўвекавечаны ў шматлікіх мемарыялах, помніках, манументах і абелісках на нашай зямлі і за яе межамі. Ва ўсіх рэспубліках былога Савецкага саюза ўзведзена больш за 100 тысяч помнікаў і мемарыялаў. У нашай рэспубліцы іх каля 8,5 тысяч: Брэсцкая крэпасць; больш за 100 Курганоў Славы з мемарыяльнымі пабудовамі; помнікі танкістам у Віцебску, Мінску, Гомелі, Гродна, Магілеве; помнікі Мінск - горад-герой; помнік у горадзе Жодзіна ў гонар маці А.Ф. Купрыянавай, чые пяць сыной змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі (малодшы з іх - Герой Савецкага Саюза Пётр Купрыянаў закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота); мемарыял Прарыў, які створаны паблізу пасёлка Ушачы і многія іншыя. Імены воінаў, партызан, падпольшчыкаў таксама ўвекавечаны ў назвах паркаў, плошчаў, праспектаў, вуліц гарадоў і паселкаў.
І гэта вельмі добра, што мы памятаем. Гэта памяць неабходна нашым дзецям, унукам, праўнукам. Помніць гісторыю, ведаць яе мы павінны для захавання нашай славянскай народнасці.
Наша памяць адлюстравана ва ўсіх помніках і манументах беларускай зямлі, пад якімі навекі заснулі воіны, партызаны, падпольшчыкі, мірныя жыхары, растраляныя і закатаваныя гітлераўцамі. Мільены людзей было забіта за гады акупацыі.
Палітыка генацыду немцаў была жорсткай, бесчалавечнай і проста зверскай…
І мне ў сваім рэфераце чацелася бы разгледзець гэтае пытанне больш падрабязна.
1. Палітыка генацыду на Беларусі
Страшны лес беларускага народа
Ужо напярэдадні Другой Сусветнай вайны разам з падрыхтоўкай ваенных планаў фашысты таксама рыхтавалі праграму жудасных злачынстваў на тэрыторыі, якую яны планавалі акупіраваць. Страшны лес быў прызначаны беларускаму народу. Згодна з падрыхтаванымі дакументамі плана Ост, 25% беларускага насельніцтва планавалася анямечыць, а 75% падлягалі знішчэнню.
Рускі павінен памерці, каб мы жылі (надпіс зроблены адным з гітлераўцаў на школьнай дошцы 2 кастрычніка 1941 г.)
Ва ўсіх буйных гарадах Беларусі фашысты планавалі стварыць пасяленні для прывілеяваных слаеў нямецкага насельніцтва. Колькасць мясцовага насельніцтва, якую магчыма было пакінуць у гэтых гарадах, вазначалася наступным разлікам: на кожнага пана вышэйшай расы па два рабы ніжэйшай расы.
Ажыццяўленне нацыстамі палітыкі генацыду беларускага народа пачалося з першых дзён вайны. Расстрэлы і масавыя экзекуцыі набылі велізарныя памеры.
26 кастрычніка 1941 года. Першыя публічныя пакаранні смерцю ў Мінску
Салдаты і афіцэры вермахта паўсюдна чынілі расправы над грамадзянскім насельніцтвам. Гэтаму таксама садзейнічала ідэалагічная апрацоўка, якая праводзілася ў ходзе падрыхтоўкі да агрэсіі супраць СССР. У памятцы нямецкаму салдату гаворылася: У цябе няма сэрца, нерваў: на вайне яны не патрэбны. Знішчы ў сабе жаль і спачуванне - забівай усякага рускага, савецкага, не спыняйся, калі перад табой стары або жанчына, дзяўчынка або хлопчык, - забівай, гэтым ты выратуеш сябе ад гібелі, забяспечыш будучыню сваёй сямі і праславішся навекі!.
Жудасныя злачынствы чынілі фашысты ў Беларусі на працягу трох гадоў акупацыі.
Яны па-зверску распраўляліся з мірным насельніцтвам, захоплівалі жывёлу, збожжа, рабавалі маёмасць, прымусова адпраўлялі працаздольнае насельніцтва на катаржныя работы ў Германію. Тых, хто застаўся, спальвалі жывымі або расстрэльвалі.
Яны не шкадавалі ні жанчын, ні дзяцей, ні старых. Існавала палітыка выпаленай зямлі. Гэта калі адбывалася масавае знішчэнне населеных пунк?/p>