Злачынствы нямецка-фашысцкіх акупантаў на тэрыторыі Беларусі. Хатынская трагедыя
Информация - История
Другие материалы по предмету История
?аў разам з іх жыхарамі. У выніку яе у зоны пустыняў ператвараліся цэлыя раёны Беларусі.
Лагеры смерці, турмы, гета
Мільены людзей розных нацыянальнасцей былі знішчаны нацыстамі ў лагерах смерці, турмах, у час правядзення карных аперацый. У ліпені 1944 г. Мінскай абласной камісіяй праводзіліся раследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І ў час правядзення гэтых даследаванняў у Благаўшчыне былі знойдзены 34 ямы-магілы. Некаторыя з іх дасягалі ў даўжыню 50 метраў. Калі ўскрылі некалькі магіл, на глыбіні трох метраў знайшлі абвугленыя чалавечыя косці і слой попелу таўшчынёй ад 0,5 да 1 метра. (Раней, восенню 1943 г. калі стаў прыблізна зразумелы вынік вайны, гітлераўцы пачалі знішчаць сляды сваіх злачынстваў. У лістападзе - снежні 1943 яны раскапалі і спалілі каля 100 тысяч трупаў людзей, растраляных ва ўрочышчы Благаўшчына.) У 34 ямах-магілах урочышча Благаўшчына пахавана 150 тысяч чалавек.
2. Медыцынскія эксперты за работай па расследаванню злачынстваў гітлераўцаў у Трасцянцы. 1944 год
Восенню 1943 года недалека ад вёскі Малы Трасцянец гітлераўцы пабудавалі печ для спальвання трупаў расстраляных людзей. Да печы быў зроблены спецыяльны спуск для аўтамашын. Ахвяр дастаўлялі або ў адкрытых грузавіках, спецыяльна абсталяваных для забойства людзей газам (душагубках), або на адкрытых машынах з прычэпамі. Печ працавала штодзённа.
У канцы чэрвеня 1944 г., ужо за некалькі дзен да вызвалення Мінска Чырвонай Арміяй на тэрыторыі лагера Трасцянец ў былым калгасным гумне было расстраляна, а потым спалена 6500 зняволеных, прывезеных з турмы і лагера ў горадзе Мінску. Усяго ў Трасцянцы фашысты замучылі, расстралялі, спалілі звыш 206 500 грамадзян.
А колькі людзей яўрэйскай нацыянальнасці было забіта ў гета! Буйнейшае ў Еўропе Гета - Мінскае. У ім было знішчана каля 100 тысяч чалавек. Тэрыторыя гета была агароджана высокай сеткай калючага дроту і ахоўвалася. Акупанты здзекваліся над зняволенымі, рабавалі іх, мучылі, калолі штыкамі, кідалі жывымі ў агонь. Асуджаных на смерць прымушалі спяваць песні, танцаваць, а потым расстрэльвалі…
Дзённікавыя запісы, данясенні і справаздачы, знойдзеныя ў архівах, сведчаць аб страшэнных злачынствах гітлераўскіх салдат і афіцэраў.
Вельмі ўражваюць цынізм, абыякавасцьі халоднасць, з якімі фашысты адносіліся да ўсіх сваіх дзеянняў.
Обер-яфрэйтар вермахта Ёганс Гердэр пісаў у сваім дзённіку ў першыя месяцы жыцця на беларускай зямлі: 25 жніўня. Мы кідаем гранаты ў жылыя дамы. Дамы вельмі хутка гараць. Агонь перакідваецца на іншыя хаты. Прыгожае відовішча! Людзі плачуць, а мы смяёмся над іх слязамі. Мы спалілі такім чынам ужо вёсак дзесяць.
жніўня. У адной вёсцы мы схапілі першых 12 жыхароў і адвялі на могілкі. Заставілі іх капаць сабе прасторную і глыбокую магілу.
Славянам няма і не можа быць ніякай літасці. Праклятая гуманнасць нам чужая…
3. Партызанская барацьба супраць фашыстаў
Але беларускі народ не змірыўся з фашысцкай акупацыяй. Першыя партызанскія атрады ў Беларусі дзейнічалі ў тыле ворага ўжо ў чэрвені - ліпені 1941 г. Мужна, па-геройску, не шкадуючы сіл і жыцця, яны грамілі ворага. Канешне былі і тыя, хто здрадзіў Радзіме, перайшоў на бок праціўніка і адкрыта супрацоўнічаў з гітлераўцамі. Здраднікам абяцалі розныя прывілеі і дабрабыт, але, негледзячы на гэта, такіх людзей было няшмат у параўнанні з тымі, хто, рызыкуючы жыццём, прымаў ўдзел у партызанскім руху або дапамагаў яму.
Барацьба з партызанамі вялася самымі жорсткімі сродкамі. Карныя атрады, сфарміраваныя са здраднікаў шырока выкарыстоўваліся гітлераўцамі ў барацьбе з партызанамі. Загады вышэйшага камандавання дазвалялі прымяняць бязлітасныя метады пры барацьбе з партызанамі. І часам з-за таго, што ваенныя аперацыі супраць партызан вяліся як бы ўпустую (гэта значыць безвынікова), то гітлераўцы выдавалі свае няўдачы за поспехі, спальваючы пры гэтым мірныя вескі разам з жыхарамі. Трагічным прыкладам такіх паводзін можа служыць і знішчэнне вескі Хатынь і яе жыхароў.
Трагедыя Хатыні
Сення вы не сможаце знайсці гэтай беларускай вескі ні на адной, нават самай падрабязнай карце. Яна была знішчана фашыстамі вясной 1943 года.
Хатынь - былая вёска Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі - стала сімвалам трагедыі беларускага народа і журботнай старонкай гісторыі часоў Вялікай Айчыннай вайны.
У памяць аб загінуўшых 2 230 000 жыхароў Беларусі у 1969 г. на месцы спаленай разам з жыхарамі вёскі Хатынь баў узведзены мемарыяльны комплекс. Ен нясе у сабе ідэю мужнасці і непахіснасці народа, які прынёс незлічоныя ахвяры ў імя Перамогі.
Прычыны Хатынскай трагедыі
Гэта трагедыя адбылася 22 сакавіка 1943 года. У гэты дзень у веску ўвайшоў118 батальен нямецкай паліцыі і абкружыў яе. Батальен быў сфарміраваны з чысла савецкіх ваенапленных. А расправай кіраваў былы кадравы старэйшы летэнант Чырвонай Арміі, а к таму часу начальнік штаба 118 батальена Грыгорый Васюра. Але жыхарам вескі нічога не было вядома аб тым, што здралылася раніцай гэтага ж дня.
А здарылася наступнае. Раніцай 22 сакавіка партызаны абстралялі легкавую машыну. У гэтай машыне ехаў камандзір адной з рот 118 паліцэйскага батальена гаўптман Ганс Вельке (Г. Вельке - першы немец, які атрымаў залаты медаль у легкай атлетыцы і стаў першым чэмпіенам на Алімпійскіх іграх у Берліне ў 1936 г. Можна сказаць, што ен быў як бы любімцам Гітлера, таму што падтвердзіў сваей пабедай тэзіс фюрэра аб главенстве арыйск?/p>