Злачынствы нямецка-фашысцкіх акупантаў на тэрыторыі Беларусі. Хатынская трагедыя

Информация - История

Другие материалы по предмету История

даваць мемарыял дапамагала ўся краіна. Граніт везлі з карераў Украіны, белы мармур - з Расіі. Першая чарга была завершана ў канцы 1968 года.

Урачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу Хатынь адбылося 5 ліпеня 1969 г.

Урачыста-жалобная цырымонія адкрыцця пачалася ў Мінску. На плошчы Перамогі сабраліся прадстаўнікі ўсіх раёнаў сталіцы, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, дэлегацыі з Расіі, Украіны, Грузіі, Малдавіі і іншых рэспублік, дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў, замежныя госці. Ад Вечнага агню быў запалены факел і паднесены да чашы, устаноўленай на бронетранспарцёры. Ен у суправаджэнні ганаровага эскорту накіраваўся ў Хатынь. На шматтысячным мітынгу ў Хатыні выступілі сведкі хатынскай трагедыі І.І. Камінскі і А.П. Жалабковіч.

Аўтары мемарыяла - архітэктары Ю. Градаў, В. Занковіч, Л. Левін, скульптар С. Селіханаў у 1970 годзе былі ўдастоены звання лаўрэатаў Ленінскай прэміі. Мемарыяльны комплекс Хатынь уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны.

Экскурсія па мемарыяльнаму комплексу Хатынь

Плошча комплекса - 32 гектары. Ен паўтарае планіроўку былой вёскі і складаецца з асобных фрагментаў. У цэнтры мемарыяла ўзвышаецца бронзавая скульптура Няскоранага чалавека - быццам ён ідзе насустрач вам з паміраючым хлопчыкам на руках (вышыня скульптуры 6 метраў).

Справа ад скульптуры знаходзіцца сімвалічны дах гумна.

Дарожка з жалезабетонных пліт вядзе да былой вясковай вуліцы. На месцы кожнай хаты ляжыць першы вянец зруба.

Унутры - абеліск з мемарыяльнай плітой. На ёй імёны і прозвішчы зажыва спаленых людзей, указаны ўзрост дзяцей да 16 гадоў.

Перад кожнай з 26 спаленых хат адчыненыя весніцы - сімвал гасціннасці жыхароў вёскі.

На месцы чатырох былых калодзежаў - сімвалічныя калодзежы.

На зямлі беларускай вёскі Хатынь створаны адзіныя ў свеце Могілкі вёсак, на якіх сімвалічна пахаваны 185 беларускіх вёсак, што падзялілі лёс Хатыні і не адрадзіліся пасля вайны (186-я вёска - сама Хатынь)

беларускія вёскі, што перажылі трагедыю Хатыні, былі адноўлены пасля вайны. Яны ўвекавечаны на элеменце мемарыяла Сімвалічныя дрэвы жыцця, дзе на сімвалічных галінах дрэў яны размешчаны у алфавітным парадку.

У гады Вялікай Айчыннай вайны на беларускай зямлі фашысты стварылі больш за 260 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння людзей. Мемарыял уключае Сцяну памяці, у нішах якой знаходзяцца мемарыяльныя пліты з назвамі канцэнтрацыйных лагераў і месцаў масавага знішчэння людзей на тэрыторыі Беларусі.

Элемент мемарыяльнага комплекса Хатынь Вечны агонь і тры бярозкі напамінаюць аб тым, што кожны чацвёрты жыхар Беларусі загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны. На жалобным пастаменце - чатыры заглыбленні, але толькі ў трох з іх растуць бярозкі, якія сімвалізуюць жыццё на беларускай зямлі. У памяць аб кожным чацвёртым загінуўшым гарыць Вечны агонь.

генацыд пакарання злачынства фашыст

 

Заключэнне

 

Людзі з усяго свету, прадстаўнікі розных канфесій і розных нацыянальнасцей прыязджаюць у Хатынь каб ушанаваць памяць загінуўшых. За 35 гадоў мемарыяльны комплекс наведалі каля 35 мільёнаў чалавек больш чым са 100 краін свету.

У ліку ганаровых наведвальнікаў мемарыяла сакратары ААН У Тан і Х. Перэс дэ Куэльяр, Прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан, прэзідэнты Фінляндыі У.К. Кекканен і М. Койвіста, Прэмьер-міністр Індыі Раджыў Гандзі, Генеральны сакратар камуністычнай партыі Кубы Фідэль Кастра, Старшыня Выканаўчага камітэта Арганізацыі вызвалення Палесціны Ясір Арафат, Прэзідэнт Румыніі І.Іліеску, Прэзідэнт Казахстана Н. Назарбаеў, Старшыня кампартыі Кітая Ху Цзінтао і многія іншыя вядомыя палітычныя дзеячы.

Таму я лічу, што Хатынь можна сапраўды назваць міжнародным сімвалам міру.

І таксама ў заключэнні хочацца сказаць дзякуй усім тым людзям, у сэрцы якіх жыве памяць і павага да Вялікай Айчыннай вайны. Таму што дзякуючы менавіта ім, тая самасвядомасць, якая ўсе ж такі есць у некаторых людзей, ніколі не загіне. Канешне, мы усе людзі і ў нашым паусядзенным жыцці мы не вельмі часта нават задумваемся аб гэтым. Але я не маю на ўвазе, што кожны павінен мець яры фанатызм, бяскрайнюю заінтарэсаванасць і неабмежаваную любоў да гістарычных пытанняу. А я хачу сказаць, што кожны чалавек павінен мець у сэрдцы хаця бы простую павагу да гістарычных падзей сваей Радзімы.

І, канешне, гэта здорава, што існуюць такія помнікі, як Хатынь, таму што яны памагаюць нам шанаваць сваю гісторыю. Я была у Хатыні, у Калдычэўскім лагеры смерці, на Лініі Сталіна і мне кажацца, што такія помнікі прымушаюць нават самых абыякавых людзей задумацца аб Вечным. Яны памагаюць увекавечыць памяць вайны для нашых дзяцей, нашчадкаў. І гэта неабходна рабіць, тамк што нашы дзеці - гэта наша заўтрашняя памяць. Мы жывем у мірнай Беларусі і яна не забывае, цаной якой барацьбы, пакут і ахвяр здабыты гэты мір і шчасце!

 

 

Спіс літаратуры

 

1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне. 1941-1945. Энцыклапедыя. Мн., 1984.

2. Каваленя А.А. Беларусь у выпрабаваннях вайны (1939-1945 гг.): Вучэб.-метад. дапам. - Мн., 2001.

3. Нацистская политика геноцида и выжженной земли в Белоруссии

(1941-1944). Мн., 1984.

4. Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941-1944). - Мн., 1995.

. А.Г. Ванькович Экскурсия в Тростенец. Мн. Полымя, 1987 г.

6. Лемяшонак У. Партызанскі рух у Вялікаю Айчынную вайну // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. - Мінск: БелЭн