Злачынствы нямецка-фашысцкіх акупантаў на тэрыторыі Беларусі. Хатынская трагедыя

Информация - История

Другие материалы по предмету История

°й расы). Разам з Вельке было забіта таксама некалькі паліцаяў. Канешне фашыстам было неабходна знайсці і пакараць партызан. Яны вырашылі адпомсціць за смерць свайго афіцэра. Пазней паліцаі арыштавалі, а праз нейкі час растралялі групу мясцовых жыхароў - лесарубаў, таму што палічылі, што тыя мелі сувязі з партызанамі.

Пылаючая Хатынь

Так і не знайшоўшы партызан, азвярэлыя фашысты ўварваліся ў вёску Хатынь і абкружылі яе. Немцы ўжо вынеслі смяротны прысуд ні ў чым не павінным людзям. Усё насельніцтва Хатыні ад малога да вялікага - старых, жанчын, дзяцей - выганялі з хат і гналі ў калгаснае гумно. Прыкладамі аўтаматаў падымалі хворых, старых, не шкадавалі жанчын з маленькімі дзецьмі і немаўлятамі.

Сюды прывялі семі Іосіфа і Ганны Бараноўскіх з 9 дзецьмі, Аляксандра і Аляксандры Навіцкіх з 7 дзецьмі; столькі ж дзяцей было ў сямі Казіміра і Алены Іотка, самаму меншаму толькі споўніўся год. У гумно прыгналі Веру Яскевіч з сямітыднёвым сынам Толікам. Леначка Яскевіч спачатку хавалася ў двары, а потым вырашыла пабегчы ў лес. Кулі фашыстаў не змаглі дагнаць дзяўчынку. Тады адзін з карнікаў кінуўся за ёю, дагнаў і расстраляў на вачах зваряцелага ад гора бацькі. Разам з хатынцамі ў гумно трапілі Антон Кункевіч з Юркавічаў і Крысціна Слонская з Камена, якія ў гэты час знаходзіліся ў Хатыні.

Ні адзін дарослы не змог застацца незаўважаным. Толькі траім дзецям - Валодзю Яскевічу, яго сястры Соні і Сашу Жалабковічу ўдалося схавацца ад гітлераўцаў.

Калі ўсе жыхары вёскі былі ў гумне, фашысты запёрлі дзверы, аблажылі будыніну саломай, аблілі бензінам і падпалілі. Драўлянае гумно імгненна загарэлася. У дыме задыхаліся і плакалі дзеці. Дарослыя спрабавалі ратаваць іх. Пад націскам дзесяткаў чалавечых цел не вытрымалі і ўпалі дзверы. У ахопленым агнём адзенні, апанаваныя жахам, людзі кінуліся бегчы, але тых, хто вырываўся з полымя, фашысты расстрэльвалі з аўтаматаў і кулямётаў. У агні зажыва згарэлі 149 жыхароў вёскі, з іх 75 дзяцей да 16 - гадовага ўзросту. Вёска была разрабавана і спалена датла.

Дзве дзяўчыны - Марыя Федаровіч і Юлія Клімовіч - цудам змаглі выбрацца з палаючага гумна і дапаўзці да леса. Абгарэлых, ледзь жывых, іх падабралі жыхары вёскі Хварасцені Каменскага сельсавета. Але і гэта вёска хутка была спалена фашыстамі і абедзве дзяўчыны загінулі.

Ванда Яскевіч - адна са 149 спаленых жыхароў (захавалася адзіная фатаграфія)

Цудам выратаваўшыеся

Жывымі засталіся толькі двое дзяцей - сямігадовы Віктар Жалабковіч, якога засаланіла сабою маці і дванаццацігадовы Антон Бараноўскі. Разам з іншымі з палаючага гумна выбегла і Ганна Жалабковіч. Яна моцна трымала за руку сямігадовага сына Віцю. Смяротна параненая жанчына, падаючы, прыкрыла сына сабою. Дзіця з прастрэленай рукой праляжала пад трупам маці да адыходу карнікаў з вёскі. Антон Бараноўскі быў паранены ў нагу разрыўной куляй. Яго гітлераўцы палічылі мёртвым.

Абгарэлых, параненых дзяцей падабралі і выхадзілі жыхары суседніх вёсак. Адзіны дарослы сведка хатынскай трагедыі - 56-гадовы вясковы каваль Іосіф Камінскі, абгарэлы, паранены, апрытомнеў позна ноччу, калі фашыстаў ужо не было ў вёсцы. Яму давялося перажыць яшчэ адзін цяжкі ўдар: сярод трупаў аднавяскоўцаў ён знайшоў свайго параненага сына. Хлопчык быў смяротна паранены ў жывот, атрымаў моцныя апёкі. Ён памёр на руках у бацькі.

Гэты трагічны момант з жыцця Іосіфа Камінскага пакладзены ў аснову стварэння адзінай скульптуры мемарыяльнага комплексу Хатынь - Няскораны чалавек.

Шэсць чалавек прызнаны сведкамі хатынскай трагедыі: адзіны дарослы і пяцёра дзяцей.

Яскевіч Уладзімір Антонавіч пасля вайны выхоўваўся ў Плешчаніцкім дзіцячым доме. Зараз жыве ў в. Казыры Лагойскага раёна.
Мае дачку, унучку, унука і праўнука.

Яскевіч (Фіохіна) Сафія Антонаўна таксама выхоўвалася ў Плешчаніцкім дзіцячым доме. Скончыла Брэсцкае рамеснае вучылішча. Зараз жыве ў Мінску. Мае двух сыноў і ўнучку.

Жалабковіч Віктар Андрэевіч пасля вайны апынуўся ў дзіцячым доме таксама.

Скончыў рамеснае вучылішча.

Жыве і працуе ў Мінску. Мае дачку, унучку.

Жалабковіч Аляксандр Пятровіч скончыў ваеннае вучылішча і ваенную акадэмію. Служыў ва Узброеных сілах. Быў падпалкоўнікам запасу. Але Аляксандр Пятровіч ўжо памер (у 1994 г.).

Бараноўскі Антон Іосіфавіч жыў у Мінску, але трагічна загінуў у 1969 годзе.

Камінскі Іосіф Іосіфавіч пасля вайны жыў у в. Казыры. Ен да апошніх дзён свайго жыцця прыходзіў у Хатынь. Іосіф Іосіфавіч памёр у 1973 годзе. Пахаваны ў Лагойску.

 

4. Мемарыяльны комплекс Хатынь

 

Гісторыя стварэння

Доўгі час пасля вайны на месцы, дзе калісьці была Хатынь, стаяў адзінокі драўляны абеліск с краснай зоркай, пазней невялічкі гіпсавы помнік. Але ў студзені 1966 г. ЦК КПБ прыняў рашэнне аб стварэнні ў Лагойскім раене мемарыяльнага комплексу Хатынь.

Помнік, што стаяў на магіле жыхароў Хатыні да 1965 г.

У сакавіку 1967 г. быў абяўлены конкурс на лепшы праект мемарыяла. У ім перамог калектыў архітэктараў: Ю. Градаў, В. Занковіч, Л. Левін, скульптар - народны мастак БССР С. Селіханаў.

Праца над праектам захапіла нас, - успамінае Леанід Левін. - Мы прыдумалі вянцы зрубаў на месцы былых дамоў, абеліскі ў выглядзе пячных комінаў, але чагосьці не хапала. Зарослае травой поле, сведка трагедыі, захоўвала мёртвую цішыню. І раптам у гэтай шчымлівай цішыні нечакана заспяваў жаўрук. Гук, тут павінен быць гук! Так нарадзілася ідэя званоў Хатыні.

Бу