Жыццевы i творчы шлях Янкi Нёманскага
Информация - Литература
Другие материалы по предмету Литература
Жыццевы i творчы шлях Янкi Нёманскага (1890-1936)
янка нёманскі пісьменнік беларускі
Янка Нёманскі - літаратурны псеўданім таленавітага пісьменніка, вучонага і грамадскага дзеяча Івана Андрэевіча Пятровіча. Ён належыць да таго трагічнага пакалення творчай беларускай інтэлігенцыі, цвету нацыі 20-30-х гадоў XX ст., якое было заўчасна і беспадстаўна загублена бязлітаснымі сталінскімі рэпрэсіямі.
Іван Андрэевіч нарадзіўся 12 красавіка 1890 г. у вёсцы Шчорсы на Наваградчыне ў беднай сялянскай сям'і.
Шчорсы славіліся вялікай царквою, прыгожым палацам і багатай бібліятэкй графа Храптовіча, у якой былі сабраны кнігі па розных галінах ведаў. З дзіцячых гадоў запалі ў душу Янкі гэтыя гістарычныя мясціны, маляўнічыя краявіды родных ваколіц, паўнаводны Нёман, казачнай прыгажосці азёры Свіцязь і Кромань. Пра іх хадзілі шматлікія паданні, якія ён пазней выкарыстае і ўславіць у сваіх творах. Жыццё яго, аднак, складвалася нялёгка. Ён рана застаўся без маці, жыў з бацькам Андрэем Мікалаевічам і дзедам. Як і ўсе вясковыя падлеткі, рана далучыўся да сялянскай працы, клопатаў сям'і. Вучыцца пачаў дома і даволі рана - ва ўзросце каля шасці гадоў. Настаўнікамі былі блізкія, родныя людзі - бацька, дзед, дзядзька Астап. Пасля заканчэння школы ў Шчорсах Янка вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, затым працаваў вясковым настаўнікам. Адначасова настойліва займаўся самаадукацыяй, каб здзейсніць даўнюю мару - паступіць у Пецярбургскі універсітэт. Ужо тое, што ён, сялянскі сын, спадзеючыся толькі на свае сілы, змог у 1914 г. стаць студэнтам імператарскага Пецярбургскага універсітэта, сведчыла пра яго вялікія здольнасці і незвычайную прагу ведаў.
Знаходжанне ў Пецярбурзе, у самым цэнтры сталічнага культурнага жыцця, шмат дало юнаку ў сэнсе агульнага пашырэння ведаў, культурнага ўзроўню, выпрацоўкі светапогляду. Ён многа чытае, вывучае замежныя мовы. Аднак лекцыі ва універсітэце давялося слухаць нядоўга: пачалася імперыялістычная вайна.
З другой паловы 1916 г. I.А. Пятровіч быў мабілізаваны ў армію і пасля школы прапаршчыкаў трапіў на фронт. У сувязі з бальшавіцкім кастрычніцкім пераваротам ён вярнуўся ў Петраград і працягваў заняткі ва універсітэце. Актыўна ўключыўшыся ў грамадскую дзейнасць, ён уступіў у партыю левых эсэраў. Некаторы час працаваў сакратаром культурна-асветнага аддзела Белнацкома, які ўзначальваў тады Браніслаў Тарашкевіч, а пасля загадчыкам выдавецкага аддзела Беларускага нацыянальнага камісарыята.
На працягу 1918-1920 гг. I.А. Пятровіч з'яўляўся членам Беларускага вольна-эканамічнага таварыства, створанага ў Петраградзе з мэтай развіцця навукі, культуры, народнай гаспадаркі Беларусі. Членамі гэтага таварыства былі Я. Карскі, А. Сержпутоўскі, А. Шахматаў і іншыя вядомыя вучоныя і грамадскія дзеячы. Разам з Ц. Гартным ён пачынае выдаваць першую савецкую газету на беларускай мове Дзянніца (1918-1919). На яе старонках друкаваліся творы Я. Коласа, Ц. Гартнага, А. Гурло, М. Гарэцкага, многіх іншых пісьменнікаў. I.А. Пятровіч таксама змяшчае тут шмат сваіх артыкулаў, прасякнутых шчырай зацікаўленасцю лёсам роднай Беларусі. I ўпершыню падпісваецца літаратурным псеўданімам - Янка Нёманскі.
У гады грамадзянскай вайны ён знаходзіўся на Заходнім фронце, прайшоў усю Беларусь, удзельнічаў у баях за вызваленне Мінска ад белапалякаў. Ваенная служба прымусіла яго пабываць там, куды ніколі не спадзяваўся трапіць: на Карэльскім, Петраградскім, Польскім франтах, пад Нарвай і Варшавай, у Сібіры і на Далёкім Усходзе. Пасля гэтых падзей ён вяртаецца на Беларусь..А. Пятровіч адразу актыўна ўключаецца ў работу, усе свае веды, практычны вопыт аддае справе аднаўлення народнай гаспадаркі, развіцця нацыянальнай культуры, адукацыі. Яго накіроўваюць у планава-эканамічныя органы рэспублікі. I.А. Пятровіч становіцца членам Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Беларусі, адказным сакратаром Эканамічнага савета, затым намеснікам старшыні дзяржплана рэспублікі, абіраецца дэлегатам VIII Усебеларускага з'езда Саветаў. Прымаючы неспасрэдны ўдзел у рабоце Інбелкульта, I.А. Пятровіч пасля заснавання Беларускай Акадэміі навук абіраецца яе правадзейным членам, пазней - неадменным сакратаром. Адначасова з ім першымі акадэмікамі нацыянальнай акадэміі сталі вядомыя пісьменнікі, вучоныя, грамадскія дзеячы Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, У. Ігнатоўскі, В. Пічэта, С. Вальфсон, С. Некрашэвіч, I. Замоцін. 1 студзеня 1929 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё Беларускай Акадэміі навук, а ў 1931 г. быў абраны новы Прэзідыум. I. Пятровіч становіцца членам Прэзідыума акадэміі, вучоным сакратаром Інстытута эканомікі. У гэты час ён актыўна выступае ў перыядычным друку з артыкуламі па пытаннях гісторыі, эканомікі, культуры Беларусі.
Яшчэ ў 1928 г. у Маскве быў выдадзены першы зборнік твораў беларускіх пісьменнікаў, выйшаўшых з сям'і працоўнага народа, дзе Янка Нёманскі змяшчае свой артыкул К культурна-прасветным задачам Беларусі. Нягледзячы на вялікую загружанасць у дзяржплане, абавязкамі акадэміка, грамадскай, пісьменніцкай дзейнасцю, Янка Нёманскі прымае непасрэдны ўдзел у навучанні студэнтаў. З 1933 па 1936 г. ён чытае лекцыі ў Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі, які быў заснаваны пры яго садзеянні, загадвае тут кафедрай фінансавых дысцыплін. У 20-30-я гады Янка Нёманскі напісаў шмат навукова-папулярных прац, якія б маглі скласці не адзін том. Асаблівую цікасвасць выклікаюць яго артыкулы, прысвечаныя эканамічнаму становішчу Беларусі, развіццю яе гісторыі, культуры. У шматлікіх ар