Жыццевы i творчы шлях Янкi Нёманскага

Информация - Литература

Другие материалы по предмету Литература

°ле і выявіў трагедыю інтэлігентаў, якія, прыняўшы ідэі народніцтва, ішлі ў народ сеяць разумнае, добрае, вечнае, аднак з-за неспрыяльных абставін гублялі ідэалы сваёй маладосці. Акрамя псіхалагічных, духоўных рыс характару героя, яго пачуццяў, перажыванняў, адносін з людзьмі пісьменніка цікавяць і побытавыя ўмовы настаўніцкай сям'і, праца Петруся Мікалаевіча. Добрае веданне настаўніцкага асяроддзя дазволіла Янку Нёманскаму, які сам прыкладна ў гэты час працаваў вясковым настаўнікам, стварыць сапраўдны тыповы вобраз беларускага настаўніка, паказаць яго добрую спагадлівую душу, любоў да дзяцей, якім ён імкнуўся аддаць цеплыню свайго сэрца, перадаць свае веды, давер да яго вяскоўцаў.

Раман наогул вылучаецца мастацкай апрацаванасцю ўсіх вобразаў, выразнай акрэсленасцю асноўных сюжэтных ліній, хоць твор і не завершаны. Тут прыкметны свой вобразны свет, арыгінальная мастакоўская думка, глыбока індывідуальная страснасць і рашучы настрой душы аўтара, імкненне выказаць свае погляды, меркаванні адносна грамадскага жыцця краіны. У параўнанні з аповесцю, некаторымі апавяданнямі ў ім значна ўзраслі пісьменніцкая культура, апавядальнае майстэрства.

Дзеянне рамана абрываецца на самым цікавым месцы, калі застаюцца невядомымі лёсы герояў твора. Другая частка Драпежнікаў, якая мела назву У віры, не пабачыла свету. Пісьменнік працаваў над ёй больш за пяць гадоў. Яна была ўжо падрыхтаваная асобнай кнігай, надрукавана і збрашуравана, але не паспела выйсці з-за арышту аўтара. Іван Андрэевіч Пятровіч быў арыштаваны 26 красавіка 1937 г. Яго, як і многіх іншых беларускіх пісьменнікаў, абвінавачвалі ў нацдэмаўшчыне, імкнуліся даказаць, што ён польскі шпіён, але галоўная яго віна была, аказваецца, у тым, што ён быў некалі левым эсэрам. Пры арышце ў Я. Нёманскага былі забраны ўсе рукапісы, перапіска, запісныя блакноты, уласныя кнігі і кнігі пад яго рэдакцыяй, у тым ліку і другая частка рамана. Усе гэтыя рукапісы, кнігі ворагаў народа спальваліся, як стала цяпер вядома, па Акту о сожжения, як не имеющие литературной ценности. Іх літаратурную значнасць і каштоўнасць устанаўлівалі напаўадукаваныя следчыя, падпарадкоўваючыся загадам зверху. Сам Янка Нёманскі быў расстраляны 30 кастрычніка 1937 г. у Мінску. Дзе магіла гэтага таленавітага сына беларускага народа, невядома.

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

 

1. Савік Л.С. Янка Нёманскі // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 2. Мн., 1999. С. 615-631.

. Уводзіны ў літаратуразнаўства. Хрэстаматыя / Пад рэд. М.А. Лазарука.- 2-е выд., дапр. і дап.- Мн., 1991.

. Хрестоматия по теории литературы / Составитель Л.Н. Осьмакова.- М., 1982.

. Нёманскі Я. Творы. Мн., 1984.

. Яцухна В.І. Тэорыя літаратуры / Яцухна В.І., г. Гомель, 2002. - 147 с.