Жыццевы i творчы шлях Янкi Нёманскага

Информация - Литература

Другие материалы по предмету Литература

эн, у апісанні працы сялян і фабрычных рабочых, што было надзвычай каштоўным вопытам для развіцця беларускай прозы.

Яркія карціны роднай прыроды сустракаюцца амаль у кожным творы пісьменніка. Маляўнічыя пейзажы з'яўляюцца пастаянным акампанементам падзей, пачуццяў, перажыванняў, роздуму герояў. Своеасаблівая, цудоўная прырода Беларусі выступае паўнапраўным героем апавяданняў.

Падзеі амаль ва ўсіх творах адбываюцца на тэрыторыі Беларусі. Кожнае апавяданне мае канкрэтнае месца дзеяння, якое называецца дакладна (Кромань, Мінск, Лепель, Бярэзіна, Барысаў, Докшыцы, Петрыкаў, Тураўскія лясы, Віцебск). Апавяданні Я. Нёманскага надзвычайна вялікія сваім аб'ёмам, значныя глыбінёй раскрыцця пастаўленых праблем. Яны высока ацэньваліся ў крытыцы 20-х і 30-х гадоў.

Унутраны лад апавяданняў Я. Нёманскага сведчыў, што далейшае развіццё яго творчай індывідуальнасці пойдзе ў напрамку буйных празаічных жанраў. I сапраўды, у другой палове 20-х і пачатку 30-х гадоў выходзяць з друку аповесць Партызан (1927) і раман Драпежнікі (1928-1930). У гэты час у беларускай прозе ўзнікла тэндэнцыя да шырокага ахопу падзей рэчаіснасці.

Аповесць Я. Нёманскага Партызан давала чытачу ўяўленне аб чалавеку-барацьбіту. Празаік апісвае гісторыю подзвігаў беларускага юнака, які з невялікім атрадам адважных партызан выступае сураць белапалякаў. Імкненне паказаць гераічны характар народнай барацьбы з акупантамі вызначыла рамантычны пафас аповесці. Створана яна ў неарганічнай для таленту празаіка бурапеннай традыцыі маладнякоўскай прозы. Але, як і іншыя падобныя творы, аповесць набыла вялікую папулярнасць у тагачаснага чытача, ды і сёння дзякуючы свайму імкліваму, захапляючаму сюжэту чытаецца з цікавасцю.

Некаторыя апавяданні з шырока разгорнутым сюжэтам, а затым аповесць былі для Я. Нёманскага своеасаблівым подступам да рамана. Пісьменнік задумаў вялікае эпічнае палатно пра жыццё ўсіх слаёў насельніцтва Беларусі ў пераломныя, бурныя гады гісторыі пачатку XX ст. Раман Драпежнікі стаў адным з лепшых твораў беларускай раманістыкі, у якім эпічная шырыня спалучаецца з глыбокім аналізам падзей. Адлюстроўваючы лёсы асобных людзей, шматлікія сцэны і сітуацыі прыватнага побыту, Я. Нёманскі імкнуўся даць аналіз асноўных заканамернасцей гістарычнага развіцця беларускага грамадства напярэдадні першай сусветнай вайны, стварыць сацыяльна-палітычны воблік эпохі. Усё гэта абумовіла шматпланавую структуру, асаблівасці сюжэтнай і кампазіцыйнай пабудовы рамана. Як і ў папярэдніх творах, у рамане пісьменнік актыўна выкарыстоўвае прынцып кантрастнага супастаўлення, на якім засноўваецца глыбокі драматызм у перадачы знешніх падзей, унутранага жыцця герояў, антаганізму характараў. Драматызм твора абумоўлены таксама палярна супрацьлеглымі дзеяннямі, поглядамі, жыццём дзвюх сацыяльных груп: з аднаго боку - лагера драпежнікаў, пануючай вярхушкі, з другога - рабочых, сялян, прадстаўнікоў бяднейшай інтэлігенцыі. Храналагічна раман прывязаны да самага пачатку XX ст., падзеі разгортваюцца і ў Мінску, і ў беларускіх вёсках, і ў багатых родавых маёнтках князёў Друцкіх, паноў Ляскоўскіх. У беларускай літаратуры гэта быў першы значны празаічны твор, дзе пісьменіку ўдалося шырока разгарнуць жыццё беларускага грамадства, усіх яго слаёў напярэдадні тых катаклізмаў, што пачаліся з 1917 г. Тут і вобразы багатых паноў Ляскоўскіх, і князя Друцкага, як сімвалічныя, яскравыя адзнакі часу, і не менш каларытныя фігуры гандляра Масея Ліўшыца, губернатара Курлава, кола яго падначаленых, розных чыноўнікаў, паліцэйскіх, дробных памешчыкаў, шляхты. Апісваючы іх ўзаемаадносіны, пераплеценасць інтарэсаў, аўтар дае цікавыя падрабязнасці, сцэны асабістага жыцця арыстакратаў, падкрэсліваючы іх адмежаванасць, аддаленасць ад народа. Побач з гэтай раскошай, бестурботным існаваннем, свецкімі прыёмамі, балямі, багатымі палацамі паўстае жыццё працоўнага люду - галеча, бяспраўе, невыносныя побытавыя ўмовы, смурод гарбарняў, сялянскія бедныя хаты, жабрацкая аплата цяжкай паўсядзённай працы. Пісьменнік не мог не заўважыць, вядома ж, і такую з'яву ў тагачасным жыцці, як нарастанне бальшавіцкай прапаганды ў сялянскім і асабліва ў рабочым асяроддзі. Аднак паколькі сам Я. Нёманскі спавядаў леваэсэраўскія ідэі, якія істотна разыходзіліся з поглядамі бальшавікоў на многія праблемы рэвалюцыйнай дзейнасці, то вобраз Зыкава-Росяка - бальшавіцкага падпольшчыка-рэвалюцыянера - атрымаўся даволі невыразным і павярхоўным. Аўтар імкнуўся паказаць пачаткі пранікнення рэвалюцыйных ідэй у сялянскія масы, наладжванне сувязей рабочых з сялянствам, але падкрэсліваў, што тыя метады, якія выкарыстоўвалі бальшавікі, не маглі даць станоўчых вынікаў, яны разбуральныя. I сапраўды, усе тыя людзі, з якімі сутыкаўся Зыкаў-Росяк, станавіліся ахвярамі ягонай дзейнасці. У адзіны кампазіцыйны план уведзены і шматлікія іншыя персанажы рамана. Гэта прывабны вобраз Зосі, дзявочую прыгажосць і рамантычную ўзнёсласць летуценняў якой груба і бязлітасна растаптаў пан Ляскоўскі. Антыпод Зосі - разбэшчаная князёўна Друцкая, што шукае вострых прыгод сярод сваіх шматлікіх палюбоўнікаў. Азначаны, але не завершаны сюжэтныя лініі прадстаўнікоў рэвалюцыйна настроенай моладзі - сына настаўніка Тодара Крэпчука, рабочага Сёмы Каца, сялянскай дзяўчыны Ганулі Кавальчык. Больш грунтоўна і шматгранна раскрыты вобраз вясковага настаўніка Петруся Мікалаевіча. Праз яго асобу пісьменнік адлюстроўваў не толькі становішча вясковага настаўніцтва, ?/p>