Жыццевы i творчы шлях Янкi Нёманскага
Информация - Литература
Другие материалы по предмету Литература
тыкулах Янка Нёманскі як бы назапашваў назіранні, розныя факты жыцця народа, якія потым будуць выкарыстаны ім у мастацкіх творах. Ужо ў гэтых публіцыстычных нарысах, дакладных замалёўках акрэсліваюцца важныя для пісьменніка думкі, ідэі, асабістае стаўленне да многіх надзённых праблем тагачаснай рэчаіснасці. Разнастайная навуковая, дзяржаўная і грамадская дзейнасць не перашкаджала яму, аднак, займацца і мастацкай творчасцю, удзельнічаць у літаратурным жыцці рэспублікі. Ён быў членам праўлення аб'яднання Полымя (1927-1932). Блізкія, сяброўскія ўзаемаадносіны складваюцца ў яго з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Цішкам Гартным. Як пісьменнік Я. Нёманскі стаў вядомым з 1922 г., калі ў першым нумары часопіса Полымя, які пачаў выходзіць з гэтага года, было надрукавана яго першае апавяданне Над Кроманню. Затым амаль штогод мастацкія творы пісьменніка друкуюцца ў перыядычных выданнях, выходзяць асобнымі кніжкамі, перакладаюцца на рускую, украінскую, польскую мовы. Першы зборнік Я. Нёманскага Апавяданні выйшаў у 1925 г., а ў 1928 г. ён быў перавыдадзены пад назвай На зломе. Гэты зборнік ў перакладзе К. Якоўчыка на рускую мову апублікаваны ў Ленінградзе пад назвай На изломе (1930) з уступным артыкулам С. Замбржыцкага. Аповесць Партызан і раман Драпежнікі друкаваліся на старонках часопіса Полымя ў 1926-1930 гг.
Мастацкая спадчына Я. Нёманскага з'яўляецца адной з яркіх і цікавых старонак беларускай літаратуры. З першых пісьменніцкіх крокаў ён заявіў аб сабе як празік самабытны, арыгінальны, таленавіты. У яго не было доўгага вучнёўскага перыяду - мастацкай школай для пісьменніка было само жыццё. Ён адразу ўвайшоў у літаратуру сваімі апавяданнямі. Усе яны - Над Кроманню (1922), Рамэа і Джульета на Беларусі, Дэзерцір (абодва - 1923), Маці (1924,) Зварот, Тодар Базылёнак, Абмылка (усе - 1925) - былі напісаны ў першай палове 20-х гадоў. Янка Нёманскі, як і Якуб Колас, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, Кузьма Чорны, раскрываў лёс простага чалавека, а праз яго і лёс беларускага народа на цяжкіх і супярэчлівых перакрыжаваннях гісторыі.
Апавяданне Над Кроманню мае падзагаловак З часоў 1905 года, які гаворыць аб тэматычнай скіраванасці твора. Галоўныя героі апавядання Над Кроманню - простыя людзі, сялянская грамада, з якой вылучаюцца многія індывідуальнасці з розным узроўнем нацыянальнай свядомасці. Аўтар апісвае падзеі, што на самай справе мелі месца на Наваградчыне, пераказвае народнае паданне пра дзіўнае возера Кромань. Твор моцны грунтоўным, дэталёвым раскрыццём побыту і працы сялян, смалакураў, уменнем пісьменніка дасканала апісаць прыгажосць роднай прыроды, цудоўнага, казачна-маляўнічага возера, як жывой істоты, якая дапамагае і спачувае людзям.
Рамэа і Джульета на Беларусі сваім зместам звернута ў яшчэ больш аддаленае мінулае. Пісьменнік, па-свойму распрацоўваючы адвечны класічны сюжэт, сцвярджае ідэю, што і сярод беларусаў ёсць свае Рамэа і Джульеты, якія жывуць моцнымі, высокімі пачуццямі. Беларускі аўтар па-мастацку адметна і глыбока, на спецыфічна нацыянальным матэрыяле паказаў, што трагедыя кахання Яся і Алесі не толькі ў прыватных нядобразычлівых узаемаадносінах дзвюх сем'яў (адна з якіх належала да каталіцкага, другая да праваслаўнага веравызнання), але і ў агульнасацыяльным ладзе жыцця.
Апавяданні Дэзерцір, Маці прыкметныя цікавымі характарамі, здольнасцю пісьменніка перадаць найбольш тыповыя адзнакі эпохі, высветліць унутраную сутнасць герояў, іх пачуцці, перажыванні. Раскрыццё духоўнага свету чалавека, яго жыцця наогул у гэтых творах ідзе па лініі суадносін з падзеямі часу. Яны, як і папярэднія - Над Кроманню, Рамэа і Джульета на Беларусі, - маюць трагічную развязку. Жыццё сваіх герояў пісьменнік даследуе на мяжы барацьбы паміж двума светамі - старым і новым, на мяжы паміж быццём і смерцю. Героі ідуць шляхам цяжкіх выпрабаванняў, драматызм якіх быў не толькі ў рэвалюцыйных катаклізмах эпохі, але і ў асабістых, сямейных узаемаадносінах, у душах людзей, якія імкнуліся дайсці да сутнасці падзей, зразумець, на чыім баку праўда. Гэтая праблема стала галоўнай у апавяданні Маці. Шчырымі, пранікнёнымі словамі апавядае аўтар пра тое, як простая, неадукаваная жанчына, маці двух дарослых сыноў, абуджаецца да свядомага ўспрыняцця таго, што адбываецца ў цяжкім і супярэчлівым жыцці.
У апавяданнях пісьменніка, прысвечаных паслякастрычніцкай рэчаіснасці, прыкметна жаданне выявіць і паказаць змены ў побыце, свядомасці людзей гарадскога (Зварот, Абмылка) і вясковага (Тодар Базылёнак) асяроддзя. Наватарства Я. Нёманскага ў беларускай прозе вызначалася вострым адчуваннем праблем сучаснасці. У гэтым была яго значнасць і сіла як мастака.
Эмацыянальнасць, драматычная, у многіх выпадках трагічная напружанасць сюжэта, удумлівы аналіз грамадскага жыцця сведчаць пра тое, што пісьменнік імкнуўся не толькі да простай канстатацыі фактаў, з'яў, пачуццяў сваіх герояў, але і да псіхалагічнай напоўненасці твораў. У гэтым сэнсе апавядальнае майстэрства Я. Нёманскага мела немалое значэнне для распрацоўкі прыёмаў псіхалагізму ў беларускай прозе. Яго творы напісаны ў традыцыйнай апавядальнай манеры, з павольным развіццём падзей, абавязковай завершанасцю сюжэта, што выклікала часам залішнюю замаруджанасць дзеяння, падрабязную апісальнасць.
Майстэрства Я. Нёманскага-мастака асабліва праявілася ў стварэнні побытавых, батальных сц