Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
Контрольная работа - Юриспруденция, право, государство
Другие контрольные работы по предмету Юриспруденция, право, государство
іку гістарычнага развіцця дзвюх дзяржаў на працягу XVII ст. зявіўся акт “Ураўнаванне правоў” ВКЛ і Польшчы 1697 г., які пераасэнсаваў акт Люблінскай уніі і стаў асноўным законам рэальнай федэрацыі дзвюх дзяржаў. Такое становішча захавалася да канца XVIII ст., хаця існавалі тэндэнцыі да унітарызму. Яны фармуляваліся польскімі дэпутатамі на соймах у 1766, 1773, 1775 і 1776 гг. Але на чатырохгадовым сойме прадстаўнікі ВКЛ здолелі адстаяць федэратыўны характар Рэчы Паспалітай.
Вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады ў Рэчы Паспалітай былі кароль і сойм. Прававое становішча караля вызначалася агульнадзяржаўнымі актамі - Пактам канвента і Генрыкаўскімі артыкуламі, а ў Беларусі і ў Літве яшчэ і Статутам 1588 г., а пазней Канстытуцыяй Рэчы Паспалітай (1791 г.).
Пакта канвента ўтрымлівалі шэраг абавязкаў, якія былі прапанаваны да падпісання Генрыху Валуа пры абранні яго на каралеўскі прастол у Рэчы Паспалітай у 1573 г. Затым па іх узору заключаліся пагадненні і з іншымі кандыдатамі на каралеўскі трон.
Генрыхаўскія артыкулы змяшчалі асноўныя прынцыпы, што вызначалі паўнамоцтвы каралеўскай улады і сойма. У адрозненне ад Пакта канвента, які складаўся для кожнага прэтэндэнта на каралеўскі прастол і заключаўся з ім, Генрыхаўскія артыкулы насілі нязменны характар і кожны нанава абраны кароль абавязаны быў іх пацвердзіць. У іх абвяшчалася свабоднае абранне караля, свабода хрысціянскага веравызнання, абавязак склікаць сойм раз на два гады на шэсць тыдняў, не склікаць агульнае апалчэнне (паспалітае рушэнне) без згоды сойма, мець пры сабе пастаянна савет з 16 сенатараў-рэзідэнтаў. Забаранялася ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны без згоды сойма і інш.
Кампетэнцыя агульных соймаў Рэчы Паспалітай была шырокай. Лічылася, што сойм можа вырашаць усе пытанні дзяржаўнага кіравання і заканадаўства. Да спецыяльнай кампетэнцыі сойма адносіліся: выбранне караля; скліканне апалчэння, абяўленне вайны і заключэнне міру; устанаўленне падаткаў з шляхты для вядзення. вайны.
Пасля першага раздзелу Рэчы Паспалітай дзейнасць рэфарматараў па пераўтварэнню дзяржаўнага ладу ў значнай ступені стрымлівалася замежным умяшаннем. Кацярына II, жадаючы яшчэ больш падпарадкаваць свайму ўплыву Рэч Паспалітую, лічыла неабходным стварыць выканаўча-распараджальны орган, які б выконваў указанні царскага пасла. Такім органам стаў створаны ў 1775 г. Пастаянны савет, які складаўся з 36 саветнікаў (18 сенатараў і 18 дэпутатаў), якія выбіраліся соймам. Аднак гэты Савет аказаўся няздольным кіраваць дзяржаўнымі справамі і фактычна Рэч Паспалітая працягвала заставацца дзяржавай без урада, а сам Савет быў ліквідаваны ў 1789 г.
Такім чынам, з аднаго боку, Рэч Паспалітую можна вызначыць як абмежаваную манархію, а з другога кароль Рэчы Паспалітай быў выбарны, а таму больш нагадваў пажыццёвага прэзідэнта, чым манарха. Прыняўшы пад увагу вышэйсказанае, можна зрабіць вывад, што Рэч Паспалітая па форме хутчэй падобная на рэспубліку, чым на манархію. Так ацэньвалі форму праўлення краіны і дзяржаўнае права, таму і назва "Рэч Паспалітая" ў перакладзе значыць "рэспубліка". Уся ўлада ў гэтай рэспубліцы належала Вальнаму сойму і павятовым соймікам, якія складаліся выключна з паноў-магнатаў і шляхты. Ніжэйшыя станы (саслоўі) краіны ніякіх палітычных правоў не мелі і былі безгалоснай, бяспраўнай масай. Таму Рэч Паспалітая фактычна зяўлялася панскай, шляхецкай рэспублікай без усякіх адзнак дэмакратызму.
Літаратура
- Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. /А.Ф. Вішнеўскі. Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь, 2003.
- История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец. Мн.: Амальфея, 2000.
- Хрестоматия по истории южных и западных славян. Мн., 1987. Т. 1.
- Юхо I. Крыніцы беларуска-літоўскага права.
- Юхо Я.А. За вольность нашу и вашу. Мн., 1989.
- Юхо Я.А. Кароткi нарыс гiсторыi дзяржавы i права Беларусi. Мн., 1992.