Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай

Контрольная работа - Юриспруденция, право, государство

Другие контрольные работы по предмету Юриспруденция, право, государство

?лі канфедэрацыю ў Радоме з мэтай недапушчэння правядзення рэформаў.

Сойм, які сабраўся у кастрычніку 1767 г., павінен быў абмеркаваць пытанні аб ураўненні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі і не дапусціць правядзення рэформаў дзяржаўнага ладу, чаго патрабавалі ўрады Расіі і Прусіі. Яшчэ ў сакавіку 1764 г. гэтыя дзяржавы заключылі паміж сабой пагадненне, па якому ўзялі на сябе абавязацельства не дапускаць сілай зброі рэформаў дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Сойм выбраў камісію для падрыхтоўкі рашэння аб ураўненні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі. Камісіяй быў падрыхтаваны ў лютым 1768 г. дагавор з Расіяй аб прадастаўленні свабоды выканання рэлігійных культаў і некаторым ураўненні ў правах некатолікаў з католікамі. На сойме 1768 г. быў прыняты закон пад назвай Кардынальныя правы, які замацаваў непахіснасць свабоднага прымянення вета, захавання шляхецкіх прывілей і недапушчэння рэформаў дзяржаўнага ладу. Разам з тым у Кардынальных правах меліся і некаторыя новыя нормы. Так, паводле “арт. 19 уласнікі маёнткаў пазбаўляліся права прыгаворваць залежных ад іх сялян да пакарання смерцю, а арт. 20 пашыраў дзеянне арт. 1 раздз. 12 Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г., якім устанаўлівалася крымінальная адказнасць шляхціца за забойства простага чалавека на тэрыторыі Польшчы”.

У тым жа 1768 г. ў горадзе Бары (паўднёва-заходняя Украіна) была абвешчана яшчэ адна канфедэрацыя, якая заклікала да барацьбы за адмену раўнапраўя праваслаўных і захаванне ўсіх ранейшых правоў шляхты. У падтрымку барскіх канфедэратаў выступіла Турцыя, якая пачала вайну з Расіяй. Скарыстаўшы тое, што Расія была занята вайной з Турцыяй, Аўстрыя ў 1769 1770 гг. акупіравала частку Польшчы і Украіны, а Прусія ў 1770 г. паўночна-заходнюю частку Польшчы і прапанавала Расіі заключыць дагавор аб сумесным раздзеле Рэчы Паспалітай. Да Расіі па першаму раздзелу Рэчы Паспалітай (1772) адышлі ўсходнія раёны Беларусі з гарадамі Полацкам, Віцебскам, Оршай, Магілёвам, Рагачовам, Гомелем.

Па наказу Кацярыны II ад 28 мая 1772 г. гэтая тэрыторыя была ўключана ў дзве нанава створаныя губерні: Пскоўскую і Магілёўскую. Устанаўлівалася, што суд і расправа ў гэтых землях па асабістых справах павінны праводзіцца па мясцовых законах і звычаях і іх моваю, г. зн. па Статуту 1588 г., а справы ж, што парушалі спакой і цішыню грамадзян, падлягалі разгляду ва ўстановах, кои от власти верховной на то устроены.

 

3. Мясцовыя органы ўлады

 

Пасля Вальнага сойма дэпутаты склікалі па паветах так званыя рэляцышыя соймікі, на якіх рабілі справаздачы перад сваімі выбаршчыкамі аб рабоце сойма і сваёй дзейнасці на яго сесіях. Гісторыя ведае выпадкі, калі рэляцыйныя соймікі фактычна пераглядалі пытанні, вызначаныя Вальным соймам. Так, калі ў 1671 г. шляхце Берасцейскага павета на рэляцыйным сойміку паведамілі, што на сойме разглядаліся пытанні аб устанаўленні падаткаў і зборы войска, то яна, спасылаючыся на адсутнасць кворуму, не прывяла ў выкананне пастанову Вальнага сойма і адклала соймікавыя дэбаты па гэтых пытаннях. Як бачым, нават Вальны сойм не вырашаў канчаткова тое ці іншае пытанне, таму што кожны соймік пакідаў за сабой права прыняць сваё рашэнне па яго пастанове. Больш таго, мясцовыя соймікі самастойна вырашалі фінансавыя і ваенныя пытанні, зацвярджалі падаткі, выбіралі кандыдатаў на адміністрацыйныя і судовыя пасады. Такім чынам, можна зрабіць вывад, што ў палітычным рэгуляванні Рэчы Паспалітай пераважалі працэсы дэцэнтралізацыі і нават анархіі. Аб гэтым сведчыць і тое, што ў 1582 - 1762 гг. 40 % пасяджэнняў Вальнага сойма было сарвана без прыняцця рашэнняў, а ў XVIII ст. рэдка які Сойм быў выніковым. Дэцэнтралізацыі садзейнічала і тое, што ў Рэчы Паспалітай адсутнічалі адзіныя выканаўча-распарадчыя органы. Кожная частка канфедэрацыі, у тым ліку ВКЛ, мела свой асобны адміністрацыйны і судовы апарат, сваю прававую сістэму.

Крыніцамі права ў некаторых губернях (напрыклад, па наказу Кацярыны ІІ нанава створаных Пскоўскай і Магілёўскай) па найбольш важных крымінальных справах, асабліва па дзяржаўных злачынствах, зяўляліся Саборнае ўлажэнне 1649 г., Артыкул воінскі і іншыя заканадаўчыя акты рускай дзяржавы. Дакладнага размежавання, па якіх крымінальных справах прымяняліся нормы Статута 1588 г., a па якіх рускае заканадаўства, не было. Указам Сената ад 8 мая 1773 г. у далучаных да Расійскай імперыі дзвюх беларускіх губернях ствараліся губернскія і правінцыяльныя суды. Суддзі гэтых судоў выбіраліся толькі шляхтай, якая мела не менш як 10 сялян мужчынскага полу, а выбранымі маглі быць шляхціцы, якія мелі не менш як 20 сялян. Змяняўся, у параўнанні са Статутам, час пасяджэння земскіх судоў. Яны павінны былі разглядаць справы толькі ў чатыры зімовыя месяцы, г. зн. з 1 лістапада па 1 сакавіка. Указам сената ад 28 жніўня забаранялася прадаваць беларускіх сялян без зямлі. Прымаючы пад увагу вышэй азначаныя акалічнасці ў дачыненні мясцовай ўлады (выканаўчай), паўнамоцтвы караля, якія ўсё больш і больш абмяжоўваліся, што таксама не садзейнічала ўзмацненню цэнтралізацыі ўлады ў краіне.

 

Заключэнне

 

Па акту Люблінскай уніі Вялікае княства Літоўскае павінна было зліцца з Польшчай і страціць сваю самастойнасць, але згодна з артыкуламі Статута 1588 г. ВКЛ здолела захаваць свой суверэнітэт. Можна сцвярджаць, што ў выніку Люблінскай уніі ў Еўропе ўтварылася новая канфедэратыўная шматнацыянальная дзяржава Рэч Паспалітая.

У вын