Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай

Контрольная работа - Юриспруденция, право, государство

Другие контрольные работы по предмету Юриспруденция, право, государство

°сяджэнні абодвух палат: Пасольскай ізбы і Сената. Распрацаваныя і зацверджаныя каралём соймавыя пастановы набывалі моц законаў.

Кампетэнцыя Вальнага сойма Рэчы Паспалітай была шырокай. Сойм меў права вырашаць практычна любыя пытанні дзяржаўнага кіравання і заканадаўства, напрыклад выбранне караля, скліканне апалчэння, абяўленне вайны і заключэнне міру, устанаўленне падаткаў для шляхты на выпадак вядзення вайны. Аднак трэба адзначыць, што для прыняцця пастановы патрабавалася аднагалоснае яе ўхваленне. Даволі было аднаму дэпутату не згадзіцца з ёй і налажыць сваё "veto" ("не дазваляю"), як гэта пастанова адхілялася. Лепшыя людзі Польшчы яшчэ ў XVII ст. рабілі спробу змагацца з гэтым вельмі шкодным для дзяржавы прынцыпам, але не здолелі дабіцца мэты. Шляхта бачыла ў скасаванні адзінагалосся і права вета ўшчамленне сваіх правоў.

Усімі справамі на сойме кіравалі вярхі каталіцкага духавенства і некалькі семяў буйных землеўладальнікаў-магнатаў, якія праз сваіх стаўленікаў кантралявалі выбары дэпутатаў на павятовых сойміках і накіроўвалі іх паводзіны на вальных соймах. Соймы збіраліся, як правіла, адзін раз на два гады не больш чым на шэсць тыдняў. Для прыняцця рашэнняў патрабавалася аднагалоснае іх ухваленне. Кожны дэпутат валодаў правам накладаць на любое рашэнне і ўсю работу сойма забарону свабоднае вета, што вяло да бяссілля сойма. Акрамя таго, усе дэпутаты з паветаў абавязаны былі дакладна прытрымлівацца інструкцый, атрыманых на павятовых сойміках, што ў сваю чаргу стварала цяжкасці ў рабоце. “З 55 соймаў, якія склікаліся ў 1652 1764 гг., 42 былі сарваны накладаннем вета. Першы раз сойм Рэчы Паспалітай быў сарваны ў 1652 г. дэпутатам Уладзіславам Сіцінскім, які дзейнічаў па ўказанні Аляксандра Радзівіла.

Па падліках гісторыка М.І. Кастамарава, з 50-ці апошніх соймаў Рэчы Паспалітай без усялякіх перашкод адбылося толькі сем.”

Зрыванне сойма наносіла вялікую шкоду ўмацаванню дзяржаўнага парадку. Самую дакладную характарыстыку тагачаснаму становішчу Рэчы Паспалітай дала сама шляхта ў прыказцы “Польшча трымаецца на бязладдзі”. Аднак трэба адзначыць, што ў некаторых выпадках, каб пазбегнуць зрыву сойма накладваннем вета, дэпутаты абяўлялі свой сойм канфедэрацыяй і тады рашэнні прымаліся простай большасцю галасоў.

Рашэнні соймаў Рэчы Паспалітай падзяляліся на тры группы:

тыя, што тычыліся ўсёй канфедэрацыі (аб вышэйшых органах улады, падатках і іншых агульных справах);

тыя, што мелі дачыненне да Польшчы;

тыя, што мелі сілу ў ВКЛ.

Як правіла, апошнія складалі асобныя соймавыя канстытуцыі. Напрыклад, для кантролю над паступленнем і расходаваннем грашовых сродкаў Вялікага княства Літоўскага па рашэнню сойма ствараўся адасоблены ад Польшчы фінансавы трыбунал, які камплектаваўся з прадстаўнікоў Вялікага княства Літоўскага. Фінансавая адасобленасць Вялікага княства захоўвался да апошніх дзён яго існавання. Да 1775 г. на граніцы з Польшчай дзейнічалі мытныя канторы і спаганялася пошліна за завоз і вываз купецкіх тавараў.

У сярэдзіне XVIII ст. у Рэчы Паспалітай разгарнулася вострая палітычная барацьба прыхільнікаў рэформаў дзяржаўнага ладу з рэакцыйнымі коламі каталіцкага духавенства і буйных феадалаў. Прагрэсіўныя дзеячы, звязаныя з развіваючыміся капіталістычнымі адносінамі, імкнуліся рэфармаваць феадальны дзяржаўны апарат і прыстасаваць яго да новых эканамічных і палітычных умоў. Рэакцыйныя колы жадалі захаваць у недатыкальнасці старыя феадальныя парадкі, не лічыліся з агульнанароднымі і агульнадзяржаўнымі інтарэсамі. He атрымліваючы падтрымкі сярод народа, яны пайшлі на змову з суседнімі манархічнымі дзяржавамі Аўстрыяй, Расіяй і Прусіяй.

Дзейнасць рэфарматараў асабліва актывізавалася пасля смерці ў кастрычніку 1763 г. караля Аўгуста III. Канвакацыйны сойм 1764 г. прыняў шэраг пастаноў, паводле якіх абмяжоўвалася прымяненне вета па фінансавых справах, a дэпутаты сойма вызваляліся ад абавязку прытрымлівацца інструкцый, атрыманых ад павятовых соймікаў. У якасці часовых органаў кіравання былі створаны дзве камісіі па фінансавых пытаннях, адна для Польшчы, другая для Вялікага княства Літоўскага. У верасні 1764 г. на элекцыйным сойме каралём Рэчы Паспалітай быў абраны ўраджэнец Беларусі (маёнтак Волчын Берасцейскага павета) стольнік Вялікага княства Літоўскага Станіслаў Панятоўскі пляменнік канцлера Вялікага княства Літоўскага Міхаіла Фрэдэрыка Чартарыскага. Новаму каралю на каранацыі было дадзена яшчэ імя Аўгуста. Ён у 17551758 гг. Прыязджаў у Пецярбург, быў блізка знаёмы з Кацярынай, якая стала затым царыцай, у сувязі з чым яго кандыдатура на каралеўскі прастол была падтрымана царскім урадам. Пасля яго выбрання ўнутрыпалітычная барацьба набыла яшчэ больш востры характар, асабліва рэлігійная барацьба праваслаўных, уніятаў і пратэстантаў супраць засілля каталіцкага духавенства. Каталіцкаму духавенству ўдалося, карыстаючыся соймавымі пастановамі 1717, 1733 і 1736 гг., абмежаваць у палітычных правах іншаверцаў, што выклікала іх пратэсты і служыла прычынай для ўмяшання замежных дзяржаў ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Пры падтрымцы Расіі 20 сакавіка 1767 г. у Слуцку беларускія іншаверцы абвясцілі канфедэрацыю, патрабуючы ад кіруючых колаў Рэчы Паспалітай адмены ўсіх дыскрымінацыйных норм у адносінах да праваслаўных і пратэстантаў. Адначасова была абяўлена падобная канфедэрацыя ў Торуне, падтрыманая Прусіяй. Учэрвені 1767 г. па ініцыятыве вярхоў каталіцкага духавенства і рэакцыйных феадалаў абяв?/p>