Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай

Контрольная работа - Юриспруденция, право, государство

Другие контрольные работы по предмету Юриспруденция, право, государство

ычайна займаў Гнезненскі арцыбіскуп, прымас Польшчы.

Па законе кароль меў права склікаць Вальны сойм і прызначаць тэрмін яго пасяджэння; ад яго імя тварылася правасуддзе; ён прызначаў службовых асоб на ўрадавыя пасады; падтрымліваў зносіны з замежнымі краінамі; пасылаў і прымаў паслоў і інш. За сваю дзейнасць кароль адказваў перад Вальным соймам. Фактычна ўсё яго жыццё, нават такія прыватныя факты, як жаніцьба, развод, замежныя паездкі, было пад кантролем сойма.

 

2. Сойм Рэчы Паспалітай (Сенат і Пасольская ізба). Склад і парадак дзейнасці сойма

 

Заканадаўчая ўлада ў краіне належала Вальнаму сойму. Соймы падзяляліся на звычайныя, што склікаліся каралём, і надзвычайныя. Надзвычайныя соймы мог склікаць кіраўнік каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай прымас (арцыбіскуп Гнезненскі) у выпадку смерці караля або яго адмаўлення ад трона. Для выбрання новага караля склікаліся тры соймы: канвакацыйны, элекцыйны і каранацыйны. На канвакацыйным сойме вызначалі час і месца выбараў караля, выпрацоўвалі ўмовы дагавора з кандыдатамі на прастол; на элекцыйным праводзілі выбары і заключалі пагадненне “Пакта канвента”; урачыстая каранацыя і прысяга караля ажыццяўляліся на каранацыйным сойме.

Вальны сойм быў двухпалатны і складаўся з Сенатпа і Пасольскай ізбы (Палата дэпутатаў). Сенат зяўляўся вышэйшай палатай сойма. Сюды ўваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржаўнага апарату, вярхі каталіцкага духавенства, ваяводы і кашталяны. Колькасць сенатараў даходзіла да 150 чалавек. Гэта лічба магла варіраваць, што залежала ад памяншэння ці павелічэння тэрыторыі дзяржавы і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу. Першае месца ў Сенаце займаў Гнезненскі арцыбіскуп. За ім сядзелі звычайныя біскупы і толькі потым свецкія службовыя асобы (кашталяны, ваяводы і г.д.). Такі расклад сенатараў сведчыць аб клерыкальным кірунку ўлады ў Рэчы Паспалітай. Старэйшыя сенатары сядзелі ў крэслах, малодшыя на лавах. Як перажытак мінулага захавалася працэдура выбару соймам з ліку сенатараў 28 чалавек у Каралеўскую раду тэрмінам на два гады. Сенатары дарадчыкі караля дзяліліся на чатыры групы (па сем чалавек у кожнай) і працавалі ў Каралеўскай радзе па шэсць месяцаў.

Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 года акрэслены прычыны неабходнага склікання сойма. Яны могуць быць толькі наступныя: “1) тэрміновыя акалічнасці, якія закранаюць міжнароднае права, асабліва выпадкі вайны з замежнай дзяржавай; 2) унутраныя беспарадкі, пагражальныя пераваротам у краіне або сутыкненнем паміж магістратурамі; 3) відавочная небяспека паўсюднага голаду; 4) асірацеласць бацькаўшчыны ў выніку смерці караля або вельмі небяспечнай яго хваробы. Усе рэзалюцыі будуць разглядацца ў стражы вышэйпералічаным іх складам. Пасля таго як кароль выслухае ўсе меркаванні, яго меркаванне павінна пераважваць, каб забяспечыць адзінства волі ў выкананні закона. Хоць кожная рэзалюцыя будзе зыходзіць ад стража ад імя і за ўласным подпісам караля, яна павінна быць падпісаная таксама адным з міністраў, уваходных у склад стража. У выпадку, калі адзін з міністраў, уваходных у склад стража, не пагодзіцца падпісаць рашэнні, кароль адступіць ад гэтага рашэння, а калі будзе настойваць на ім, маршалак сойма ў гэтым выпадку будзе прасіць аб скліканні гатовага сойма, і калі кароль будзе адцягваць скліканне, маршалак павінен яго здзейсніць”.

Пасольская ізба была ніжэйшай палатай сойма. У яе ўваходзілі прадстаўнікі (паслы-дэпутаты) ад шляхты асобных паветаў ці земляў канфедэратыўнай дзяржавы, а таксама невялікая колькасць дэпутатаў ад мяшчан найбольш важных у палітычных і эканамічных адносінах гарадоў. Пасольская ізба з цягам часу стала галоўнай часткай сойма. Дэпутаты ў Пасольскую ізбу выбіраліся шляхтай на павятовых сойміках, якія склікаліся ў ВКЛ за шэсць тыдняў да Вальнага сойма. Выбарчая акруга, у залежнасці ад гістарычных умоў складання ці велічыні тэрыторыі, пасылала на агульны дзяржаўны сойм ад аднаго да васьмі паслоў. Агульная колькасць дэпутатаў Пасольскай ізбы залежала ад тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

Лічылася, што пасольская ізба была рашаючай часткай сойма, але фактычна яна нічога вырашаць не магла. Агульныя (вальныя) соймы Рэчы Паспалітай засядалі ў Варшаве, а з “1673 г. кожны трэці сойм збіраўся ў Гародні. сенат уваходзілі ўсе каталіцкія архіепіскапы і епіскапы, ваяводы, каштэляны і некаторыя службовыя асобы вярхоўных органаў кіравання Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, усяго 140150 сенатараў. Пасольская ізба складалася з выбіраемых прадстаўнікоў павятовай шляхты. У сярэдзіне XVIII ст. у складзе пасольскай ізбы было 236 дэпутатаў”.

Вальны сойм склікаўся каралём праз кожныя два гады ў Варшаве. Аднак у сувязі з сепаратысцкім шляхецкім рухам у Вялікім княстве Літоўскім ў сярэдзіне XVII ст. супраць караля Рэчы Паспалітай Яна Сабескага Польшча пайшла на ўступкі шляхце ВКЛ і на сойме 1673 г. было прынята рашэнне кожны трэці сойм збіраць у Гародні.

Работа сойма пачыналася ўрачыстым набажэнствам, пасля якога выбіралі маршалка (старшыню) сойма. Калі сойм адбываўся ў Польшчы, старшынёй яго быў паляк, калі на Беларусі ліцвін (па прыналежнасці да ВКЛ). Старшыня абвяшчаў пачатак работы сойма. Пасля праверкі мандатаў дэпутатаў Сенат і Пасольская ізба праводзілі сумесныя пасяджэнні, на якіх урад рабіў справаздачу аб сваёй дзейнасці за два гады, разглядаў прапановы наконт далейшай працы. Потым абедзве палаты працавалі паасобку. За тыдзень да канца сойма праводзіліся пленарныя п?/p>