Гістарычныя крынiцы. Класіфікацыя і сістэматизацыя гістаричних крыніц.

Информация - История

Другие материалы по предмету История

БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ

 

кафедра гісторыі Беларусі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

РЭФЕРАТ

на тэму:

гістарычныя крыніцы. Класіфікацыя і сістэматызацыя гістарычных крыніц

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

МИНСК, 2008

Што такое гістарычныя крыніцы

 

Слова крыніца ўвогуле вызначае ў нашай мове любы рэзервуар, любую адтуліну, з якіх штосьці выцякае ці штосьці можна зачарпнуць, пачатак ручая. У пераносным сэнсе крыніца абект, з якога можна за-пазычыць нейкую інфармацыю (звесткі, веды) аб тым або іншым абекце.

Вызначэнняў гістарычнай крыніцы шмат. Аднак у большасці з іх акрэсліваюцца тры характэрныя рысы. Па-першае, гэта пэўная фіксаваная інфармацыя (аб'ект). Па-другое (паколькі крыніца гістарычная), яна змяшчае інфармацыю аб рэальным жыцці чалавечага грамадства ў мінулым. I трэцяе: нельга сцвярджаць, што гістарычная інфармацыя змяшчаецца ў крыніцы, быццам малако ў збане: толькі нахілі пацячэ; колькі ўліта, столькі выльецца, прычым такой каларыйнасці, тлустасці, якой нам патрэбна. Гістарычная інфармацыя не існуе папярэдне ў крыні-цы, не запазычваецца збоку, яна вырастае з інфармацыі аб мінулым у працэсе яе вывучэння. Крыніца дае нам патрэбную інфармацыю тады, калі яна ўключаецца ў працэс гістарычнага даследавання.

Такім чынам, гістарычная крыніца гэта абект, што змяшчае інфармацыю аб мінулым жыцці людзей і ўключаны ў працэс гістарычнага даследавання.

Катэгорыя гістарычная крыніца ўжываецца ў вузкім і шырокім сэнсе. У першым выпадку пад гістарычнай крыніцай разумеюць прадукты дзейнасці чалавека усё тое, што створана ў выніку яго мэта-накіраванай псіхафізічнай дзейнасці. Нават у такім сэнсе азначаная катэгорыя ўключае велізарную разнастайнасць абектаў: ад летапісаў да каналаў, плацін і касмічных караблёў. Шэраг даследчыкаў (зараз іх усё болей) акрэсліваюць катэгорыю гістарычная крынiца ў яе шырокiм сэнсе, разумеючы пад гістарычнай крыніцай усё тое, адкуль можа быць пачэрпнута інфармацыя аб мінулым (геаграфічнае асяроддзе, кліматыч-ныя ўмовы, прыродныя зявы). Безумоўна, у першыя тысячагоддзі свайго існавання чалавек вельмі моцна залежаў ад прыродна-кліматычных умоў, ад геаграфічнага асяроддзя, і нераўнамернасць гістарычнага развіцця ў гэты час зяўляецца таму пацверджаннем. Гісторык не можа пакінуць іх па-за ўвагай і пры вывучэнні наступных перыядаў. Аднак названыя вышэй фактары зяўляюцца найважнейшай умовай чалавечай дзейнасці, а не прычынай гістарычных падзей. Усе яны могуць быць вывучаны метадамі іншых навук (астраноміі, геафізікі, геалогіі, медыцыны і г. д.).

 

Класіфікацыя і сістэматызацыя гістарычных крыніц

 

Пры групаванні гістарычных крыніц адрозніваюць іх сістэматызацыю і класіфікацыю, якія дазваляюць у разнастайнасці ўбачыць сістэму, вызначыць групы, якія адрозніваюцца па пэўных прыкметах і асаблівасцях. Сістэматызацыя адбываецца ў выніку дзейнасцi даследчыка, калі той стварае такую сістэму, якая б адпавядала мэтам і задачам яго даследавання, i бярэ за аснову толькі адну са шматлiкiх знешніх прыкмет крыніцы. Пры гэтым могуць быць выбраны наступныя прынцыпы сістэматызацыі:

1) храналагічны, якi ўлічвае час стварэння крыніцы (вялікія сістэмы: антычная, сярэднявечча, новай і навейшай гісторыі; дробныя гісторыя другой сусветнай вайны і г. д.);

2) рэгіянальны (гісторыя Прыбалтыкі, усходнеславянскіх зямель, Заходняй Еўропы);

3) этнічны (гісторыі татар, цыган і г. д.);

4) праблемны (адмена прыгоннага права на Беларусі);

5) персанальны (дзейнасць Вітаўта).

Найбольш пашырана сістэматызацыя па некалькіх прынцыпах (напрыклад, крыніцы па гісторыі Беларусі новага і навейшага часу).

У адрозненне ад сістэматызацыі, класіфікацыя раскрыццё ўнутрана неабходнай сувязі паміж асобнымі катэгорыямі гістарычных крыніц: тыпамі, родамі і відамі. Класіфікацыя не проста сістэматызуе крыніцу ў зручныя для вывучэння групы, але і садзейнічае больш глыбокаму яе аналізу. Пры гэтым не прымаецца пад увагу форма крыніцы. Пры афармленні спіса выкарыстаных крыніц і пошуку новых часам іх падзяляюць на апублікаваныя і архіўныя. Але ж характар крыніцы не змяняецца ад таго, што яна нейкі час захоўвалася ў архіве, а пасля была апублікавана.

З самага пачатку азнаямлення з гістарычнымі помнікамі гісторыкі заўважылі, што адны з іх з'яўляюцца рэшткамі асобных падзей, другія ў большай ступені апавядаюць аб іншых падзеях (паданні). Ужо з сярэдзіны ХІХ ст. ідэя такога падзелу была распаўсюджана на ўсю сукупнасць гістарычных крыніц. Пры гэтым мелася на ўвазе, што падзел крыніц па характары адлюстравання адпавядае іх пазнавальнай каштоўнасці. Да паданняў адносiлi ўсе паведамленні, якія апісваюць гістарычныя факты, гавораць аб іх, але саміх гэтых фактаў не фіксуюць і ў сучаснасць не пераносяць. Падкрэслiвалася, што ў паданнях перад намі паўстаюць не самі факты і нават не іх асобныя часткі, а толькі іх адлюстраванне ў свядомасці нейкіх інфарматараў. Гэтыя паведамленні аб гістарычных фактах ствараліся спецыяльна для захавання і перадачы гістарычнай інфармацыі і таму яны разглядалiся як субектыўныя ў большай ступені, чым рэшткі. Рэшткамі называлi часткі зяў, якія захаваліся (астанкі людзей, матэрыяльныя сляды iх дзейнасці хатнія рэчы, зброя і г. д., пісьмовыя даку