Гістарычныя крынiцы. Класіфікацыя і сістэматизацыя гістаричних крыніц.
Информация - История
Другие материалы по предмету История
iх класiфiкацыi. У XIX
пач. XX ст. у дачыненнi да гэтага тыпу крынiц прымянялi азначаны падзел на рэшткi i паданнi. Разрыў адзiнства абектыўнага i субектыўнага ў крынiцы выклiкаў зразумелую крытыку з боку савецкiх гiсторыкаў. Паступова i незаўважна ў дачыненнi да пiсьмовых крынiц усталяваўся падзел на дакументальныя i апавядальныя (дзе нават пры блiжэйшым разглядзе можна заўважыць уплыў папярэдняй класiфiкацыі). Абодва азначаныя роды пiсьмовых крынiц падзяляюць на вiды (комплексы пісьмовых крыніц, для якіх характэрна падабенства прыкметы іх структуры і зместу), колькасць якiх можа мяняцца. Акрамя таго, iх назвы зяўляюцца прадметам працяглых дыскусiй. Па квалiфiкаваным меркаваннi Л. М. Пушкарова, гэта картаграфiчныя, статыстычныя, актавыя, канцылярскiя, асабiстыя, мастацкiя, гiстарычныя i навуковыя крынiцы. Не адмаўляючы ў цэлым азначанай класiфiкацыi, прапануем наступны падзел:
I. Дакументальныя крынiцы.
1. Дакументы заканадаўства.
2. Актавыя крынiцы (дамоўнага характару).
3. Матэрыялы справаводства (у вынiку дзейнасцi канцылярый i iншых устаноў па стварэннi дакументаў). Як асобны падвiд (разрад па
Л. М. Пушкарову) распарадчая дакументацыя.
4. Статыстычныя матэрыялы (рэалiзацыя зваротнай сувязi ў кiраваннi). Сюды ў якасцi падвiду ўключаем эканомiка-геаграфiчныя, гаспадарчыя апiсаннi, а таксама матэрыялы фiскальнага ўлiку, якiя часам набываюць характэрныя рысы масавых крынiц.
Картаграфiчныя матэрыялы, на наш погляд, можна вынесцi па-за межы пiсьмовых крынiц, паколькi іх звесткi ў большай ступенi зафiксаваны графiчным спосабам.
II. Апавядальныя крынiцы адрознiваюцца ад дакументальных тым, што даюць паслядоўны пераказ падзей i дазваляюць растлумачыць узаемасувязi вывучаемых зяў з iншымi зявамi таго ж перыяду. У працэсе iх эвалюцыi асобныя вiды знiкалi, iх месца займалi iншыя (летапiсанне, гiсторыка-мемуарная лiтаратура i г. д.).
1. Летапiсы i хронiкi.
2. Мемуарная лiтаратура i эпiсталярныя крынiцы (многiя мемуарныя творы зараджалiся ў эпiсталярнай форме, цесную сувязь памiж гэтымi падвiдамi можна прасачыць i на працягу XX ст.).
3. Лiтаратурныя i публiцыстычныя творы (iх зблiжае імкненне аўтараў у той цi iншай ступенi ўздзейнiчаць на чытача, значны адыход ад рэчаiснасцi ў iмкненнi абгрунтаваць сваю думку, свой пункт гледжання).
Перыядычны друк разглядаецца асобна як спецыфiчная сiстэма гiстарычных крынiц, паколькi iх абядноўвае толькi знешняя рыса перыядычнасць выдання, паводле ж зместу гэта заканадаўчыя i актавыя дакументы цi публiцыстыка, навуковыя цi лiтаратурныя творы i г. д.
Тэарэтычнае і прыкладное крыніцазнаўства
Навуковыя дысцыпліны могуць мець адзін і той жа абект, але розныя прадметы вывучэння (абект гэта тое, на што накіравана пазнавальная дзейнасць чалавека, а прадмет канкрэтныя бакі, якасці і адносіны абектаў, якія даследуюцца з пэўнай мэтай у пэўных абставінах і ўмовах). І гістарычная навука ў цэлым, і крыніцазнаўства маюць абектам вывучэння гістарычныя крыніцы. Аднак крыніцазнаўства вывучае не толькі інфармацыю, заключаную ў гістарычнай крыніцы, але і даследуе апошнюю як гістарычны факт (час, умовы яе ўзнікнення, стваральнікаў і г. д.). Прадметам вывучэння крыніцазнаўства зяўляюцца ўсе гістарычныя крыніцы ва ўсёй сукупнасці заключанай у іх інфармацыі. Гэтым яно адрозніваецца ад іншых спецыяльных гістарычных дысцыплін, якія вывучаюць асобныя рысы гістарычнай крыніцы (напрыклад, палеаграфію) або асобныя віды гістарычных крыніц (напрыклад, геральдыку цi нумізматыку). Крыніцазнаўства гэта не сума спецыяльных гістарычных дысцыплін, а іх пэўная сістэма.
Крыніцазнаўства мае тэарэтычны і эмпірычны (прыкладны) узроўні, сваю методыку і метадалогію. Методыка гэта сукупнасць пэўных прыёмаў, метадаў і правіл іх выкарыстання ў працы крыніцазнаўцы. Метадалогія вучэнне аб гэтых метадах, аб асноўных прынцыпах крыніцазнаўчага даследавання.
Тэарэтычнае крыніцазнаўства распрацоўвае агульныя метады вывучэння і даследавання гістарычных крыніц. Гэтыя метады адаптуюцца і канкрэтызуюцца ў дачыненні да вывучэння асобных груп крыніц, або пэўных іх характарыстык. Калі для тэарэтычнага крыніцазнаўства метад гэта і прадмет даследавання, то для прыкладнога гэта пэўны інструмент вывучэння.
Акрамя тэарэтычнага крыніцазнаўства існуе крыніцазнаўства пэўных галін ведаў (лінгвістычнае, археалагічнае), а таксама крыніцазнаўства пэўных тыпаў і відаў крыніц (летапісаў, актаў, пячатак, грашовых знакаў і г. д.). У залежнасці ад віду сістэматызацыі мы можам вывучаць таксама крыніцы па гісторыі Усходняй Еўропы XIV XVIII ст., крыніцы па гісторыі Беларусі i г. д. З такім падыходам звязана разуменне крыніцазнаўства ў шырокім і вузкім сэнсе слова: 1) як метадалогія аналізу гістарычнай крыніцы, 2) як навуковая дысцыпліна, што вывучае пісьмовыя крыніцы.
Гістарычная крыніца і гістарычны дапаможнік.
Крыніцазнаўства і гістарыяграфія
Гісторык можа вывучаць мінулае толькі на аснове гістарычных крыніц ва ўсёй іх разнастайнасці. Ён мае справу не з гістарычнымі фактамі, а з іх адлюстраваннем у свядомасці людзей пэўнага часу, не з фактамі ў пэўным абёме, а з іх рэшткамі. Гэты працэс можна перадаць наступнай схемай:
гістарычная крыніца
факт падзея
факт веды
=>
=>
Такім чынам, гістарычная крыніца гэта непасрэднае адлюстраванне рэчаіснасці. Калі мы вывучаем асобны від пісьмовых помнікаў гістарычныя творы, то ў гэтым выпадку ўзнікае праблема адрознення гістарычных крыніц і гіс