Гістарычныя крынiцы. Класіфікацыя і сістэматизацыя гістаричних крыніц.
Информация - История
Другие материалы по предмету История
тарычных дапаможнікаў, паколькі ўжо летапісец паўстае перад намі як першы гісторык. Разам з тым мэта летапісца апісанне сучасных яму падзей, ён выступае як сведка. Апісанне мінулага толькі аснова для яго працы.
Мэтай жа гістарычнага дапаможніка (возьмем для прыкладу твор
М. Стрыйкоўскага) зяўляецца абагульненне напрацаванага летапісцамі матэрыялу, параўнанне і ўдакладненне пэўных фактаў рэчаіснасці. Апісанне сучаснасці ў гэтых гістарычных працах падаецца або вельмі сцісла, або ўвогуле адсутнічае. Безумоўна, азначаныя абагульняльныя творы напісаны больш сучаснай мовай, больш даступныя і зразумелыя для сучаснага даследчыка. Але ў такім выпадку гісторык вымушаны давяраць свайму папярэдніку (часам без пэўнай падставы) і карыстацца яшчэ ў большай ступені скажонай інфармацыяй.
Разам з тым паміж гістарычнай крыніцай і дапаможнікам няма непераходнай мяжы. Часам крыніцы дайшлі да нас толькі дзякуючы гістарычным дапаможнікам праз пэўны пераказ, цытаванне і г. д. Таму пасля адпаведнага ўдакладнення гісторыкі выкарыстоўваюць частку гістарычнага дапаможніка ў якасці гістарычнай крыніцы (можна прывесці ў якасці прыкладу працы В. М. Тацішчава, М. Стрыйкоўскага і iнш.).
На пэўным этапе развіцця гістарычнай навукі, выпрацоўкі метадаў гістарычнай крытыкі (для канкрэтных рэгіёнаў гэта розныя храналагічныя перыяды) вызначаецца новы этап з'яўленне гістарычных даследаванняў. Разам з тым і гістарычныя даследаванні, як і іншыя навуковыя працы, могуць быць аб'ектам вывучэння. У такім выпадку можна гаварыць аб пэўнай галіне гістарычных ведаў гісторыі гістарычнай навукі гістары-яграфіі. Апошняя, аднак, вельмі цесна звязана з крыніцазнаўствам, паколькі вывучае хоць і спецыфічныя, але ўсё ж крыніцы (гістарыяграфічныя крыніцы).
ЛIТАРАТУРА
- Пронштейн А.П., Задера А.Г. Методика работы над историческими источниками: Учеб.-метод.пособие. М., 2007;
- Пушкарев Л.Н. Классификация русских письменных источников по отечественной истории. М., 1975.
- Источниковедение истории СССР / Под ред. И.Д.Ковальченко. М., 1981. С. 8.
- Шмидт С.О. Путь историка: Избр. труды по источниковедению и историографии. М., 2005.