Гістарычныя крынiцы. Класіфікацыя і сістэматизацыя гістаричних крыніц.
Информация - История
Другие материалы по предмету История
менты для надзённых патрэб). Сюды ж адносiлi мову, песні, рэлікты старых звычаяў. У якасцi галоўнай прыкметы рэшткаў вызначалi, што яны не ствараліся спецыяльна для перадачы інфармацыі аб мінулым.
Безумоўна, азначаны падзел вельмі схематычны і супярэчлівы, паколькі, напрыклад, тыя ж летапісы (апавяданні аб мінулым) з'яўляюцца адначасова рэшткамі дзейнасці канкрэтных людзей летапісцаў.
Фармацыйны падыход у савецкай гістарычнай літаратуры выклікаў спробы падзяляць пісьмовыя крыніцы на групы па змесце (эканамічныя, палітычныя, культурныя) і паходжаннi (у сферы сацыяльных, эканамічных адносін). Аднак рэчаіснасць гэта не проста сума зяў, крыніца ўзнікае не ў нейкай адной сферы; нават калі гэта і адбываецца, то яна, як правіла, адлюстроўвае не адну, а шмат бакоў гістарычнага мінулага. Таму ў 1970 1980-я гг. атрымалі распаўсюджанне класіфікацыі па тыпах, родах і відах. Л. М. Пушкаровым, А. П. Пранштэйнам была прапанавана класіфікацыя па спосабу фіксавання (кадзіроўкі) інфармацыі. У адпаведнасці з ёй усе крыніцы падзяляюцца на наступныя тыпы (тып аб'ядноўвае крыніцы, якія адрозніваюцца спосабам кадзіроўкі інфармацыі і яе захоўвання):
1) пісьмовыя, 2) рэчавыя, 3) этнаграфічныя, 4) вусныя (фальклорныя),
5) лінгвістычныя, 6) фонадакументы, 7) фотакінадакументы.
Азначаная вышэй класіфікацыя, якая дазваляе правесці падзел на
7 тыпаў, улічвае, з аднаго боку, найбольш істотныя прыкметы, характэрныя для тых ці іншых крыніц (паходжанне, змест, форма), а з другога абекты даследавання канкрэтных галін гістарычнай навукі. Аднак этнаграфічныя, вусныя (фальклорныя) і лінгвістычныя крыніцы могуць быць прадстаўлены ў пісьмовай форме ці ў выглядзе фона- і фотакінакрыніц. Графічныя (картаграфічныя) крыніцы наогул не трапляюць ні ў адзін з прыведзеных тыпаў. Таму І. Д. Кавальчанка прапанаваў класіфікацыю не паводле спосабаў, а формаў фіксавання інфармацыі: рэчавыя, мастацка-выяўленчыя, графічна-выяўленчыя, пісьмовыя і фонадакументы.
У апошнiя гады вялiкую цiкавасць выклiкала тыпалагiчная класiфiкацыя гiстарычных крынiц, прапанаваная С. О. Шмiтам. Па-першае, яна ахоплiвае ўсе крынiцы гiстарычнага паходжання. Па-другое, азначаная класiфiкацыя вельмi зручная для ўспрымання, паколькi ў яе аснову пакладзена знешняя матэрыяльная форма крынiцы. У адпаведнасцi з класiфiкацыяй С. О. Шмiта, вызначаюць наступныя тыпы i падтыпы:
Рэчавыя крынiцы ва ўсёй iх разнастайнасцi (ад помнiкаў археалогii да сучасных машын i бытавых прадметаў). Дарэчы, гэта дазваляе ўлiчыць, што ў вынiку дзейнасцi чалавека змянiўся i жывёльны, i раслiнны свет. Таму да азначанага тыпу крынiц можна аднесцi не толькi чучалы жывёл, птушак i муляжы пладоў, гербарыi (што выстаўлены ў нашых музеях), але i самiх жывёл, птушак, раслiны i iншыя прыродна-геаграфiчныя крынiцы гiстарычнага (штучнага) паходжання (выведзеныя з дапамогай чалавека пароды жывёл i iнш.).
Выяўленчыя крынiцы:
а) мастацка-выяўленчыя (творы выяўленчага мастацтва, мастацтва кiно i фатаграфii);
б) выяўленча-графiчныя (крынiцы, што змяшчаюць iнфармацыю, перададзеную пры дапамозе наглядных графiчных вобразаў, якія не складаюць алфавiту);
в) выяўленча-натуральныя (фатаграфii, дакументальныя кiнакадры).
3. Моўныя крынiцы:
а) размова (i фонадакументы, якiя яе фiксуюць);
б) помнiкi вуснай творчасцi (фальклор);
в) пiсьмовыя помнiкi (уключаючы эпiграфiчныя) ва ўсёй разнастайнасцi iх формаў i вiдаў.
4. Канвенцыянальныя (ад лац. conventionalis умоўны) крынiцы з вялiкай колькасцю формаў i вiдаў нотны запiс, знакi матэматычнай i iншай сiмволiкi, iнфармацыя, зафiксаваная на машынных носьбiтах i г. д. Можна меркаваць, што гэта адзiн з найбольш недакладна акрэсленых тыпаў крынiц.
5. Паводзiнскiя крынiцы. Гэта назва (якая не вельмi ўдала гучыць на беларускай мове) усё ж дазваляе дакладна акрэслiць пэўны тып крынiц. Па-першае, сюды можна аднесцi зрокава-назiральныя звычаi i абрады (рытуалы) калектыўныя i iндывiдуальныя дзеяннi (працоўныя, сямейна-бытавыя, святочныя, спартыўныя i iнш.). Звычаi i абрады вывучаюцца этнографамi. Аднак тэрмiн этнаграфiчныя крынiцы (як гэта i адзначае С. О. Шмiт) нельга прызнаць удалым, паколькi ўласна этнаграфiчнымi матэрыяламi, што выкарыстоўваюцца этнографамi ў сваёй працы i нават у палявой практыцы, зяўляюцца таксама рэчавыя крынiцы, пэўныя пiсьмовыя запiсы i г. д.
6. Гукавыя, цi аўдыё-крынiцы. Сюды С. О. Шмiт уключае гукi ў шырокiм i вузкамузыкальным сэнсе (гукi, звоны, шумы). Сюды ж адносяць i запiсы галасоў птушак, жывёл.
Умоўнасць класiфiкацыi С. О. Шмiта (як i iншых) зразумелая. Асобныя вiды (напрыклад, грошы) нельга дакладна аднесцi да аднаго з вызначаных вiдаў. Зява i сутнасць не заўсёды супадаюць. У рэальным жыццi проста не iснуе чыстых тыпаў i любая класiфiкацыя умоўная (так, напрыклад, кіна- і фотаматэрыялы непарыўна звязаны з анатаваннем картачкі прадметна-тэматычнага каталога, архіўныя і студыйныя мантажныя лісты. У азначаным выпадку спалучаюцца выяўленчая і пісьмовая формы, але абект адлюстравання адзіны). Класiфiкацыя
С. О. Шмiта дазваляе нібы ахапiць адным позiркам усю велiзарную колькасць крынiц i ў гэтым яе галоўная каштоўнасць. Яна найлепшым чынам падыходзiць да навучальных мэт, музейнай i краязнаўчай дзейнасцi.
Безумоўна, што практычныя патрэбы асобных дысцыплін (археалогіі, бiблiяграфii, дыпламатыкi, дакументазнаўства) вызначаюць зяўленне i iншых класiфiкацый, зручных для выкарыстання ў працы даследчыка.
Класiфiкацыя пiсьмовых крынiц. Маючы на мэце ў далейшым спробу агляду пiсьмовых крынiц, спынiмся на