Судовая сістэма і працэсуальнае права Вялікага княства Літоўскага
Контрольная работа - Юриспруденция, право, государство
Другие контрольные работы по предмету Юриспруденция, право, государство
Змест
Уводзіны
Вышэйшыя судовыя органы ВКЛ
Мясцовыя судовыя органы ВКЛ
Працэсуальнае права ВКЛ
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Уводзіны
Гісторыя Беларусі ў перыяд Вялікага Княства Літоўскага - адзін з самых складаных але ж і цікавых этапаў нашай Радзімы. ВКЛ было адным з самых магутных краін на працягу некалькі вякоў.
У сваёй рабоце я буду разглядаць судовую сістэму і працэсуальнае права гэтай краіны. На мой погляд судовыя органы, а так сама арганізацыя судовага ладу зяўляюцца адной з галоўных частак Вялікага княства Літоўскага, а так сама сучаснай дзяржавы.
У перыяд XV- XVI ст.ст. на Беларусі існавалі дзве сістэмы судовых органаў, характэрнай рысай якіх быў падзел судоў па класава-саслоўнаму прынцыпу.
Што ж датычыцца працэсуальнага права ў ВКЛ, то можна з упэўнінасцю сказаць, што гэта сукупнасць нормаў прававой сістэмы. Гэта права ўключае ў сябе некалькі неадемных правілаў, дзе суд павінен заслухаць, а потым вызначыць, што адбываецца ў грамадзянскім позыве.
Асноўнай мэтай гэтай работы зяўляецца адказ на некаторыя пытанні: Якія ўвогуле існавалі суды ў ВКЛ?, а так сама Што ўяўляла сабой працэсуальнае права ВКЛ?
Вышэйшыя судовыя органы ВКЛ
На пачатку XVI ст. складваюцца дзве сістэмы судовых органаў: агульнасаслоўныя і саслоўныя. Да агульнасаслоўных судоў адносяцца: вялікакняжацкі (гаспадарскі) суд, соймавы суд, маршалкоўскі суд і галоўны суд (трыбунал), а так сама суд паноў-рады і камісарскі суд, якія зяўляліся разнавіднасцю гаспадарскага суда.
У гаспадарскага суда былі вельмі шырокія паўнамоцтвы. Гэты суд разглядаў справы першай, а так сама другой інстанцыі. Суд першай інстанцыі разглядаў справы аб джяржаўных і палітычных злачынствах, аб скаргах на незаконныя дзеянні вышэйшых службовых асоб, аб прыналежнасці да саслоўяў шляхты і яшчэ аб злачынствах супраць паноў-рады, ваявод, кашталянаў, старастаў, суддзяў у час выканання імі сваіх службовых абавязкаў. Суд другой інстанцыі разглядаў любыя справы, якія праходзілі з мясцовых судоў ў парадку апеляціі. Усе справы ў гаспадарскім судзе вяліся пры ўзеле вялікага князя і радных паноў. Рашэнні гаспадарскага суда лічыліся канчатковымі і абскарджанню не падляжалі.
Самыя розныя справы, якія паступалі на імя гаспадара, мог разглядаць суд поноў-рады, але толькі па даручэнні вялікага князя. І было не важна колькі прысутнічала на судовым пасаджанні членаў Рады, яго рашэнні мелм законную сілу.
Што ж датычыцца камісарскага суда, то ён мог разглядаць толькі зямельныя спрэчкі феадалаў, што закраналі інтарэсы вялікакняжацкіх уладанняў. Спецыяльна прызначаныя камісары выязджалі на месца і там разглядалі спрэчку па сутнасці справы і прымалі па ёй рашэнне. Але ўсе гэта адбывалася, так сама, толькі па даручэнні гаспадара.
У Вялікім кястве Літоўскім існаваў і соймавы суд, справы якога разглядаліся вялікім князем і панамі-радай у час склікання сойма. Потым, згодна са Статутам 1558 г. на судзе справы разглядаліся вялікім князем, панамі-радай і васьмю дэпутатамі сойма.
Яшчэ, адной з разнавіднасцей гаспадарскага суда быў маршалкоўскі суд. Узначальваў яго адзін або два маршалка. І зноў жа гэты суд разглядаў справы толькі па даручэнні гаспадара. Месцам правядзення яго пасяджанняў быў гаспадарскі двор, але пры неабходнасці ён мог пераязджаць і ў іншыя месцы[1, с.104-105].
У 1581 годзе зявіўся Галоўны суд (трыбунал). З яго ўзнікненнем судовая ўлада вялікага князя стала значна абмежавана. Галоўны суд быў створаны для таго, каб разгрузіць вялікакняжацкі суд у дачыненні разгляду апеляцыйных скаргаў на рашэнні мясцовых судоў. Трыбунал складаўся з суддзяў, якія штогод адбіраліся на павятовых соймах з ліку мясцовай шляхты. З кожнага павета адбіраліся штогод па два суддзі. У склад суда ўваходзіла 44 суддзяў, аднак справы разглядаліся судовымі калегіямі, якія складаліся з 2-7 суддзяў [3, с. 107]. Рашэнні Трыбунала выносілася па большасці галасоў суддзяў. Тыя хто быў з таго самага павету, што і бакі ў спрэчцы, не прыймалі ўдзел ў разглядзе справы. Дэкрэт Галоўнага суда абскарджанню не падлягаў. Выкананне гэтых дэкрэтаў праводзілася павятовымі судамі або павятовымі старастамі [2, с. 116-117].
Для разгляду апеляцыйных спраў, у якіх адным з быкоў выступала царква, стваралася спецыяльная калегія з удзелам прадстаўнікоў духавенства. Суд дзейнічаў пасессійна. Трыбунальская сессія адбывалася штогод 22 тыдні ў Вільні і напераменку праз год на 22 тыдні- у Мінску або Навагрудку. Суд часам разглядаў і справы па першай інстанцыі.
З цягам часу ў Вялікім княстве Літоўскім зявіліся і іншыя суды. У 1609 г. быў створаны Скарбавы трыбунал. У яго кампетэнцыю ўваходзіла вынясенне рашэнняў па злачынствах, здзейсненых супраць казны дзяржавы і супраць службовых асоб, дзейнасць якіх была звязана з казной дзяржавы, а таксама разгляд спрэчак паміж купцамі і спраў звязаных з гандлёвымі кантрактамі і вэксалямі [3, с. 107].
Мясцовыя судовыя органы ВКЛ
Найбольш старадаўнім з з мясцовых судоў быў замкавы (гродскі) суд. Яго пасаджанні праводзіліся у замку (горадзе, гродзе). Галоўная роля была ў службовых асоб мясцовай адміністрацыі- ваявод, старастаў, дзяржаўцаў і іх намеснікаў. Гэты суд дзейнічаў у дзвух складах: вышэйшым і ніжэйшым. У вышэйшы гродскі суд уваходзіў ваявода, або стараста, або дзяржаўца і прадстаўнікі мясцовых феадалаў.
Ніжэйшы гродскі суд складаўся з намесніка ваяводы або намесніка старасты, а таксама суддзі і пісара. На пас?/p>