Судовая сістэма і працэсуальнае права Вялікага княства Літоўскага
Контрольная работа - Юриспруденция, право, государство
Другие контрольные работы по предмету Юриспруденция, право, государство
°лаў. У склад суда ўваходзілі ваявода ці павятовы стараста і іх намеснікі, суддзя і пісар замкавага суда, падкаморы, а таксама суддзя, падсудак і пісар земскага суда. Павінна было прысутнічаць не менш пяці членаў складу. Каптуровы суд разглядаў крымінальныя справы аб забой-ствах, разбоях, нападах на маёнткі, а таксама грамадзянскія справы магнатаў, шляхты, манастыроў. Пастановы каптуровага суда не падлягалі апеляцыі.
Капа дзейнічала на аснове норм звычаёвага права. Гэты суд разглядаў справы простых людзей, такіх як сяляне, вольныя пасяленцы, мяшчане гарадоў.Тых, хто не карыстаўся магдэбургскім правам. Збіраўся суд у пэўных месцах, якія называліся капавішчамі.
Судаводства мела дзве формы: звычайную і гвалтоўную. Звычайная капа збіралася па ініцыятыве зацікаўленых асоб. Разглядаліся ў асноўным цывільныя справы, а таксама межавыя спрэчкі, дробныя крадзяжы і інш. Судзіці маглі ўсе жыхары мясцовасці, але час-цей за ўсё на капу збіраліся 10-20 копных мужоў, абраных сялянскай грамадой. На судзе прысутнічалі і прадстаўнікі дзяржаўнай або панскай адміністрацыі. Яны сачылі за правільнасцю вядзення суда. Пастанова суда была канчатковай і не абскарджавалася. Гвалтоўная капа збіралася для разгляду забойстваў, пад-палаў, нападаў. Пэўнага месца збору яна не мела. Пакрыўджаны чалавек крычаў, і ўсе хто чуў, павінны былі бегчы на месца здарэння, дзе і адбываўся суд. Калі злачынцу ўдавалася ўцячы ці схавацца, то ўся капа ішла па гарачаму следу і калі яго затрымлівалі ў межах воласці выносіла прыгавор, нават смяротны. Калі злачынец уцякаў у суседнюю воласць, капа спынялася на мяжы і перадавала гарачы след суседзям [4, с.64-67].
Працэсуальнае права ВКЛ
Згодна са Статутам 1588 г. працэсуальнае права было адзіным для грамадзянскіх і крымінальных спраў. Суд пачынаўся па заяве зацікаўленага боку пацярпеўшага. Увесь працэс меў іскавы характар. Абвінаваўца (ісцец) сам павінен быў забіраць і дастаўляць доказы, падтрымліваць абвінавачванне ў судзе. Абвінаваўца мог быць пакараны судом, так жа, як павінен быў быць пакараны той, хто абвінавачваўся, у вцыпадку, калі прадяўленае ім абвінавачванне не было даказана. Ісцец мог заключыць міравую здзелку, памілаваць злачынцу або ўвогуле адмовіцца ад іску ў любы момант працэсу. Роля суда была пасіўнай пры іскавым судаводстве. Службовыя асобы прымалі ўсе захады для росшуку і пакарання злячынцаў, незалежна ад заяў пацярпеўшых, толькі за найбольш цяжкія злачынства, такія як дзяржаўная здрада, забойства, падпальванне.
Інквізіцыйны працэс прымяняўся таксама і ў царкоўных судах па справах ерытыкоў, вольнадумцаў. У 1436 г. для разгляду такіх спраў, быў створаны трыбунал свяшчэннай інквізіцыі.
Па Статуту 1588 г. субекты працэсу мелі розную працэсуальную праваздольнасць, якая залежала ад класавай і саслоўнай прыналежнасці. Найболып багатыя феадалы карысталіся галоўнай працэсуальнай праваздольнасцю. Чэлядзь дворная і феадальна-залежныя сяляне былі пазбаўлены праваздольнасці. За мест іх у судзе выступалі іх гіаны або па даручэнні паноў -адвакаты ці іншыя прадстаўнікі паноў. Тыя хто лічыліся вываланцамі не маглі падаваць у суд іскаў і весці свае справы. А тыя што былі адлучаны ад царквы маглі адказваць па суду, але не маглі быць ісцамі.
Працэсуальныя правы бакоў у судзе былі даволі шырокія. Бакі маглі весці працэс самастойна або праз адваката, актыўна ўздзейнічаць на ўвесь ход працэсу. Бакі павінны былі весці справу добрасумленна, а за злоўжыванне маглі быць пакараны ў крымінальным парадку.
Адвакаты, як прафесійныя абаронцы чужых інтарэсаў у судзе вядомы на Беларусі з пачатку XVI ст. Чужаземцам забаранялася быць адвакатамі ў судзе, што згодна са Статутам 1529 г. У Статуце 1588 г. ужо было шэсць артыкулаў, якімі ўстанаўліваўся парадак працэсуальнага прадстаўніцтва, правы і абавязкі адвакатаў. Адвакаты былі пры галоўным трыбунале, гродскіх і земскіх судах. Толькі шляхціцы, дапушчаныя судом да адвакацкай практыкі, якія ведалі мясцовае права, маглі быць адвакатамі. Колькасць іх пры судах не была абмежавана. У абавязкі адваката ўваходзіла ю працу. Здрада свайму даручыцелю разглядалася як здрада слугі свайму пану і магла карацца смерцю. Дагавор бакоў з адвакатам законам не рэгуляваўся, але калі той ці іншы чалавек па беднасці не мог наняць адваката, то суд мог назначыць яму адваката дарэмна [2, с. 121-123].
Важнейшым прынцыпам працэсуальнага права зяўлялася тое,што ісцец павінен быў прывесці факты, якія б сведчылі ад наяўнасці шкоды. Без паўнаты неабходных доказаў, чалавек не мог быць асуджаны. Пры недастатковых доказах падсуднага вызвалялі. Гэта таксама адбывалася, калі суд сумневаўся ў яго вінаватасці. Пры аднолькава няпоўных доказах істца і адказчыка суд аддаваў перавагу апошняму.
Асноўныя віды доказу: прызнанне, паказанні сведак, прысяга, пісьмовыя і рэчавыя доказы, вывады і тлумачэнні экспертаў. Цэнтральнае месца ў сістэме судовых доказаў займала тлумачэнне істца або адказчыка. Калі адказчык прызнаваў іск, які быў зроблены ў судзе, то гэта лічылася дастатковай падставай для прыняць судовага рашэнне. Падсудны, або адказчык, прызнаўшы абвінавачванне або іскбольш не маглі абскарджваць рашэнне суда, у аснову якога было пакладзена прызнанне.
Самым распаўсюджанным доказам былі паказанні сведкаў. Сведчанні духоўных і службовых асоб дзяржаўнай адміністрацыі лічыліся вышэйшай ступенню дакладнасці.
Важнае значэнне, пры разглядзе грамадзянскіх спраў, надпвалася пісьмовым доказам. Падробка пісьмовых дока?/p>