Судовая сістэма і працэсуальнае права Вялікага княства Літоўскага

Контрольная работа - Юриспруденция, право, государство

Другие контрольные работы по предмету Юриспруденция, право, государство

·аў каралася смерцю. Рэчавы доказ разглядаўся як самы пераканаўчы, асабліва калі злачынец быў затрыманы на месцы злачынства.

Па найбольш цяжкім злачынствам (ваенным, дзяржаўным, некаторым крымінальным), павінны былі праведзены вышук, следства і суд, незалежна ад таго, была лі зроблена заява.

Разгляд справы пачынаўся з абявы суда аб пачатку судовага працэсу. Потым выклікаліся бакі (ісцец, адказчык). Першам быў ісцец. Суд заслухоўвал яго патрабаванні і толькі потым выклікаў адказчыка, каб той даў тлумачэнні па патрабаванням істца. Ісцец і адказчык маглі абвяргаць словы адзін аднаго. Пасля выступлення бакоў, іх адвакатаў, даследавання доказаў, прыняцця прысягі бакоў і сведак суд прыступаў да вынясення рашэння (выраку, дэкрэта). Суд меў права адкласці сваё рашэнне на тры дні, але не больш. Ісцец і адказчык мелі права падаць апеляцыю ў вышэйшы суд, толькі гэта яны павінны былі сказаць у судзе адразу пасля вынясення рашэння. Калі такой заявы не паступала, то пастанова суда набывала законную сілу і падлягала выкананню [1, с. 115-117].

Працэсуальнае права выкладзенае ў Статуце 1588 г., было добра распрацавана з пункту гледжання прававой тэорыі, але былі значныя недахопы пры прымяненні яго на практыцы. У працэсуальным праве ВКЛ было слпбае месца: выкананне судовых рашэнняў. Закон прадпісваў органам мясцовай улады дапамагаць у выкананні судовых пастаноў, але адбывалася так, што ісцец, не маючы больш сіл змагацца, ішоў на кампраміс з больш магутным адказчыкам.

Таму аналіз нормаў працэсуальнага права ў Статуце 1588 г., паказвае, што яны былі даволі развітымі на ўзроўне тэарэтычнай распрацоўкі, рэгулявалі ўсе асноўныя дзеянні суда і удзельнікаў працэсу [6, с. 124].

Заключэнне

княство літоўскаго працэсуальнае права

Пры разглядзе гэтай работы моэжна зрабіць вывад, што судовая сістэма зяўляецца неадемнай часткай праўлення ВКЛ. Тут відаць як суды дзеляцца на вышэйшыя органы кіравання і на мясцовыя. Неабходна падкрэсліць, што ў вышэйшыя судовыя органы ўваходзілі: вялікакняжацкі суд, суд паноў-рады і камісарскі суд, соймавы суд, маршалкоўскі суд і галоўны суд (трыбунал). У мясцовыя судовыя орга ны уваходзілі: замкавы суд, земскі суд, падкаморскі суд, войтаўска-лаўніцкі і бурмісцерскі суды, каптуровы і копны суды.

Варта заўважыць, што ў судовай сістэме і працэсуальным праве Вялікага княства Літоўскага існавалі прабелы. Гэта прывяло да самавольстваў суддзяў. Нягледзячы на тое, што Статуты ВКЛ паклалі пачатак новага этапу судаводства і права, усе роўна сістэма абараняла тых, у кага было больш улады, грашоў, тых, хто ўваходзіў у эліту грамадства.

Спіс выкарыстаных крыніц

 

1.Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. - Мінск: Акад. МУС Рэсп. Беларусь, 2003. - с. 319

2.Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. Дап. - Мінск: Універсітэцкае, 1992. - 270 с.

.Доўнар Т.І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі / Т.І. Доўнар. - 2-е выданне. - Мінск: Амалфея, 2008. - 400 с.

.Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі, І.У. Вішнеўская. - Мінск: Тетра-Системс, 2005. - 192 с.

.Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. Т.З. Дадатак. А- Я/ рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]; маст. З.Э. Герасімовіч. Энцыкл. Імя П. Броўкі, 2010. - 696 с.

.Юхо І.А. Крыніцы беларуска-літоўскага права/ І.А. Юхо. - Мінск: Беларусь, 1991. - с. 238.